tgindex
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Статистика
@beliphНовости и СМИбелорусский
Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
26
Всего постов
40
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
1 262
0 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
313
37 постов
Вовлечённость
24,8%
к подписчикам
Постов в день
3,7
всего 40
Упоминаний
7
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
235
1/48двое суток
269
1/72трое суток
290

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Галоўнага ўролага Беларусі расстраляў пацыент, які стаў ахвярай дзяржпрапаганды. У сакавіку 1971 года ў Мінску пацыент стрэліў у прафесара Абрама Міхельсона — вядомага хірурга, аднаго з заснавальнікаў беларускай уралогіі. Праз некалькі дзён 69-гадовы лекар памёр. Пра абставіны яго гібелі савецкая прэса фактычна маўчала. Міхельсон распрацоўваў новыя метады лячэння, яго працы выдаваліся за мяжой, а «метад Міхельсона» ўвайшоў у сусветную медыцынскую практыку. Аднак на яго кар'еру паўплываў і дзяржаўны антысемітызм позняга СССР. Забойца Міхельсона быў перакананы, што лекары-яўрэі наўмысна ставяць яму няправільны дыягназ. Суд прызнаў яго псіхічна хворым. «Зеркало» распавядае гісторыю выбітнага беларускага ўролага і разбіраецца, як асабістая хвароба забойцы спалучылася з атмасферай антысеміцкай прапаганды таго часу.

  • 14 авг.243214из cult_front

    MALDZIS вяртае рэдкую гравюру Берасця XVII стагоддзя. У верасні яе можна будзе пабачыць у Варшаве Ініцыятыва MALDZIS набыла гравюру “Горад і замак Берасце Літоўскае”( “Urbs et Castellum Brestzie Litewski”), выдадзеную ў 1696 годзе ў Нюрнбергу. Гэта адзіная дэталёвая выява старога Берасця, якое было цалкам знішчанае ў XIX стагоддзі ўладамі Расейскай імперыі для будаўніцтва Берасцейскай крэпасці. “Гэтая гравюра – рэдкае акно ў гісторыю Берасця XVII стагоддзя. Горад, які больш не існуе, паказаны такім, якім яго запомнілі ўдзельнікі гістарычных падзей, – з умацаваннямі, забудовай і храмамі, што зніклі назаўжды. Такія візуальныя сведчанні дазваляюць беларусам па-новаму ўявіць гісторыю беларускіх зямель да ўваходжання ў склад Расейскай імперыі”, — распавядае пра набыты твор кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч. Твор быў набыты на аўкцыёне ў Польшчы на сродкі Дар’і Сліж і ў будучыні будзе перададзены ў Музей гісторыі горада Берасця ў якасці грамадскага падарунка. Чытаць на сайце або без VPN.

  • 14 авг.241172из novychas

    Панкі супраць дыктатуры У 2026 годзе панк адзначае 50-годдзе. Але гэта не толькі гісторыя Sex Pistols і «No Future!». У ГДР панкі сталі праблемай для Штазі: іх пераследавалі, арыштоўвалі, адпраўлялі ў войска, высыла́лі на Захад і ўкаранялі ў іх асяроддзе інфарматараў. А потым панк схаваўся ў пратэстанцкіх цэрквах — і паступова стаў часткай шырэйшага апазіцыйнага руху. Больш падрабязна Чытаць без VPN

  • 13 авг.250211из budzmaorg

    🧐 «Нацыянальнасць — беларуска»: гісторыя акторкі і адной з першых беларускіх перформерак Эмы Залкінд «Эма, закону Майсеевага, дачка Ноаха Залкінда і Раі Трабіновіч, родная мова — беларуская, нацыянальнасць — беларуска, нарадзілася ў Вільні». Стоп! Гэта як? Нудныя радкі трафарэтнай бюракратыі раптоўна ажываюць, імгненна даючы табе вобраз чалавека яўна неардынарнага. 🔍 Літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч сабраў у адно рассыпаныя па архіўных дакументах і старых публікацыях фрагментарныя звесткі пра гэтую, як яна сама сябе атэставала, віленскую беларуску. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

  • У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна Міністэрства культуры вызначыла алгарытм эвакуацыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў пры ўзброеных канфліктах і надзвычайных сітуацыях. Аднак з-за юрыдычнай калізіі ў заканадаўстве эвакуацыі дагэтуль не падлягаюць музейныя, архіўныя і бібліятэчныя фонды, толькі выбраныя прадметы.  https://nashaniva.com/402221 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402221

  • 🦘Ураджэнец Гродзеншчыны і першы ўраджэнец нашых зямель, які наведаў Аўстралію 13 жніўня 1750 года ў 🪽Навагрудскім ваяводстве ВКЛ нарадзіўся кітабой, падарожнік, першы ўраджэнец ВКЛ і Рэчы Паспалітай, які наведаў Аўстралію — Ксаверый Карніцкі. У 1774 годзе ён эміграваў у Паўднёвую Амерыку, адкуль з Чылі накіраваўся ў кітабойную экспедыцыю да берагоў Аўстраліі. Дакладныя звесткі пра яго знаходжанне і дзейнасць там адсутнічаюць. На кантыненце ён жыў да 1791 года, пасля чаго вярнуўся ў Еўропу праз Марсэль. Запісы ўласных падарожных успамінаў, зробленыя ў 1785–1791 гадах, Карніцкі перадаў у Польшчу, дзе іх захоўваў Юзаф Бжазоўскі. Аднак ні арыгінал, ні копіі не захаваліся — верагодна, рукапіс быў страчаны падчас Другой сусветнай вайны. Карніцкі, паводле звестак, супрацоўнічаў з Паўлам Міхалам Мастоўскім — удзельнікам Барскай канфедэрацыі, які пасля эміграцыі ў Францыю ў 1774 годзе набыў маёнтак пад Парыжам і абвясціў сябе князем. Падчас вайны за незалежнасць ЗША Мастоўскі выказваў падтрымку калоніям у абмен на стварэнне княства «Hrabstwo Mostów» або «Nowa Polska» ў Фларыдзе, Вірджыніі ці Караліне, куды планаваў перасяліць значную колькасць мігрантаў з былой Рэчы Паспалітай. Праект прадугледжваў, што калонія будзе кіравацца ім і Карніцкім, а таксама атрымае месца ў Кангрэсе, асобную юрысдыкцыю, спадчынную ўладу і ўласнае войска. Пры гэтым княства павінна было быць звязана з ЗША толькі праз прадстаўніцтва ў Кангрэсе. Памёр Ксаверый Карніцкі у Шэрбуры-Актэвілі (сёння на поўначы Францыі) у 1801 годзе.

  • видео или голосовое, без подписи

  • Роля Мілінкевіча ў пошуках парэшткаў апошняга караля Рэчы Паспалітай Сябра БІПГ Ігар Станкевіч нагадаў пра яшчэ адну старонку дзейнасці Аляксандра Мілінкевіча — яго ўдзел у пошуках парэшткаў апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Напрыканцы 1980-х Мілінкевіч разам з паплечнікамі ездзіў у Воўчын — на радзіму Панятоўскага. У мясцовым касцёле Святой Тройцы шукалі парэшткі манарха, якія былі перавезены сюды ў 1938 годзе. Да таго часу пахаванне было фактычна разрабаванае. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, з частак трунаў рабілі вёдры, а мясцовы каваль на тых трунах танчыў у кароне. Тым не менш даследчыкам удалося знайсці тое, што захавалася ад пахавання. У 1988-м рэшткі былі афіцыйна перададзеныя тагачасным ўладам Польшчы і перапахаваныя ў Варшаве ў касцёле Св. Яна. Мілінкевіч працягваў займацца гэтай гісторыяй і пазней: у 2004 годзе выйшла яго брашура «Воўчынская гісторыя». На здымку 1987 года — Аляксандр Мілінкевіч з сынам і гісторыкам ды археолагам Міхасём Ткачовым

  • Ужо сёньня: 70 гадоў таму памёр Якуб Колас 13 жніўня 1956 году памёр народны паэт, клясык беларускай літаратуры Якуб Колас. У дзень сьмерці Якуб Колас вырашыў аднесьці ў Цэнтральны камітэт партыі ліст пра стан беларускай мовы. Але творцу не пусьцілі ў кабінэт, што было для яго зьнявагай. 💬 «Калі беларускаю мовай загавораць міністры і іх шматлікія намесьнікі, пачнуць праводзіць на гэтай мове паседжаньні, пісаць, дык можна мець пэўнасьць, што справа пойдзе на лад», — пісаў Колас у тым лісьце. Добрая нагода прыгадаць 20 нечаканых фактаў пра Якуба Коласа. Пра іншыя гістарычныя падзеі 13 жніўня чытайце на сайце Свабоды.

  • 12 авг.253272из euroradio

    "Гэта частка нашай гісторыі, нашай памяці і нашай беларускай годнасці". Завершаны мантаж абноўленага помніка Тадэвушу Касцюшку ў швейцарскім Залатурне. Камень і шыльду для яго прывезлі з Беларусі. Урачыстае адкрыццё плануецца на кастрычнік 2026 года. Праектам займаліся Фонд Марыі Магдалены Радзівіл і ініцыятыва MALDZIS. Быў абвешчаны дабрачынны збор, які беларусы актыўна падтрымалі.

  • 12 авг.294144из hrodnaonelove

    ⛪️ У Гродне археолагі знайшлі фрагменты старажытнага касцёла Падчас археалагічных раскопак пахавальных комплексаў на Малой Траецкай спецыялісты знайшлі фрагменты культавага збудавання — яго звязваюць са старажытным касцёлам, які калісьці існаваў у Гродне. Колькі стагоддзяў знаходцы і што гэта за касцёл? Чытайце на Hrodna.life. 💞 https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2026/08/12/kasciol-znahodka/?utm_source=tg

  • 12 авг.309243из KaronaVitauta

    🔻 Як Аляксандр Мілінкевіч запусціў гадзіннік, "які падаваў сігналы вязням у СІЗА". Той гадзіннік на Фарным касцёле Гродна ведае кожны, хто хоць раз бываў у цэнтры гэтага горада. А калі і не бачыў, то дакладна чуў: ён адбівае не толькі гадзіны, але і паўгадзіны, і чвэрці. У 50-я гады, гарадзенскія ўлады запатрабавалі спыніць гадзіннік. Спачатку прыдумалі, што з дапамогай бою гадзінніка перадаюцца нейкія сігналы ў Гродзенскую турму. Даглядчыца толькі разводзіла рукамі: як гэта магчыма, калі ён заўсёды б'е аднолькава? Тады «знайшлася» іншая прычына. Маўляў, бой гадзінніка блытае кіроўцаў тралейбусаў, якія паварочваюць непадалёк. Найхутчэй жа шляхетнасць і еўрапейскасць Гародні былі не да спадобы тым, хто прымаў такія рашэнні. Так ці інакш, улады прымусілі гадзіннік замаўчаць. 🚩 Дэталі гісторыі тут - https://karonavitauta.org/public/yak-alyaksandr-milinkevic-zapusci-gadzinnik-yaki-padava-signaly-vyaznyam-u-siza Хачу падпісацца на Карону Вітаўта! ❤️

  • 12 авг.253233из euroradio

    Беларускай нацыі вельмі дапамагла Расійская імперыя. Што пішуць у метадычках Мінадукацыі? У школы адправілі новыя рэкамендацыі. Разбіраемся з тым, што там напісана. Чытаць тут: https://euroradio.fm/belaruskay-nacyi-velmi-dapamagla-rasiyskaya-imperyya-shto-pishuc-u-metadychkakh-minadukacyi A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • 11 авг.247166из beliph

    11 жніўня 1937 году НКВД СССР выдаў загад №00485, які распачаў адну з самых масавых нацыянальных аперацый савецкіх карных органаў падчас Вялікага тэрору - так званай "Польскай аперацыі". Першапачаткова аперацыя мела доўжыцца 3, але расцягнулася на 14 месяцаў - са жніўня 1937 па лістапад 1938 г. Яна была скіраваная супраць палякаў СССР. Гэтая нацыянальная меншасць найбольш актыўна супраціўляліся калектывізацыі і атэізацыі і разглядаліся ўладамі як "ненадзейны элемент", патэнцыйная "пятая калона", якая існуе да меркаванай вайны паміж СССР і Польшчай і краінамі Захаду. Аднак у жорнавы рэпрэсій паводле загаду № 00485 таксама траплялі беларусы, рускія, украінцы, яўрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. У 1937-38 гадах НКВД арганізаваў шэраг нацыянальных аперацый, напрыклад, супраць латышоў, немцаў. Аднак "польская аперацыя" адрознівалася выключным маштабам рэпрэсій, размахам і жорсткасцю. Дакладная колькасць рэпрэсаваных паводле гэтай аперацыі да гэтага часу невядомая. Па дадзеных расейскага «Мемарыялу», паводле загаду № 00485 у БССР рэпрэсіям падвергліся прынамсі 19931 чалавек, з іх расстраляныя не менш за 17772 чалавек, астатнія 2159 - накіраваныя ў лагеры. У 2022 годзе Цэнтр дыялогу Юліюша Мерашэўскага выдаў унікальны зборнік «Польская аперацыя» НКВД у Беларускай ССР у 1937-1938 гадах. Дакументы". Складальнікамі выступілі беларускія гісторыкі. Яны збіралі дакументы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларус і варшаўскім Архіве дакументаў найноўшай гісторыі (Archiwum Akt Nowych), а таксама выкарысталі матэрыялы беларускага савецкага друку 1930-х гг. і ўспаміны сведкаў тых трагічных гадоў. Апроч таго Цэнтр Мерашэўскага стварыў адмысловую старонку, прысвечаную "пльскай аперацыі", дзе сабраў частку імёнаў ахвяраў, успміны сведкаў, месцы памяці. На здымках вокладка кнігі "Польская аперацыя...", а такама здымак і дакументы паляка Станіслава Каржанеўскага, расстралянага ў Воршы 10.11.1937

  • 11 авг.27491из budzmaorg

    🧐 Глядзіце і слухайце: пяць праектаў пра гісторыю Беларусі, якія выйшлі ў 2026 годзе Як дзесяць паўстанцаў разагналі роту расейскіх жаўнераў? Чаму адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху пахаваны пад дзвюма чужымі магіламі? Адказы ёсць не толькі ў архівах, але і ў новых відэа- і аўдыяпраектах. ✨ «Будзьма беларусамі!» сабраў пяць, што выйшлі ў 2026 годзе. Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

  • 🕯Аляксандра Мілінкевіча. «Без ідэнтычнасці мы страцім Беларусь» Сёння памёр Аляксандр Мілінкевіч. Яму было 79 гадоў. З гэтай сумнай нагоды прапануем перагледзець інтэрв’ю 2023 года, у якім ён шмат разважае пра беларускую нацыянальную ідэнтычнасць, гісторыю і памяць. Мілінкевіч распавядае, чаму сам прыйшоў у палітыку праз гісторыю і краязнаўства, згадвае сваіх продкаў — удзельнікаў паўстання Каліноўскага — і гаворыць пра тое, чаму веданне мінулага важнае для свядомасці чалавека і народа. Асобна ў гэтай размове гучыць тэма сямейнай гістарычнай памяці: веданне гісторыі ўласнага роду дапамагае захоўваць сувязь паміж пакаленнямі і лепш разумець сябе. «Без ідэнтычнасці мы можам прайграць другі раз», — казаў Аляксандр Мілінкевіч у гэтым інтэрв’ю. Светлая памяць ▶️ https://youtu.be/ndch2i-JhZE?si=tB3o5Z_FMtTye-Fa

  • 🕵️ Пасланыя на смерць: як ЦРУ рыхтавала аперацыю па закідванні дыверсантаў у Беларусь У пачатку 1950-х ЦРУ распачало аперацыю AEQUOR: завербаваных беларусаў-эмігрантаў вучылі шыфраванню, падробцы дакументаў і жыццю пад чужым імем, каб пасля закідваць іх з парашутамі на тэрыторыю БССР. Вынікі гэтай аперацыі аказаліся трагічнымі. «Зеркало» пачало цыкл з чатырох матэрыялаў пра гэтую малавядомую старонку беларускай гісторыі. Ён заснаваны на рассакрэчаных архівах ЦРУ і працах амерыканскіх даследчыкаў. У першай частцы — пра вытокі халоднай вайны, стварэнне амерыканскай сістэмы тайных аперацый і тое, як у Вашынгтоне прыйшлі да ідэі «беларускага праекта». 🔗 Чытаць артыкул цалкам: https://zerkalo-10jun.xyz/news/cellar/133745.html?tg=4