tgindex
De facto. Беларуская навука

De facto. Беларуская навука

Статистика

Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны. Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
4
Всего постов
22
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
1 557
−3 за 4 дн.
Сутки
+4
+0,26%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
1 011
22 постов
Вовлечённость
64,9%
к подписчикам
Постов в день
0,6
всего 22
Упоминаний
3
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
494
1/48двое суток
566
1/72трое суток
610

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Рассакрэчаныя матэрыялы: у 1930-х узровень пісьменнасці сярод беларусаў быў ніжэйшы, чым сярод габрэяў, рускіх і ўкраінцаў Міхаіл Старавойтаў у зборніку «Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве XIX–XXI стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы» (2025 г.) прааналізаваў рассакрэчаныя архіўныя матэрыялы Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1939 г., большая частка якіх уводзіцца ў навуковы зварот упершыню. Ён прааналізаваў дадзеныя па Гомельскай вобласці. Узровень пісьменнасці сярод беларусаў быў ніжэйшы, чым сярод габрэяў, рускіх і ўкраінцаў. Сярод беларусаў ва ўзросце 9 гадоў і старэй ён складаў 75,1%, ва ўзросце 20-49 гадоў – 77,2%. Сярод беларускіх жанчын узровень пісьменнасці быў яшчэ ніжэйшым – 67,5% і 68,9% адпаведна. Такая сітуацыя сярод нацыянальных груп тлумачылася тым, што абсалютная большасць беларусаў жыла ў вёсцы (сярод усіх жыхароў вёскі – 89%) і працягвала займацца цяжкай сельскагаспадарчай працай.

  • Пра барацьбу за Люблін паміж русінамі і палякамі Арцём Школьны піша ў апошнім нумары ўкраінскага Ruthenica (2026 г.) пра тое, як польскі гісторык Ян Длугаш (1415 – 1480 гг.) у сваёй працы «Аналы Польшчы» асвятляў барацьбу за Люблін паміж русінамі і палякамі. Длугаш (на ілюстрацыі) склаў у адзін сюжэт чатыры эпізоды, звязаныя з галіцка-валынскімі князямі: паход Рамана Мсціславіча ў 1205 г. і яго гібель, захоп Любліна Данілам Раманавічам у 1244 г., паход Льва Данілавіча ў 1280 г. і вяртанне Любліна палякамі ў 1302 г. Не ўсе гэтыя эпізоды пацвярджаюцца сярэднявечнымі крыніцамі — толькі падзеі 1244 і 1302 гг. Длугаш дадаваў новыя звесткі і ўзмацняў тэкст рытарычнымі дэталямі. Асноўная яго ідэя — паказаць шкоднасць міжусобных войнаў польскіх князёў. Страта Любліна выкарыстоўвалася як маральна-дыдактычны прыклад наступстваў палітычнай раздробленасці.

  • 11 авг.5863512

    Як змянялася архітэктура беларускай вёскі Ігар Г. Малкоў і Ігар І. Малкоў пішуць у часопісе «Навука і інавацыі» (2025 г.): у выніку рэформы 1557 г. у ВКЛ сялянскія землі аб'ядналі ў адзіны фонд. Звычайна ў вёсцы было каля 20 двароў – уздоўж аднаго боку вуліцы. Насупраць — гаспадарчыя пабудовы, якія пазней аб'ядналі з хатамі, і вёскі набылі звыклы рэгулярны выгляд. Сталыпінская рэформа 1906 г. спрыяла шырокаму распаўсюджанню хутароў, іх колькасць у Беларусі дасягала 112 тысяч (12% ад агульнай колькасці двароў). Сялянская сядзіба існавала ў трох асноўных тыпах: вяночны двор (пабудовы без разрываў размяшчаліся па трох баках двара), пагонны двор (пабудовы былі злучаны і размяшчаліся пад агульным дахам уздоўж падоўжанага двара) і двор з асобна размешчанымі пабудовамі (узнік на пачатку XX ст. і захаваўся да нашых дзён). У 1930-я гады з'явіліся калгасныя пасёлкі з вытворчымі зонамі і грамадскімі цэнтрамі, затым распаўсюдзіліся тыпавыя цагляныя будынкі. На здымку 1912 г. – хаты ў в. Брановічы Слуцкага павета.

  • 10 авг.7504315

    У Афрыцы выявілі новы від малпаў У лясах Дэмакратычнай Рэспублікі Конга жыве малпа з ружавата-аранжавымі вуснамі, чорнай мордай і чорнай поўсцю. Навука прызнала яе новым відам, паведамляе BBC. Прымата заўважылі і сфатаграфавалі ў кронах дрэў густых трапічных лясоў у нацыянальным парку Ломамі. Упершыню пра незвычайную на выгляд жывёлу стала вядома яшчэ ў 2008 годзе: яе заўважылі спецыялісты па ахове прыроды. Але ім удалося зрабіць толькі адзін размыты здымак. Праз дзесяць гадоў малпу заўважылі яшчэ раз і, нарэшце, на яе пошукі адправілася міжнародная група даследнікаў. Навукоўцы высветлілі, што гэта раней невядомы від. Навукоўцы кажуць, што гэтыя малпы «ў некаторым родзе сарамлівыя» і любяць хавацца ў дрэвах. Ім далі лацінскую назву Colobus congoensis. Гэтыя траваедныя жывёлы маюць яшчэ адну асаблівасць — у іх няма вялікіх пальцаў.

  • 8 авг.8475513

    Амулет 3-га тысячагоддзя да н.э. знайшлі на паселішчы «Асавец-2» Завяршаецца археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Максіма Чарняўскага па даследаванню паселішча неаліту - ранняга бронзавага веку «Асавец 2» (Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці). Пры зачыстцы мацерыка 8 жніўня быў знойдзены ўнікальны зааморфны амулет (прадмет з выявай жывёлы ці птушкі) паўночнабеларускай культуры, які датуецца сярэдзінай 3-га тыс. да н. э. (на здымку), паведаміў Інстытут гісторыі. У паведамленні не раскрываецца, на якую жывёлу ці птушку падобная выява – прапануецца дасылаць версіі і атрымаць прыз за правільны адказ. Увогуле гэтым летам за час работы на помніку «Асавец 2» былі выяўлены шматлікі матэрыял пераважна паўночнабеларускай культуры: фрагменты посуду, паляўнічая зброя, рыбацкі рыштунак, мастацкія ўпрыгожванні, а таксама касцяныя, рагавыя і крамянёвыя вырабы.

  • 7 авг.9263811

    Выйшла кніга пра аграрную рэформу на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921 - 1939 гг.: Пабачыла свет манаграфія Віталя Гарматнага «Камасацыя на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921 - 1939 гг.: з гісторыі аграрнай рэформы». Камасацыя ўяўляла сабой аб’яднанне разрозненых сялянскіх надзелаў і ліквідацыю цераспалосіцы – з высяленнем сялян на хутары. Падчас рэформы буйныя землеўладальнікі былі абавязаны прадаць сялянам і асаднікам невялікія зямельныя ўчасткі. Іх набывала ў асноўным заможнае насельніцтва. У манаграфіі ацэньваецца ўздзеянне камасацыі на жыццё заходнебеларускай вёскі (напрыклад, ці паляпшалася якасць апрацоўкі зямлі і ці ўзрастала ўраджайнасць). Даследаванне грунтуецца на шматлікіх працах айчыннай і замежнай гістарыяграфіі, шырокім коле навуковых крыніц. У выданні 263 старонак.

  • 6 авг.695328

    У Белавежскай пушчы адкрылі Міжнародны навуковы цэнтр вывучэння дзікай прыроды Стварэнне аб’екта працягвалася з вясны 2025 года. У двухпавярховым будынку размясціліся лабараторыі экалагічнага маніторынгу і высокатэхналагічныя сховішчы для сістэматызацыі і захоўвання ўзораў флоры і фауны. Місія новага цэнтра — вывядзенне навукова-даследчай дзейнасці ў запаведных лясах на прынцыпова новы, высокатэхналагічны ўзровень, а таксама захаванне ўнікальнага прыроднага здабытку Белавежскай пушчы. У цэнтры навукоўцы Белавежскай пушчы і запрошаныя спецыялісты з Беларусі і іншых краін будуць вывучаць мясцовыя экасістэмы, праводзіць маніторынг рэдкіх відаў жывёл (асабліва зуброў), распрацоўваць стратэгіі аднаўлення рэліктавага леса.

  • 4 авг.965367

    «Вывад шляхецтва» на прыкладзе справы Андрэя Гнявінскага (1574–1579 гг.) Іван Красінскі піша ў апошнім «Весніку Баранавіцкага дзяржуніверсітэта»: у XV - XVI ст. шляхецкае саслоўе значна ўзрасло колькасна, што прывяло да ўзнікнення пазямельных канфліктаў. Падчас падзелу маёмасці роду Тураўскіх у вёсках Бабры і Бісняны паміж прадстаўнікамі родаў Гродзенскага павета было пастаўлена пад сумнеў шляхецтва Андрэя Гнявінскага. Архітэктура доказу ў справе Гнявінскага (1574–1579 гг.) паказвае стандарт легітымацыі на практыцы: «вертыкаль» паходжання (сямейная памяць бліжэйшых сваякоў), «гарызанталь» супольнасці (сведчанні лакальнай шляхты і службовых асоб павета) і «адміністрацыйны якар» (ліст старасты). Такая трохузроўневая канфігурацыя не толькі адпавядала рамкам Статута ВКЛ 1566 года, але і кампенсавала слабасці кожнага з элементаў асобна. 24 сакавіка 1579 года ў Вільні суд паставіў кропку: паны-рада і кароль польскі, вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы зацвердзілі шляхецкі статус Андрэя Гнявінскага.

  • 3 авг.1 242358

    Да чаго прывялі шлюбныя стратэгіі Радзівіла «Геркулеса» Agnieszka Januszek-Sieradzka піша ў Folia Historica Cracoviensia (2025 г.): літоўскі магнат Юрый Радзівіл «Геркулес» (1480–1541) зрабіў шлюбы сваіх дзяцей галоўным інструментам умацавання палітычнага ўплыву і пашырэння зямельных уладанняў. У 1523-м была заключана дамова пра шлюб яго пяцігадовай дачкі Ганны з трынаццацігадовым сынам Канстанціна Астрожскага Ільём. Аднак пасля смерці К. Астрожскага Юры Радзівіл перадумаў і прапанаваў Ільі малодшую дачку Барбару, на што той не пагадзіўся. У 1537-м кароль Жыгімонт I прызнаў шлюбны кантракт паміж Ганнай і Ільём несапраўдным. Наступнай была заключана дамова на шлюб Барбары Радзівіл са Станіславам Гаштольдам – для прымірэння ворагаў. Пасля яго смерці Барбара стала жонкай Жыгімонта II. Ганна выйшла за літоўскага магната. Сын «Геркулеса» Мікалай ажаніўся з польскай шляхцянкай. У наступныя пакаленні біржанская лінія Радзівілаў стала адной з самых магутных у ВКЛ. З цягам часу стратэгія «Геркулеса» спрацавала.

  • 2 авг.868229

    Выйшаў зборнік «Беларускае гістарычнае мовазнаўства» У выданне ўключаны артыкулы па матэрыялах Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця», якая адбылася ў Мінску ў сакавіку 2025 года. Зборнік прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Аляксандра Мікалаевіча Булыкі. У выданні разглядаюцца актуальныя праблемы гісторыка-лінгвістычных даследаванняў (эвалюцыя і функцыянаванне старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы, моўныя асаблівасці рукапісаў і старадрукаваных выданняў, распрацоўка лінгвістычнага корпуса старабеларускай мовы, гістарычная лексікалогія і анамастыка), а таксама пытанні лексікалогіі, тэрміналогіі і стылістыкі беларускай мовы ХХ-ХХІ стст.

  • Як у ВКЛ судзіліся за збеглых прыгонных у XVIII ст. Adam Stankevič у Rocznik Lituanistyczny (2025 г.) прааналізаваў каля 170 рашэнняў Віленскага гродскага суду у 1765 - 1792 гг. З іх толькі 29 былі канчатковымі, астатнія – прамежкавымі. У спрэчках удзельнічалі землеўладальнікі, а іх прадметам былі дзве асноўныя групы сялян: тыя, хто быў прымацаваны да зямлі і не меў асабістай свабоды, і тыя, хто быў свабодны. Агулам у справах фігуравала больш за 500 сялян. Звычайна бакі прадстаўлялі інвентары маёнткаў разам з метрыкамі хрышчэння і шлюбу. Часта ўзнікалі абвінавачанні ў падробцы дакументаў. Былі выпадкі, калі ўцёкі сялян арганізоўваліся з дапамогай іншых землеўладальнікаў. Сяляне маглі заставацца на новым месцы дзесяцігоддзямі, але іх усё роўна спрабавалі вярнуць. Віцебскі ваявода Міхал Касакоўскі патрабаваў ад біскупа Лівоніі вярнуць адразу 87 прыгонных. Вяртанне адбывалася разам з усёй сям'ёй (жонкай, дзецьмі) і маёмасцю. І з кампенсацыяй: за год адсутнасці селяніна сума звычайна складала каля 40 злотых.

  • 29 июл.1 031319

    Якім быў канфлікт вакол цэнтральнай плошчы ў Полацку ў XIX ст. Андрэй Лукашэвіч піша ў свежым нумары «БДУ. Гісторыя»: барацьба паміж Полацкім кадэцкім корпусам і гарадскім самакіраваннем пачалася з заснавання першага ў 1835 г. у сценах былога калегіума езуітаў. Кадэтам пад праваслаўны храм перадалі і былы касцёл Святога Стэфана. Нарэшце, на плошчы перад ім узнік помнік пра падзеі 1812 г. Уся прастора была перададзена кадэцкаму корпусу (на здымку – выгляд на плошчу ў 1915 г.). Аднак з часам пляц дэ-факта ператварыўся ў неафіцыйны гарадскі бульвар. Падчас 50-годдзя корпуса ў 1885 г. «выгляд пляца, які выкарыстоўваецца ў якасці агульнадаступнага рынку і месца стыхійных гулянняў, мог успрымацца як прамое прыніжэнне карпаратыўнага гонару». Вайскоўцы запатрабавалі допуску гараджан на плошчу толькі па білетах. Аднак гарадское самакіраванне атрымала перамогу ў мясцовым судзе. І ўсё ж у 1904 г. Мікалай II загадаў перадаць пляц і бульвар вайскоўцам. Па перыметры з'явілася высокая агароджа.

  • 28 июл.1 1703716

    Выйшла навукова-папулярная кніга пра Беларусь у IX-XV стагоддзях Пабачыла свет другое выданне кнігі Івана Саверчанкі «Рождение легенды», у якой у даступнай форме раскрыта фарміраванне беларускай народнасці ў IX–XV стст. Прасочана ўзнікненне першых дзяржаўных утварэнняў на беларускай зямлі. Асвятляецца гераічная барацьба са знешнімі ворагамі – качавымі плямёнамі, крыжакамі і мангола-татарамі. Вызначана роля выдатных гістарычных асоб. Паказана ўзнікненне беларускага пісьменства, літаратуры і славеснасці ў IX–XV стст., вызначаны сувязі з візантыйскай літаратурнай традыцыяй. Адзначаны ўплыў пісьменнікаў старажытнасці на ўмацаванне беларускай ідэнтычнасці. У кнізе 375 старонак.

  • 27 июл.1 1713913

    Ледавік, які змяніў Палессе: што адбылося 450 тысяч гадоў таму Група польскіх і ўкраінскіх навукоўцаў у свежым нумары часопіса Quaternary International паведаміла, што з выкарыстаннем сучасных геалагічных метадаў было праведзена даследаванне на трох участках: Калонія Стаўкі (Польшча), Арэхава (Беларусь) і Ростань (Украіна). Выяўлена, што ледавіковыя адклады сфармаваліся тут падчас эльстэрскага зледзянення (MIS 12), а не пазнейшага заальскага (MIS 6), як меркавалася раней. Гэта значыць каля 480 000 - 424 000 гадоў таму, а не 194 000 - 135 000. Эльстэрскае зледзяненне – адзін з самых магутных ледавіковых перыядаў у гісторыі Еўропы (на ілюстрацыі Wikipedia – яго максімальная прастора), а заальскае супадае з глабальным перадапошнім ледавіковым перыядам. Вынікі дазваляюць рэканструяваць этапы руху ледавіка (наступанне, стагнацыю, адступленне), удакладніць працэсы фарміравання рэльефу Заходняга Палесся і прапанаваць адзіны падыход да інтэрпрэтацыі геалагічных схем Польшчы, Беларусі і Украіны.

  • 25 июл.1 128344

    NASA запусціла робата, каб выратаваць ад падзення на Зямлю каштоўныя тэлескопы Аперацый такога кшталту да гэтага часу не было, і шанцы на поспех не стопрацэнтныя. Але навукоўцы, якім абсерваторыя пастаўляе каштоўныя здымкі, лічаць, што спроба вартая таго, паведамляе BBC. Гаворка – пра касмічную абсерваторыю Swift (на ілюстрацыі), якая вядзе назіранне за самымі магутнымі выбухамі зорак у Сусвеце. Яе арбіта знізілася да небяспечных значэнняў і калі не ўмяшацца, то яна ўпадзе на Зямлю. І таму камерцыйная кампанія пад кіраўніцтвам NASA запусціла апарат пад назвай LINK. План просты: апарат захоплівае тэлескоп трыма «рукамі»-маніпулятарамі і штурхае Swift далей ад Зямлі і яе атмасферы, аднаўляючы параметры арбіты. Але проста гэта гучыць толькі ў апісанні. Падзенне спадарожнікаў на Зямлю — справа звычайная. Але Swift – улюбёнец навукоўцаў і страціць яго ім асабліва шкада. І гэта пры тым, што замест запланаваных двух гадоў працы абсерваторыя правяла на арбіце ўжо 22 гады.

  • 25 июл.1 0611621

    Стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і даследнікаў У рамках праекта «EU4Belarus – Support to Advanced Learning and Training (SALT)» да ўдзелу ў конкурсе заявак з ліку грамадзян Беларусі запрашаюцца выкладчыкі вну, навукоўцы і даследнікі. Праца павінна праводзіцца ў адной з вну ў краінах ЕС або навукова-даследчай установе ў краінах ЕС. Падтрымка разлічана на перыяд ад трох да шасці месяцаў. (пачатак – арыентыровачна з 1 студзеня 2027 года, канец – не пазней за 11 жніўня 2027 года). Дэдлайн падачы заявак – 21 верасня 2026 г. Усе падрабязнасці тут.

  • 24 июл.2 0683716

    Як і чаму зніклі драўляныя раёны Мінска Антон Пятрухін піша ў свежым нумары кітайскага часопіса Built Heritage: да сярядзіны ХХ ст. большая частка Мінска была драўлянай, але знікненне гістарычных драўляных раёнаў не было выпадковасцю ці толькі вынікам дрэннага стану дамоў. Асноўнымі прычынамі сталі дзяржаўная горадабудаўнічая палітыка, слабая сістэма аховы гісторыка-культурнай спадчыны і эканамічныя інтарэсы. У СССР у прыярыце было будаўніцтва шматпавярховых мікрараёнаў. Пасля 1991 г. дадаўся фактар высокіх коштаў на зямлю. На пачатку 1990-х ішла дыскусія пра магчымасць захавання гістарычных кварталаў, але эканамічны крызіс зрабіў яе неактуальнай. Акрамя таго, рэстаўрацыя драўляных дамоў патрабуе значнай дзяржаўнай падтрымкі. Калі ў пачатку 1990-х пад дзяржаўнай аховай у Мінску знаходзіліся 62 драўляныя дамы, то сёння афіцыйны ахоўны статус захавалі толькі 13 дамоў у Паўночным завулку (на здымку), адзіным захаваным драўляным квартале сталіцы, які знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

  • 23 июл.1 008373

    Пасля рэстаўрацыі выстаўлены ў музеі абраз к. XVIII ст. з Кобрынскага раёна Алтарны абраз «Уваход Гасподні ў Іерусалім» (канец XVIII – пачатак XIX ст., 191 х 325 см., палатно, алей) паходзіць з царквы Святой Параскевы в. Чаравачыцы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У канцы XX стагоддзя там на месцы старога драўлянага храма была пабудавана новая мураваная царква. Рэстаўрацыя алтарнага абраза працягвалася больш за паўтара года, яе выканалі Л. Брагілеўская і П. Федаровіч. Нядаўна твор паступіў у экспазіцыю Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры, паведаміў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Рэжым працы музея пазначаны тут.

  • 22 июл.1 1154316

    Пабачыла свет кніга пра беларускія гаворкі Салечніцкага раёна Літвы Пры падтрымцы Інстытута літоўскай мовы выйшла манаграфія польскага мовазнаўцы Міраслава Янковяка «Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2: Салечніцкі раён». У першым выданні серыі, якое пабачыла свет у 2023-м, разглядаліся беларускія гаворкі Варэнскага раёна. Новы том знаёміць чытача з Салечніцкім раёнам, які разам з Віленскім «утвараў гістарычна адзіную і моцна паланізаваную тэрыторыю распаўсюджвання беларускіх дыялектаў», паведамляе Інстытут літоўскай мовы. Салечніцкі раён мяжуе з Гродзенскай вобласцю. У канцы кнігі ёсць рэзюмэ на літоўскай і англійскай мовах. 354-старонкавае выданне таксама змяшчае дыялектныя тэксты і фотаздымкі. Кніга даступная ў літоўскіх анлайн-крамах.

  • 21 июл.1 6915529

    Рыцарскія раманы прыйшлі на беларускія землі з тэрыторыі сучаснай Харватыі Ліля Цітко ў польскім часопісе Slavia Orientalis (2025 г.) правяла лінгвістычны аналіз помнікаў старабеларускай перакладной літаратуры, сярэдневяковых рыцарскіх раманаў – «Аповесці пра Трышчана» і «Аповесці пра Баву» (XVI ст.). Аналіз паказаў, што творы, хутчэй за ўсё, былі перакладзены не напрамую з італьянскай, а праз страчаную сербска-харвацкую рэдакцыю. Верагодным месцам узнікнення пасрэдніцкіх тэкстаў была Далмацыя (раён Дуброўніка, тэрыторыя сучаснай Харватыі). Гэты рэгіён у Сярэднявеччы спрыяў узаемадзеянню раманскай і славянскай культураў. Паўднёваславянскія рэдакцыі рыцарскіх раманаў дасягнулі земляў ВКЛ, дзе былі створаны іх старабеларускія версіі. У ВКЛ раманы былі адаптаваны: тэма кахання стала менш важным элементам сюжэту, чым тэма гераізму. Гэта тлумачыцца тым, што літаратурная дзейнасць была ў асноўным абмежавана манастырамі і адлюстроўвала ідэалогію перакладчыка ці перапісчыка.

De facto. Беларуская навука — tgindex