tgindex
ArtPower Belarus

ArtPower Belarus

Статистика

Афіцыйны тэлеграм-канал ArtPower Belarus. Для пытанняў і каментароў: @rada_kultury info@artpowergrants.org Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury

Последний пост
12 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
1
Всего постов
21
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
1 679
−1 за 5 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
468
21 постов
Вовлечённость
27,9%
к подписчикам
Постов в день
0,1
всего 21
Упоминаний
2
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
164
1/48двое суток
187
1/72трое суток
202

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • ArtPower Belarus падтрымала праект «Сцежкамі Адамовіча» «Сцежкамі Адамовіча» — культурніцкі праект, прысвечаны захаванню памяці пра беларускага пісьменніка, публіцыста і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча і месцаў, звязаных з яго жыццём. Цэнтральным месцам праекта стала Глуша — пасёлак, дзе прайшло дзяцінства Адамовіча. У межах праекта створаны анлайн-аудыягід, які дазваляе прайсці па ключавых месцах Глушы, звязаных з жыццём і памяццю пра пісьменніка. Таксама быў створаны сайт, прысвечаны спадчыне пісьменніка Маршрут аб’ядноўвае сем кропак, у якіх гучаць гісторыі, успаміны і цытаты, звязаныя з Адамовічам і Глушай. Аўдыягід дапамагае ўбачыць пісьменніка не толькі праз яго кнігі і біяграфію, але і праз месца, людзей і асяроддзе, якія паўплывалі на яго фармаванне. Праект з’яўляецца працягам працы грамадзянскай ініцыятывы «Прыпынак Адамовіча», дзякуючы якой у 2019 годзе ў Глушы быў адкрыты першы ў свеце помнік, прысвечаны пісьменніку. Аўдыягід «Сцежкамі Адамовіча» даступны анлайн праз сайт праекта, дзе можна знайсці спасылку на Telegram-бот і мабільную аплікацыю. Слухачоў аўдыягіда вядзе голас актора Аляксандра Ждановіча. У далейшым плануецца развіццё і пашырэнне матэрыялаў, прысвечаных жыццю і спадчыне Адамовіча. — Мы хацелі стварыць не проста інфармацыйны матэрыял пра Адамовіча, а магчымасць прайсці ягонымі сцежкамі і ўбачыць Глушу як частку яго гісторыі. Лічбавы фармат дазваляе захаваць гэтую памяць і зрабіць яе даступнай людзям незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца. Гэты праект прымеркаваны да 100-годдзя пісьменніка, якое будзе адзначацца ў наступным годзе, — кажа ініцыятар праекта Андрэй Архіпенка. 22 жніўня а 17:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя аўдыягіда «Сцежкамі Адамовіча». Падчас сустрэчы аўтары прадставяць праект і раскажуць пра працу над захаваннем памяці і спадчыны пісьменніка. Праект «Сцежкамі Адамовіча» падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

  • 9 авг.335251

    Праз шэсць гадоў пасля падзей 2020 года сотні беларускіх палітвязняў усё яшчэ застаюцца за кратамі. Іх імёны паступова знікаюць з навінаў, але так быць не павінна. Міжнародны мастацкі праект A Percussion Piece, які падтрымала праграма ArtPower Belarus, нагадвае, што праблема нікуды не знікла, і пра яе трэба распавядаць. 19 верасня ў Амстэрдаме каля 1 200 чалавек выйдуць на адзін перформанс. Кожны ўдзельнік надзене маску з выявай аднаго з беларускіх палітвязняў і стане часткай вялікай гукавой кампазіцыі, створанай са звычайных побытавых прадметаў — рондаляў, вёдраў, бляшанак і іншых ударных інструментаў. Так сотні асобных гісторый складуцца ў адзін агульны голас ў падтрымку людзей, чые ўласныя галасы сёння прымусова заглушаныя. Арганізатары адкрылі набор удзельнікаў. Калі вы будзеце ў Нідэрландах або можаце прыехаць у Амстэрдам 19 верасня, далучайцеся да перформансу. 🔗 Зарэгістравацца можна па спасылцы Праект рэалізуецца пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

  • Падведзены вынікі трэцяга кола Трэка 2.Творчыя праекты У новым конкурсным коле ArtPower Belarus падтрымку атрымалі 24 праекты ў розных сектарах беларускай культуры: ◾️ 14 MINI-грантаў ◾️ 10 MIDI-грантаў Усяго на конкурс было пададзена 99 заявак. З улікам папярэдніх этапаў у межах бягучай эдыцыі праграмы па Трэку 2 ўжо падтрыманыя 74 праекты. Абраныя ініцыятывы ахопліваюць 10 сектараў беларускай культуры — ад перфарматыўных і візуальных мастацтваў, музыкі, кіно і літаратуры да культурніцкай адукацыі, даследаванняў, спадчыны і прафесійных супольнасцяў. Наступнае кола Трэка 2 распачнецца ўвосень 2026 года. Падрабязнасці пра вынікі адбору — у навіне на нашым сайце.

  • Сабралі падборку музычных і кінапраектаў, створаных пры падтрымцы ArtPower Belarus. ◾️ «ЗЭКАМЕРОН. Песні да спектакля» Музычны альбом створаны на вершы былых беларускіх палітычных зняволеных, у тым ліку Максіма Знака і Андрэя Кузнечыка. Песні ўпершыню прагучалі ў спектаклі «Зэкамерон» тэатральнай групы «Вольныя Купалаўцы», пастаўленым пры падтрымцы ArtPower Belarus. Альбом не толькі захоўвае мастацкія галасы людзей, якія прайшлі праз зняволенне, але і нагадвае пра становішча палітвязняў у Беларусі. 🎧 Паслухаць альбом ◾️ Irdorath — Bestiarium Новы альбом беларускага фольк-фэнтэзі гурта Irdorath, цалкам створаны на беларускай мове. Ён аб'ядноўвае сучасную музыку, беларускую міфалогію і разважанні пра чалавечнасць, страту, вытрымку і вяртанне да сябе. Разам з альбомам выйшла арт-кніга з тэкстамі песень, ілюстрацыямі, легендамі і каментарамі, якая дапамагае глыбей пагрузіцца ў свет Bestiarium. 🎧 Слухаць альбом ◾️ «Моўныя партызаны» Дакументальны фільм пра актывістаў Аліну і Ігара, якія больш за дзесяць гадоў адстойваюць права беларускай мовы быць бачнай у публічнай прасторы. Пасля 2020 года іх дзейнасць стала небяспечнай, але нават у выгнанні яны працягваюць сваю працу. Праз асабістую гісторыю герояў фільм паказвае, што мова — гэта не толькі сродак камунікацыі, але і форма грамадзянскай адказнасці і супраціву. 🎬 Глядзець бясплатна на VODBLISK Усе гэтыя праекты рэалізаваныя пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансуюцца Еўрапейскім Саюзам.

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • Працягваем цыкл гісторый #ArtPowerBelarus Як ператварыць невялікую выдавецкую ініцыятыву ў больш устойлівую арганізацыю і чаму кнігі пачынаюцца не з друкарні? У новым матэрыяле гісторыя Gutenberg Publisher @gutenbergpublisher , якое за некалькі гадоў прайшло шлях ад працы на энтузіязме да больш сістэмнай мадэлі: з планаваннем, размеркаваннем роляў, ацэнкай рэсурсаў і доўгатэрміновай стратэгіяй. Падтрымка ў межах Трэка 1 ArtPower Belarus дазволіла камандзе засяродзіцца не на выпуску выданняў, а на развіцці самога выдавецтва. У матэрыяле Валянціна Барбара Андрэева, шэф-рэдактарка Gutenberg Publisher распавядае, як каманда перагледзела сваю нагрузку, правяла апытанне аўдыторыі, навучылася дакладней ацэньваць кошт працы і выбудоўваць партнёрскія мадэлі з іншымі культурніцкімі ініцыятывамі. Чытайце артыкул па спасылцы

  • 10 июл.5892314

    ArtPower Belarus падтрымала міжнародны мастацкі праект A Percussion Piece 19 верасня 2026 года ў Амстэрдаме адбудзецца A Percussion Piece — маштабны перформанс, які аб'яднае каля 1 200 удзельнікаў у знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і ў падтрымку свабоды. Удзельнікі перформансу надзенуць кардонныя маскі з выявамі рэальных беларускіх палітвязняў і разам створаць гукавую кампазіцыю, выкарыстоўваючы звычайныя побытавыя прадметы: рондалі, вёдры, бляшанкі і іншыя імправізаваныя ўдарныя інструменты. Так індывідуальныя гісторыі складуцца ў адзін агульны голас — сімвал падтрымкі тых, чые галасы сёння прымусова заглушаныя. Праект рэалізуецца antiwarcoalition.art — міжнароднай камандай беларускіх і ўкраінскіх культурных дзеячаў у партнёрстве з праваабарончымі і культурніцкімі арганізацыямі Еўропы. Дзякуючы падтрымцы ArtPower Belarus стала магчымай падрыхтоўка і рэалізацыя гэтай маштабнай мастацкай акцыі, якая праз сучаснае мастацтва звяртае ўвагу на тэму палітычных рэпрэсій і крохкасць свабоды. Напярэдадні перформансу, 5 верасня, у Амстэрдаме таксама адбудзецца публічная дыскусія з удзелам лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, філосафкі Вольгі Шпарагі і іншых удзельнікаў, прысвечаная свабодзе, правам чалавека і ролі мастацтва ў часы рэпрэсій. Арганізатары ўжо адкрылі рэгістрацыю і запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да перформансу. 🔗 Зарэгістравацца і даведацца больш Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

  • 9 июл.409164

    Лета — добры час, каб адкрываць беларускую культуру. Сабралі некалькі выстаў, музейных праектаў і падзей, падтрыманых ArtPower Belarus, якія яшчэ можна паспець наведаць гэтым летам. ◾️ Official. Unofficial. Belarus: незалежнае беларускае мастацтва на Венецыянскай біенале Павільён прадстаўлены ў статусе афіцыйнай паралельнай падзеі 61-й Міжнароднай мастацкай выставы на Венецыянскай біенале. Выстава аб’ядноўвае беларускіх мастакоў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну або сутыкнуліся з цэнзурай і пераследам. Праект даследуе тэмы памяці, назірання, цэнзуры і культурнага супраціву праз сучаснае беларускае мастацтва. 📍 Венецыя 🗓 Да 22 лістапада 2026 года Падрабязнасці тут ◾️ #FramedInBelarus: вышытыя сведчанні на біенале Matter of Art у Празе Праект #FramedInBelarus праз вышыўку захоўвае сведчанні людзей, закранутых палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі. У Нацыянальнай галерэі ў Празе прадстаўлена маштабная тэкстыльная інсталяцыя, якая аб’ядноўвае 681 вышытае сведчанне. Інсталяцыю дапаўняе лічбавы каталог, дзе можна пазнаёміцца з кожнай гісторыяй асобна. 📍 Прага 🗓 Да 13 верасня 2026 года Анлайн-галерэя Больш пра выставу ◾️ Музей Вольнай Беларусі: беларуская культурная прастора ў Варшаве Музей займаецца зборам, захаваннем і прэзентацыяй артэфактаў, звязаных з дэмакратычным рухам у Беларусі, а таксама рэгулярна ладзіць выставы, сустрэчы, лекцыі, дыскусіі і іншыя культурныя падзеі. 📍 Варшава Сачыце за актуальнымі анонсамі ◾️ Tutaka 2026: фестываль беларускай культуры каля Беластока З 16 па 19 ліпеня ва ўрочышчы Борык пройдзе адзін з найбуйнейшых фестываляў беларускай культуры ў Польшчы. Сёлета ў праграме — канцэрты, выставы, дыскусіі, лекцыі, кірмаш, дзіцячая прастора і больш за 40 культурных, адукацыйных і грамадскіх падзей. 📍 Урочышча Борык, каля Беластока 🗓 16–19 ліпеня 2026 Падрабязнасці на сайце Усе гэтыя праекты і ініцыятывы рэалізуюцца пры падтрымцы праграмы ArtPower Belarus і фінансуюцца Еўрапейскім Саюзам.

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • 3 июл.413203

    Працягваем цыкл гісторый #ArtPowerBelarus Як стварыць дакументальны фільм пра чалавека, які большую частку працы над стужкай знаходзіўся за кратамі, а завяршыць ужо пасля яго вызвалення? У новым матэрыяле — гісторыя стварэння дакументальнага фільма BIALIATSKI / UNBROKEN, прысвечанага Нобелеўскаму лаўрэату міру і праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Яна не толькі пра героя, але і пра міжнародную салідарнасць праваабаронцаў і людзей, якія дапамаглі зрабіць гэты фільм магчымым. Грант у межах Трэка 2 ArtPower Belarus дазволіў міжнароднай камандзе з удзелам беларускіх творцаў завяршыць постпрадакшн фільма. У матэрыяле прадстаўнікі праекта распавядаюць, як нараджалася ідэя фільма, чаму праца над ім заняла больш за тры гады і як міжнародная каманда працавала над стужкай, сэнсы якой сёння выходзяць далёка за межы Беларусі. Чытайце артыкул па спасылцы

  • 2 июл.452262

    Падведзены вынікі новага конкурснага кола па Трэку 1. Арганізацыйнае развіццё У новым конкурсным коле па Трэку 1 «Арганізацыйнае развіццё» падтрымку атрымалі 14 беларускіх культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў. Гэты кірунак падтрымлівае арганізацыі, якія працуюць над сваім доўгатэрміновым развіццём, умацаваннем каманды і ўнутраных працэсаў. У адрозненне ад грантаў на рэалізацыю асобных культурніцкіх праектаў, Трэк 1 дапамагае беларускім культурніцкім інстытуцыям будаваць аснову для будучай працы: распрацоўваць стратэгіі, умацоўваць кіраванне, паляпшаць фінансавыя і арганізацыйныя працэсы, развіваць партнёрствы і працаваць з аўдыторыямі. Усе праектныя заяўкі прайшлі шматступеньчатую працэдуру ацэнкі: незалежную экспертную ацэнку і разгляд адборачнай камісіяй ArtPower Belarus. Падрабязнасці на сайце

  • ArtPower Belarus падтрымала выставу Official. Unofficial. Belarus на Венецыянскай біенале Official. Unofficial. Belarus — незалежны беларускі павільён, прадстаўлены ў статусе афіцыйнай паралельнай падзеі 61-й Міжнароднай мастацкай выставы на Венецыянскай біенале. Праект аб'яднаў беларускіх мастакоў, вымушаных пакінуць краіну, а таксама творцаў, якія сутыкнуліся з цэнзурай і пераследам за сваю працу. Выстава даследуе тэмы цэнзуры, назірання, памяці і культурнага супраціву праз сучаснае беларускае мастацтва, у тым ліку праз новыя працы, створаныя спецыяльна для Венецыі. Падтрымка ArtPower Belarus забяспечыла ўдзел беларускіх творцаў, чые працы склалі аснову экспазіцыі. Як адзначае каманда праекта: «З моманту адкрыцця ў маі 2026 года выстава прыцягнула значную міжнародную ўвагу і была адзначаная шэрагам вядучых сусветных выданняў як адна з найбольш яркіх экспазіцый Венецыянскай біенале. Праект ужо пазнаёміў і працягвае знаёміць сотні тысяч наведвальнікаў з сучаснай беларускай культурай, дэманструючы, што незалежнае беларускае мастацтва працягвае развівацца, нягледзячы на цэнзуру, выгнанне і палітычныя рэпрэсіі». Выстава Official. Unofficial. Belarus. будзе адкрытая для наведвальнікаў у Венецыі да 22 лістапада 2026 года. Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.