Кінафестываль «Паўночнае ззянне»
СтатистикаАфіцыйны канал кінафестывалю «Паўночнае ззянне» / навіны кінафестывалю / падрабязней https://www.northernlightsff.com / падтрымаць https://donorbox.org/support-northern-lights-ff
- Последний пост
- 18 мар.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- —
- 1/48двое суток
- —
- 1/72трое суток
- —
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
❗️УВАГА❗️ «Паўночнае ззянне» прызнанае ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Таму, калі вы знаходзіцеся на тэрыторыі Беларусі альбо плануеце наведваць краіну, раім вам: - адпісацца ад нас - не ўзаемадзейнічаць з нашым кантэнтам: пакуль без лайкаў, рэпостаў і каментароў 😢 - прагледзець і выдаліць ранейшыя падабайкі і каментары, а таксама пачысціць чат з «Паўночным ззяннем» Што рабіць па-за сацсеткамі? - адпісацца ад нашай рассылкі па электронай пошце і выдаліць усе лісты ад «Паўночнага ззяння» (і са сметніцы таксама!) - праглядаць сайт толькі праз VPN і ў рэжыме інкогніта (не забывайце пачысціць гісторыю) - пазбыцца фізічных рэчаў, звязаных з фэстам: квіткі, лістоўкі і г.д. Калі ж вы ў бяспецы (па-за межамі Беларусі), вы можаце падтрымаць фестываль па спасылцы. Цяпер гэта асабліва важна для нас. Але яшчэ больш важная ваша бяспека. Дзякуем. Беражыце сябе 🤍 Ззя
А вось тут можна зарэгістравацца на бясплатны анлайн-ток з Хлоэ Чжао, рэжысёркай Hamnet 5 сакавіка. Don’t thank me 😉
Беларускаму кіно 101 год: святкауем разам! Мы працягваем паказваць беларускае кіно, а тры гады таму на «Паўночным ззянні» з'явіўся і адмысловы Беларускі конкурс, дзе міжнароднае журы абірае найлепшыя стужкі фэсту. Больш беларускага кіно можна знайсці на VODBLISK: анлайн-кінатэатр беларускага кіно, створаны камандай «Паўночнага ззяння», які вясной 26-га года аднавіць працу. Далучайцеся да нашых сацсетак, каб не прапусціць свежыя беларускія фільмы А пакуль мы рыхтуемся, трымайце топ стужак, якія сталі найпапулярнейшымі на анлайн-платформе падчас сёлетняга сезона: 1. Баця, рэж. Максім Брагінец 2. Свінгеры, рэж. Андрэй Кашперскі 3. Уліс, рэж. Мікіта Лаўрэцкі 4. Kawalerka, рэж. Андрэй Корзан 5. Перадачка, рэж. Вера Шыш А якія фільмы спадабаліся вам?
без подписи
без подписи
без подписи
Пераможцы Беларускага конкурсу «Паўночнага ззяння - 2025» Сёлета самыя адметныя стужкі Беларускага конкурсу абіралі кінаэкспертка і кансультантка Леэна Пасанен, а таксама сцэнарыстка і рэжысёрка Мара Тамковіч. Хто ж перамог? Пераможцам стаў фільм «Суд мёртвых» Андрэя Кашперскага Вось, што кажуць журы пра фільм: «Стужка паказвае гледачам складаную і захапляльную гісторыю, падмацаваную ўражлівым майстэрствам, цэласнаю канцэпцыяй і нечаканым спалучэннем жанраў. Галоўная ўзнагарода прысуджаецца за здольнасць стварыць палітычную сатыру, якая незаўважна трансфармуецца ў фільм жахаў і вяртаецца назад» Спецыяльнай згадкай адзначаны анімацыйны фільм «Перадачка» Веры Шыш Каментар журы: «Стужка – маленькі шэдэўр з цэласным наратывам, вытанчанаю тэхнікай і ўражлівым мастацкім падыходам. Найбольш важна, што гэты фільм нагадвае пра рэальнасць, якой не павінна быць. Рэальнасць, у якой чалавек ізаляваны і пазбаўлены голасу» Віншуем перможцаў! І да сустрэчы праз год 😉
Прытаілі дух у чаканні: журы абралі пераможцаў Беларускага конкурсу! Хто адзначаны Спецыяльнай згадкай, а хто ўзяў галоўную ўзнагароду? Даведаемся прама зараз вынікі ХІ сезону «Паўночнага ззяння» ад нашых журы. Хто абіраў пераможцаў? 👤 Леэна Пасанен – кінаэкспертка, кансультантка і т’ютарка, мастацкая кіраўніца кінафестывалю «Mente Locale» ў Італіі. Яна была мастацкаю кіраўніцаю і «DOK Leipzig» (Нямеччына), і фестывалю «Biografilm» (Італія), а таксама сябраю журы на некалькіх міжнародных фестах, у тым ліку «Sundance» і IDFA. Акрамя гэтага Леэна – фермерка і вытворца віна. Мае трох коней, трох сабакаў і асла. 👤 Мара Тамковіч – польска-беларуская сцэнарыстка і рэжысёрка. Мара – сябра Гільдыі польскіх рэжысёраў і Беларускай незалежнай кінаакадэміі. Разам з намі Мара Тамковіч і Леэна Пасанен глядзелі фестываль, абіралі сваіх фаварытаў і цяпер гатовыя распавесці, якія фільмы і чаму сталі пераможцамі. Ці згодныя вы з вынікамі і які фільм спадабаўся вам найбольш?
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
23.11: Апошні дзень фестывалю. Што паглядзець? «Перадачка» Анімацыйная казка, у якой перадачка — часам адзіны спосаб сувязі з вонкавым светам за кратамі — ажывае і самастойна ідзе ў турму да вязня. «Незабудка» Пажылая жанчына з хваробай Альцгеймера спрабуе захаваць ідэнтычнасць, але забыты дзённік раскрывае, што яна магла страціць не толькі памяць. «Механіка матэр’ялаў» Пяшчотная і балючая драма, заснаваная на рэальнасці сем’яў, разарваных вайною ва Украіне. У іх ліку і сям’я аўтара. «Амерыка начлежак»* Глыбока рэалістычны партрэт падлетка, які жыве на змрочным баку «амерыканскай мары». *Калі вы не ў Беларусі, для прагляду атрымайце спецыяльны доступ «Уліс» Праз пекла і назад адкрываецца краіна. Паводле раману Джэймза Джойса. (не даступна ў Беларусі і Расіі) 🎞 Online, 00:00 - 23:59 па Беларусі 💻 Зарэгістравацца для прагляду 📌 Поўны расклад анлайн-праграмы тут Прыемнага прагляду! Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus @artpower_belarus і фінансуецца Еўрапейскім Cаюзам. #ArtPowerBelarus
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
22.11: Што глядзець сёння? Апошнія паказы беларускай пазаконкурснай праграмы «Архіпелаг памяці» і Ukraine Mon Amour + адзін спецыяльны паказ: «Уліс» Праз пекла і назад адкрываецца краіна. Паводле раману Джэймза Джойса (не даступна ў Беларусі і Расіі) «Мёртвая дарога» Анімацыйны фільм пра чалавечую цану будаўніцтва эпохі Сталіна «Дарагія мае, пішу вам з...» Ліставанне вязняў ГУЛАГу з сем’ямі: як маленькія ўчынкі захоўваюць любоў, надзею і чалавечнасць, не зважаючы на разлуку, страх і цэнзуру «Лес» Стужка-расследаванне з доказамі злачынстваў савецкага рэжыму. Выкарыстаныя архіўныя запісы сведкак, што расказваюць пра падзеі 1930-х «Стужка часу» Фільм пра школьнае жыццё ва Украіне, якое працягваецца нягледзячы на вайну. Імкненне вучыцца нават пад сталаю пагрозаю (спецыяльны доступ для беларусаў замежжа) 🎞 Online, 00:00 - 23:59 па Беларусі 💻 Зарэгістравацца для прагляду 📌 Поўны расклад тут Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus @artpower_belarus і фінансуецца Еўрапейскім Cаюзам. #ArtPowerBelarus