tgindex
Паліто Булаўскага

Паліто Булаўскага

Статистика
@palitobuбелорусский

Нэрэгулярныя навіны гарадскога жыцця. Віцебск і ваколіцы. #анонсытыдня - тут пра анонсы падзей штотыдзень

Последний пост
3 нояб. 2024 г.
Последнее чтение
14 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
21
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
296
0 за 1 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
2 048
21 постов
Вовлечённость
691,9%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 21
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
1/48двое суток
1/72трое суток

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Дома.

  • Прывітанне сябры! Заўтра дзень народзінаў нашага сябра! (35) гадоў Віншуем у каментах. Яму будзе прыемна!

  • Прывітанне, сябры! Ну, як вы там? Сумуеце без Паліто? У мяне дык трохі ёсць такое :) Ужо амаль 4 месяцы як я знаходжуся без магчымасці камунікацыі з вамі, і наперадзе  іх яшчэ вялікая колькасць (ну, гэта калі нічога не зменіцца). Як ведаеце, мне кажуць што я парушыў парадак правядзення масавых мерапрыемстваў:) Ох, і гэта з улікам, што я арганізоўваў івэнты на працягу 16 год, трохі ж досвед маю :) Упэўнены, што шмат хто лічыць мяне трохі дурнаватым з-за таго, што я не з’ехаў, калі была магчымасць. Можа яно і так, а можа я проста вельмі люблю Віцебск і Беларусь, як бы гучна і наіўна не гучала. А тыя дні, што праводжу ва ўтульных сценах на вуліцы Гагарына не магу лічыць змарнаванымі. Такой Беларусі я яшчэ не ведаў, і гэта будзе самая доўгая з маіх антрапалагічных экспедыцый, але і самая цікавая. Я яшчэ шмат чытаю, хаця бібліятэка тут не самая багатая. Шкадую, што не паспеў перадаць адкладзеныя для гэтай установы кнігі :( Шмат знаёмлюся, і некаторыя знаёмства могуць і ў будучыні. Як з Юрам з Віцебску, ці Віктарам з Рыгі. І шмат думаю-часу бо хапае. І з гэтых думак падаецца мне, што пабачымся мы з вамі, раней чым гэта будзе вызначана. Не забывайце падтрымліваць лістом (а то і цыгарэтамі з кавай) зняволеных у падобных сценах-паверце, гэта вельмі бадзёрыць і падтрымлівае  і прыходзьце на адкрытыя паседжэнні - салідарнасць вельмі важна. (Беражыце сябе:- чысціце кэш нарэшце прылады: старэйшы брат сочыць за табой) Усіх абдымаю, а некаторых нават цалую Усё будзе Беларусь! Уладзь Бу!

  • Вітаю шаноўныя. Паліто зноў у шафе

  • Сёння было крута, лавіце #начныявершы Калі да мяне падыходзяць і кажуць Які ты класны, што застаўся Я думаю пра Машу, Алеся, Віктара і ўсіх нашых. Мая парада ўсім беларусам: Будзьце сабой і развівайцеся А хто яшчэ тут - заходзьце ў госці А хто ня тут - трымайцеся. Ноччу пешшу дадому ідучы Узгадваю чарговы раз Віталя Рыжкова І дзверы, замкнёныя на ключы.

  • Тым часам, незаўважна падкраліся чарговыя #анонсытыдня. Урываемся разам у зімовыя выходныя! 9.12, пятніца Здаецца, па надыходзе снежня, Віцебск пераўтварыўся з гораду мастакоў у горад музыкаў ( што цешыць). У гэтым месяцы музычныя актыўнасці нас радуюць) 🎼 У Філармоніі працягваюцца актыўнасці з праграмы Міжнароднага фестывалю імя Салярцінскага. У 19.00 распачнецца канцэрт вакальнай музыкі з удзелам Дзамбалата Дулаева, пераможцы міжнародных конкурсаў. Раім наведаць. Падрабязнасці на старонцы Філармоніі 🎸🕺У 21.00 адначасова ў 2-х пабах горада можна будзе ўзгадаць сусветныя рок-гіты, растрэсці свае целы і адарвацца перад суботай. У Рокі пабе выступіць Blackout band з цяжкой праграмай (выйграць бясплатны ўваход яшчэ можна на старонцы паба). У Біг Ціме з больш лайтовай будуць Enotы. Дзе мы будзем, вы здагадваецеся) 10.12, субота 📖🤔 субота пачынаецца з цікавага і карыснага. Навука па-за сабой ладзіць чарговую лекцыю - Яўген Калбовіч, круты дзядзька, насамрэч, гісторык і архітэктар, будзе распавядаць пра "Дызайн-код Віцебска ў 21 ст". Пачатак у 13.00 ў навукова-тэхнічнай бібліятэцы на Пушкіна. Абавязкова для наведвання! 🎨Калажная майстэрня Ганны Карасёвай усё больш прыцягвае нашую ўвагу. Здаецца, будзем напрошвацца ў госці, каб напісаць пра яе. На выходныя дзяўчаты плануюць шэраг сямейных і іншых актыўнасцей. Каб не драбіцца, глядзіце ўсе анонсы ў іх на старонцы 🕺🗿💃 Вечар раім правесці ў Рокі пабе. Ня проста раім - заклікаем! У Віцебск прыедзе, бадай, самая актуальная спявачка нашых краёў - Iva Sativa, шыкоўнае этна пад электра) мы пісалі пра яе ўвесну. Нават на нашым ютубе (ён ў нас ёсць, не паверыце) здымалі. Пачатак 19.00. Месцы ёсць! 💥Нешта цікавае, музычнае, танцавальнае і глыбокае плануюць і ў прасторы Upgrade. Якраз пасля мінулай падзеі. Падрабязнасці раскрываць ня будзем. Прыходзьце і пабачыце!) 11.12, нядзеля 🎺Актуальнага эмодзі мы не знайшлі, бо беларуская дуда яшчэ не прадстаўлена. Але менавіта пра яе ў 16.00 у Цікаве на Замкавай, 4 будзе распавядаць і граць Герман Бандарэнка, дудар з Сенненшчыны. Даведацца пра старажытны інструмент - варта і неабходна. Уваход free-donation 🏔️ Калі вы з экстрэмістаў экстрэмалаў - нашыя сябры ладзяць прыжкі з вяроўкай з вышыні. Адрэналін вам у плечы на іх старонцы Традыцыйны нядзельны шпацыр па выставах пачнем з Мастацкага музэя - там бясплатна паказваюць "Грузчыкі ветру" - супольны праект харэаграфіі і фота. А ў залях Цэнтра сучаснага мастацтва раім наведаць выставу "Партрэт часу" на Шагала, 5 і "Птушыны вянок" на Фрунзэ, 11. Гэтая зіма нас радуе, як ніколі за апошнія гады. Спадзяемся, перажывем. Абдымаем і зычым добрых эмоцый. Калі вам падабаецца тое, што мы робім, і вы хочаце/можацк дапамагчы нам развівацца далей - цяпер мы адкрылі магчымасць данатаў на Паліто: Карта  Belarusbank 9112380001835570 Альбо проста на нумар МТС +375339012326

  • Прывітанне, сябры! Сумавалі без Паліто? Нажаль, мы ў апошнія дні ня так часта пішам для вас, бо, як ня дзіўна, шмат занятыя ў афлайне. Пагэтаму вырашылі пашукаць узмацненне! Калі вы цікавіцеся тым, што адбываецца ў горадзе і ваколіцах, любіце шпацыраваць і наведваць розныя падзеі, шукаеце анлайн-пляцоўку для сваёй творчасці любога фармату, хочаце разам з намі даследаваць і пісаць пра горад - пішыце нам і далучайцеся да каманды рэдакцыі Паліто. Свае прапановы дасылайце на @hewhobu у вольнай форме. Мы абавязкова разглядзім усё і ўсіх! Велкам ту цёплыя абдымкі Паліто!

  • Вітаем, шаноўныя. У эфіры рубрыка #анонсытыдня і мы пачынаем. 1.12, чацвер Бліжэйшыя дні Віцебск правядзе ў абдымках музычнага фестывалю здаровага чалавека імя І. І. Салярцінскага. Пачынаем з лікбезу пра яго асобу. 📖У 18.00 у Абласной бібліятэцы адбудзецца лекцыя пра музыказнаўцу Івана Салярцінскага, яго дзейнасць і эпоху, чым ён значны для Віцебска і гісторыі музыкі. Лекцыя пройдзе ў межах курсаў "Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя", пра іх мы яшчэ ўзгадаем. Уваход вольны. 🎶 У 19.00 у Філармоніі працягнецца тэма вакол асобы Салярцінскага, але з музычным ухілам і удзелам музыкаў Падрабязнасці тут 2.12, пятніца 🎼У 13.00 у музычным каледжы з нагоды вышэйзгаданага фестываля пройдзе канцэрт выкладчыкаў і навучэнцаў каледжу. Выдатная магчымасць ацаніць будучыню беларускай акадэмічнай музыкі. Уваход вольны. А паколькі асабліва цікавых івэнтаў у пятніцу мы больш не знайшлі, то хочам нагадаць пра іншыя вартыя рэчы. 🌮🍲🍱 Апошнія 3 дні ў Беларусі працягваецца Гастрафэст, які ахоплівае і некалькі месцаў у Віцебску. Калі вы з кулінарных ман'якаў, альбо проста аматары сучаснай кухні - паспейце пакаштаваць адмысловыя фестывальныя сэты (звычайна з 4-5 страваў) . Увесь спіс і галасавалка за лепшы сэт - https://gastrofest.by/ Ад сябе раім наведаць Рокі паб на Дзімітрава, 4. (гэта не праплачаная рэклама, проста мы яго любім). 🎨Падчас традыцыйных музэйных выходных раім наведаць выставу "Партрэт часу" з арыгіналамі Суціна, Бакста, Юдзіна і інш. у Музэі ВНХУ, рэтраспектыўную выставу Міхала Таранды ў ЦСМ на Белабародава, 5, а таксама вернісаж міжнароднага мастацкага праекту "Трэцяя плынь" у арт-цэнтры Шагала. Для аматараў вострых пачуццяў і постіроніі - выстава крывых люстэрак на ДСК у КДЦ Першамайскі (падзея году, як мы лічым). 3.12, музычная субота. 🎼 У 19.00 у Філармоніі адбудзецца адкрыццё музычнага фестываля імя Івана Салярцінскага, абяцаюць насычаную праграму класікі ў выкананні міжнародных лаўрэатаў. Але мы параім прыйсці параней, у 18.00, калі будзе адкрыццё выставы плакатаў студэнтаў факультэта дызайна тэхналожкі. На мінулай такой выставе мы для сябе пару адкрыццяў зрабілі. Уся праграма і падрабязнасці тут 🎸Для кантрасту - звечары можна наведаць паб Біг Цім, дзе будуць граць (хутчэй за ўсё кавера) бэнд IOKI, які, пры ўсім, складаецца з выдатных віцебскіх музыкаў-імправтзатараў. Пачатак 21.00, падрабязнасці https://instagram.com/big_tim_pub У нядзелю, 4.12, там жа ў Біг Ціме пройдзе традыцыйны стэнд-ап, якіх нешта вееельмі Развялося ў горадзе. Ну, значыць, весела жывем. А вось на наступны тыдзень афіша рыхтуе нам некалькі крутых анонсаў, але пра гэта ўжо ў аўторак. Калі вам падабаецца тое, што мы робім, і вы хочаце/можаце дапамагчы нам развівацца далей - мы адкрылі магчымасць данатаў на Паліто: проста на нумар МТС +375339012326 Карта  Belarusbank 9112380001835570 Усім насычаных і пазітыўных. Спадзяемся на лепшае.

  • 30 нояб. 2022 г.1 390214из charnuxa

    Рома Англічанін — адзін з самых яскравых і таленавітых беларускіх музыкаў. Цяпер ужо цалкам відавочка, што менавіта ён фармуляваў гучанне і настрой гурта ЛСП: змрочны, дэпрэсіўны, але такі прывабны. Гэта чалавек, які мог зрабіць не проста фабрычны паўфабрыкат-мінус, а паўнавартасную кампазіцыю — падкрэсліць яе настрой, аздобіць цікавымі фішачкамі, каб яно ўсё ў выніку гучала, не гледзячы на стылістычныя межы. Менавіта таму ЛСП з Ромам слухаць цікава, а без яго — не. Але сёння я прапаную паслухаць іншы праект з удзелам Англічаніна — John Doe. Гэта адзін з тых гуртоў, які меў неверагодны патэнцыял, але, на жаль, так застаўся ў памяці нешматлікіх фанатаў, дзякуючы аднаму міні-альбому. Гэты запіс называецца «Процесс» — мікс рэчытатыву і гучных гітарных рыфаў, жорсткіх тэкстаў і класных мелодый. У гэтай музыцы адразу можна пазнаць Англічаніна. Яго фірмовы почырк, яго меланхолію. Але тут ёсць і іншыя музыкі — напрыклад, Дзяніс Астапаў, які пасля створыць з тым жа Ромам праект «Грязь». Агулам гэта гучыць настолькі пранізліва, быццам ты сам пераносішся ў Магілёў 2014 года і глядзіш на гэты горад вачыма John Doe. Усяго толькі шэсць кампазіцый, але якія! https://soundcloud.com/34magnet/sets/john-doe-protsess

  • Вітанкі! Лавіце крыху змрочнай музыкі ў апошні восеньскі ( так і ня скажаш) дзень. І падпісвайцеся на выдатны канал пра белмузыку. А звечары, нарэшце, #анонсытыдня

  • Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш. Адна з улюбёных цытатаў Уладзіміра Караткевіча, сапраўднага класіка белліту. Сёння, 26 лістапада, спаўняецца 92 гады з дня нараджэння аднаго сас стваральнікаў беларускага міфу ў літаратуры. Як вядома, беларусамі не нараджаюцца, а становяцца. Караткевічу ў гэтым працэсе адведзена асаблівая роля - колькі падлеткаў пасля "Каласоў пад сярпом тваім" асацыявалася сябе з героямі раману, колькі жадаючых было знайсці скарбы у руінах мясцовага "Чорнага замку Альшанскага", колькі знайшлі сваю "Зямлю пад белымі крыламі". Вельмі раім перачытаць  выдадзеныя творы Уладзіміра Караткевіча без цэнзуры ў новым шматтомніку. А таксама паглядзець відэа з каналу Андрэя Хадановіча пра творцу і "Ладдзю роспачы" https://youtu.be/85Nn2wsaayM

  • Channel photo updated

  • Вітаем, шаноўныя. Мы шмат прапусцілі за час нашай адсутнасці ў Паліто, таму рыхтуйцеся да плыні навінаў, у тым ліку і нататак пра месцы і падзеі , пра які даўно абяцаем распавесці. Пачынаем з казыроў. 20 лістапада распачаўся фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» – штогадовы фестываль, які прапануе беларускім гледачам найноўшыя гульнявыя і дакументальныя фільмы Паўночнай Еўропы і краін Балтыі. Фестываль быў упершыню арганізаваны ў 2015 годзе нашай зямлячкай Вольгай Чайкоўскай. Гэтым годам па шэрагу зразумелых прычынаў фэст не паказваецца ў Беларусі. Але кожны з вас можа паглядзець праграму фэста анлайн. Падрабязней пра фэст, поўная праграма і рэгістрацыя для праглядаў тут. Таксама варта падпісацца на канал фэста https://t.me/northernlightsff Чаму мы пра гэта пішам? Бо гэта вельмі цікавы і варты ўвагі фэст. Асабліва ў нашых рэаліях. А яшчэ ў праграме фэста беларуская праграма і шэраг дадатковых тэматычных мерапрыемстваў. Таму вельмі раім! А для затраўкі - трэйлер фэсту https://m.youtube.com/watch?v=MMIctGLetdY&feature=youtu.be

  • Спойлер пра што мы робім, плануем і рыхтуемся.

  • видео или голосовое, без подписи

  • Мы сёння рэдакцыяй патрапілі ў таемныя закуткі Віцебску. Заўтра пакажам і напішам. Але гэты пост хочацца зрабіць падзякай тым, хто падтрымлівае Паліто праз данаты. Дзякуй. Гэта вельмі важна для нас. І прымушае больш сур'ёзна ставіцца да кантэнту. Шчыра запрашаем у цёплыя абдымкі Паліто!

  • #начныявершы Удыхаючы водар гораду Паспрабую не з'ехаць з глузду. Супакою свой нораў. Дорага Заплачу за свабоду. Пусткамі Я вяртаюся да таго месца, Што яшчэ называю домам. Так, канешне, мне невыносна цесна Так, канешне, я ўшчэнт гэтым светам зломлены Божа, дай мне крышачку сілы Можна я яшчэ не сарвусь? Ціха, шэптам, Потым у голас і радасна Крыкнуць гучна #### ########!

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

Паліто Булаўскага — tgindex