tgindex
Віцебская Вясна

Віцебская Вясна

Статистика

Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
27
Всего постов
29
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
283
+1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
279
27 постов
Вовлечённость
98,6%
к подписчикам
Постов в день
3,9
всего 29
Упоминаний
4
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
62
1/48двое суток
71
1/72трое суток
76

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Пасля звароту праваабаронцы і публікацый незалежных СМІ знік сайт, праз які беларусаў набіралі ў расійскую армію Сайт «Защитник.БЕЛ» быў створаны для пошуку грамадзян Беларусі, гатовых заключыць кантракт з расійскай арміяй і ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны. Ён працаваў мінімум тры месяцы, але пасля пагалоскі на праваабарончых рэсурсах і ў незалежных СМІ раптам знік. Дакладна невядома, што адбылося: яго маглі заблакаваць, адключыць уладальнікі альбо ён перастаў працаваць з іншай прычыны. Але спробы ўцягнуць беларусаў у вайсковыя дзеянні на баку іншай дзяржавы павінны атрымаць прававую ацэнку і адпаведныя наступствы для ініцыятараў. Таму праваабаронца Алег Мацкевіч падаў зварот у Генеральную пракуратуру. 🔗https://tinyurl.com/4h5dsw5z Беларусам варта дакладна разумець, чым водгук на падобныя прапановы  пагражае звычайным грамадзянам. -Крымінальны пераслед у Беларусі. Удзел грамадзяніна Беларусі без адпаведнага ўпаўнаважання ва ўзброеным фарміраванні або ваенных дзеяннях на тэрыторыі іншай дзяржавы можа мець крымінальныя наступствы паводле беларускага заканадаўства. -Нябачная пастка на сайтах вакансій. Падобныя абвесткі пра «працу» могуць трапляць на беларускія рэсурсы пошуку працы і агрэгатары вакансій, у тым ліку праз абвесткі са старонніх сайтаў. -Пагроза жыццю і ўцечка асабістай інфармацыі. Прыватныя рэкрутэры могуць атрымліваць грошы за сам факт падпісання кантракту і не несці адказнасці за далейшы лёс чалавека. Перадача ім пашпартных, кантактных і іншых дадзеных таксама стварае дадатковыя рызыкі. Таму праваабаронцы раяць прытрымлівацца наступных рэкамендацый: ✔️Не паддавайцеся на фінансавыя абяцанні. Ніякія выплаты не вартыя страты волі ці жыцця. 📌Правярайце вакансіі. Не пакідайце свае даныя на сумнеўных сайтах або агрэгатарах. 🔈Папярэдзьце блізкіх. Растлумачце знаёмым, што падобныя прапановы «вайсковай працы» могуць мець сур’ёзныя прававыя і жыццёвыя наступствы. ✏️Калі вы сутыкнуліся з такой прапановай, не адпраўляйце дакументы і персанальныя даныя, не падпісвайце незразумелыя дамовы і захоўвайце скрыншоты абвестак ды перапіскі.

  • Назіральная камісіся чарговы раз прызнала, што ў наваполацкай ПК -1 няма ніякіх парушэнняў 12 жніўня Рэспубліканская грамадская назіральная камісія пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь разам з Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіяй пры галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама прыязжала ў наваполацкую калонію з інспекцыяй. “На думку камісій, умовы размяшчэння, харчавання, лячэння, арганізацыя вольнага часу, навучання асуджаных у ПК № 1 адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым да сістэмы выканання пакаранняў. У ходзе гутаркі з асуджанымі скаргаў і нараканняў на працу адміністрацыі папраўчай установы і ўмовы размяшчэння, харчавання, лячэння, арганізацыю вольнага часу і навучання не паступала”, - адсправаздачыўся сайт Міністэрства юстыцыі. Мінулы візіт у гэтую ўстанову Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі ў 2024 годзе скончыўся тым самым: чальцы камісіі праінспектавалі медсанчастку, краму, праваслаўны храм, пакой для спатканняў, бібліятэку і спартовую залю і прызналі, што інфраструктура забяспечвае базавыя патрэбы асуджаных. У падобных справаздачах асобна адзначаецца, што назіральныя камісіі праводзяць гутаркі з асуджанымі, і тыя ні на што не скардзяцца. Можна толькі ўявіць, што зрабіла б адміністрацыя ўстановы з тымі, хто распавёў бы хоць нешта негатыўнае... Пра ўмовы ўтрымання ў наваполацкай калоніі праўду расказваюць хіба тыя, хто адтуль нядаўна вызваліўся. Паводле іх сведчанняў, у ПК-1 існуе забарона на інтэлектуальную дзейнасць, парушаецца права на свабоду веравызнання, працаваць зняволеных прымушаюць нават у выходныя. Апроч гэтага, вязні пакутуюць узімку ад холаду, а ўлетку ад гарачыні, бо ім забараняюць апранаць цёплыя рэчы падчас халадоў і здымаць лішняе адзенне ў спёку.

  • У “экстрэмісцкі” спіс уключылі кнігу Паўла Севярынца «Пакаленьне Маладога Фронту. Гісторыя моладзі, народжанай у 1970 – 1985 гг.» Гэтая кніга наша земляка з Аршаншчыны, напісаная ў пачатку 2000-х стала дакументальна-публіцыстычным асэнсаванне феномену беларускай моладзі, чыё сталенне прыпала на рубеж тысячагоддзяў. У цэнтры ўвагі — маладыя людзі, якія прыйшлі ў беларускі нацыянальны рух у другой палове 1990-х гадоў і стварылі найбуйнейшую моладзевую арганізацыю таго часу — «Малады Фронт». Павел Севярынец быў старшынём «Маладога Фронту» і быў непасрэдным удзельнікам і відавочцам усіх апісаных падзей. 12 жніўня 2026 года суд Заводскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкай» кнігу, выдадзеную ў папяровым выглядзе ў 2004 годзе. У 2011-м у інтэрнэце з'явілася электронная версія кнігі на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат». Нагадаем, у абноўлены 14 жніўня “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” на сайце Міністэрства інфармацыі ўключылі Instagram-акаўнт яшчэ адной нашай зямлячкі - былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай.

  • “Экстрэмісцкім” прызнаны Instagram-акаўнт Наталлі Кукішавай – экс-палітзняволенай, якая жыве ў ЗША Рашэнне пра гэта 11 жніўня прыняў суд Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. На інтэрнэт-рэсурс падпісаныя 159 чалавек. 13 жніўня яго ўключылі ў “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Тыдзень таму ў гэты ж спіс уключылі акаўнт Наталлі Кукішавай у  Threads, які на той момант меў усяго 14 падпісчыкаў. Рашэнне лічыць яго "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" прыняў 31 ліпеня суд Шумілінскага раёна. Куды больш папулярным з'яўляецца акаўнт Наталлі Кукішавай у TikTok, які прызнавалі "экстрэмісцкім" ужо двойчы. Наталля Кукішава - ураджэнка Аршаншчыны. У жніўні 2022 г. суд Оршы і Аршанскага раёна пакараў жанчыну 2-ма гадамі калоніі за абразу Лукашэнкі. У 2021 г. жанчыну затрымалі па падазрэнні ў абразе дзяржаўнага служачага ў каментарах, пакінутых у сацсетках. Крымінальны пераслед тычыўся “справы Зельцэра” – інцыдэнта, калі ў верасні 2021 года ў кватэру ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцэра ламіліся сілавікі, і падчас перастрэлкі загінуў гаспадар і адзін з супрацоўнікаў КДБ. Але пасля некалькіх месяцаў знаходжання ў СІЗА абвінавачанне Наталлі Кукішавай змянілі. Яна адбыла прысуджаны тэрмін "ад званка да званка", а пазней з'ехала ў ЗША.

  • Жыхара Віцебска Дзмітрыя Літвіна дадалі ў "спіс тэрарыстаў" на сайце КДБ Гэта той самы Дзмітрый Літвін, які за некалькі год з апазіцыянера ператварыўся ў апантанага прыхільніка манархіі, а сёлета ў чэрвені быў асуджаны да трох гадоў "хатняй хіміі" паводле арт. 130 КК РБ- Распальванне варожасці ці варажнечы. 10 ліпеня 2026 года яго імя і прозвішча ўнеслі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. А яшчэ праз месяц, 11 жніўня, яго дадалі ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці" (пад нумарам 1642). Артыкул 130 Крымінальнага Кодэкса якраз і адносіцца да шэрагу тых, на падставе абвінавачання ці прысуду па якіх чалавека могуць уключыць у так званы "спіс тэрарыстаў". Наяўнасць прозвішча ў гэтым спісе накладае цэлы шэраг абмежаванняў: для іх цалкам блакуюцца любыя фінансавыя аперацыі ўнутры краіны, забараняюцца грашовыя пераводы, больш строгімі робяцца нормы штодзённага побыту падчас адбыцця пакарання.

  • видео или голосовое, без подписи

  • Экс-палітвязняў Вячаслава Лазарава і Дзмітрыя Казлова ўключылі ў базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і Расіі Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю\Новости Витебска» звярнуў увагу на тое, што на сайце расійскага выдання “SOTA” з’явіўся спіс асобаў, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку на тэрыторыі Расіі. У гэтым спісе пазначаны і тыя людзі, якіх уключылі ў базу вышуку пасля пасля красавіка гэтага года – актуальны на той час пералік аналізавала “Медыязона”. Паводле абноўленай базы на сайце “SOTA”, у вышуку знаходзяцца блогер Дзмітрый Казлоў з Аршанскага раёна і віцебскі відэааператар Вячаслаў Лазараў. Там паначана, што падставай для вышуку сталі крымінальныя справы – найверагодней, распачатыя ўжо пасля іх вызвалення з-за кратаў у верасні 2025 года. Нагадаем, абодвух прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву, а пазней анулявалі іхныя беларускія пашпарты. Віцебскі Тэлеграм-канал адсачыў таксама, што ў абноўлены спіс уключылі і віцебскую актывістку Караліну Цярэнцьеву, яе сястра Станіслава ў гэтым спісе апынулася яшчэ раней.

  • 🔽Віцебская газета “наехала” на жанчыну, якая распавяла пра інцыдэнт у TikTok, не патэлефанаваўшы ў 102 🔽 Зрэшты, інцыдэнтам было не рабаўніцтва, не крадзеж і тым больш не забойства: жанчына зняла відэа пра тое, які падлетак нешта кінуў уніз з моста цераз Віцьбу. Што гэта быў за прадмет, жанчына добра не разгледзела, і зрабіла выснову, што гэта мог быць камень. Паводзіны хлопца яна ацаніла як хуліганства, і гэтую выснову падтрымалі гледачы – відэа “заляцела”. Трапіла яно і на вочы супрацоўнікам Кастрычніцкага РАУС, якія апыталі жанчыну і пачалі праверку па дадзеным інцыдэнце. Праверка яшчэ не скончана, але міліцыя ўжо выказала прэтэнзіі: маўляў, аўтарка відэа мусіла адразу патэлефанаваць у 102. Аднак яшчэ далей пайшла гарадская газета “Витьбичи”: у публікацыі пра гэты выпадак жанчыне не падзякавалі за пільнасць, а прыгразілі адказнасцю “за размяшчэнне неправеранай інфармацыі з абвінавачаннямі” і зусім ужо не ветліва параілі “включать собственную голову и думать о последствиях, а не о лайках в интернете”. Здавалася б, адкуль такая ўвага да звычайнага відэароліка? Усё проста: менавіта TikTok стаў для многіх беларусаў сапраўднай магчымасцю паскардзіцца на нешта або распавесці пра праблемную сітуацыю. А ўлады і афіцыйныя СМІ гэтым вельмі незадаволеныя, бо праўда, якую яны хацелі б прыхаваць, такім чынам становіцца вядомай шырокай грамадскасці.

  • Ненармаваная праца, забарона на інтэлектуальную дзейнасць, парушэнні права на свабоду веравызнання. Экс-палітзняволены распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў Наваполацкай ПК-1 Мужчыну, які трапіў пад першую хвалю затрыманняў у жніўні 2020-га, але ў 2023-м яго арыштавалі паўторна - за каментары ў інтэрнэце паводле арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Прысуджаны тэрмін ён адбываў у Наваполацкай калоніі, дзя вязняў прымушалі працаваць 6 дзён на тыдзень. Мы працавалі на прамзоне шэсць дзён на тыдзень. У турме кнігі дапамагаюць змагацца з асяроддзем, хавацца ад лагернага свету. А тут ты працуеш, а ў нядзелю, пасля лазні, цябе яшчэ гоняць цягаць будаўнічае смецце, бо яны вырашылі дабудаваць барак. Гэта было самым складаным. Памятаю сакавік, Дзень Канстытуцыі. Мы цягаем гэты "буд", а з дынамікаў іграе: "Жураўлі на Палессе ляцяць. Каб любіць Беларусь нашу мілую маці". Я памятаю гэту песню з дзяцінства, калі спяваў у гарадзенскім хоры і граў на флейце... На прамзоне ў мяне было два заняткі: разбіраў кабелі на медзь і аддзяляў белыя пластыкавыя трубкі ад чорных. Гэта часам было вельмі медытатыўна. Сродкаў абароны ніякіх не давалі. Але неяк перад інспекцыяй нам раптам раздалі ахоўныя акуляры. Шмат хто нават не ведаў, што з імі рабіць, і проста паклаў на стол. Прыбягае правяраючы і крычыць: "Дзе вашы акуляры?!". У астатні час майстрам на промцы ўсё роўна. Часта пагражалі ШІЗА за невыкананую працоўную норму. Мне выпісалі два парушэнні, але злоснікам не зрабілі.", — распавёў былы палітвязень. Паводле ягоных словаў, палітвязням у калоніі забаранялі збірацца групамі, вывучаць замежныя мовы і іншую інтэлектуальную дзейнасць. Каб хоць неяк узаемадзейнічаць, вязні ладзілі індывідуальныя гутаркі падчас працы на прамзоне: "Мы стварылі своеасаблівы моўны клуб "адзін на адзін", бо збірацца групамі небяспечна. У няволі я падцягнуў гутарковую ангельскую. Мы абмяркоўвалі турму і спрабавалі падабраць ангельскія словы для нашай спецыфічнай лексікі. Турэцкую практыкаваў з суседам па камеры з Туркменістана, які працаваў у Турцыі, і яшчэ з адным туркам". Стаўленне да замежнікаў у калоніі было своеасаблівым. Былы палітвязень стаў сведкам істотнага пагаршэнне ўмоў утрымання для зняволеных мусульман у Наваполацкай калоніі № 1 і Віцебскай калоніі № 3. Раней ім дазвалялася мець пры сабе Каран і малітоўныя дыванкі, што гарантуецца заканадаўствам аб праве на свабоду веравызнання. "Аднак пасля рэзанансных здарэнняў у Расіі (стральба ў вайсковай часці і тэракт у “Крокус Сіці Холе”) сітуацыя рэзка пагоршылася. Па калоніях прайшло неафіцыйнае распараджэнне ўзмацніць кантроль. У мусульман пачалі масава забіраць рэлігійную літаратуру і дыванкі. Пачасціліся выпадкі змяшчэння ў ШІЗА за выкананне штодзённых малітваў на працоўнай зоне», — сцвярджае ён. Бліжэй да вызвалення адміністрацыя калоніі прапануе палітвязням пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Суразмоўца "Вясны" кажа, што адмовіўся гэта рабіць: "Мне таксама прапанавалі падпісаць паперу на імя Лукашэнкі, але я адмовіўся, і зараз вельмі гэтаму рады. Я і так быў маральна разгублены пасля судоў, а калі б падпісаў. Для чаго я тады навогул сядзеў? Яны не разумелі адмовы, гэта ўводзіла іх у ступар. Зразумела, што ім проста патрэбны быў масавы збор гэтых папер дзеля справаздачы. Гэтая няшчырасць і нефармальнасць – гэта вельмі пра калонію".

  • На Пастаўшчыне вырашылі змагацца з карупцыяй з дапамогай "ананімак" Грамадзянам прапануюць паведамляць пра ўсе вядомыя ім факты карупцыйных парушэнняў, нават калі яны тычацца раённых уладаў. Для гэтага ў фае райвыканкама паставілі адмысловую скрыню - там можна пакідаць заявы і скаргі, у тым ліку ананімныя. Аднак аўтараў ананімных паведамленняў папярэджваюць, што адказаў яны атрымаць не змогуць. Але ініцыятары (хто гэта, не паведамляецца) абяцаюць, што абсалютна ўсе допісы, у тым ліку "ананімкі", будуць правераны. І калі факты пацвердзяцца, заявы выкарыстаюць "для барацьбы з супроцьпраўнымі з'явамі". Скрыня будзе стаяць на першым паверсе Пастаўскага райвыканкама да 30 кастрычніка. Вынікі такога эксперымента могуць аказацца цікавымі: ён пакажа, ці насмеляцца грамадзяне паведамляць пра факты карупцыі, і ці не выкарыстаюць гэтую магчымасць людзі, якія маюць кепскія намеры - на ўзор даносаў 1930-х.

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • Памёр Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат у прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сіл, вядомы навуковец і грамадскі дзеяч, лаўрэат прэміі імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» На ўзор гэтай прэміі кіраўнік руху “За Свабоду” заснаваў уласна беларускую прэмію «За свабоду думкі» . Ён шмат разоў прыязжаў на Віцебшчыну, у вёску Бычкі Вушацкага раёну, каб ў дзень народзінаў славутага пісьменніка Васіля Быкава на ягонай радзіме ўганараваць гэтай прэміяй тых, хто зрабіў вылікі ўнёсак у развіццё беларушчыны. Неаднаразова Аляксандр Мілінкевіч бываў і ў Віцебску. Ен увесь час падтрымліваў сувязі з мясцовымі актывістамі. Гэтыя сувязі не перарываліся і пасля прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2006 года, калі палітык выступіў адзіным кандыдатам ад аб’яднаных дэмакратычных сіл. Менавіта пасля тых выбараў адбыліся масавыя пратэсты на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску («Плошча-2006»). Візіты на Віцебшчыну далёка не заўсёды былі для Аляксандра Мілінкевіча пазітыўнымі. У лістападзе 2006 года падчас агітацыйнай кампаніі ў мясцовыя органы ўлады аўтамабіль Аляксандра Мілінкевіча на ўездзе ў Віцебск спынілі супрацоўнікі міліцыі і ДАІ. Яго затрымалі па абсурднай прычыне - нібыта ён «падобны да вінаватага ў смяротным ДТП», але пасля разбіральніцтва ў аддзеле ДАІ адпусцілі з прабачэннямі. У ліпені 2006 года палітыка спынялі ў Віцебскай вобласці, калі ён накіроўваўся наведаць зняволенага тады Паўла Северынца. У багажніку машыны знайшлі лістоўкі, на Мілінкевіча склалі пратакол і адпусцілі. У пазнейшыя гады Аляксандр Мілінкевіч неаднаразова прыязжаў у Віцебск, дзе падтрымліваў збор подпісаў за незалежных кандыдатаў на ўдзел у выбарах розных узроўняў. У нашым архіве засталося шмат здымкаў Аляксандра Мілінкевіча, зробленых падчас візітаў у наш рэгіён. Давайце запомнім яго вось такім – усмешлівым, шчырым, прыязным чалавекам, які праз усё жыццё пранёс веру ў годны лёс Беларусі.

  • 11 авг.405из viasna96

    🕯 Памёр беларускі палітык і былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч Пра гэта паведаміў у Facebook Ігар Кулей, сын жонкі палітыка. «Сёння а 7:15 раніцы адышоў у вечнасць Аляксандр Мілінкевіч». Палітыку было 79 гадоў. Напрыканцы 2025 года Аляксандр Мілінкевіч перанёс складаную аперацыю на соннай артэрыі. Пасля яе ён доўгі час знаходзіўся ў цяжкім стане і праходзіў рэабілітацыю. Чым вядомы Аляксандр Мілінкевіч: • Навуковец і выкладчык: Кандыдат фізіка-матэматычных навук, выкладаў у Гродзенскім універсітэце. • Былы кандыдат у прэзідэнты: У 2006 годзе быў вылучаны адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад аб'яднаных дэмакратычных сіл. Менавіта пасля тых выбараў адбыліся масавыя пратэсты на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску («Плошча-2006»). • Лаўрэат прэміі Сахарава: У 2006 годзе Еўрапарламент узнагародзіў яго прэстыжнай прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі». • Грамадскі і культурны дзеяч: Шмат гадоў узначальваў Рух «За Свабоду», з'яўляўся заснавальнікам і канцлерам Вольнага Беларускага Універсітэту, а таксама працаваў пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі. Выказваем глыбокія спачуванні родным, блізкім і ўсім, для каго Аляксандр Мілінкевіч быў узорам мужнасці, чалавечнасці і вернасці сваім прынцыпам.

Віцебская Вясна — tgindex