Вясна | Брэст
Статистикаканал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны Напісаць нам: @BrestSOS Наш сайт: http://brestspring.org
- Последний пост
- 16 авг.
- Последнее чтение
- 11:23
- Постов за неделю
- 8
- Всего постов
- 24
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 101
- 1/48двое суток
- 115
- 1/72трое суток
- 124
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Важнае за 2 тыдні у Берасцейскай вобласці Станам на 02.08.2026, у вобласці 190 палітвязняў 🪖 Па Вайбер-чатах Берасцейскай вобласці — і Беларусі — невядомыя масава рэкламуюць кантракты з арміяй РФ 👩⚖️ Берасцейская Вясна заўважыла, што суддзя Вера Філонік…
Чым вышэй у судовай сістэме, тым менш жанчын? Разабраліся, ці цяжка рабіць кар'еру жанчынам-суддзям у Беларусі На ўзроўні раённых судоў 71% жанчын з ліку суддзяў на сёння. Жанчын сярод старшынь раённых судоў 54%. А жанчын сярод старшынь судоў абласнога ўзроўню толькі 29%. Калі ж браць да ўвагі шчэ і намеснікаў абласных судоў, то жанчын сярод такога складу кіраўніцтва абласных судоў у Беларусі толькі 14%. Але на пэўным узроўні гэтая логіка змяняецца. Як і чаму — чытайце ў артыкуле на нашым сайце: https://brestspring.org/tpost/nijjkjxxx1 Таксама па спасылцы шмат інтэрактыўнай інфаграфікі.
🔍 Экс-палітвязні Берасцейскай вобласці. Хто трапіў у базу вышуку ў РФ Медыязона.Беларусь адсочвае, каго з беларусаў дадаюць у вышук у Расеі. Сёння выданне апублікавала, каго дадалі ў адпаведную базу за апошнія паўгады (больш за 1100 чалавек!) Мы знайшлі…
У экс-палітвязня з Камянеччыны, якога 2 месяцы таму вывезлі ў Літву, знайшлі гепатыт С. Хутчэй за ўсё, заразілі за кратамі Як піша Наша Ніва, у Віталя Бандарука выявілі гепатыт падчас медагляду ў Літве. Перад зняволеннем у мужчыны не было праблем са здароўем.…
9 жніўня споўнілася 116 гадоў з Дня нараджэння Ларысы Геніюш. У Варшаве адбылося мерапрыемства з гэтай нагоды На імпрэзе ўзгадалі біяграфію беларускай патрыёткі, чыталі яе вершы. Там жа прагучалі песні на словы Геніюш.
без подписи
Дойліду з Берасцейшчыны далі калонію па палітычнай справе Тыдзень таму ў "спіс экстрэмістаў" дадалі 56-гадовага Алега Кінева. МУС у спісе адзначыў, што гэта жыхар Берасцейскай вобласці, і яго асудзіў Віцебскі абласны суд адразу па 4 артыкулах. Як высветліла…
🥀 У гэты дзень: сілавікі ў Берасці зрабілі смяротны стрэл у Генадзя Шутава роўна 6 гадоў таму Вечарам 11 жніўня 2020 у Берасці працягваліся пратэсты пасля выбараў. Па інфармацыі берасцейскай "Вясны", яшчэ ўдзень таго дня сілавікі рыхтаваліся да жорсткасці (і пэўныя сілавікі папярэджвалі блізкіх, каб тыя ўвогуле не выходзілі ўвечары на вуліцу, асабліва ў Маскоўскім раёне). У той фатальны вечар двое сяброў, Генадзь Шутаў і Аляксандр Кардзюкоў, непадалёк ад будынку адміністрацыі Маскоўскага раёну напаткалі сілавікоў у цывільным. Сілавікі стрэлілі Шутаву ў патыліцу з агнястрэльнай зброі. Па афіцыйнай версіі, Шутаў з Кардзюковым нібы атакавалі сілавікоў з арматурай у руках. Але як сведчылі запісы з відэакамер, гэта няпраўда, ніякага нападу з арматурай не было. 19.08.2020 у вайсковым шпіталі Шутаў памёр. Кардзюкоў, жывы сведка ўсіх падзей, быў арыштаваны і асуджаны да 10 год калоніі. Шутава таксама судзілі (пасмяротна). Пакарання для сілавікоў, датычных да яго смерці, дагэтуль няма. 📸 На фота Генадзь Шутаў
❗️ 4 месяцы за кратамі: мозырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун застаецца пад вартай Уладзімір Целяпун — праваабаронца і грамадскі актывіст з Мазыра. Яго ўзялі пад варту 10 красавіка 2026 года. Мяркуецца, што спачатку ён знаходзіўся ў ІЧУ Мазырскага РАУС, пасля яго перавялі ў гомельскае СІЗА №3. Супраць праваабаронцы распачатая крымінальная справа. Падрабязнасці абвінавачанняў невядомыя, аднак, паводле наяўнай інфармацыі, справа мае палітычны характар. Уладзімір Целяпун добра вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасцю па абароне правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 1986 годзе ён удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Зняволенне стварае прамую пагрозу яго здароўю: Уладзімір мае анкалагічнае захворванне, якое цяпер знаходзіцца ў стадыі рэмісіі. За час у турме ён моцна схуднеў і мае вострую патрэбу ў пастаянным медыцынскім назіранні.
9 августа 2020-го. День, после которого Беларусь уже не была прежней Шесть лет назад в Беларуси прошли президентские выборы, результаты которых не признали сотни тысяч беларусов. Вечером 9 августа люди вышли на улицы городов с мирным протестом против фальсификаций и режима Александра Лукашенко. Первые дни после выборов стали одними из самых тяжелых. ОМОН разгонял протестующих светошумовыми гранатами, слезоточивым газом и резиновыми пулями. Людей жестоко задерживали и избивали, а семьи сутками искали близких, не зная, где они находятся. Брест в тот вечер тоже вышел на улицы. Что происходило в городе 9 августа, как начинались протесты и что пережили брестчане в первые часы после выборов — вспоминаем на сайте BGmedia Не открывается ссылка, читайте здесь: https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/society/kak-proshlo-9-avgusta-2020-goda-v-breste/
Фотафакт: сёння на тэчцы Ціханоўскай — партрэт Віталя Чопіка, палітвязня і праваабаронцы з Берасця Такі здымак з'явіўся ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай. Нагадаем, Віталь дагэтуль за кратамі: яму далі 7 гадоў калоніі і вялічэзны штраф за наведванне палітычных судоў і салідарнасць з рэпрэсаванымі. Ціханоўская з партрэтам Чопіка з'явілася на сённяшняй канферэнцыі "Новая Беларусь". 📸 Крыніца фота: @tsikhanouskaya
🔧 Стала вядома пра яшчэ аднаго пінчука, якога пакаралі за пратэсты 2020 года Пінскі суд вынес вырак Максіму Дзямчуку. Сёння яго дадалі ў "спіс экстрэмістаў" (туды ўлады дадаюць людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах). 🔧 Як даведелася Наша Ніва, Дзямчук родам з Пінска. Працаваў на розных рабочых спецыяльнасцях у родным горадзе, а пасля значную частку жыцця — у Расеі. З яго сацсетках выданне зрабіла выснову, што пасля 2020 года Дзямчук таксама працаваў у Расіі. Незразумела, як і калі менавіта мужчына быў затрыманы. 🔧 Дакладная сутнасць справы супраць Дзямчука дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, яго асудзілі за пінскія пратэсты, якія адбыліся пасля выбараў 9 жніўня 2020 года. 🔧 МУС у спісе адзначыў, што мужчына "адбывае пакаранне". Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі "хімію" (абмежаванне волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову) або калонію.
❗️Паведамляйце "Вясне" пра трансгранічны пераслед Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам. 📌 Гэта можа быць: ▪️ пагрозы ці ціск праз тэлефон, месэнджары, сацсеткі; ▪️ ціск на родных, якія засталіся ў Беларусі; ▪️ ператрусы ў сваякоў па месцах вашай рэгістрацыі; ▪️ выклікі, “гутаркі” і допыты сваякоў пра вас; ▪️ ануляванне пашпарта; ▪️ пераслед студэнтаў замежных школ, універсітэтаў, ліцэяў; ▪️ спробы вярбоўкі або схілення да супрацы; ▪️ узлом акаўнтаў, кібератакі; ▪️ міжнародны вышук; ▪️ завочныя суды і арышт/продаж/канфіскацыя маёмасці на радзіме; ▪️ спроба незаконнай экстрадыцыі праз Інтэрпол. 👉 Калі ласка, перадайце інфармацыю ў бот @viasna_bot, нават калі ўжо звярталіся раней — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.
Пінчук, былы палітвязень даў інтэрв'ю [ВІДЭА] Экс-палітзняволены Вячаслаў Рагашчук распавёў: 👉 Чаму не шкадуе аб тым, што рабіў у жніўні 2020 года 👉 Як намагаўся, каб была узбуджана справа за яго збіццё ў міліцэйскім пастарунку 👉 З чым сутыкнуўся за кратамі…
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
Дашкаляты з сапраўднымі аўтаматамі ў руках. Свежы выпадак з івацэвіцкімі дзецьмі Некалькі тыдняў таму сайт івацэвіцкага дзіцячага садка № 7 паведаміў пра "экскурсію" дзяцей у в/ч 7404. Як адзначылі аўтары нататкі, дзеці 👉 "знаёміліся з побытам вайскоўцаў" 👉 "з цікавасцю разглядалі зброю" 👉 "кожнае дзіцё змагло патрымаць у руках сапраўдны аўтамат Калашнікава" Нагадаем, Канвенцыя ААН "Аб правах дзяцей" абавязвае краіны забяспечваць, каб адукацыйны працэс дзяцей быў ў духу міра, цярпімасці, ўзаемаразумення ды павагі да правоў чалавека. Трывогу з-за падобных мерапрыемстваў выказвалі псіхолагі: шматлікія мілітарысцкія мерапрыемствы могуць выклікаць доўгатэрміновыя негатыўныя наступствы для развіцця дзяцей.