dissidentby
Статистика⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку. Абараняем правы чалавека, дапамагаем палітычным вязням. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 20
- Всего постов
- 220
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 220
- 1/48двое суток
- 252
- 1/72трое суток
- 271
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
🧘 ЁГА ДЛЯ ВОЛЬНЫХ У ВАРШАВЕ Пасля перажытага траўматычнага досведу напружанне і трывога застаюцца не толькі ў галаве, але і ў целе. Цела нібы «памятае» стрэс і часта не адпускае яго само. Ёга — гэта мяккі спосаб вярнуцца да сябе. Спакойны рух дапамагае скінуць напружанне, аднавіць дыханне і зноў адчуць апору ў целе. А калі робіш гэта не сам-насам, а побач з іншымі, лягчэй становіцца і на душы. 🌸 Таму 22 жніўня запрашаем на заняткі ёгай у прыгожым месцы ў цэнтры Варшавы. Заняткі будзе праводзіць прафесійная трэнерка з досведам больш за 5 гадоў. Але вам досвед не патрэбны! Прыходзьце, нават калі ніколі не разгортвалі карымат 💜 Дата: 22 жніўня Час: 11:00 (пачатак) Працягласць: 1 гадзіна Месца: Цэнтр Варшавы З сабой: спартовую форму. Усё астатняе мы забяспечым :) 👇 Для рэгістрацыі запоўніце кароткую форму. Зарэгістравацца Пасял гэтага з вамі звяжацца наша менеджарка і дашле ўсе падрабязнасці, у тым ліку дакладны адрас. Будзем рады кожнай і кожнаму 💜
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
Дзелімся ў картках вынікамі нашай працы за ліпень, якіх мы дасягнулі разам з вамі 🔽 Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца – толькі за гэты месяц мы дадалі на сайт 75 новых чалавек. Што можна рабіць? ⏺ Станьце Вартаўніком ці Вартаўніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна ⏺ Зрабіце разавы данат і атрымайце унікальны мерч ⏺ Аформіце падпіску на 2 еўра каб падтрымаць нашу працу ⏺ Дапамажыце сабраць пасылку ў калонію ⏺ Атрымліваеце інфармацыю з сайта праз наш бот (без зваротнай сувязі): @dissidentby_bot 📌 Каб атрымаць дапамогу ў рэсацыялізацыі, пакіньце нам свае кантакты на сайце Дзякуй за вашу падтрымку ❤️🔥 Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
💜 12 жніўня 2020-га жанчыны ў белым з кветкамі выйшлі супраць гвалту. Прайшло шэсць гадоў, а рэпрэсіі супраць жанчын не спыняюцца. Сабралі лічбы ў картках 🔜 І гэта толькі тыя, каго рэпрэсіі закранулі наўпрост. Тысячы жанчын, якія цягнуць на сабе перадачы, лісты, суды і адвакатаў, падтрымліваючы блізкіх у зняволенні, застаюцца па-за статыстыкай. Больш за тое, улады свядома хаваюць звесткі, таму велізарны пласт інфармацыі проста недаступны, а рэальныя лічбы куды большыя. Актуальная інфармацыя на dissidentby.com
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
📌 Пасля перажытага зняволення ў рэжыме трывогі застаецца не толькі псіхіка, але і цела. Таму працэс аднаўлення таксама трэба пачынаць з двух бакоў. Размова са спецыяліст:камі дапамагае зразумець, што з намі адбываецца, рух — скінуць напружанне і вярнуць адчуванне апоры ў целе, а жывыя сустрэчы — не заставацца сам-насам з перажытым. У гэтым жніўні мы правядзём ажно 4 невялічкія івенты самадапамогі, якія дапамогуць зрабіць першы крок. Гэта бясплатна, патрэбна толькі кароткая рэгістрацыя ⬇️ 🟣 11.08: Вебінар пра ПТСР, анлайн — рэгістрацыя 🟣 15.08: Валейбол, Варшава — рэгістрацыя 🟣 22.08: Ёга, Варшава — рэгістрацыя 🟣 30.08: Ёга, Беласток — рэгістрацыя Першы івент ужо сёння! Сустракаемся анлайн, каб пагаварыць пра тое, як ПТСР уплывае на нашы стасункі з блізкімі, і што дапамагае паступова вяртаць давер і адчуванне бяспекі побач з іншымі 💜 Далучыцца
За апошні тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 5 чалавек 🔽 1. Ягор Сацішур 2. Раман Басалай 3. Эдуард Курляндчык 4. Георгій Чавушнік (прызнаны постфактум) 5. Аляксандр Паповіч (прызнаны постфактум) ❗️ Усяго ж за тыдзень на сайце з'явілася 4 новых чалавекі. Рэпрэсіі не спыняюцца! І кожнаму з гэтых людзей па-ранейшаму патрэбная падтрымка: станьце Вартаўніком ці Вартаўніцай, дапамагіце сабраць пасылку, напішыце ліст. Дзякуй за вашу неабыякавасць 💜 Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных