Гомельская Вясна
СтатистикаКанал праваабарончага сайта "Гомельская вясна" Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»:Гомель — @homelspring Светлагорск -@svietlahorskspring Пра затрыманні і парушэнні правоў чалавека можна пісаць на @viasna_bot.
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 26
- Всего постов
- 33
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 95
- 1/48двое суток
- 108
- 1/72трое суток
- 117
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Заява аб адмене вынесеных прысудаў палітвязням і іх поўнай рэабілітацыі 14 жніўня 2026 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі апублікавалі сумесную заяву аб крымінальным пераследзе іншадумцаў і ўдзельнікаў мірных сходаў падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, практыцы вынясення і выканання прысудаў, а таксама прававым становішчы людзей, асуджаных паводле так званых «экстрэмісцкіх» артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У заяве праваабаронцы адзначаюць, што ўлады Беларусі працягваюць пераследаваць грамадзян за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцый, у тым ліку пасля вызвалення. Рэпрэсаваных пазбаўляюць правоў, у тым ліку праз унясенне ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Праваабарончая супольнасць нагадвае пра крытэрыі, паводле якіх чалавек прызнаецца палітычным зняволеным, і падкрэслівае: вызваленне людзей, пазбаўленых волі выключна за выказванне меркаванняў, распаўсюд інфармацыі або ўдзел у мірных сходах, не вырашае пытанняў перагляду іх прысудаў, поўнай рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120921 🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Яны вельмі любяць цішыню»: Валянцін Стэфановіч пра ціск на палітвязняў за кратамі Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч завітаў на стрым «Еўрарадыё», дзе паразважаў над пытаннямі: што засталося ад правоў чалавека ў сённяшняй Беларусі і на чыім ён баку ў спрэчцы «ціснуць на рэжым ці дамаўляцца з ім»? Адной з важных тэм, якія абмяркоўвалі, было тое, як згадванне палітвязня ў СМІ ці іншых крыніцах уплывае на чалавека за кратамі. Па словах Стэфановіча, спачатку ён на ўласным прыкладзе бачыў, што такая ўвага сапраўды магла мець наступствы. Начальнік калоніі мог прыйсці і сказаць: «На сайце “Вясны” пра цябе ўзгадалі, таму ты адпраўляешся ў ШІЗА». Але пазней праваабаронца пачаў разумець, што існуе пэўная праграма, якую адміністрацыя выконвае незалежна ад таго, пішуць пра чалавека ці не, робіць ён нешта ці не. «Я потым пачаў разумець, што хай пішуць. І чым больш, тым лепш. Таму што яны вельмі любяць цішыню, калі ўсё ціха, незаўважна, інфармацыя не выходзіць. Павесілася два чалавекі ў ІК-15. Ім бы вельмі было камфортна, каб ніхто пра гэта не даведаўся. Але інфармацыя выйшла за межы калоніі. І яны тады адчуваюць сябе вельмі некамфортна, калі гавораць пра тое, што яны робяць, пра тое, што адбываецца». Акрамя таго, праваабаронца распавёў пра свой уласны досвед за кратамі, пра тое, ці змяншаюцца рэпрэсіі ў Беларусі, і шмат іншага. 📌 Паглядзець стрым цалкам можна па спасылцы 👉 https://www.youtube.com/watch?v=fiUi9H90rag
🇺🇸 Тры смяротныя пакаранні за адзін дзень: у ЗША такога не было больш за 15 гадоў 13 жніўня ў ЗША за адзін дзень былі пакараныя смерцю тры чалавекі — у Тэнэсі, Аклахоме і Алабаме. Апошні раз тры экзекуцыі ў розных штатах у адзін дзень адбываліся ў краіне ў 2010 годзе. У Тэнэсі пакаралі смерцю 66-гадовага Энтані Дарэла Хайнса, у Аклахоме — 70-гадовага Карласа Куэста-Радрыгеса, у Алабаме — 42-гадовага Джэрэмі Уільямса. Ва ўсіх трох выпадках выкарыстоўвалася смяротная ін’екцыя. Асаблівую ўвагу прыцягнула Тэнэсі. У траўні гэтага года штат ужо спрабаваў выканаць іншы смяротны прысуд, Тоні Карутэрсу. Тады супрацоўнікі больш за гадзіну не маглі ўсталяваць неабходную кропельніцу, пасля шматлікіх спробаў экзекуцыю спынілі. Нягледзячы на заклікі перагледзець працэдуры і прыпыніць пакаранні, штат працягнуў выкананне смяротных прысудаў. Тры экзекуцыі за адзін дзень — частка больш шырокай тэндэнцыі. Пасля некалькіх дзесяцігоддзяў агульнага зніжэння выкарыстання смяротнага пакарання асобныя амерыканскія штаты зноў актыўна павялічваюць колькасць экзекуцый. 🔗 Чытаць падрабязней.
🌳 У Гомелі зноў знішчаюць частку зялёнай зоны На скрыжаванні вуліц Савецкай і Кожара пашыраюць праезную частку. Улады кажуць, што гэта дазволіць зрабіць асобную паласу для левага павароту і знізіць рызыку ДТЗ. Але кошт такога «паляпшэння» — зялёная зона. Газон на ўчастку ўжо практычна знішчаны. Падчас работ могуць пацярпець і карані дрэваў. Улады падрабязна распавядаюць пра перанос электрычных апор, камунікацыі, шчэбневую аснову і новы асфальт — але пра тое, што адбываецца з зялёнай зонай, у афіцыйным каментары ні слова. Гэта ўжо не першы выпадак, калі Савецкую пашыраюць дзеля аўтамабіляў. У 2025 годзе дарогу пашыралі ў раёне скрыжавання з Рагачоўскай і Тэльмана. Пытанне толькі ў адным: колькі яшчэ зялёнай зоны Гомель страціць, перш чым пашырэнне дарог перастане лічыцца адзіным спосабам змагацца з трафікам?
🤡 У Жлобіне з помпай адкрылі звычайную дзіцячую пляцоўку Звычайнае добраўпарадкаванне двара — усталяванне горкі, арэляў і іншых дзіцячых забаў ператварылі ў пампезнае адкрыццё з музыкай, мікрафонамі, паветранымі шарамі, чыноўнікамі і ўрачыстымі прамовамі. 💸 Пры гэтым усё гэта — за бюджэтныя грошы. А значыць, акрамя самой пляцоўкі, падаткаплатнікі аплацілі яшчэ і цэлую цырымонію. Падобныя «ўрачыстыя адкрыцці» ўжо становяцца асобным жанрам. Там, дзе няма чым пахваліцца на вялікім узроўні, вялікім дасягненнем робяць тое, што і так павінна быць звычайнай працай гарадскіх уладаў. ❗️Дзіцячыя пляцоўкі — гэта не дасягненне чыноўнікаў. Гэта базавая гарадская інфраструктура і іх непасрэдная праца.
☝️ "У мяне не было прычыны ўставаць з ложка": як турма дагнала Ганну Скрыган ужо ў Варшаве Ганна Скрыган з Магілёва правяла некалькі гадоў у зняволенні, тэрмін адбывала ў калоніі № 4 у Гомелі. Пасля датэрміновага вызвалення праз памілаванне ў верасні 2024 года з'ехала ў Польшчу. Цяпер жыве ў Варшаве. Менавіта там, калі небяспека ўжо засталася ззаду, пачаліся самыя цяжкія псіхалагічныя наступствы турмы. ✅ Пачытайце!
📌 Вызваліўся другі абвінавачаны ў справе “кактэйляў Молатава” ў Гомелі Праваабаронцам стала вядома, што па сканчэнні тэрміну зняволення вызваліўся Леанід Кавалёў. У 2021 годзе яго разам з наймалодшым палітычным абвінавачаным у краіне Мікітам Залатаровым ды жыхаром Добрушскага раёна Дзмітрыем Карнеевым засудзілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 172 (уцягванне непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства), арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) і 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паразлівае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў). ✅ Чытаць болей
Дэпутатка з Нямеччыны стала сімвалічнай “хроснай” палітвязня з Гомельшчыны У межах кампаніі #WeStandBYyou еўрапейскія палітыкі прымаюць на сябе сімвалічную апеку над палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Яны робяць беларускіх палітвязняў бачнымі і чутнымі ў Еўропе. Гэтым разам пра палітвязня з Гомельшчыны будзе казаць палітыкіня з Нямеччыны. Дэпутатка Бундэстагу (парламенту Нямеччыны) ад партыі "Саюз 90 / Зялёныя" Ціна Вінклман узяла на сябе сімвалічнае шэфства над палітычным зняволеным з Гомельшчыны Тарасам Мачынскім. ✅ Чытаць болей
📌 У гомельскай ПК-4 для жанчын новы начальнік Папраўчую калонію №4 цяпер узначальвае палкоўнік унутранай службы Аляксандр Лаўрыноўскі. Раней ён займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення ДВП МУС па Гомельскай вобласці па арганізацыі выпраўленчага працэсу. Да гэтага 41-гадовы Лаўрыноўскі быў начальнікам штаба гомельскага СІЗА-3. Ён змяніў на гэтай пасадзе Станіслава Кавалёва, які ўзначальваў ІК-4 са жніўня 2024 года.
❤️ Пасля памілавання яе вывезлі з Беларусі, а маленькая дачка засталася дома Сёння Ала Дзясяцік нарэшце ўз’ядналася з дачкой. Шчасце, якога яны чакалі занадта доўга.
видео или голосовое, без подписи
❗️ З’явілася відэа з месца меркаванай атакі дронаў на беларуска-расійскай мяжы Турэцкае агенцтва IHA апублікавала кадры, якія, як сцвярджаецца, знялі турэцкія дальнабойшчыкі раніцай 11 жніўня. На відэа бачна палаючая фура і пашкоджаны грузавік. Адзін з кіроўцаў распавядае, што беспілотнік трапіў у грузавік, і сцвярджае, што гэта была ўжо трэцяя ці чацвёртая машына, па якой прыйшоўся ўдар. Паводле сведчанняў відавочцаў, дроны спачатку атакавалі дзве іранскія фуры, а затым — беларускі грузавік. Таксама паведамляецца пра загінулых і параненых сярод грамадзян Беларусі і Ірана, аднак гэтыя звесткі пакуль афіцыйна не пацверджаныя. Яшчэ адзін кіроўца распавёў, што атака пачалася каля 7-й раніцы, калі дальнабойшчыкі спалі ў машынах. Пасля выбухаў яны ўбачылі дроны над стаянкай і паспрабавалі пакінуць небяспечную зону. Відэа з беларускага боку таксама з’явілася ў тэматычных чатах: на ім, як сцвярджаецца, бачна згарэлы прычэп і супрацоўнікаў міліцыі.
❗️ Блогер Андрэй Павук абвясціў пра закрыццё «Рудабельскай паказухі» Прычыну не патлумачыў — толькі паведаміў, што праект спыняе працу «да лепшых часоў у Беларусі». «Рудабельская паказуха» была вядомая сатырай на беларускія грамадска-палітычныя рэаліі і тэлефоннымі званкамі чыноўнікам, сілавікам і прыхільнікам улады. У 2023 годзе МУС прызнала праект «экстрэмісцкім фармаваннем». У 2024-м Андрэя Павука завочна асудзілі на 12 гадоў калоніі і штраф у 200 тысяч рублёў. «Мы ўсе» — так называецца апошняе 40-секунднае відэа на ягоным канале.
☝️ Вынесены прысуды былому прэзідэнту Сірыі Башару Асаду і двум яго братам Сёння суд у Дамаску вынес смяротны прыгавор былому прэзідэнту Сірыі Башару Асаду, яго брату Махеру Асаду і стрыечнаму брату Ацефу Наджыбу. У адкрытым судовым працэсе яны прызнаны вінаватымі ў злачынствах супраць чалавечнасці і ваенных злачынствах. Гэты судовы працэс, першы над чыноўнікамі былога сірыйскага рэжыму, адбываўся з 26 красавіка ў Палацы правасуддзя. Над Башарам і Махерам Асадамі ён вёўся завочна. Ацеф Наджыб, іх стрыечны брат па мацярынскай лініі, знаходзіўся пад вартай і ў якасці абвінавачанага ўдзельнічаў у судовых пасяджэннях. ✅ Чытаць болей
💼 У Брагінскім раёне мясцовае прадпрыемства «забылася» разлічыцца з непаўналетнімі работнікамі У ліпені дзевяць падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў два тыдні працавалі падсобнымі рабочымі ў студэнцкім атрадзе. Пасля заканчэння тэрміновых дамоваў яны звольніліся, але належны разлік не атрымалі нават праз тыдзень. Бацькі школьнікаў звярнуліся са скаргай у пракуратуру. Там пацвердзілі парушэнне: паводле арт. 77 Працоўнага кодэкса, поўны разлік павінен праводзіцца ў дзень звальнення. Кіраўніка прадпрыемства абавязалі тэрмінова пагасіць запазычанасць. У выніку школьнікам выплацілі больш за 3 тысячы рублёў.
🚨 Пункт пропуску на мяжы Беларусі і Расіі часова закрылі — верагодна, пасля атакі БПЛА З раніцы 11 жніўня не працуе пункт пропуску «Красный Камень» на беларуска-расійскай мяжы. Паводле «Флагштока» і MAYDAY.TEAM, закрыццё можа быць звязана з інцыдэнтам з беспілотнікамі. Паведамляецца, што ў выніку атакі загарэліся два грузавікі з паўпрычэпамі. Чакаецца, што рух праз пункт пропуску можа заставацца закрытым як мінімум да раніцы 12 жніўня. Беларускі Дзяржпагранкамітэт пакуль сітуацыю не каментаваў.
😮 "За 9 месяцаў поўнай занятасці ў КР мне аплацілі толькі тры месяцы”. Данута Хлусня – пра шэсць гадоў эміграцыі Влогер Наталля Багданава з Гомеля, вядомая ў сацыяльных сетках як Данута Хлусня, з'ехала з Беларусі, каб пазбегнуць арышту. За апошнія шэсць гадоў яна паспела пажыць ва Украіне і Польшчы. Яна працягвае сачыць за беларускімі падзеямі, вядзе YouTube-эфіры і разважае пра жыццё беларусаў у эміграцыі, адаптацыю дзяцей, палітычныя рознагалоссі і магчымасць вяртання на радзіму. ✅ Пачытайце!
❤️🩹 Шэсць гадоў скрадзенага жыцця: хто з палітвязняў 2020-га дагэтуль застаецца за кратамі 9 жніўня 2020 года назаўжды змяніла Беларусь. Але пакуль краіна жыве, тысячы людзей, якія паверылі ў перамены, сустракаюць чарговы год у нечалавечых умовах беларускіх калоній. Іх трымаюць у інфармацыйнай блакадзе, утрымліваюць у ШІЗА, пазбаўляюць права на медыцынскую дапамогу. За гэты час у няволі памерлі як мінімум дзевяць палітвязняў праз жорсткія ўмовы ўтрымання і катаванні, а таксама праз неаказанне належнай медычнай дапамогі. Мы нагадваем пра тых, хто з 2020 года застаецца ў няволі. ✅ Чытаць болей
❗️ 4 месяцы за кратамі: мозырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун застаецца пад вартай Уладзімір Целяпун — праваабаронца і грамадскі актывіст з Мазыра. Яго ўзялі пад варту 10 красавіка 2026 года. Мяркуецца, што спачатку ён знаходзіўся ў ІЧУ Мазырскага РАУС, пасля яго перавялі ў гомельскае СІЗА №3. Супраць праваабаронцы распачатая крымінальная справа. Падрабязнасці абвінавачанняў невядомыя, аднак, паводле наяўнай інфармацыі, справа мае палітычны характар. Уладзімір Целяпун добра вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасцю па абароне правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 1986 годзе ён удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Зняволенне стварае прамую пагрозу яго здароўю: Уладзімір мае анкалагічнае захворванне, якое цяпер знаходзіцца ў стадыі рэмісіі. За час у турме ён моцна схуднеў і мае вострую патрэбу ў пастаянным медыцынскім назіранні.
Сталі вядомымі вырак палітвязню з Чачэрска і месца, дзе карнікі яго ўтрымліваюць Жыхара Чачэрска Рамана Емяльянава пачалі судзіць у сакавіку 2025 года. вінавацячы паводле часткі 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (“масавыя беспарадкі”). Пры гэтым у Чачэрску ніякіх масавых беспарадкаў не было. Рэпрэсію выконваў асабіста Мікалай Сергяевіч, які тады быў старшынёй суда ў Чачэрску. Пазней, за ягоны імпэт у выкананні палітычных рэпрэсіяў Лукашэнка перавёў Сергяевіча кіраваць судом ва ўчацвёра большыя за Чачэрск Калінкавічы. ✅ Чытаць болей