Новы Час
СтатистикаНаш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых! Сайт: novychas.online Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 19
- Всего постов
- 133
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 316
- 1/48двое суток
- 362
- 1/72трое суток
- 390
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
У Беларусі працягваюць пашыраць спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў», а суды пераследуюць людзей за выказванні і палітычную дзейнасць. ▪️ Вакалістку Dymna Lotva Кацярыну Манкевіч пачынаюць завочна судзіць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. ▪️ Праваслаўнага верніка з Гродна Дзяніса Адаміна судзяць за «распальванне варожасці» і ўключылі ў «спіс тэрарыстаў». ▪️ Праваабаронцы патрабуюць перагледзець прысуды 20 былым палітвязням і цалкам іх рэабілітаваць. Сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Без VPN
Рэха вайны: беларускіх школьнікаў будуць вучыць кіраванню беспілотнікамі, якія забароненыя ў РБ 👉 НЧ Намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай паведаміў, што беспілотныя лятальныя апараты і тактычная медыцына ўключаны ў новую праграму для дзесяцікласнікаў у Беларусі. Пры гэтым прыватным асобам у РБ забаронена валодаць дронамі. Да чаго рыхтуюць беларусаў? Ідуць 1633-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN
«Рыхтуйся да вайны» без аніякіх «хочаш міру» 👉 Сяргей Салаўёў Беларускія ўлады, падобна, знаходзяцца ў стане вечнай панікі. Мы, вядома, падазраем, што яны ведаюць штосьці, чаго не ведаем мы, але пры гэтым знешнія «сігналы» ўказваюць на пастаяннае напружанне там, наверсе. І гэтае напружанне ў апошні час расце. Урэшце, яно заўсёды расце перад якімі-небудзь лёсавызначальнымі падзеямі. Да гэтых падзей рэжым рыхтуецца. Чытаць цалкам Без VPN
📌 Хронікі рэпрэсій ▪️ У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ 7 чалавек — цяпер у ім 1475 прозвішчаў. ▪️ Экс-палітвязняў Вячаслава Лазарава і Дзмітрыя Казлова ўключылі ў базы вышуку Беларусі і Расіі. ▪️ У Гомелі вызваліўся Леанід Кавалёў, асуджаны на шэсць гадоў калоніі па справе «кактэйляў Молатава». З дапамогай праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Чытаць без VPN
Панкі супраць дыктатуры У 2026 годзе панк адзначае 50-годдзе. Але гэта не толькі гісторыя Sex Pistols і «No Future!». У ГДР панкі сталі праблемай для Штазі: іх пераследавалі, арыштоўвалі, адпраўлялі ў войска, высыла́лі на Захад і ўкаранялі ў іх асяроддзе інфарматараў. А потым панк схаваўся ў пратэстанцкіх цэрквах — і паступова стаў часткай шырэйшага апазіцыйнага руху. Больш падрабязна Чытаць без VPN
Усяго 10% амерыканскага запасу ракет для Patriot маглі б спыніць расійскую балістыку 👉 НЧ Украіне трэба ўсяго 5% амерыканскага запасу ракет-перахопнікаў для Patriot, каб перажыць зіму. 10% — дапамаглі б спыніць расійскія балістычныя ўдары, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Але гэтых ракет практычна няма — аж да таго, што СПА Украіны больш не будзе паведамляць пра балістычныя ракеты ў СМІ. Ідуць 1632-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN
71-гадовы палітвязень Вячаслаў Арэшка практычна страціў зрок у калоніі. Інваліднасць яму дагэтуль не аформілі, а каб дайсці да сталоўкі ці медчасткі, яму патрэбны суправаджальнік. Таксама ў Беларусі працягваюцца затрыманні па «справе Гаюна». На гэтым тыдні стала вядома пра новае затрыманне ў Наваполацку. Агулам вядома ўжо пра больш за 220 асуджаных па гэтай справе. Расказваем галоўнае пра новыя выпадкі пераследу. Чытаць без VPN
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
Больш за 100 фотаздымкаў і чатыры гады баявога шляху беларускіх добраахвотнікаў. У Запарожжы адкрылася вайскова-дакументальная выстава «Доўгае падарожжа дадому», падрыхтаваная супольнасцю «Каліноўцы» разам з прэс-службай Палка Каліноўскага. Экспазіцыя падзеленая на зоны, прысвечаныя рэгіёнам Украіны, дзе ваявалі беларусы. Большасць здымкаў раней не выстаўлялася. Больш падрабязна Чытаць без VPN
Не хочуць ваяваць: у расійскіх рэгіёнах людзей хапаюць, каб адправіць на вайну ва Украіну 👉НЧ У расійскім Омску людзей затрымліваюць на вуліцах, і пад ціскам прымушаюць падпісаць кантракт з Мінабароны РФ. Раней такія ж выпадкі фіксаваліся ў Пензе. Тым часам украінскія «дальнабойныя санкцыі» спыняюць крытычную расійскую вытворчасць, а Зяленскі зноў прапануе мір. Ідуць 1631-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN
📌Хронікі рэпрэсій, 11 жніўня Пасля 2020 года ў Беларусі зафіксавалі выпадкі смерцяў зняволеных, людзей, якія нядаўна выйшлі на волю, а таксама смерцяў, звязаных з палітычным пераследам. Праваабаронцы кажуць пра сістэмныя праблемы з медыцынскай дапамогай, умовамі ўтрымання і расследаваннем такіх выпадкаў. Таксама беларусам за мяжой пішуць невядомыя, а Мінінфарм папоўніў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Чытаць без VPN
«Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць, а людзі застаюцца. І гэта галоўнае». Не стала Аляксандра Мілінкевіча — чалавека, які шмат гадоў быў адным з сімвалаў беларускай дэмакратыі. Перачытваем яго вялікую размову з «Новым Часам» — пра будучыню Беларусі, еўрапейскі выбар і тое, чаму нават у самыя цяжкія часы ён не губляў аптымізму. «Мы ўжо не вернемся ў імперыю». Вялікае інтэрв'ю Аляксандра Мілінкевіча Чытаць без VPN
Пуцін не хоча спыняць вайну: у РФ «выдалілі» з выбараў адзіную антываенную партыю 👉 НЧ Вярхоўны суд Расіі адхіліў партыю «Яблоко» ад удзелу ў выбарах у Дзяржаўную думу: адзіную партыю з антываеннай пазіцыяй. Гэта азначае, што Масква не хоча спыняць вайну. У ISW тлумачаць, на чым заснаваная ўпэўненасць Пуціна ў перамозе. А Штаты гатовыя нанесці яшчэ адзін санкцыйны ўдар па РФ. Ідуць 1630-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN
📌 Хронікі рэпрэсій. 10 жніўня ▪️ Іллю Верамеева другі раз за два месяцы змясцілі ў ШІЗА. ▪️ Былы палітвязень распавёў пра дыскрымінацыю замежнікаў і мусульман у беларускіх калоніях. ▪️ Сталі вядомыя прысуд і месца зняволення палітвязня Рамана Емяльянава. ▪️ BYSOL папярэдзіў пра фальшывы Telegram-бот, які выкарыстоўваецца для збору інфармацыі. Сабралі галоўнае пра палітычны пераслед у Беларусі за апошнія дні. Чытаць без VPN
Зяленскі: Расійская вайна будзе ўсё больш адчувальнай у іх дома, у Расіі 👉 НЧ «Ракетнае супрацьстаянне» Расіі і Украіны працягваецца. Масква стварае больш эфектыўную балістыку, Украіна працягне біць па крытычнай інфраструктуры Расіі, пакуль Пуцін не захоча міру. А стваральнікі Patriot марудзяць з перадачай ліцэнзій, бо проста баяцца канкурэнцыі з украінскімі вытворцамі. Ідуць 1629-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN
Незалежнасць коштам піва Больш за 70 гадоў у Ісландыі можна было легальна купіць гарэлку, але нельга — піва. Прычына была не толькі ў барацьбе з алкаголем. Для многіх ісландцаў піва сімвалізавала Данію, а разам з ёй — залежнасць. Расказваем гісторыю адной з самых незвычайных забарон у Еўропе. Чытаць без VPN
Беларус з вольнага сьвету. Да стагодзьдзя Янкі Запрудніка 9 жніўня спаўняецца 100 гадоў Янку Запрудніку. Для адных ён быў журналістам Радыё Свабода, для іншых — гісторыкам, палітолягам ці аўтарам кніг. Але для многіх беларусаў ён заставаўся голасам вольнага сьвету. Успамінаем чалавека, чыя інтэлектуальная і грамадзкая спадчына застаецца актуальнай і цяпер. Чытаць далей Спасылка без VPN
Зяленскі: рашэнне аб перадачы Украіне ліцэнзій на вытворчасць Patriot прынята 👉 НЧ Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што палітычнае рашэнне аб перадачы Украіне неабходных ліцэнзій на вытворчасць ракет для Patriot прынята Вашынгтонам, але само разгортванне вытворчасці — справа не хуткая. Да таго моманту Украіна можа стварыць уласную антыбалістыку. А свет асцерагаецца расійскай ядзернай зброі. Ідуць 1628-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць далей Чытаць без VPN