Ліхтар
Статистика🔦 «Ліхтар» — гэта новы праект незалежнага беларускамоўнага выдання «Новы Час». Тут збіраюцца ўсе нашыя аўтарскія артыкулы і рознага кшталту цікавосткі, з якімі кожны зможа крыху адпачыць ад цяжкіх навін.
- Последний пост
- 3 дек.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 77
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- —
- 1/48двое суток
- —
- 1/72трое суток
- —
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
«Памочнікі» з Беларусі забясьпечваюць расейскіх акупантаў ва Украіне амуніцыяй і зброяй 👉 Алесь Ашмянскі Журналіст «Новага Часу», рэдактар беларускае службы міжнароднае супольнасьці «InformNapalm» Дзяніс Івашын яшчэ ў 2016 годзе выявіў шлях перакідваньня прарасейскіх баявікоў у Беларусь. Адным зь фігурантаў матар'ялу быў жыхар Гародні Аляксандр Базюкоў. Ці ў сувязі з публікацыяй гэтага матар'яла, ці па іншых прычынах, але тады актыўная дзейнасьць Базюкова па перавозцы амуніцыі прарасейскім калабарантам прыпынілася. Чытаць цалкам Чытаць без VPN
«Уся люднасць Случчыны паўстала проці бальшавікоў». Што пісала прэса пра падзеі Слуцкага збройнага чыну? У канцы лістапада 1920-га пачаўся Слуцкі збройны чын — гераічны чын народа ў барацьбе за незалежнасць. Першы дзень баёў — 27 лістапада — увайшоў у гісторыю як Дзень Герояў. Падзеі разгортваліся на Случчыне, але што пра іх ведалі на Беларусі? Падкажа тагачасная прэса. Чытаць далей Спасылка без VPN
Ад ананімнага клуба да лідара: як «Нацыя лідараў» працуе для грамадзянскай супольнасці Беларусі 👉 Сяргей Салаўёў Мала нечаму навучыцца — трэба ўмець прымяняць веды на практыцы. А што рабіць, калі і гэтага недастаткова? Вучыць іншых, збіраць вакол сябе людзей па інтарэсах, разам абмяркоўваць праблемы і вырашаць іх. Гэта і ёсць першыя крокі да ўзнікнення грамадзянскай супольнасці і выхавання яе лідараў. Менавіта на такі вынік нацэленыя курсы адукацыйнага хаба «Нацыя лідараў». Чытаць далей Чытаць без VPN
Беларусь, якая чакае. Апошнія кавалкі цяпла (ФОТА) Восеньскі вайб працягвае панаваць у інстаграмах ды іншых ціктоках, і, падаецца, зіме будзе складана адправіць каляровы настрой на непазбежны адпачынак. Сёння мы вырашылі пакінуць у спакоі нашага кіроўцу і ягонага вернага жалезнага сябра і проста пашпацыраваць па сталічных вуліцах, каб захаваць час, калі рознакаляровае лісцё ўжо амаль пакінула дрэвы, а горад рыхтуецца прыняць першы снег. Паехалі! Але... Пайшлі! Чытаць далей Спасылка без VPN
Галі Отак — востраў, дзе Югаславія ламала сваіх “сталіністаў”. Цяжкая праца, жорсткая іерархія, табу на размовы пра лагер да 80-х. Што адбывалася ў гэтым месцы на самой справе? Чытаць далей Спасылка без VPN
Цярпеў пераслед за беларускую мову, прайшоў ГУЛАГ і не кінуў служэнне. Ксёндз Віктар Шутовіч Беларускі нацыянальны рух быў далёка не маналітным. Адна з яго плыняў — каталіцкія святары, якія імкнуліся пабудаваць Беларусь праз Каталіцкі Касцёл і ў ім самім. Адным з тых, хто хацеў дагрукацца да нацыянальнай свядомасці беларусаў з амбона, быў ксёндз Віктар Шутовіч, які нарадзіўся 27 кастрычніка 1890 года. Чытаць далей Спасылка без VPN
Як беларусам не праспаць новую Беларусь Зразумела, усё вось гэта калі-небудзь скончыцца. Мы, безумоўна, прыйдзем да стварэння новай Беларусі. Але ёсць пытанні ў тым, хто будзе фарміраваць гэтую новую Беларусь, і ў тым, што яе нельга будаваць па-старому. Зразумела, нам хацелася б, каб новую Беларусь стварала новае грамадства — свядомае, адукаванае, актыўнае. У нас ёсць усе перадумовы для развіцця найперш гэтага грамадства. Як паказалі падзеі 2020-га, беларусы здольныя самаарганізоўвацца ў «нізавыя ініцыятывы». Але для ўсталявання новай Беларусі гэтага яшчэ мала. Патрэбнае грамадства, якое мысліць свабодна, дзейнічае адказна і шануе ўласную культуру. Каб такое грамадства паўстала, патрэбная глыбокая ўнутраная трансфармацыя. І такую трансфармацыю здольная даць адукацыя. Чытаць далей Спасылка без VPN
🎓 Адукацыя, якая змяняе жыццё — бясплатна і даступна ўсюды! Хочаш далучыцца да людзей, якія мысляць свабодна, дзейнічаюць адказна і падтрымліваюць адно аднаго? Адукацыйны хаб «Нацыя лідараў» адкрывае набор на новыя інтэрактыўныя курсы — і ты можаш далучыцца незалежна ад таго, дзе жывеш 🌍 🔹 Бясплатна — бо адукацыя павінна быць даступнай кожнаму 🔹 Анлайн — вучыся з любой кропкі свету 🔹 Інтэрактыўна — жывое навучанне, камандная праца, практычныя веды 🔹 Для дарослых беларусаў — каб пракачаць сябе і сваё жыццё За 4 гады — 23 праграмы, 130+ патокаў, 7000+ удзельнікаў. І гэта толькі пачатак! Мы верым: каб будаваць новую Беларусь, варта пачынаць з сябе — праз адукацыю, праз дзеянне, праз супольнасць. 📌 Запіс адкрыты! Пераходзь па спасылцы і далучайся: 👉 Паглядзець курсы «Нацыя лідараў» Не губляйся — вучыся, дзейнічай, змяняйся разам з намі! 💡
Пачатак татальнай калектывізацыі і ўсеагульнага гора Пастанова камуністычнай партыі 20 кастрычніка 1929 года па сутнасьці абвесьціла новую эру паўсюдных рэпрэсій, голаду і сацыяльных узрушэньняў, і пакінула пасьля сябе спусташэньне. Сельская гаспадарка была замененая на рабскі канцлягер з градкамі. Камуністычная партыя не магла прапанаваць сялянам нічога дзеля паляпшэння іх долі. Замест самастойнасці і фермерства насельніцтва вёскі атрымала татальны прыгнёт у калгасах. Распавядаем, як гэта было Спасылка без VPN
Джон Ленан: Утопія сьвету, які жыве ў міры 9 кастрычніка 1940 года нарадзіўся Джон Ленан. Галоўны з лівэрпульскай чацьвёркі прысьвяціў (і аддаў) жыцьцё мроям пра мір ва ўсім сьвеце і магчымасьць жыць у сяброўскіх адносінах з любым суседам. Яго жорстка абарвалі на паўноце гэтага выказваньня. Чытаць далей Спасылка без VPN
Палессе перад калектывізацыяй вачыма Аркадзя Смоліча Знакаміты беларускі грамадска-палітычны дзеяч і навукоўца, адзін са стваральнікаў Беларускай народнай рэспублікі і Беларускай акадэміі навук за сваё не надта доўгае жыццё паспеў так шмат і адразу ў столькіх кірунках, што дзіву даешся. Прапануем вам урыўкі з дзённіка экспедыцыі, у якой удзельнічаў географ. Чытаць далей Спасылка без VPN
Уладзіслаў Сыракомля. На яго вершах вырас беларускі нацыянальны рух 29 верасня 1823-га нарадзіўся выдатны паэт і фалькларыст Уладзіслаў Сыракомля. Яго перакладаў Лучына і Купала, для абодвух ён — любімы паэт. Ён жыў у эпоху, калі яшчэ віравала ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага, але неўзабаве на авансцэну выйшла беларуская ідэя. Як звязалі з беларускім рухам «лірніка вясковага»? Чытаць далей Спасылка без VPN
Ад Карлсана да Андрона: як дроны заваёўваюць літаратуру 👉 Сяргей Салаўёў Кажуць, што першым дронам у літаратуры быў Карлсан. Магчыма, менавіта гэты жарт натхніў Ганну Кручкову на напісанне сваёй кнігі. І добра, што сёння з’явілася яшчэ адна гісторыя з героем, якія, мякка кажучы, незаслужана недаацэненыя. Кніга «Хто ты, дрон?» яшчэ раз звяртае ўвагу на тэхналагічных герояў. Чытаць далей Чытаць без VPN
Лідар з дзяцінства, марнатраўны маладзён, адданы муж. Прыватнае жыццё самага таленавітага гетмана XVII стагоддзя Сёння дзень памяці Яна Караля Хадкевіча. Яго імя ў сучаснай Беларусі не на слыху. Але ж гэта адзін з найбольш таленавітых гетманаў XVII стагоддзя. Не хопіць эпітэтаў, каб апісаць вайсковы талент Хадкевіча, ён сапраўдная зорка і геній вайсковай справы. Вайсковы бок жыцця Хадкевіча — перамогі над ворагамі Рэчы Паспалітай — вядомы ўсё ж добра, а вось асабістаму жыццю слаўнага рыцара ўвагі надаецца менш. Якім было яго прыватнае жыццё? Не ўвесь жа час Хадкевіч праводзіў у сядле, палатках і ў паходах. Чытаць далей Спасылка без VPN
Карыбскі крызіс: на мяжы ядзернай вайны 👉 Іван Палескі 4 верасня 1962 года прэзідэнт Джон Кэнэдзі папярэдзіў лідара Кубы Фідэля Кастра, што ЗША будуць ўсімі сродкамі парыраваць кубінскую ваенную актыўнасць ў зоне сваіх інтарэсаў. У той жа дзень Масква заявіла, што непасрэдная інтэрвенцыя ЗША супраць Кубы прывядзе да глабальнага канфлікту. Так пачаліся падзеі, якія паставілі свет на мяжу ядзернай катастрофы, вядомыя пад назвай «Карыбскі крызіс». Чытаць далей Чытаць без VPN
«Трэба настройваць сябе на працяглую барацьбу». Выказваньні Алеся Адамовіча пра КДБ, жыцьцё і літаратуру 👉 Павел Хадзінскі Слынны пісьменьнік і публіцыст, які стаіць у шэрагу найвялікшых прадстаўнікоў нашага народу, нарадзіўся ў гэты дзень, 3 верасня. Сказанае і напісанае ім засталося і будзе заўжды актуальным. Абралі трапныя выказваньні Алеся Адамовіча пра КДБ, жыцьцё і літаратуру, якія актуальныя і па сёння. Чытаць далей Чытаць без VPN
Перадумовы вялікай вайны. Як нерашучасць дэмакратый Захаду прывяла да катастрофы 👉 Іван Палескі Другога верасня 1945 года афіцыйна скончылася Другая сусветная вайна. Самая жудасная вайна ў гісторыі чалавецтва, якая прывяла да страшэннай колькасці ахвяр ва ўсім свеце. Але яна не пачалася раптоўна. Да вялікай вайны прывяла недальнабачная і згодніцкая палітыка ўрадаў дэмакратычных дзяржаў. Чытаць цалкам Чытаць без VPN
Топ-10 фільмаў «бацькі» вэстэрнаў Джона Форда На гэтым тыдні адзначаем дзень памяці вялікага амэрыканскага рэжысэра. Ён памёр у 1973 годзе, і на сёньня яго імя ўжо не такое гучнае для аматараў кіно, якім было пры жыцьці. Джон Форд фэнаменальныя чатыры разы атрымліваў «Оскар» у якасьці лепшага рэжысэра. Яго стужкі дзесяцігодзьдзямі праслаўлялі гісторыю і сучаснасьць роднай яму зямлі. Мы склалі аўтарскі сьпіс з дзесяці лепшых працаў Форда. Прыемнага прагляду! Спасылка без VPN
Сэрца Францыі баліць яе паэту. Гіём Апалінэр: з куляй ля скроні, на вастрыі авангарду 145 гадоў таму, 26 жніўня 1880 года, нарадзіўся адзін з самых вядомых паэтаў не толькі французскай, але і сусветнай літаратуры Гіём Апалінэр. Беларусы згадваюць творцу праз яго сувязь з нашымі землямі, але мы паспрабуем паглядзець перш за ўсё на вершы. У рэшце рэшт, гэтага заслугоўвае кожны паэт. Чытаць далей Спасылка без VPN
Топ-10 фільмаў Робэрта Рэдфарда: да 89-годзьдзя легенды На гэтым тыдні адзначалі чарговыя народзіны выбітнага актора. Робэрт у пачатку сваёй кар'еры паставіў дзьве ўмовы рэжысэрам: у фільмах яго герой не павінны паміраць у кадры, а таксама тое, што сьветлыя валасы Рэдфарда не будуць перафарбоўваць. Зрэшты некаторыя лічаць, што гэта толькі міт. Мы склалі аўтарскую падборку з дзесяці лепшых фільмаў актора. Прыемнага прагляду! Спасылка без VPN