Haradzienski
Статистика🦌 Haradzienski/Grodzieński/Gardino Grodnæ et varia 💡 📲 Instagram: https://www.instagram.com/grodnensis 📬 @horadniabot
- Последний пост
- 13:03
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 36
- Всего постов
- 56
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 135
- 1/48двое суток
- 154
- 1/72трое суток
- 166
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Зараз усіх нас у адну нацыю звязваюць беларускія незалежныя інтэрнэт-рэсурсы. І яны павінны паказваць прыклад сапраўды незалежнай прафесійнай журналістыкі. Але кідаецца ў вочы выразная ангажаванасць і нават самацэнзура некаторых рэсурсаў. Я маю дастатковы досвед, каб зразумець, што гэта ангажаванасць, як і некалі на роднай зямлі, звязана з крыніцамі фінансавання. Мікола Бугай Статкевіч напісаў тое, пра што даўно гаворка. Варта было б толькі напісаць пра звычайную цэнзуру. З серыі чаго не прачытаеш (і што прачытаеш) у беларускіх СМІ.
без подписи
без подписи
🧱 Як можа выглядаць аднаўленне страчанага палаца Масальскіх на Замкавай у Гродне Даследчык і архітэктар Раман Забела паказаў, як у сучасную забудову Замкавай можна інтэграваць частку страчанага палаца Масальскіх. Палац быў адным з найстарэйшых мураваных будынкаў вуліцы і займаў прастору паміж сённяшнімі дамамі № 7 і № 9. Пасля пажару 1899 года яго разабралі, а на старых падмурках на пачатку ХХ стагоддзя з’явіліся цяперашнія будынкі. На Замкавай, 7 плануюць узвесці новы двухпавярховы аб’ект з гандлёвымі памяшканнямі і гасцініцай на 10 нумароў. Праект ужо разглядалі на горадабудаўнічай радзе. Раман Забела прапануе іншы падыход: не проста пабудаваць новы камерцыйны аб’ект, а часткова «выявіць» страчаны палац Масальскіх у навукова абгрунтаваных гістарычных формах. Пры гэтым захаваны аднапавярховы дом-помнік № 7 мог бы стаць часткай адзінай архітэктурнай кампазіцыі. Такі варыянт мог бы вярнуць Замкавай страчаны маштаб і цэласнасць забудовы, не ператвараючы новы аб’ект у выпадковую сучасную дамінанту. 📷 Візуалізацыі: Раман Забела / Facebook
без подписи
без подписи
18 жніўня 1891 года каля Горадні нарадзіўся Макар Краўцоў - беларускі вайсковец, паэт, нацыянальны дзеяч. Аўтар верша "Паварот да Горадна" і слоў гімна БНР "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" ("Ваяцкі марш"). Вось фрагмент: Няхай жыве магутны, смелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвона-белы, Пакрый сабой народны рух.
без подписи
Не мінула пару гадоў і беларускія "незалежныя" журналісты звярнулі ўвагу на праблему. Сэрвіс «Яндэкс Плюс» апублікаваў спіс самых папулярных трэкаў сярод беларускіх карыстальнікаў. У дзясятку лідараў увайшлі выключна прадстаўнікі расійскага шоу-бізнесу. Яшчэ пару гадоў і Мікола Бугая замест пісаць, што нейкі расейскі блогер выступіў за форму Белоруссия ў яго расейскай мове, зверне ўвагу напрыклад на моцную абруселасць хаця б некаторых невероятных актывістаў, або што былыя прапагандысты расейскіх рэсурсаў не могуць быў галоўнымі рэдактарамі "незалежных" медыя. І іншае. Або нават напіша эсэ пра расейскую мяккую сілу (soft power) і праблему незалежнасці. Ну можа. З серыі чаго не прачытаеш (і што прачытаеш) у беларускіх СМІ.
Некалі ў Горадні
без подписи
без подписи
без подписи
17 жніўня 2020 года: 📺 Падкантрольныя лукашэнкаўцам “мясцовыя” тб нечакана паказалі пратэсты. 👩🏻🌾 На плошчу перад выйшлі “дэпутаты”-назначэнцы. 🙅🏻♂️ Асаблівай нахабнасцю і агрэсіяй адзначылася адна з прадстаўніц аўтарытарнага рэжыму. Гэта быў гучны званок, што нелегітымныя не збіраюцца дамаўляцца з грамадзянамі.
"Вольны горад на тры дні" ці нават "Гарадзенская рэспубліка". Сустракаюцца розныя тэрміны адносна кароткага перыяду, калі гарадзенцам праз гарадзенскіх актывістаў атрымалася спрабаваць наладзіць дыялог з назначанай у Менску адміністрацыяй на месцы. Цікава, што на ўсю Рэспубліку Беларусь, такі феномен атрымаўся толькі ў тут. Можна задацца пытаннем, наколькі гарадзенская спецыфіка (каталіцызм, шырэй культура, памежнасць у шматлікіх аспектах, "заходніцтва" etc.) паўплывала на гэтую з'яву.
без подписи
без подписи
без подписи
16 жніўня 2020 года, Горадня.
без подписи