tgindex
🏰 Hrodna History

🏰 Hrodna History

Статистика

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна. Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127 Зваротная сувязь: hrodna1127@gmail.com

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
4
Всего постов
23
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
1 058
+1 за 4 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
1 034
23 постов
Вовлечённость
97,7%
к подписчикам
Постов в день
0,6
всего 23
Упоминаний
3
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
182
1/48двое суток
208
1/72трое суток
224

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • ▫️ Кляштар, дзе быў псіхіятрычны шпіталь: гісторыя комплексу брыгітак у Гродне (і як гродзенскі кляштар звязаны са Швецыяй) На нашым YouTube-канале выйшла новае відэа са "скандынаўскай серыі"! Гэтым разам Васіль Калач расказвае пра гродзенскую сядзібу ордэна брыгітак, гісторыя з'яўлення якога звязаная са Швецыяй. 👉 ГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА: https://youtu.be/_b-4ISathnM Гэта відэа працягвае цыкл пра нашыя стасункі з паўночнымі суседзямі. Паглядзець усе відэа з цыкла: https://www.youtube.com/show/VLPLE1zIKcJveLc?sbp=QAE%3D 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна! 🫶 ДАНАТ 🫶 👀 Зазірніце ў Гродна! 📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram

  • 💣 Сляды замаху на першую асобу горада захаваліся ў самым цэнтры Гродна! Пасля Другой сусветнай вайны ў былым доме пратэстанцкага пастара на вуліцы Акадэмічнай 7 жыла сям’я першага пасляваеннага старшыні гарвыканкама Барыса Саўкова. Дом сям'я Саўкова заняла не адна, там жа пасялілі партыйных і прафсаюзных работнікаў, а таксама медыкаў. Насупраць, у былым будынку рэальнага вучылішча, дзе цяпер адзін з карпусоў аграрнага ўніверсітэта, некаторы час знаходзіўся абласны камітэт камуністычнай партыі. 🔫 Амаль адразу пасля таго, як пасля вызвалення горада Барыс Саўкоў узначаліў гарвыканкам, яго паспрабавалі забіць. Стралялі па акне на першым паверсе, каля якога ён сядзеў. Да сённяшняга дня на сцяне дома па Акадэмічнай 7 пад тым самым акном захаваліся выбоіны ад куль. Барыс Саўкоў быў старшынёй гарвыканкама нядоўга, у 1944-45 гадах. Запомніўся нямногім. Напрыклад, у 1945 годзе яму захацелася палепшыць свае жыллёвыя ўмовы: для гэтага ён выселіў з дома №11 па вуліцы Міцкевіча чатыры сям'і разам з уладальніцай дома, пані Вайцяхоўскай. На фота - дом на Акадэмічнай, 7 сёння 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна! 🫶 ДАНАТ 🫶 👀 Зазірніце ў Гродна! 📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram 🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube

  • ▫️ Дзе ў самым цэнтры Гродна вісіць партрэт Аляксандра Мілінкевіча? У Фарным касцёле ў бакавым нефе можна знайсці цікавы абраз. На ім тры японскія езуіты-мучанікі з Нагасакі канца XVI стагоддзя - Павел Мікі, Ян Соан і Якуб (Дыега) Кісай. Чаму яны зусім не падобныя да японцаў рысамі твару - асобная тэма. Але прыгледзьцеся да мужчыны злева на гэтым абразе. Гэта ж адзін у адзін - малады Аляксандр Мілінкевіч! Як знакаміты гродзенец, які ўчора, 11 жніўня, сышоў з гэтага жыцця, патрапіў на касцёльны абраз? У канцы 80-х - пачатку 90-х у час рэстаўрацыі гадзінніка (ёй займаўся акурат Мілінкевіч) на вежы Фарнага касцёла знайшлі забыты і моцна панішчаны абраз. У аднаго са святых твар быў наогул страчаны. Таму мастак-рэстаўратар Уладзімір Кіслы намаляваў твар свайго сябра - Аляксандра Мілінкевіча. Ці атрымалася падобна - глядзіце самі. Смерць Аляксандра Мілінкевіча - вялікая страта для Гродна. Гэты актыўны і закаханы ў родны горад чалавек паспеў зрабіць вельмі шмат. У 1990-м ён стаў намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама і на гэтай пасадзе прапрацаваў 6 гадоў. Займаўся пытаннямі адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных адносін і аховы гістарычнай спадчыны. Многім, чаго тады дасягнуў Гродна, мы ганарымся і сёння. Аляксандр Уладзіміравіч узначальваў гарадскую тапанімічную камісію, дзякуючы працы якой у нас ёсць сёння вуліцы і плошчы ў гонар гістарычных постацей Гродна: Стэфана Баторыя, Антонія Тызенгаўза, Давыда Гарадзенскага Пры яго падтрымцы група грамадскіх актывістаў і арганізацый змагла правесці ў 1996 годзе першы Фестываль нацыянальных культур, які стаў брэндам горада і існуе дагэтуль. Дзеячы культуры і мастакі атрымлівалі для выкарыстання пустуючыя муніцыпальныя памяшканні ў цэнтры горада. Самая вядома заслуга для Гродна - кіраванне працамі па аднаўленні аднаго з галоўных сімвалаў Гродна - гарадскога гадзінніка на вежы Фарнага касцёла. Не было б гэтай рэстаўрацыі, то і лагатып нашага канала мог бы быць іншым. Пасля сыходу з чыноўнічай працы Мілінкевіч спачатку кіраваў гродзенскім баскетбольным клубам "Гродна-93", а потым шмат гадоў рупліва працаваў для ўзмацнення грамадскіх арганізацый у рэгіёнах Беларусі. У 2006 годзе ён стаў кандыдатам ад дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкіх выбарах - і такога годнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусь не мела ні да, ні пасля. 😢 Нам усім будзе вельмі не хапаць Аляксандра Уладзіміравіча.

  • 🎸 55 гадоў таму ў Гродне прайшла дэманстрацыя хіпі Паводле ўспамінаў удзельнікаў, каля 300 чалавек - не толькі гродзенцаў, але і гасцей з Вільні, Таліна і іншых гарадоў - прайшліся маршам ад скрыжавання вуліц Маркса і Сацыялістычнай да Савецкай плошчы. Адзін з удзельнікаў шэсця - талінец Віру - вёў на ланцужку сапраўднага іспанскага баявога пеўня. Яму яго прывёз бацька, які быў мараком. З успамінаў удзельніка дэманстрацыі Міхаіла Гуленіна: “На плакатах напісалі: “Руки прочь от наших волос!”, “The Beatles Forever”, “All you need is love” і інш. Мае сябры сабраліся ў мяне ў падворку (вул. Сацыялістычная)… Адтуль усё ўзялі і пайшлі ўніз па Сацыялістычнай вуліцы ў бок Савецкай… Так дайшлі мы да Савецкай плошчы, але як толькі на яе ўступілі, плошчу адразу ж перакрылі аўтобусамі. У скверы, дзе быў стары фантан, пачалі мы тлумачыць, па што сабраліся, а тут адразу – хадзіце сюды! Калі пачалі біць дубінкамі, мы сталі ўцякаць і забеглі ў Фарны касцёл. У Рысіка бацька быў арганістам у гэтым касцёле. Пачалі сарціраваць: гэтых сюды, гэтых туды, і ў машыны “пакаваць”. Палова маіх сяброў была з суседніх з горадам Путрышак і Верцялішак, дык іх вывезлі за горад і адпусцілі: пехатой пройдзецеся трохі, мазгі праветрыце. Нам тады вельмі добра дапамог генерал Судзілоўскі. Яго сын Слава прымаў удзел у гэтым шэсці. Калі б не ён, мы ў псіхіятрычнай бальніцы дакладна апынуліся б…” Мішу Гуленіна пасля дэманстрацыі хіпі паказала мясцовае тэлебачанне. Спецыяльна прыехалі на танцы ў Клуб будаўнікоў, каб сфатаграфаваць яго. Здымкі паказалі па тэлебачанні, суправаджаючы здзеклівым тэкстам: «Не палохайцеся: гэта не Маша, гэта Міша. У яго нетрадыцыйная арыентацыя, ён жаноцкі, і калі яго бачыш — так і хочацца абняць…» Дакументы Гуленіна потым не прымала ніводная навучальная ўстанова — ні гродзенскае, ні мінскае музвучылішчы, ні тэхнікум. Цудам уладкаваўся працаваць кіроўцам тралейбуса, пазней стаў прадпрымальнікам. 👉 Падрабязней пра гэтую падзею ў гісторыі Гродна 👉 Якая была прычына дэманстрацыі хіпі? Чытайце ў архіўным матэрыяле "Белгазеты" 2003 года На фота - удзельнікі дэманстрацыі хіпі Міхаіл Гуленін (справа) і Уладзімір Меджэеўскі (злева). Пачатак 1970-х гг. Фота з архіву Віктара Саяпіна 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна! 🫶 ДАНАТ 🫶 👀 Зазірніце ў Гродна! 📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram 🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube

  • без подписи

  • без подписи

  • ▫️ Гродзенскія кафляныя печы - незаўважная частка спадчыны У адным з пакояў гродзенскага Музея Максіма Багдановіча у куце можна пабачыць сімпатычную кафляную печку. Даволі просты, стрыманы дызайн самой печкі і багата ўпрыгожаны, фігурны верх з каляровым рэльефным элементам прыцягвае ўвагу. Цікава, што печка гэта насамрэч зусім з іншага дома. Яе перанеслі з дома №7 па вул. Акадэмічнай - былога дома пратэстанцкага пастара, які ў 1912 годзе пабудаваў Освальд-Адольф Плямш (ён і быў уласна пастарам у Гродне ў той час). Паэтэса Данута Бічэль, аўтарка першай экспазіцыі Музея Багдановіча, у кнізе ўспамінаў «Хадзі на мой голас» апісала гэта так: «Калі амаль усё ўжо было зроблена, мы правялі аперацыю «печка», у якой удзельнічала шмат людзей. Печкі з кафлі ў мінулым упрыгожвалі пакоі нашага дома, але іх разабралі. Цяпер трэба было паставіць хоць муляж… Дазвол на разборку печкі з прыгожым каптуром у доме каля пратэстанцкага касцёла мы атрымалі… яна стаяла не ў кватэры, а ў сенцах… Печка была з кафлі, якую выраблялі ў Гародні…». На жаль, арыгінальныя печкі ў доме-музеі былі не адзінымі, якія страціў Гродна цягам пасляваенных дзесяцігоддзяў. Але тое-сёе захавалася дагэтуль. Прыклады гродзенскага кафлярства захаваліся ў Музеі гісторыі рэлігіі, у культурным цэнтры «Фестывальны», а таксама ў былой сядзібе Станіславова на Ціміразева. Некаторыя печы ёсць і ў прыватных дамах — яны функцыянуюць да гэтага часу. Напрыклад, на трэцяй ілюстрацыі да гэтага паста можна пабачыць такую вось печ у доме па вуліцы 11 ліпеня. Выкарыстаныя фота Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музею і Святланы Несцярэнка 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна! 🫶 ДАНАТ 🫶 👀 Зазірніце ў Гродна! 📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram 🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube

  • 9 авг.260101

    ▫️ Нядзеля - выдатны дзень, каб паглядзець новае відэа на нашым YouTube-канале! Гэтым разам Васіль Калач расказвае пра шведскія назвы на беларускай зямлі. Калі і як яны з'явіліся? Шведы пакінулі больш за 120 тапонімаў на беларускіх землях, сярод якіх назвы курганоў, вёсак, палёў, гасцінцаў, лясоў, крыжоў і ваенных умацаванняў. Знакамітая Шведская гара ў Ваўкавыску - толькі адна з многіх такіх назваў. Гэта відэа працягвае цыкл пра нашыя стасункі з паўночнымі суседзямі. 👉 ГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА: https://youtu.be/AKoeI1SFSX4 Паглядзець усе відэа з цыкла: https://www.youtube.com/show/VLPLE1zIKcJveLc?sbp=QAE%3D 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна! 🫶 ДАНАТ 🫶 👀 Зазірніце ў Гродна! 📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram

  • 6 авг.1 73333

    без подписи

  • 6 авг.2 07732

    без подписи

  • 6 авг.1 94532

    без подписи

  • 6 авг.2 03032

    без подписи

  • 6 авг.1 76032

    без подписи

  • 6 авг.1 85132

    без подписи

  • 6 авг.1 67832

    без подписи

  • 6 авг.1 77932

    без подписи

  • 6 авг.1 62332

    без подписи

  • 6 авг.1 5952232

    Гісторык Аляксандр Перагудаў адшукаў рэдкія фота з будаўніцтва Старога моста ў Гродне Гэтыя фота былі зроблены летам 1907 года. Тады акурат будавалі мост, які мы ведаем як "Стары", але тады ён быў вядомы як "Пятроўска-Мікалаеўскі". Сярод будаўнікоў - гродзенцы і сяляне з ваколіц Гродна, якія далучыліся да будаўніцтва, каб зарабіць грошай. Фатограф В.Я. Ляхніцкі (?). З калекцыі Цэнтральнага музея чыгуначнага транспарту Расійскай Федэрацыі. Апублікавана Aliaksandr Perahudau

  • 3 авг.462226

    Колькі будынкаў страціў Гродна за апошнія 100 гадоў? Краязнаўца Яўген Аснарэўскі візуалізаваў страты гродзенскай архітэктуры ў XX ст. Падлічыць усе да аднаго будынкі па гэтым фота складана, але галоўнае - можна ацаніць маштаб знішчэнняў. На аэрафотаздымку бачны Гродна часоў Першай сусветнай вайны. Усё, што пазначана колерам да нашага часу не дайшло - было знішчана або, у некаторых рэдкіх выпадках, моцна перабудавана. Гродна застаецца ўнікальным для Беларусі горадам з найлепш захаваным аўтэнтычным гістарычным цэнтрам. Але гэта фота добра паказвае, што аб'ём гістарычнай забудовы мог бы быць прынамсі ўдвая большым. І, як кажа Аснарэўскі, "тэзіс пра ідэальна захаваную Гародню - проста міф". Крыніца: Facebook / Eugene Asnareuski 👀 Зазірніце ў Гродна! 📸 Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram 🎥 Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube

  • 💣 60 гадоў таму рабочыя выцягнулі з дна Нёмана некалькі гармат царскай арміі. Яны праляжалі пад вадой 260 гадоў. Але адкуль яны там з'явіліся? Цар Пётр I патапіў уласную артылерыю ў Нёмане падчас адступлення расійскай арміі з Гродна ў сакавіку 1706 года. Пра гэта і пра іншыя падзеі Паўночнай вайны на тэрыторыі ВКЛ у чарговым сюжэце на нашым YouTube-канале расказвае Васіль Калач. Гэта відэа працягвае цыкл пра нашыя стасункі з паўночнымі суседзямі. 👉 ГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА: https://youtu.be/UieuYGGfZ_s ▫️ Што стала штуршком да спусташальнай вайны? ▫️Ці быў кароль Аўгуст ІІ Сас вінаваты ў рабаваннях, гвалце і заняпадзе нашых гарадоў? ▫️Як расійскі вайсковы лагер на стагоддзі наперад вызначыў планіроўку вуліц Гродна? ▫️Навошта напалоханы пятроўскі гарнізон паліваў гарадскія сцены Гродна вадой? ▫️І колькі насамрэч гармат затанула ў рацэ? Адказы на ўсе пытанні ёсць у нашым відэа! Паглядзець усе відэа з цыкла: https://www.youtube.com/show/VLPLE1zIKcJveLc?sbp=QAE%3D 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна! 🫶 ДАНАТ 🫶 👀 Зазірніце ў Гродна! 📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram