Тётя Ира разрешила
СтатистикаЯ - рэдактарка з Гродна Ірына Новік. На канале ўсяго патроху - ад рэцэптаў дранікаў да прасоўвання гендарнай роўнасці. На працы я дама суровая )) А тут усіх абдымаю і шкадую. Падтрымаеш? https://www.buymeacoffee.com/irenanovikV #ТётяИраразрешила.
- Последний пост
- 23 июн. 2025 г.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- —
- 1/48двое суток
- —
- 1/72трое суток
- —
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Цёця Іра ў працы))
без подписи
І да тэмы, ці бываюць цуды на Купалле: https://ru.hrodna.life/2025/06/21/tsikhanouski-free/
Ц ёця Іра сабрала крутую каманду і мы згулялі ў азартную гульню "Па 500". Хто паглядзіць відос, даведаецца, ці ўдалося нам узбагаціцца 🤔😜🤫 https://youtu.be/Ls6O_SRtdwc?si=Bvflm8LzmNQ5yJ6U
На ютуб-канале ў цёці Іры распачаўся новы сезон падкаста "Дочкі-маткі". Самы час паглядзець новыя відэа. Гэтым разам практычна скандалы - інтрыгі - расследванні https://www.youtube.com/watch?v=S9Ao-JTY57g&t=1064s
Павукі да Пасхі 🔥 19 красавіка а 15.00 адбудзецца адкрыцьцё выставы 10 павукоў і майстар-клас ад спадарыні Ірыны Новік. Запрашаем паглядзець на беларускіх павукоў і зрабіць абярэг для свайго дома ўласнымі рукамі 🏡 Саламянымі павукамі беларусы й беларускі ўпрыгожвалі сваё жытло да сьвятаў і важных падзеяў. Пасха - добрая нагода і самім паспрабаваць зрабіць саламянага павука. Наведайце “павучыную ” выставу Ірыны Новік і майстар-клас па вырабу гэтых абярэгаў. Нават калі вы раней ніколі не працавалі з саломкай - у вас атрымаецца хаця б самы просты рамбічны павучок. А калі маеце трохі досведу - зробім павука з элементамі піраміды 🫶 Майстар-клас пачнецца адразу пасля адкрыцьця і працягнецца каля 2 гадзін ⏱ Усе неабходныя матэрыялы прадаставім 🕷 Кошт ўдзелу ў майстар-класе 20 еўра 💶 Krama + tvorčaja prastora KROPKA 19 krasavika a 15:00 Savičiaus g. 6, Vilnius 📍 ☕️ Kupimniekavy 🕊 Instahram 😎 Fejsbuk 🥳 TykTok
Ларыса Ляшэнка – легенда беларускай харэаграфіі Ларыса Ляшэнка — знакавая фігура ў беларускай харэаграфіі, народная балетмайстарка, якая выхавала сотні танцораў. Яе пастаноўкі сталі класікай, а ансамбль "Нёман" праславіў Гродна на ўсю краіну. Ларыса Ляшэнка стварала танцы, натхнёныя народнымі традыцыямі, і пакінула велізарную спадчыну ў беларускай культуры. Як ёй удалося зрабіць гэта? Які след яна пакінула ў гісторыі харэаграфіі? 📺 Распавядаем у новым відэа: https://youtu.be/qSdaFkXsCVs 📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках: Instagram і YouTube Падтрымайце праект на Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube, каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад!
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
Хто куды, а я ў Каміно 👣Вось такі варыянт падарунка да дня народзінаў прыдумала сябе цёця Іра. 🤔Чаму так? А проста, для новых рэчаў у сёняшнім жыцці месца няма, а новыя ўражанні за плячамі не насіць. 🤩Каміна - гэта мой спосаб пераасэнсаваць сам канцэпт сталай жанчыны. Бо калі б было, як абяцалася ў маладосці, то ў свае 55 я б мусіла пайсці на пенсію і мець нейкія гарантыі ад дзяржавы. 😇Але ж - няма таго, што раньш было. То ішла свае 140 км ў пошуках адказаў на пытанні, ці магу я быць самастойнай і самадастатковай, ці магу разлічваць на апору для сябе ў самой сабе. 😍Не тое, што перад саборам у Санцьяга дэ Кампастэла божанька пацалаваў мяне ў лобік і настала поўнае прасвятленне ў мазгах. 💯Але! Але я гэта зрабіла. ❤️Я прайшла не так шмат і так хутка, як іншыя. Але я ішла па дароўе, якую сама выбрала. 🚶♀️То і далей пайду ў свой новы год і да новых здзяйсненняў. 💥А як вы шукаеце адказы на выклікі часу і ўзросту?
Жызэль Пеліка. Гэта яна стала жанчынаю года паводле часопіса Time. Ганаровае званне ёй прысвоілі за тое, што адкрыта выступіла ў судзе па справе аб згвалтаваннях, якія арганізаваў над ёй яе муж. Апроч яе ў спіс Time патрапілі акторка Ніколь Кідман, гімнастка Джордан Чайлз, спявачка Laufey і іншыя.
Сябровачкі - каляжаначкі, цёця Іра прынесла вам прапанову ад Марыі Грыц да Дня роднай мовы. Ідэя Марыйкі "прапхнуць беларускую на Amazon KDP, каб усе ахвочыя маглі выдаваць свае кнігі любым накладам і без гары грошай. Творы, маляванкі, коміксы, даследванні - любы чалавек гэта ўсё можа друкаваць на Amazon KDP, але не па-беларуску" Каб гэта выправіць, была падрыхтавана петыцыю. Калі ласка, падпішыце яе, распавядзіце ў сваіх сацсетках пра яе, тэгніце Amazon KDP і яшчэ 3х сяброў, каб перадаць ім беларускую эстафету! Агульны тэг акцыі #BezosGiveMeMyBook. Петыцыя тут https://chng.it/WNs9y27yX4 Цёця Іра разрышыла і сама падтрымала, то гоў наперад!
Ці ведаеце вы, што 13 лютага - Дзень Сябровак? Цёця Іра прыйшла вас павіншаваць і расказаць пра гісторыю новага свята https://telegra.ph/Galentines-Day-02-13
💥 Сябры, рады паведаміць, што на нашым YouTube мы распачалі новы праект HARADZIENKI. Ён прысвечаны жанчынам чый лёс быў звязаны з нашым горадам. 👉 Першы выпуск прысвечаны неверагоднай Зосьцы Верас. 📺 Якія перформансы яна з сябрамі ладзіла ў пачатку мінулага стагоддзя, што хаваецца пад яе псеўданімам і дзе канкрэтна ў Гродне жылі яе бабуля з дзядулем, вы дазнаецеся ў нашым відэа: https://www.youtube.com/watch?v=T7EJLEE8GPg 📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках: Instagram і YouTube Падтрымайце праект на Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube, каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад!
без подписи
Тру крайм з падкастаў цёці Іры патрапіў у спіс падкастаў, на якія звярнулі ўвагу. А вы глзядзелі нешта з прапанаванага? Прагаласуйце сэрцам, калі што)))
Пятніца 13-га павінна пачынацца з чараўніцтва)) І яно такі ў гэтым свеце ёсць)) Калегі ўзгадалі пра цікавыя жаночыя праекты 2024 - гэта рэальна цудоўныя рэчы! Цешыць, што ў спіс увайшлі і два падкасты ад Цёці Іры)) - "Дочкі маткі" ды "Страшна - нястрашна А яшчэ больш цешыць, што жаночых праектаў вельмі шмат - ад кніг да маршаў, ад флэшмобаў да фестываляў - чаго толькі тут не знойдзеш! То, калі раптам яшчэ не бачылі - вэлкам знаёміцца і далучацца! Хопіць і на пятніцу і на выхадныя! https://www.svaboda.org/a/33211041.html
💃 Уявіце сабе жанчыну, якая прыехала ў незнаёмую краіну ў 24 гады, выйшла замуж за мужчыну, які старэйшы за яе на 27 гадоў, і літаральна перавярнула дзяржаву з ног на галаву. Гэта гісторыя Боны Сфорца - італьянскай прынцэсы, якая стала каралевай і мела ключавы ўплыў на беларускія землі XVI ст. Яе рэформы і новаўвядзенні мы ўзгадваем дагэтуль. Плюс яна мела асаблівае значэнне для нашага горада. Усё гэта - у чарговым эпізодзе з комікса “Гародня ў неверагодных гісторыях яе жыхароў”. Поўная версія ў pdf ніжэй 👇 🔥 Такім чынам мы працягваем публікаваць электронную версію комікса, а папяровы тым часам працягвае трапляць у рукі гродзенцаў і тых, хто любіць Гродна. YouTube | Instagram | Buymeacoffee