PALATNO — гісторыя, культура і жыццё па-беларуску
СтатистикаPALATNO расказвае пра гісторыю, культуру і жыццё па-беларуску. Свежы артыкул — кожны дзень. Наш сайт: https://palatno.media/
- Последний пост
- 13 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 2
- Всего постов
- 21
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 63
- 1/48двое суток
- 72
- 1/72трое суток
- 77
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
South Park — 29 гадоў: як у культавым мультсерыяле ўзгадвалі Беларусь? У South Park паспелі пажартаваць з усяго, дасталася і Беларусі. У адной з серый Ісус едзе ратаваць беларускіх фермераў, пакуль амерыканцы носяць бранзалеты ў іх падтрымку. Да гадавіны прэм'еры культавага мульсерыяла ўзгадваем, як і чаму Беларусь трапіла ў South Park і іншыя вядомыя мультсерыялы. https://palatno.media/belarus-south-park/
Ад скаргаў цару і яго брату да бойкі з паліцыяй. Як адно беларускае мястэчка дамагалася свабоды Ці можна ператварыць вольных людзей у прыгонных проста таму, што так вырашыў новы гаспадар? Жыхары Мальчы амаль 200 гадоў таму палічылі, што нельга. Сваю праўду яны спрабавалі даказаць цару і яго брату, чыноўнікаў, але пасля гадоў безвыніковага змагання перайшлі да адкрытага непадпарадкавання. https://palatno.media/sialiane-z-malchy/
Каго баяцца беларусы? Вывучаем па беларускіх прыказках Страх — адно з самых універсальных чалавечых пачуццяў. Мы баімся дурняў і маўчуноў, ліслівых людзей і ўласных лішніх слоў, старасці, чужой злосці і наступстваў сваіх учынкаў. Беларусы добра ведалі, каго і чаго варта асцерагацца, а дзе, наадварот, баяцца няма чаго. https://palatno.media/belaruskiya-prykazki-kago-bajiacca/
Як на Піншчыне хавалі памерлых і чакалі іх вяртання Смерць на Піншчыне ўяўлялі нябачным чалавекам з касой, душу памерлага шукалі ў вадзе, а ў магілу кідалі замок, каб няшчасце не вярнулася ў сям’ю. PALATNO капаецца ва ўяўленнях пінчукоў пра смерць і жыццё пасля яе. https://palatno.media/pinchuki-i-smerc/
Мінамёт, цяжкае раненне і страчанае пакаленне: як Страмінскі прайшоў праз Першую сусветную вайну? Цяжкае раненне Уладзіслава Страмінскага лічыцца мяжой, якая падзяліла яго жыццё на дзве часткі: да вайны і пасля яе, да афіцэрскай кар’еры і да мастацтва. Звыклая версія гэтай гісторыі можа быць недакладнай. У той час, калі будучы мастак нібыта ўжо знаходзіўся ў шпіталі, ён працягваў службу, працаваў на перадавых пазіцыях і выпрабоўваў мінамёт уласнай канструкцыі. PALATNO расказвае, як новыя факты змяняюць не толькі дату ранення Страмінскага, але і наша ўяўленне пра тое, кім ён быў да таго, як стаў мастаком. https://palatno.media/ranenne-straminskaga/
Ідэю амерыканскіх крамаў «Костка» і «Уолмарт» прыдумаў яўрэй з беларускімі каранямі. Як так атрымалася? Вы дакладна чулі пра вялікія ўпакоўкі тавараў у амерыканскіх крамах, велізарныя крамы-склады ў розных хутках Злучаных Штатаў і вельмі нізкія цэны. А ці ведалі Вы, што гэта ідэі Сола Прайса — сына мінскіх яўрэяў, якія эмігравалі ў Амерыку больш за сто гадоў таму? Расказваем пра Сола Прайса і тое, як ён перапрыдумаў рознічны гандаль. https://palatno.media/sol-price/
Як звязаны Брэд Піт, беларускі аператар з прэміямі Сталіна і неануарны кінадэтэктыў 90-х? У адной са сцэн культавага трылера Дэвіда Фінчара «Сем» у доме дэтэктыва Мілза можна заўважыць афішу савецкага фільма «Пышка». Ці была гэта выпадковая дэталь дэкарацыі, ці свядомая візуальная алюзія? Разбіраемся, што можа звязваць галівудскі неануар, савецкую экранізацыю Мапасана і аператара з Віцебска. https://palatno.media/film-sem-i-belarus/
Як рымскія і арабскія грошы траплялі на беларускія землі Задоўга да з'яўлення ўласных манет на беларускіх землях разлічваліся серабром, прывезеным за сотні і тысячы кіламетраў. Рымскія дэнарыі, арабаскія дырхемы і заходнееўрапейскія манеты траплялі сюды па міжнародных гандлёвых шляхах. Знойдзеныя скарбы дазваляюць убачыць нам, як землі сучаснай Беларусі былі звязаныя з Рымам, мусульманскім Усходам, Візантыяй і сярэднявечнай Еўропай. https://palatno.media/dynaryi-dyrhemy/
Паміж Мінскам, Масквой і Пецярбургам: як жыў малыды Уладзіслаў Страмінскі Да таго як Уладзіслаў Страмінскі стаў адным з галоўных мастакоў еўрапейскага авангарду, ён рыхтаваўся да зусім іншай кар'еры. Ураджэнец Мінска вучыўся ў кадэцкім корпусе, а пасля — у элітнай Мікалаеўскай інжынернай школе ў Пецярбургу, дзе будучых афіцэраў вучылі дакладнасці, сістэмнасці і пошуку нестандартных рашэнняў. Пра гэтыя гады Страмінскі амаль не расказваў уласнай дачцэ, але менавіта яны маглі сфарміраваць спосаб мыслення, які пазней стаў асновай яго мастацкіх тэорый. https://palatno.media/stanaulenne-straminskaga/
Затрымаў злачынцаў, але памёр ад стрэлаў. Гісторыя беларуса, які перашкодзіў выкраданню самалёта Мужчына ў ваеннай форме без пагон і жанчына з нажом напалі на экіпаж пасажырскага самалёта над небам Таліна. Гэта была адна з першых спроб скрасці самалёт у СССР. Злачынцам перашкодзіў ажыццявіць план беларус, але ўсё скончылася трагічна. Расказваем гэту гісторыю. https://palatno.media/ramashkin/
У нас ёсць свая «Тайная вячэра» дома: якія абразы віселі ў дамах беларусаў? У нас ёсць свая «Тайная вячэра» дома і гэта не жарт, а рэальнасць беларускага інтэр'ера мінулых стагоддзяў. Дамашні абраз выйшаў за межы рэлігійнага культу, стаўшы ўнікальнай з'явай народнага мастацтва без межаў і акадэмічнай строгасці.PALATNO расказвае, якія сюжэты абіралі нашы продкі і як у дамашніх абразах хаваецца наш сапраўдны культурны код. https://palatno.media/abrazy-u-damach-belarusau/
Мінск, у якім рос Уладзіслаў Страмінскі. Расказваем пра горад і жыццё мастака ў ім Часам біяграфія мастака пачынаецца не з першай карціны і не з першага маніфеста, а з горада дзяцінства. У выпадку Уладзіслава Страмінскага гэтым горадам быў Мінск. Гэта быў горад чыгункі, электрычнасці, прамысловых выстаў і культурнага памежжа, дзе будучы стваральнік унізму правёў першыя адзінаццаць гадоў жыцця. https://palatno.media/minsk-uladzislava-straminskaga/
Незвычайныя і забытыя беларускія словы, якія варта вярнуць ва ўжытак Сцізорык, каберац і яшчэ тры словы, якія варта вярнуць ва ўжытак. Расказваем, навошта і чаму не варта адмаўляцца ад гэтых беларускіх слоў. https://palatno.media/belaruskija-slovy-jakija-varta-vykarystouvac/
Атлет, ваяр і офісны клерк: як віцебскі яўрэй імкнуўся трапіць на чэмпіянат свету па футболе Апошні гол у жыцці Натан Панц забіў у красавіку 1948 года — у тэль-авіўскім дэрбі супраць «Хапаэля». Праз некалькі дзён ён быў не на футбольным полі, а ў ваеннай форме і з кулямётам. Снарад трапіў у машыну, у якой знаходзіўся Панц, і адзін з найлепшых футбалістаў Падмандатнай Палесціны загінуў на месцы. А пачыналася яго гісторыя далёка ад Тэль-Авіва — у Віцебску. https://palatno.media/gistoryja-natana-panza/
Як апраналіся ў часы Полацкага і Тураўскага княстваў? Мы часта ўяўляем Сярэднявечча шэрым і бясколерным. Археалагічныя знаходкі расказваюць крыху іншую гісторыю: на беларускіх землях людзі любілі вопратку з розных тканін, а тканіны розных колераў і шмат упрыгожванняў. https://palatno.media/adzennie-belarusau-tysiachu-gadou-tamu/
Акадэмік без адукацыі і прэм’ер без дзяржавы: кім быў Вацлаў Ластоўскі Ён не меў вышэйшай адукацыі, але стаў акадэмікам. Не меў сапраўднай дзяржавы, але быў яе прэм’ер-міністрам. Не проста вывучаў гісторыю Беларусі, а фактычна будаваў яе як падмурак для будучай нацыі. Расказваем гісторыю Вацлава Ластоўскага. https://palatno.media/vaclau-lastouski/
«Тут людзі так церпяць, што апісаць нельга». Як беларусы ехалі ў Аргенціну па лепшае жыццё — і што знайшлі там насамрэч У 1920-я гады тысячы беларусаў ехалі ў Аргенціну па зямлю, працу і лепшае жыццё. Агенты абяцалі ім заробкі і магчымасці, але за акіянам іх чакала незнаёмая раней спёка, цяжкая праца, беспрацоўе. З Аргенціны яны пісалі на радзіму лісты і казалі не верыць тым, хто занадта прыгожа хваліць Амерыку. Расказваем, як беларусы шукалі сваю Амерыку ў Аргенціне — і як у чужой краіне пачынала нараджацца беларуская дыяспара. https://palatno.media/belarusy-u-argencine/
Акцёр з Гродна, агент «СПЕКТР» з Беларусі, Мінск у мабільнай гульні. Правяраем, ці ёсць беларускі след у Бандыяне Хутка выходзіць новая відэагульня пра Джэймса Бонда, а ў сеціве ходзяць чуткі пра тое, хто ж стане новым тварам Бандыяны. Самы час успомніць, што ў сусвеце агента 007 ёсць беларускі след. Расказваем, што мы накапалі. https://palatno.media/agent-bond-belarus/
Як Радзівілы стварылі для сябе прыватнае войска Калі дзяржаўная ўлада ў Рэчы Паспалітай слабела, магнаты пачалі ствараць уласныя войскі. Радзівілы не сталі выключэннем: іх міліцыя стала зброяй, якая падаўляла сялянскія выступленні, змагалася супраць палітычных праціўнікаў і канкурэнтаў у барацьбе за землі. https://palatno.media/radzivily-pryvatnae-vojska/
З вайны — з ордэнамі, пасля вайны — у турму. За што беларусаў пазбаўлялі звання Героя СССР? Пасля Другой сусветнай вайны яны вярталіся героямі з ордэнамі і зоркамі Герояў СССР. Сотні беларусаў атрымлівалі званне Герояў СССР, але былі і тыя, каго гэтых званняў пазбаўлялі. Мірнае жыццё для гэтых беларусаў скончылася крымінальнымі прысудамі: адзін забіў аднавяскоўца, другі — уласнага малога сына, трэці — таксіста ў Венгрыі. https://palatno.media/za-shto-pazbavili-zvanniau/