tgindex
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Статистика
@viasna96Новости и СМИбелорусский

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Последний пост
17:20
Последнее чтение
15:23
Постов за неделю
68
Всего постов
72
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
9 550
−9 за 6 дн.
Сутки
+1
+0,01%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
1 612
40 постов
Вовлечённость
16,9%
к подписчикам
Постов в день
9,7
всего 72
Упоминаний
96
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
1 344
1/48двое суток
1 540
1/72трое суток
1 661

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 17:201 020186

    ‼️ Зварот да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі Калі ласка, правярайце інфармацыю пра людзей, з якімі вы праходзілі праз СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцеся ёй з праваабаронцамі. 🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1 Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей. Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам. 📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

  • 16:39976199

    «У нечалавечых умовах і без доступу да медыцынскага абслугоўвання»: у дакладзе ААН згадалі беларускіх палітзняволеных Спецыяльная дакладчыца ААН па пытанні гвалту ў дачыненні да жанчын і дзяўчат, яго прычынах і наступствах Рым ас-Салем падрыхтавала да 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН даклад «Гвалт у дачыненні да жанчын сталага веку». У дакладзе асобна згадваецца Беларусь. «Жанчыны сталага веку, якія апынуліся ў зняволенні за сваю палітычную дзейнасць, як, напрыклад, у Беларусі, могуць утрымлівацца ў нечалавечых умовах, у поўнай ізаляцыі ад вонкавага свету і без доступу да медыцынскага абслугоўвання», — гаворыцца ў дакладзе. Таксама нагадваем пра наш тэкст пра гісторыі палітвязняў, якія апынуліся за кратамі ўжо ў пенсійным узросце. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120723

  • 15:311 038177

    «ААН на зразумелай мове»: Універсальны перыядычны агляд Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентуе спецсезон падкаста «Вясна прыйдзе» — «ААН на зразумелай мове». У межах сямi выпускаў вядоўца падкаста Кацярына і юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва проста і даступна разбяруць працу складаных міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека і высветляць, як тэма Беларусі гучыць на сусветнай трыбуне. Першы выпуск спецсезона прысвечаны Універсальнаму перыядычнаму агляду (УПА) — працэдуры Савета ААН па правах чалавека, дзе дзяржавы кожныя некалькі гадоў ацэньваюць сітуацыю з правамі чалавека адна ў адной і выносяць рэкамендацыі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120931 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  • 14:501 153184

    📸Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты Фота пад арыштам — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах. Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала ўжо больш за 60 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі. «Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для многіх з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за два-тры гады жыцця, які ў іх ёсць цяпер. Уявіць гэта складана, калі ў нашых галерыях тэлефонаў захоўваюцца сотні фотаздымкаў», — кажа аўтарка праекту. Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org 🌿Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму

  • 14:051 061183

    «Скаргаў на ўмовы ўтрымання не паступіла»: Намеснік пракурора Брэсцкай вобласці правёў прыём у ПК-22 Намеснік пракурора Брэсцкай вобласці Данііл Дзерабін правёў выязны прыём асуджаных у папраўчай калоніі №22 у Івацэвіцкім раёне, паведамляе Генпракуратура. Паводле інфармацыі сілавікоў, намеснік пракурора азнаёміўся з умовамі ўтрымання ў калоніі, у тым ліку замежных грамадзян. «Скаргаў на ўмовы і парадак адбывання пакарання не паступала», — гаворыцца ў публікацыі. А што пра ўмовы ў «Воўчых норах» расказваюць тыя, хто сам прайшоў праз гэтую калонію? • Калонія “Воўчыя норы”: з першых вуснаў пра ўмовы ўтрымання • “Ваўчыныя норы” – адно з найбольш жахлівых месцаў на мапе Беларусі • Былы палітвязень ПК-22: "За ўсё лета я толькі аднойчы змог купіць цыбулю" • Сцяпан Латыпаў у калоніі глытаў лязо і рэзаў вену на знак пратэсту супраць ціску адміністрацыі • Як у Беларусі працуе грамадскі кантроль за пенітэнцыярнай сістэмай?

  • 13:041 115195

    🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Сяргеем Кабарчуком Сяргей — грамадзянін Украіны. Быў затрыманы разам з сынам. Беларускія ўлады назвалі бацьку з сынам з Украіны "дыверсантамі СБУ". Іх прызналі вінаватымі ў "тэрарызме", "агентурнай дзейнасці" і іншых цяжкіх крымінальных артыкулах. Іх асудзілі да 20 гадоў няволі. Пасля затрымання ў Сяргея ў СІЗА дыягнаставалі анкалагічнае захворванне. Імаверна, Сяргей адбывае тэрмін у ПК № 8.  ✍️ Калі вы перасякаліся з Сяргеем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Асаблівая просьба адгукнуцца тых, хто мае нейкую інфармацыю пра яго здароўе.

  • 12:101 2833316

    ❗️Больш за 175 пацярпелых: што вядома пра "справу ЕГУ" і як абараніць сябе і блізкіх У Беларусі працягваецца маштабны пераслед, звязаны з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам. Пасля таго, як універсітэт у Вільні прызналі "экстрэмісцкай арганізацый" сілавікі распачалі масавую крымінальную справу за "садейнічанне і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці". Па стане на 17 жніўня 2026 года, праваабаронцам "Вясны" вядомы прозвішчы больш за 110 студэнтаў ЕГУ і іх родных, якіх пачалі пераследаваць у Беларусі за іх навучанне ў ЕГУ. Агулам пад рэпрэсіі патрапілі 175 чалавек, калі лічыць таксама пацярпелых чальцоў сям'і студэнтаў. Лічба пацярпелых можа быць значна большая, бо ўлады намагаюцца схаваць рэпрэсіі, а людзі баяцца перадаваць дадзеныя. Распавядаем, што вядома пра пераслед па "справе ЕГУ" і як дзейнічаць у выпадку небяспекі. Калі вы былы ці дзейны студэнт або выкладчык установы і сутыкаліся з-за гэтага ў Беларусі з допытамі, ператрусамі, выклікамі «на размову» — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @ViasnaSOS. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120426 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  • 11:401 200302

    У канцы жніўня пачнецца завочны суд у дачыненні да Вячаслава Русіна Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызначыў дату разгляду крымінальнай справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Вячаслава Русіна. Пасяджэнне распачнецца 27 жніўня 2026 года. 41-гадоваму Вячаславу інкрымінаваны арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  • 11:041 328406

    63-гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі па палітычнай справе Суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў Валянціна Лазоўскага вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 КК — «абраза Лукашэнкі». Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Мужчыне, верагодна, прысудзілі «хатнюю хімію». 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  • 10:201 5135129

    ❗️ Даклад «Схаваныя рэпрэсіі» пра новую форму палітычнага пераследу ў Беларусі цяпер можна знайсці і па-польску Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентаваў выніковы даклад "Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026", які аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Рост крымінальных спраў на фоне маўчання, інфармацыйная блакада і пагроза цывілізацыйнага адкату — галоўныя тэмы дакумента. Цяпер інфармацыя пра даклад распаўсюджваецца і на польскай мове. Польскі матэрыял пра даследаванне "Вясны" выйшаў пад назвай "Ukryte represje na Białorusi: „Wiasna” ujawnia skalę prześladowań z lat 2020–2026". У ім таксама разглядаюцца закрытыя суды, інфармацыйныя абмежаванні, завочныя прысуды і змяненне характару рэпрэсій. Паводле праваабаронцаў, штогод у Беларусі фіксуецца каля 5000 новых палітычна матываваных крымінальных спраў. У дакладзе "Вясна" адзначае, што знешні спакой у краіне не азначае змяншэння рэпрэсій — яны сталі менш прыкметнымі, але застаюцца сістэмнымі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120925 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  • 09:401 2415312

    «Яго білі рукамі, электрашокерам і дубінкай». Былы палітвязень пра катаванні Івана Ліхалата Віцебчука Аляксея Рэзнікава затрымалі ў студзені 2022 года і пазней асудзілі да чатырох з паловай гадоў калоніі паводле пяці палітычных артыкулаў. У зняволенні Аляксей сустракаў іншых палітвязняў і стаў сведкам ціску на іх. Асобна ён распавёў пра ўкраінца Івана Ліхалата, якога асудзілі да 20 гадоў калоніі нібыта за падрыхтоўку тэрактаў. Паводле Аляксея, падчас следства ўкраінец каля дзевяці месяцаў утрымліваўся ў так званым «мяккім пакоі» ў СІЗА КДБ — камеры, сцены якой абабітыя гумай, а ўнутры была толькі адна лямпачка. Ён таксама сцвярджае, што падчас следства Івана жорстка збівалі. «Яго білі рукамі, электрашокерам і дубінкай. Ён не любіў пра гэта асабліва размаўляць». Паводле Аляксея, за час зняволення Іван вельмі моцна схуднеў. Праз праблемы са сном і агульным самаадчуваннем псіхіятр прызначыў яму прэпараты для паляпшэння сну і зніжэння трывожнасці. Апроч гэтага, Івана турбуюць болі ў назе, дзе ўсталяваны металічны сустаў, а таксама галаўныя болі. Маральна Іван стараецца трымацца, аднак яго не пакідаюць трывожнасць і стомленасць. Дадатковыя цяжкасці стварае тое, што яго спальнае месца знаходзіцца на верхнім ярусе. Суразмоўца правёў з Іванам у адной камеры каля трох месяцаў. За гэты час Івана не змяшчалі ў ШІЗА. Што адбывалася з ім пасля 25 лютага, суразмоўцу невядома, бо ён вызваліўся. Па словах былога сукамерніка, належнай падтрымкі ад пасольства Іван не атрымлівае. За час іх сумеснага ўтрымання прадстаўнікі пасольства прыходзілі да яго двойчы, запісвалі, што яму неабходна, аднак пасля гэтага нічога не змянялася. Лістоў ад родных Іван не атрымлівае, магчымасці атаварвацца ў яго таксама няма. Ён вельмі сумуе па дзецях. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120923 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  • 09:031 234221

    🎥 Закон як зброя супраць беззаконня: новы выпуск «Прававых летапісаў» пра герояў XIX–XX стагоддзяў Часта лічыцца, што праваабарона — гэта з’ява апошніх дзесяцігоддзяў, аднак карані беларускай салідарнасці сягаюць значна глыбей. У новым выпуску «Прававых летапісаў» мы вяртаемся ў XIX і пачатак XX стагоддзя, каб паказаць, як на руінах задушаных паўстанняў нараджалася тое, што сёння мы называем грамадзянскай супольнасцю. Гэта гісторыя пра людзей, якія, будучы самі абмежаванымі ў правах, рызыкавалі ўсім, каб не пакінуць ахвяраў рэпрэсій у бядзе. У новым выпуску вы таксама даведаецеся пра: • Апалінарыя Пятроўскага — «адваката паўстанцаў», які завальваў канцылярыі скаргамі і выкарыстоўваў бюракратыю як інструмент абароны. • Таемныя жаночыя гурткі ў Вільні, якія арганізавалі сістэму перадач для зняволеных па ўсім шляху іх этапавання. • «Падземную пошту» і тое, як салідарнасць рабочых дапамагала наймаць найлепшых адвакатаў для сваіх паплечнікаў. Глядзіце новы выпуск па спасылцы і дзяліцеся ім у сацсетах (калі для вас гэта бяспечна)! 👉 https://youtu.be/Z9-rkMEhLc0

  • 16 авг.1 586213

    ❗️Паведамляйце "Вясне" пра трансгранічны пераслед Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам. 📌 Гэта можа быць: ▪️ пагрозы ці ціск праз тэлефон, месэнджары, сацсеткі; ▪️ ціск на родных, якія засталіся ў Беларусі; ▪️ ператрусы ў сваякоў па месцах вашай рэгістрацыі; ▪️ выклікі, “гутаркі” і допыты сваякоў пра вас; ▪️ ануляванне пашпарта; ▪️ пераслед студэнтаў замежных школ, універсітэтаў, ліцэяў; ▪️ спробы вярбоўкі або схілення да супрацы; ▪️ узлом акаўнтаў, кібератакі; ▪️ міжнародны вышук; ▪️ завочныя суды і арышт/продаж/канфіскацыя маёмасці на радзіме; ▪️ спроба незаконнай экстрадыцыі праз Інтэрпол. 👉 Калі ласка, перадайце інфармацыю ў бот @viasna_bot, або на @ViasnaSOS, нават калі ўжо звярталіся раней — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.

  • 16 авг.1 514183

    📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень: 🔹 Розныя кантэксты, агульныя праблемы: з чым сутыкаецца моладзь сёння 🔹 «Прапанавалі напісаць на памілаванне, але для чаго я тады сядзеў?» Экс-палітзняволены айцішнік пра выжыванне ў Наваполацкай калоніі 🔹 Шэсць гадоў пасля выбараў 2020 года: міжнародныя палітыкі зноў заявілі пра падтрымку беларусаў 🔹 Як перакласці «палажняк» на ангельскую? Моўны клуб за кратамі 🔹 Двое новых "хросных" з Літвы і Германіі для палітвязняў у Беларусі 🔹 «За кожны адказ я атрымліваў разрад электрашокерам», — былы палітвязень пра затрыманне і два гады за кратамі 🔹 Рэінтэграцыя ці ізаляцыя: чаму пенітэнцыярная сістэма патрабуе зменаў 🔹 Па атрадзе перасоўваецца навобмацак, перыядычна атрымлівае рапарты: што вядома пра палітвязня Вацлава Арэшку 🔹 Пад парасонам чужога болю: як распазнаць прафесійную траўматызацыю і захаваць сябе 🔹 «Білі мяне вельмі акуратна, каб не заставалася слядоў». Гісторыя Аляксея Рэзнікава, які правёў за кратамі больш за чатыры гады 💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

  • 16 авг.1 5505311

    «Сітуацыя ні з якога боку не выглядае палепшанай». Валянцін Стэфановіч — пра зніжэнне ўзроўню рэпрэсій у Беларусі Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч адзначае, што, нягледзячы на вызваленне часткі палітвязняў, рэпрэсіі ў Беларусі не спыніліся. Яны працягваюць праяўляцца ў новых формах — у тым ліку праз трансгранічны пераслед і завочныя суды. Пра гэта ён сказаў у эфіры «Еўрарадыё». «Мы ўвесь час кажам пра новыя формы рэпрэсій: трансгранічныя рэпрэсіі, завочныя суды. У нас ёсць цэлая серыя выпадкаў, калі людзі вярталіся з Польшчы і ў Беларусі траплялі за краты. Таму я мяркую, што ёсць пра што размаўляць з польскім МЗС, з польскім бокам, таму што сітуацыя ні ў якім выпадку не палепшылася». Асобна Стэфановіч звяртае ўвагу на становішча людзей, вызваленых паводле памілавання. Некаторыя з іх пасля вызвалення сутыкаюцца з адсутнасцю пашпарта, праблемамі з працаўладкаваннем і іншымі абмежаваннямі. «Да таго ж ёсць тыя, хто быў вызвалены паводле амністыі і знаходзіцца зараз у такім маргінальным стане — у краіне без пашпарта, без магчымасці нармальна ўладкавацца на працу і гэтак далей. Таму, канешне, я лічу, што гэта такая вельмі дзіўная сітуацыя таксама для мяне, таму што сітуацыя ні з якога боку не выглядае палепшанай». 📌 Паглядзець стрым цалкам можна па спасылцы 👉 https://www.youtube.com/watch?v=fiUi9H90rag

  • 16 авг.1 9356713

    «Білі мяне вельмі акуратна, каб не заставалася слядоў». Гісторыя Аляксея Рэзнікава, які правёў за кратамі больш за чатыры гады 38-гадовага віцябляніна Аляксея Рэзнікава затрымалі ў студзені 2022 года і пазней асудзілі да чатырох з паловай гадоў калоніі паводле пяці палітычных артыкулаў. Падчас следства яго збівалі і катавалі электрашокерам, а за кратамі ён прайшоў праз некалькі СІЗА, дзве калоніі, ШІЗА і турэмны рэжым. У зняволенні Аляксей пазнаёміўся з вялікай колькасцю палітвязняў і стаў сведкам ціску на іх. 25 лютага 2026 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, а пазней пакінуў Беларусь. "Вясна" паразмаўляла з былым палітвязнем пра катаванні пасля затрымання, умовы ў калоніях і турме, а таксама пра людзей, з якімі ён адбываў пакаранне. «Білі мяне вельмі акуратна, каб не заставалася слядоў. ГУБАЗіК гэта рабіць умее. Гэта працягвалася агулам каля месяца. Я там пазбавіўся некалькіх зубоў. Памятаю, што ад электрашокера боляча толькі першыя два разы, далей ты набываеш імунітэт. Дубінкі не ўжывалі, працавалі рукамі, але вельмі акуратна». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120923 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  • 15 авг.1 689205

    ❗️ Як адаптавацца да жыцця пасля несвабоды: цыкл матэрыялаў «Вясны» Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў цыкл матэрыялаў пра тое, як палітвязням і іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды. У гэтых тэкстах мы абапіраліся на інтэрв'ю з псіхолагамі і падрабязна разбіралі, з якімі перашкодамі людзі могуць сутыкацца на шляху да аднаўлення. 🔹 Ад падазронасці — да блізкасці: як вярнуць права на межы і аднавіць зносіны пасля турмы 🔹 Вяртанне ў сям'ю: гайд для блізкіх палітвязня, як наноў выбудаваць сувязь 🔹 Гарманальны хаос і пошук апоры: як вярнуць сябе пасля досведу турмы і катаванняў 🔹 "Чалавек больш важны за гісторыю": гайд па інтэрв'ю з былымі палітвязнямі 🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая 🔹 Жыццё ў "эканомным рэжыме": як зняволенне трансфармуе ўспрыманне часу і штодзённы побыт 🔹 Пад парасонам чужога болю: як распазнаць прафесійную траўматызацыю і захаваць сябе 📌 У матэрыялах цыкла мы разглядаем, як выбудоўваць камунікацыю тым, хто знаходзіцца побач — блізкім, сябрам і калегам. Гаворым пра тое, як падтрымліваць чалавека, не ператвараючы клопат у навязлівы кантроль і не парушаючы яго асабістыя межы.

  • 15 авг.1 872256

    ‼️ Зварот да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі Калі ласка, правярайце інфармацыю пра людзей, з якімі вы праходзілі праз СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцеся ёй з праваабаронцамі. 🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1 Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей. Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам. 📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

  • 15 авг.1 620312

    🎥 Закон як зброя супраць беззаконня: новы выпуск «Прававых летапісаў» пра герояў XIX–XX стагоддзяў Часта лічыцца, што праваабарона — гэта з’ява апошніх дзесяцігоддзяў, аднак карані беларускай салідарнасці сягаюць значна глыбей. У новым выпуску «Прававых летапісаў» мы вяртаемся ў XIX і пачатак XX стагоддзя, каб паказаць, як на руінах задушаных паўстанняў нараджалася тое, што сёння мы называем грамадзянскай супольнасцю. Гэта гісторыя пра людзей, якія, будучы самі абмежаванымі ў правах, рызыкавалі ўсім, каб не пакінуць ахвяраў рэпрэсій у бядзе. У новым выпуску вы таксама даведаецеся пра: • Апалінарыя Пятроўскага — «адваката паўстанцаў», які завальваў канцылярыі скаргамі і выкарыстоўваў бюракратыю як інструмент абароны. • Таемныя жаночыя гурткі ў Вільні, якія арганізавалі сістэму перадач для зняволеных па ўсім шляху іх этапавання. • «Падземную пошту» і тое, як салідарнасць рабочых дапамагала наймаць найлепшых адвакатаў для сваіх паплечнікаў. Глядзіце новы выпуск па спасылцы і дзяліцеся ім у сацсетах (калі для вас гэта бяспечна)! 👉 https://youtu.be/Z9-rkMEhLc0

  • 15 авг.1 556322

    без подписи