tgindex
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Статистика

Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай. Зваротная сувязь press@belaruscabinet.org Сайт https://belaruscabinet.org

Последний пост
13 авг.
Последнее чтение
16 авг.
Постов за неделю
19
Всего постов
29
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
2 859
+5 за 5 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
589
29 постов
Вовлечённость
20,6%
к подписчикам
Постов в день
2,7
всего 29
Упоминаний
29
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
500
1/48двое суток
573
1/72трое суток
618

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • Што зменіцца ў працы Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы? Юлія Міцкевіч стала выканаўцай абавязкаў Прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы. У інтэрв’ю Радыё Свабода яна распавяла пра свае прыярытэты, новыя напрамкі і змены ў працы Прадстаўніцтва. Што застанецца ў фокусе, якім тэмам плануецца надаваць больш увагі і якія новыя магчымасці з’явяцца для беларусаў — сабралі галоўнае ў картках.

  • 13 авг.9482012

    3 складаныя жыццёвыя сітуацыі з беларусамі ў Польшчы і 3 станоўчыя вырашэнні «Адной з галоўных задач нашай каманды з’яўляецца канкрэтная дапамога беларусам. Хацеў бы падзяліцца трыма апошнімі складанымі лёсавымі сітуацыямі, у якіх нам удалося дапамагчы беларусам», — адзначыў намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка. 1. Пераадоленне Дублінскай працэдуры Былая палітзняволеная, дэпартаваная з Беларусі ў снежні 2025 года, падала запыт на міжнародную абарону ў Польшчы. Аднак падчас разгляду справы па вызначэнні адказнай дзяржавы было выяўлена, што такой краінай з’яўляюцца Нідэрланды (паколькі да зняволення жанчына атрымала нідэрландскую візу). Разам з ініцыятывай «Вольныя» нам удалося дабіцца магчымасці прадставіць дадатковыя дакументы, якія дазволілі абгрунтаваць права былой палітзняволенай пачаць працэдуру легалізацыі на тэрыторыі Польшчы. Гэта пытанне абмяркоўвалася таксама падчас сустрэчы Паўла Латушкі з кіраўніком Ведамства па справах іншаземцаў Польшчы Томашам Цытрыновічам. У выніку была дасягнута дамоўленасць пра адмову ад прымянення Дублінскай працэдуры — разгляд заявы адбыўся на тэрыторыі Польшчы. Пасля некалькіх тыдняў чакання былая палітзняволеная атрымала станоўчае рашэнне аб прадастаўленні міжнароднай абароны ў Польшчы. 2. Узз’яднанне з дзіцём У іншай былой палітзняволенай, таксама дэпартаванай у снежні 2025 года, у Беларусі засталося непаўналетняе дзіця пад апекай аднаго з сваякоў. Рэжым пагражаў сваяку крымінальным пераследам у выпадку вывазу дзіцяці з краіны і перадачы маці. Наша каманда знаходзілася на пастаяннай сувязі з жанчынай і актыўна садзейнічала ў камунікацыі з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі некалькіх дэмакратычных дзяржаў, якія далучыліся да вырашэння гэтай праблемы. Таксама мы звярнуліся ў МЗС Польшчы з просьбай аб выдачы польскай візы сваяку, які мог бы суправадзіць дзіця былой палітзняволенай, і атрымалі станоўчы адказ. На сёння дзіця ўжо паспяхова выехала з Беларусі і знаходзіцца разам з маці. 3. Візы для родных па натарыяльных запрашэннях Да нашай каманды звярнулася беларуска, якая пражывае ў Польшчы на падставе дазволу на часовае пражыванне, атрыманага па гуманітарных прычынах. Яна хацела запрасіць сваіх бацькоў, якіх не бачыла некалькі гадоў. Жанчына аформіла натарыяльнае запрашэнне і накіравала яго ў польскае консульства, аднак консульства заявіла пра немагчымасць яго выкарыстання і параіла звярнуцца ў Ваяводскае ўпраўленне, дзе ёй паведамілі, што аформіць запрашэнне праз іх можна будзе толькі пасля 5 гадоў пражывання ў Польшчы. Яна апынулася ў бязвыхадным становішчы і звярнулася да нас. Павел Латушка накіраваў зварот у Консульскі дэпартамент МЗС Польшчы з тлумачэннем сітуацыі. У афіцыйным адказе МЗС Польшчы падкрэсліла: Беларусы, «якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на падставе гуманітарных віз, дазволаў на часовы побыт (атрыманых па гуманітарных прычынах) або дадатковай абароны, а таксама бліжэйшыя члены іх сем’яў (бацькі, дзеці, дзядулі, бабулі, унукі) маюць поўнае права звяртацца па візы на падставе натарыяльна завераных запрашэнняў». Атрымаўшы гэтае афіцыйнае тлумачэнне, беларуска паўторна падала натарыяльнае запрашэнне ў консульства — і яе бацькі ўжо атрымалі візы. Больш за тое, дзякуючы атрыманаму НАУ тлумачэнню, іншыя беларусы ў аналагічных абставінах таксама змаглі і могуць далей афармляць візы для сваіх блізкіх сваякоў. «Для мяне важна не толькі весці дзейнасць у палітычнай сферы, сферы адказнасці, нарошчвання ціску на рэжым Лукашэнкі, якая набліжае нашу Беларусь да нармальнасці, вяртання вяршэнства права і дэмакратыі, але і для нашай каманды ды фракцыі «Латушка і Рух "За Свабоду"» ў КР прыярытэтам з’яўляецца дапамога канкрэтным беларусам і беларускам, якія праз дзеянні рэжыму Лукашэнкі апынуліся ў цяжкай сітуацыі. І ведаеце, няма больш каштоўнага, чым простая падзяка ад людзей, якім наша каманда змагла дапамагчы. Я шчыра ўдзячны Польшчы і польскім уладам за пастаянную эфектыўную камунікацыю і адкрытасць у вырашэнні праблем беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць Радзіму», — падсумаваў Павел Латушка.

  • 12 авг.1 041188

    ЕС падтрымлівае ініцыятыву правядзення нацыянальнага дыялога ў Беларусі «9 жніўня яшчэ раз нагадала нам важную рэч — нашы еўрапейскія партнёры з намі і падтрымліваюць тую ініцыятыву, якую мы прапануем для выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі — нацыянальны дыялог», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка. Важна асобна звярнуць увагу на наступную заяву Еўрапейскай камісіі: «Мы таксама паўтараем наш заклік да беларускіх уладаў пачаць сапраўдны і інклюзіўны нацыянальны дыялог», — гаворыцца ў заяве Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пытаннях пашырэння і Усходняга суседства ад 9 жніўня 2026 года. «Хацеў бы выразна адзначыць дадзеную пазіцыю Еўрапейскага Саюза і падзякаваць за падтрымку нашай ініцыятывы — Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады — аб правядзенні нацыянальнага дыялогу. Гэта яшчэ адзін выразны сігнал рэжыму, што без сапраўднага інклюзіўнага дыялогу з беларускім грамадствам немагчымая нармалізацыя адносін з ЕС Таксама хацеў бы адзначыць выразную пазіцыю МЗС Польшчы, якое ў сваёй заяве ад 9 жніўня 2026 года падтрымала неабходнасць "адкрытага дыялогу" з беларускім грамадствам», — адзначыў Павел Латушка. Дадзены падыход таксама з’яўляўся адной з галоўных тэм падчас дыскусіі ў рамках канферэнцыі «Новая Беларусь». 9 жніўня шмат еўрапейскіх краін выказалі салідарнасць з беларускім народам і з нашым змаганнем за вольную і дэмакратычную Беларусь, і заклікалі спыніць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі і вызваліць усіх палітвязняў — Вялікабрытанія, Латвія, Літва, Нямеччына, Польшча, Славенія, Украіна, Фінляндыя, Чэхія, Швецыя, Эстонія, Еўрапейскі Саюз, а таксама іншыя еўрапейскія краіны.

  • Чаму дыктатары так не любяць ЛГБТК+ людзей? Пераслед уразлівых груп у аўтарытарных рэжымах — гэта не толькі пытанне ідэалогіі ці асабістых перакананняў. Часта за ім стаяць цалкам канкрэтныя палітычныя задачы. Навошта дыктатарам ствараць вобраз «ворага»? Як страх і прадузятасць дапамагаюць падзяляць грамадства і ўмацоўваць кантроль? І чаму мішэнню для гэтага часта становяцца менавіта ЛГБТК+ людзі? Пра гэта разважае выконваючая абавязкі прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч. Гэтым відэа мы распачынаем серыю адукацыйных і асветніцкіх матэрыялаў пра гендар і сексуальнасць — простай мовай пра складаныя тэмы, якія датычацца правоў чалавека, роўнасці і грамадства.

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • Памяці Аляксандра Мілінкевіча Пайшоў з жыцця Аляксандр Мілінкевіч, адна з найбольш значных постацяў беларускага дэмакратычнага руху, палітык і грамадскі дзеяч, які многія гады прысвяціў барацьбе за свабодную, дэмакратычную і еўрапейскую Беларусь. У 2006 годзе Аляксандр Мілінкевіч стаў адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах. Падзеі той вясны і Плошча Каліноўскага сталі важнай старонкай найноўшай гісторыі Беларусі, а сам Мілінкевіч — адным з найбольш пазнавальных прадстаўнікоў беларускага дэмакратычнага руху ў краіне і за яе межамі. Да апошніх гадоў ён заставаўся актыўным удзельнікам грамадскага жыцця, дзяліўся сваім досведам і падтрымліваў тых, хто працягвае працу дзеля дэмакратычнай будучыні Беларусі. Памяць пра Аляксандра Мілінкевіча і яго ўнёсак у беларускі дэмакратычны рух застануцца часткай нашай гісторыі. Аб’яднаны Пераходны Кабінет выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім, сябрам і паплечнікам Аляксандра Мілінкевіча ў сувязі з цяжкай стратай.

  • 11 авг.1 0711012

    У 2026 годзе падаецца рэкордная колькасць заяў на атрыманне польскага дакумента падарожніка «У Мазавецкім ваяводскім упраўленні ў Варшаве прыкладаюцца ўсе намаганні для таго, каб абслугоўванне заяў праходзіла аператыўна, а справы разглядаліся ў найкарацейшы магчымы тэрмін», — адзначана ў адказе ваяводы Мазавецкага Марыўша Франкоўскага на зварот намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, у якім адзначаліся праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы пры падачы на польскі дакумент падарожніка. У сваім адказе ваявода Мазавецкі адзначыў, што для прыёму заяў на выдачу польскага дакумента падарожніка выдзелены тры працоўныя месцы непасрэднага абслугоўвання кліентаў ва Упраўленні па справах замежнікаў Мазавецкага ваяводскага ўпраўлення. А колькасць талонаў, якія штодня выдзяляюцца, залежыць ад кадравых магчымасцей. «Немагчымасць узяць талон не азначае закрыцця шляху для падачы заявы. Інфармацыя пра альтэрнатыўныя спосабы падачы заявы размешчана на вэб-сайце данага Упраўлення. Адпаведная заява можа быць, напрыклад, адпраўлена праз Poczta Polska S.A. або платформу e-Doręczenia. Справы аб выдачы польскага дакумента падарожжа разглядаюцца, як правіла, на працягу 30 дзён». Як праінфармаваў ваявода, колькасць заяў на выдачу польскага дакумента падарожніка (пераважна ад грамадзян Беларусі) расце з кожным годам. У 2023 годзе да Мазавецкага ваяводы паступіла 1028 заяў на выдачу адпаведнага дакумента, у 2024 годзе паступіла 2003 заявы, а ў 2025 годзе — 3015 заяў. У сваю чаргу, да 30.06.2026 года да Мазавецкага ваяводы паступіла ўжо 2105 заяў. Паколькі дакумент падарожніка выдаецца на 1 год, штогод адбываецца кумулятыўны эфект пры выдачы дакументаў, а таксама заявы ўпершыню падаюць грамадзяне Беларусі, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта. З гэтага вынікае наплыў заяўнікоў, якія чакаюць падачы заявы на выдачу польскага дакумента падарожніка. «Нягледзячы на той факт, што да Мазавецкага ваяводы паступае найбольшая колькасць заяў замежнікаў на выдачу польскага дакумента падарожніка, справы разглядаюцца ў адміністрацыйныя тэрміны і затрымак у выдачы дакументаў няма. Запэўніваю таксама, што прыярытэтам данага органа з'яўляецца забеспячэнне высокай якасці абслугоўвання і задаволенасць кліента», — падкрэсліў Марыўш Франкоўскі.

  • 10 авг.1 6001913

    Павел Латушка абмеркаваў пытанні прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці з Паслом МЗС Украіны, які адказвае за сувязь з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Пытанні прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за здзейсненыя злачынствы былі абмеркаваны падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з Паслом па асаблівых даручэннях МЗС Украіны, які адказвае за сувязь з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, Яраславам Чарнагорам. У сустрэчы таксама прыняў удзел спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан. Разгледжаны пытанні далейшага ўзаемадзеяння па прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі: — за здзяйсненне злачынства агрэсіі; — за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей-сірот у Беларусь з часова акупаваных тэрыторый Украіны; — за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа. Aкрамя таго, падчас сустрэчы былі абмеркаваны далейшыя крокі па ўзаемадзеянні ў пытанні ўзмацнення санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі. Асобная ўвага была прысвечана далучэнню дэмакратычных сіл Беларусі да Люблінскага фармату для больш шчыльнага палітычнага ўзаемадзеяння з Літвой, Польшчай і Украінай. Павел Латушка і Арцём Брухан перадалі Яраславу Чарнагору рэзалюцыю «Аб прыярытэтах беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва», якая была падтрымана Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Офісам Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай Радай і прынята падчас Канферэнцыі «Новая Беларусь». Сярод галоўных прыярытэтаў супрацы ў рэзалюцыі ў тым ліку адзначаецца «Развіццё ўзаемадзеяння паміж беларускімі дэмакратычнымі інстытутамі, Вярхоўнай Радай і іншымі дзяржаўнымі інстытутамі Украіны, каардынацыя пазіцый і сумесная праца ў міжнародных арганізацыях і парламенцкіх асамблеях», а таксама «Каардынацыя міжнародных намаганняў для дакументавання злачынстваў, прыцягнення да адказнасці асоб, датычных да саўдзелу ў расійскай агрэсіі і незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей, а таксама прымянення мэтавых санкцый да адказных асоб і структур». Aкрамя таго, Яраславу Чарнагору была перададзена рэзалюцыя Каардынацыйнай Рады «Аб Круглым стале па пераадоленні палітычнага крызісу і ўмацаванні незалежнасці Рэспублікі Беларусь», у якой падтрымліваецца ідэя правядзення Круглага стала для выхаду з крызісу і ўмацавання незалежнасці Беларусі.