tgindex
Павел Латушка

Павел Латушка

Статистика
@latushkaНовости и СМИбелорусский

Афіцыйны канал Паўла Латушкі – палітык, дыпламат – кіраўнік НАУ – намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – экс-міністр культуры, амбасадар Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
10
Всего постов
24
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
4 598
−17 за 4 дн.
Сутки
−6
−0,13%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
781
23 постов
Вовлечённость
17,0%
к подписчикам
Постов в день
1,4
всего 24
Упоминаний
3
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
595
1/48двое суток
681
1/72трое суток
735

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Беларуская культура зазнала цяжкую страту Пайшоў з жыцця выдатны беларускі акцёр Мікалай Кучыц. Амаль дваццаць гадоў свайго творчага жыцця Мікалай Кучыц аддаў галоўнай драматычнай сцэне краіны. Ён прыйшоў у Купалаўскі тэатр у 2001 годзе і стаў яго неад'емнай часткай, застаючыся адданым мастацтву і гледачам. У 2020 годзе ён прыняў прынцыповае рашэнне і сышоў з тэатра разам з большасцю калег, захаваўшы гонар і вернасць сваім сумленню і каштоўнасцям. Для мяне ён назаўжды запомніцца як надзвычай цёплы і шчыры чалавек, чыя ўсмешка заўсёды заварожвала, а сціпласць гэтага выбітнага акцёра не магла не кранаць. Асабіста ў маёй памяці выкананне Мікалаем Кучыцам роляў Пустарэвіча ў легендарнай «Паўлінцы» і Харытона Куторгі ў «Пінскай шляхце» назаўсёды застануцца як выбітнейшыя ўвасабленні акцёрскага таленту. Выказваю самыя шчырыя спачуванні родным, блізкім, сябрам і калегам Мікалая Кучыца. Яго ўнёсак у беларускую культуру і яго адважны жыццёвы шлях застануцца ў нашай памяці. Светлая і вечная памяць.

  • К чему приведет мобилизация? Павел Латушко и Артем Брухан про возможную мобилизацию в России и о провокациях в отношении стран ЕС. https://youtu.be/9O3W7rKo_fo – Как возможная мобилизация в России повлияет на Беларусь? – Может ли Россия разместить мобилизованных в Беларуси? – Лукашенко помогает России вербовать беларусов на войну? – Россия планирует провокации в отношении Польши и стран Балтии? – Лукашенко пытается повлиять на ход выборов в Латвии? Подробнее в видео: https://youtu.be/9O3W7rKo_fo

  • 3 складаныя жыццёвыя сітуацыі з беларусамі ў Польшчы і 3 станоўчыя вырашэнні «Адной з галоўных задач нашай каманды з’яўляецца канкрэтная дапамога беларусам. Хацеў бы падзяліцца трыма апошнімі складанымі лёсавымі сітуацыямі, у якіх нам удалося дапамагчы беларусам», — адзначыў намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка. 1. Пераадоленне Дублінскай працэдуры Былая палітзняволеная, дэпартаваная з Беларусі ў снежні 2025 года, падала запыт на міжнародную абарону ў Польшчы. Аднак падчас разгляду справы па вызначэнні адказнай дзяржавы было выяўлена, што такой краінай з’яўляюцца Нідэрланды (паколькі да зняволення жанчына атрымала нідэрландскую візу). Разам з ініцыятывай «Вольныя» нам удалося дабіцца магчымасці прадставіць дадатковыя дакументы, якія дазволілі абгрунтаваць права былой палітзняволенай пачаць працэдуру легалізацыі на тэрыторыі Польшчы. Гэта пытанне абмяркоўвалася таксама падчас сустрэчы Паўла Латушкі з кіраўніком Ведамства па справах іншаземцаў Польшчы Томашам Цытрыновічам. У выніку была дасягнута дамоўленасць пра адмову ад прымянення Дублінскай працэдуры — разгляд заявы адбыўся на тэрыторыі Польшчы. Пасля некалькіх тыдняў чакання былая палітзняволеная атрымала станоўчае рашэнне аб прадастаўленні міжнароднай абароны ў Польшчы. 2. Узз’яднанне з дзіцём У іншай былой палітзняволенай, таксама дэпартаванай у снежні 2025 года, у Беларусі засталося непаўналетняе дзіця пад апекай аднаго з сваякоў. Рэжым пагражаў сваяку крымінальным пераследам у выпадку вывазу дзіцяці з краіны і перадачы маці. Наша каманда знаходзілася на пастаяннай сувязі з жанчынай і актыўна садзейнічала ў камунікацыі з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі некалькіх дэмакратычных дзяржаў, якія далучыліся да вырашэння гэтай праблемы. Таксама мы звярнуліся ў МЗС Польшчы з просьбай аб выдачы польскай візы сваяку, які мог бы суправадзіць дзіця былой палітзняволенай, і атрымалі станоўчы адказ. На сёння дзіця ўжо паспяхова выехала з Беларусі і знаходзіцца разам з маці. 3. Візы для родных па натарыяльных запрашэннях Да нашай каманды звярнулася беларуска, якая пражывае ў Польшчы на падставе дазволу на часовае пражыванне, атрыманага па гуманітарных прычынах. Яна хацела запрасіць сваіх бацькоў, якіх не бачыла некалькі гадоў. Жанчына аформіла натарыяльнае запрашэнне і накіравала яго ў польскае консульства, аднак консульства заявіла пра немагчымасць яго выкарыстання і параіла звярнуцца ў Ваяводскае ўпраўленне, дзе ёй паведамілі, што аформіць запрашэнне праз іх можна будзе толькі пасля 5 гадоў пражывання ў Польшчы. Яна апынулася ў бязвыхадным становішчы і звярнулася да нас. Павел Латушка накіраваў зварот у Консульскі дэпартамент МЗС Польшчы з тлумачэннем сітуацыі. У афіцыйным адказе МЗС Польшчы падкрэсліла: Беларусы, «якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на падставе гуманітарных віз, дазволаў на часовы побыт (атрыманых па гуманітарных прычынах) або дадатковай абароны, а таксама бліжэйшыя члены іх сем’яў (бацькі, дзеці, дзядулі, бабулі, унукі) маюць поўнае права звяртацца па візы на падставе натарыяльна завераных запрашэнняў». Атрымаўшы гэтае афіцыйнае тлумачэнне, беларуска паўторна падала натарыяльнае запрашэнне ў консульства — і яе бацькі ўжо атрымалі візы. Больш за тое, дзякуючы атрыманаму НАУ тлумачэнню, іншыя беларусы ў аналагічных абставінах таксама змаглі і могуць далей афармляць візы для сваіх блізкіх сваякоў. «Для мяне важна не толькі весці дзейнасць у палітычнай сферы, сферы адказнасці, нарошчвання ціску на рэжым Лукашэнкі, якая набліжае нашу Беларусь да нармальнасці, вяртання вяршэнства права і дэмакратыі, але і для нашай каманды ды фракцыі «Латушка і Рух "За Свабоду"» ў КР прыярытэтам з’яўляецца дапамога канкрэтным беларусам і беларускам, якія праз дзеянні рэжыму Лукашэнкі апынуліся ў цяжкай сітуацыі. І ведаеце, няма больш каштоўнага, чым простая падзяка ад людзей, якім наша каманда змагла дапамагчы. Я шчыра ўдзячны Польшчы і польскім уладам за пастаянную эфектыўную камунікацыю і адкрытасць у вырашэнні праблем беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць Радзіму», — падсумаваў Павел Латушка.

  • Подарок диктатора Павел Латушко про ситуацию на границе, а также о подарке диктатора женщинам. https://youtu.be/Gd_I2kbE0ow – Что произошло с фурами на границе? – Украина будет пытаться ограничить экспорт из Беларуси в Россию? – Как Лукашенко будет повышать уровень рождаемости в Беларуси? – Какой подарок Лукашенко сделал беларуским женщинам? Ответы в видео: https://youtu.be/Gd_I2kbE0ow

  • 12 авг.6153из CabinetBelarus

    ЕС падтрымлівае ініцыятыву правядзення нацыянальнага дыялога ў Беларусі «9 жніўня яшчэ раз нагадала нам важную рэч — нашы еўрапейскія партнёры з намі і падтрымліваюць тую ініцыятыву, якую мы прапануем для выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі — нацыянальны дыялог», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка. Важна асобна звярнуць увагу на наступную заяву Еўрапейскай камісіі: «Мы таксама паўтараем наш заклік да беларускіх уладаў пачаць сапраўдны і інклюзіўны нацыянальны дыялог», — гаворыцца ў заяве Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пытаннях пашырэння і Усходняга суседства ад 9 жніўня 2026 года. «Хацеў бы выразна адзначыць дадзеную пазіцыю Еўрапейскага Саюза і падзякаваць за падтрымку нашай ініцыятывы — Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады — аб правядзенні нацыянальнага дыялогу. Гэта яшчэ адзін выразны сігнал рэжыму, што без сапраўднага інклюзіўнага дыялогу з беларускім грамадствам немагчымая нармалізацыя адносін з ЕС Таксама хацеў бы адзначыць выразную пазіцыю МЗС Польшчы, якое ў сваёй заяве ад 9 жніўня 2026 года падтрымала неабходнасць "адкрытага дыялогу" з беларускім грамадствам», — адзначыў Павел Латушка. Дадзены падыход таксама з’яўляўся адной з галоўных тэм падчас дыскусіі ў рамках канферэнцыі «Новая Беларусь». 9 жніўня шмат еўрапейскіх краін выказалі салідарнасць з беларускім народам і з нашым змаганнем за вольную і дэмакратычную Беларусь, і заклікалі спыніць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі і вызваліць усіх палітвязняў — Вялікабрытанія, Латвія, Літва, Нямеччына, Польшча, Славенія, Украіна, Фінляндыя, Чэхія, Швецыя, Эстонія, Еўрапейскі Саюз, а таксама іншыя еўрапейскія краіны.

  • 11 авг.6694из CabinetBelarus

    У 2026 годзе падаецца рэкордная колькасць заяў на атрыманне польскага дакумента падарожніка «У Мазавецкім ваяводскім упраўленні ў Варшаве прыкладаюцца ўсе намаганні для таго, каб абслугоўванне заяў праходзіла аператыўна, а справы разглядаліся ў найкарацейшы магчымы тэрмін», — адзначана ў адказе ваяводы Мазавецкага Марыўша Франкоўскага на зварот намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, у якім адзначаліся праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы пры падачы на польскі дакумент падарожніка. У сваім адказе ваявода Мазавецкі адзначыў, што для прыёму заяў на выдачу польскага дакумента падарожніка выдзелены тры працоўныя месцы непасрэднага абслугоўвання кліентаў ва Упраўленні па справах замежнікаў Мазавецкага ваяводскага ўпраўлення. А колькасць талонаў, якія штодня выдзяляюцца, залежыць ад кадравых магчымасцей. «Немагчымасць узяць талон не азначае закрыцця шляху для падачы заявы. Інфармацыя пра альтэрнатыўныя спосабы падачы заявы размешчана на вэб-сайце данага Упраўлення. Адпаведная заява можа быць, напрыклад, адпраўлена праз Poczta Polska S.A. або платформу e-Doręczenia. Справы аб выдачы польскага дакумента падарожжа разглядаюцца, як правіла, на працягу 30 дзён». Як праінфармаваў ваявода, колькасць заяў на выдачу польскага дакумента падарожніка (пераважна ад грамадзян Беларусі) расце з кожным годам. У 2023 годзе да Мазавецкага ваяводы паступіла 1028 заяў на выдачу адпаведнага дакумента, у 2024 годзе паступіла 2003 заявы, а ў 2025 годзе — 3015 заяў. У сваю чаргу, да 30.06.2026 года да Мазавецкага ваяводы паступіла ўжо 2105 заяў. Паколькі дакумент падарожніка выдаецца на 1 год, штогод адбываецца кумулятыўны эфект пры выдачы дакументаў, а таксама заявы ўпершыню падаюць грамадзяне Беларусі, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта. З гэтага вынікае наплыў заяўнікоў, якія чакаюць падачы заявы на выдачу польскага дакумента падарожніка. «Нягледзячы на той факт, што да Мазавецкага ваяводы паступае найбольшая колькасць заяў замежнікаў на выдачу польскага дакумента падарожніка, справы разглядаюцца ў адміністрацыйныя тэрміны і затрымак у выдачы дакументаў няма. Запэўніваю таксама, што прыярытэтам данага органа з'яўляецца забеспячэнне высокай якасці абслугоўвання і задаволенасць кліента», — падкрэсліў Марыўш Франкоўскі.

  • Пайшоў з жыцця Аляксандр Мілінкевіч. Выбітны беларускі грамадскі і палітычны дзеяч. Чалавек, які, безумоўна, пакідае яскравы след у гісторыі Беларусі як той, хто няўтомна змагаўся за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Для мяне было велізарным гонарам быць асабіста знаёмым з Аляксандрам Мілінкевічам, мець магчымасць шчырых размоў з ім і карыстацца ягонымі мудрымі парадамі. Светлая памяць пра гэтага выдатнага беларуса, Асобу, якая назаўжды застанецца ў маім сэрцы і ў сэрцах усіх членаў нашай каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

  • 10 авг.7494из CabinetBelarus

    Павел Латушка абмеркаваў пытанні прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці з Паслом МЗС Украіны, які адказвае за сувязь з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Пытанні прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за здзейсненыя злачынствы былі абмеркаваны падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з Паслом па асаблівых даручэннях МЗС Украіны, які адказвае за сувязь з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, Яраславам Чарнагорам. У сустрэчы таксама прыняў удзел спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан. Разгледжаны пытанні далейшага ўзаемадзеяння па прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі: — за здзяйсненне злачынства агрэсіі; — за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей-сірот у Беларусь з часова акупаваных тэрыторый Украіны; — за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа. Aкрамя таго, падчас сустрэчы былі абмеркаваны далейшыя крокі па ўзаемадзеянні ў пытанні ўзмацнення санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі. Асобная ўвага была прысвечана далучэнню дэмакратычных сіл Беларусі да Люблінскага фармату для больш шчыльнага палітычнага ўзаемадзеяння з Літвой, Польшчай і Украінай. Павел Латушка і Арцём Брухан перадалі Яраславу Чарнагору рэзалюцыю «Аб прыярытэтах беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва», якая была падтрымана Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Офісам Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай Радай і прынята падчас Канферэнцыі «Новая Беларусь». Сярод галоўных прыярытэтаў супрацы ў рэзалюцыі ў тым ліку адзначаецца «Развіццё ўзаемадзеяння паміж беларускімі дэмакратычнымі інстытутамі, Вярхоўнай Радай і іншымі дзяржаўнымі інстытутамі Украіны, каардынацыя пазіцый і сумесная праца ў міжнародных арганізацыях і парламенцкіх асамблеях», а таксама «Каардынацыя міжнародных намаганняў для дакументавання злачынстваў, прыцягнення да адказнасці асоб, датычных да саўдзелу ў расійскай агрэсіі і незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей, а таксама прымянення мэтавых санкцый да адказных асоб і структур». Aкрамя таго, Яраславу Чарнагору была перададзена рэзалюцыя Каардынацыйнай Рады «Аб Круглым стале па пераадоленні палітычнага крызісу і ўмацаванні незалежнасці Рэспублікі Беларусь», у якой падтрымліваецца ідэя правядзення Круглага стала для выхаду з крызісу і ўмацавання незалежнасці Беларусі.

  • 9 авг.1 3735

    Павел Латушка: Давайце памятаць, што нас большасць «Думаю, кожны з нас сёння раніцай, калі прачнуўся, узгадваў гэты дзень, 9 жніўня. Што ён рабіў, што ў гэты момант ён думаў, пра што марыў. І перакананы, што гэты дзень застанецца ў гісторыі, бо гэта па праве. Па праве таго, што беларускі народ у гэты дзень адчуў сябе вольным народам, моцным народам», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас акцыі «Дзень годнасці» ў Варшаве, прысвечанай шостай гадавіне падзей 9 жніўня 2020-га. «У гэты дзень я ўспамінаю мой родны, не, прабачце, наш родны Купалаўскі, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. І я ўзгадваю, калі я быў звольнены, як падтрымалі мяне артысты і супрацоўнікі Купалаўскага тэатра. І гэта застанецца са мной на ўсё жыццё. Іх салідарнасць, іх цёплыя словы. Сёння я хацеў бы згадаць пра дзеячаў культуры, якія моцна пацярпелі. Канешне, пацярпелі ўсе, усе слаі грамадства, шмат беларусаў. Але артысты, якія выступілі з народам, заслугоўваюць апладысментаў, заслугоўваюць павагі і пашаны. Дзякуй вам, Купалаўцы! Дзякуй вам усім, дзеячам культуры, за тое, што вы з народам да сённяшняга дня. Да сённяшняга дня ў турмах 61 дзеяч культуры Беларусі. Гэтую інфармацыю апублікаваў беларускі ПЭН. І мы павінны памятаць пра кожнага палітзняволенага. Дзед цягне нас у мінулае. Гэты дзед з вусамі, не ведаю чаму, ён усё жыццё марыць пра Савецкі Саюз. Ён хоча зацягнуць нашу краіну, родную нашу маці-Беларусь, у савецкае мінулае. Але яму гэта не ўдасца, бо расце маладое пакаленне. Я бачу тут шмат маладых твараў. Я перакананы, гэтыя маладыя людзі, дзяўчаты і хлопцы ў Беларусі, таксама не хочуць у мінулае. Яны хочуць жыць у вольнай, свабоднай, дэмакратычнай, еўрапейскай Беларусі. Дзед быў у шоку 9 жніўня, і 10, і 11. Дзед да гэтай пары ў шоку. Ён баіцца нас, таму ён не спыняе рэпрэсіі. Давайце памятаць, што нас большасць. А той дзед, які здзяйсняе злачынствы, панясе адказнасць за ўсё, што ён зрабіў супраць беларускага народа. Не было ў гісторыі беларускага народа чалавека, які нарадзіўся на беларускай зямлі, якога я не магу назваць беларусам, які зрабіў столькі жудаснага, дрэннага для беларускага народа. І гэта беларускі народ не забудзе, і ён будзе на чорных старонках беларускай гісторыі», — адзначыў Павел Латушка.

  • Мобилизация в Беларуси? Павел Латушко в видео рассказал про возможную скрытую мобилизацию в Беларуси, а также о фантазиях Лукашенко про европейцев. https://youtu.be/M3z1sgF_fok

  • 9 авг.7572из nau_belarus

    Лукашенко никогда не был так близок к уголовной ответственности Павел Латушко выступил на открытии второго дня конференции «Новая Беларусь». https://youtu.be/Q7HjrXMmz5w

  • 9 авг.6781из CabinetBelarus

    Павел Латушка: Беларусы заўсёды здолеюць дамовіцца з беларусамі. Таму што Беларусь у нас адна. І таму што мы – адзін народ «Новая Беларусь – гэта не геаграфія. Гэта тое, што адбывалася з усімі намі, з усёй краінай у 2020 годзе», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас уступнага слова ў другі дзень Канферэнцыі «Новая Беларусь». «Мы ўсе – без выключэння – 6 гадоў таму здзейснілі адкрыццё і адкрылі вочы: мы народ, мы нацыя, мы суб’ектныя. Рэжым здзейсніў жахлівае злачынства – ён развязаў супраць беларусаў вайну і хоча падзяліць нас. За гэтае злачынства абавязкова наступіць адказнасц». Падчас выступу Павел Латушка таксама звярнуўся да еўрапейскіх партнёраў: «Падтрымайце расследаванне “беларускай сітуацыі” ў Міжнародным крымінальным судзе, звязанай з дэпартацыяй і прымусам да дэпартацыі сотняў тысяч беларусаў, што з'яўляецца злачынствам супраць чалавечнасці. З сакавіка 2025 года не былі ўведзены ніводныя санкцыі супраць рэжыму за парушэнні правоў чалавека. Намі былі высланы адпаведныя запыты ў Еўрапейскую камісію пра ўвядзенне новых санкцый, бо рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца». Павел Латушка падчас выступу адзначыў, што важна рабіць у бліжэйшы час, каб дасягнуць нашай супольнай мэты: 1. Умацаванне дэмакратычных інстытутаў. 2. Абарона правоў і інтарэсаў беларусаў за мяжой. Важна прыняць сур’ёзны выклік, звязаны са зменамі міграцыйнай палітыкі ў краінах-сябрах Еўрапейскага саюза. Неабходна працягваць аказваць падтрымку былым палітзняволеным, і тут вельмі важная праца праводзіцца праваабарончымі арганізацыямі і ініцыятывамі. 3. Падтрымка нацыянальнага адраджэння, культуры і адукацыі. Нацыя жыве датуль, пакуль жыве яе культура і мова. 4. Супрацьдзеянне паглынанню суверэнітэту і прарасійскай прапагандзе. «Неабходна ўвесці санкцыі ў дачыненні да структур так званай "Саюзнай дзяржавы", якую Расія выкарыстоўвае для дэмантажу нашай незалежнасці». 5. Важна, каб павялічваліся выдзяляемыя Еўрапейскім саюзам рэсурсы для эфектыўнага супрацьдзеяння магутнай прарасійскай прапагандысцкай машыне. 6. Сёння ўзрастаюць пагрозы ўцягвання Беларусі ў гарачую фазу вайны. Менавіта таму ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце прынята рашэнне аб стварэнні Сітуацыйнага штаба. 7. Працяг падтрымкі Украіны і нашых добраахвотнікаў. 8. Працяг працы па прыцягненні да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці супраць беларускага народа, за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей у Міжнародным крымінальным судзе, а таксама за злачынства агрэсіі ў межах ствараемага Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны. «Мы добра разумеем адзін аднаго. Разумеем, як нам цяжка. Як за гэтыя гады назапасілася стомленасць, боль, адчуванне нявызначанасці і часам выгаранне. Ці ёсць у нас іншы варыянт? Іншы варыянт — гэта здацца. Такога варыянту для нас не існуе. У нас проста няма права спыніцца. Нам цяжка, але мы мусім ісці далей. Бо акрамя нас гэтага не зробіць ніхто. Вокны магчымасцяў для пачатку перамоў пра транзіт могуць адкрывацца раптоўна. Адным з іх можа стаць і пачатак працэсу перамоў пра мір па завяршэнні вайны Расіі супраць Украіны. Да гэтага мы таксама мусім быць гатовыя і дакладна трансляваць сваю пазіцыю: Па-першае: сітуацыя ў Беларусі і яе змяненне мусяць быць абавязковым прадметам гэтых перамоў. І суб’ектнасць, інтарэсы беларускага грамадства мусяць быць у іх улічаныя. Па-другое: пачатак унутранага дыялогу ў фармаце Круглага стала паміж дзеючымі ўладамі і дэмсіламі мусіць быць умовай для ўдзелу Беларусі ў мірных перамовах як аднаго з бакоў. Мы прайшлі праз каласальныя выпрабаванні. Але мы захавалі галоўнае – усведамленне сябе і сваёй суб’ектнасці. Мы вернем сабе свой дом, вернемся да родных і блізкіх і адновім справядлівасць. Бо беларусы заўсёды здолеюць дамовіцца з беларусамі. Мы мусім памятаць. Наш дом – адзін. Наш лёс – супольны. Давайце не забываць пра гэта. Таму што Беларусь у нас адна. І таму што мы – адзін народ!».

  • Канферэнцыя «Новая Беларусь» працягваецца! Падключайцеся, глядзіце і пішыце каментары. https://www.youtube.com/live/a6504h9_QeU

  • Сделка с Лукашенко? Павел Латушко выступил на панельной дискуссии в ходе конференции «Новая Беларусь» в Варшаве. https://youtu.be/bGa2CdvXaoM

  • 8 авг.7012из CabinetBelarus

    ЕС хочуць зацягнуць на абед да Лукашэнкі, дзе блюдам будзе беларускі народ «Думаю, што транзіт улады пачаўся 9 жніўня 2020 года, і ён пачаўся таму, што ў гэты момант беларускі народ пачуў сваю суб’ектнасць», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас дыскусійнай панелі «Не чакаць, а ствараць новае вакно магчымасцяў. Выклікі, стратэгія, прыярытэты» ў межах пятай Канферэнцыі «Новая Беларусь». У дыскусіі таксама прынялі ўдзел прэзідэнтка-элект Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, беларускі грамадскі і палітычны лідар Віктар Бабарыка, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан. Падчас выступу Павел Латушка адзначыў важнасць таго, каб беларускія дэмакратычныя сілы былі суб’ектам у патэнцыйных перамовах паміж рэжымам Лукашэнкі і ЕС, прывёўшы досвед перамоваў ЕС з Лукашэнкам у 2014—2016 гадах, калі Лукашэнка вызваліў усіх палітзняволеных, а ЕС са свайго боку пайшоў на беспрэцэдэнтнае збліжэнне з рэжымам Лукашэнкі. «Але ўсё роўна ў 5 раз, я падкрэсліваю, у 5 раз Лукашэнка здрадзіў еўрапейскім партнёрам. Ён схлусіў, ён падмануў еўрапейскіх партнёраў і падмануў беларускі народ. Вось тады якраз было гэта акно магчымасцяў. Чаму гэта адбылося? Бо апазіцыя не была суб'ектам гэтых перамоваў. Наша стратэгія павінна базавацца на суб'ектнасці дэмакратычных сілаў. Нам трэба мець дакладную пазіцыю на перамовы. Наша задача не дапусціць, каб еўрапейскія партнёры пайшлі на здзелку з рэжымам узору 2016 года, калі дэмсілы былі выключаны. Нічога пра нас без нас. Мы суб'ект, а не аб'ект. Захад паверыў тады Лукашэнку, а Лукашэнка здрадзіў. І мы атрымалі жахлівыя 2020 і 2022 гады». Павел Латушка падкрэсліў важную розніцу ў падыходзе прадстаўнікоў дэмакратычных сіл да перамоваў з рэжымам: «На сённяшні дзень ёсць 2 пазіцыі ў дэмакратычных сілах. Я чую: адна пазіцыя — пачаць размаўляць з Лукашэнкам без удзелу беларускага грамадства, зацягнуць у амерыканскія перамовы Еўрапейскі саюз. Гэта робіцца фактычна для таго, каб зацягнуць усімі спосабамі ЕС на абед да Лукашэнкі, дзе блюдам будзе беларускі народ. І там нас будуць гатаваць. Не ведаю, як вы, я не хачу быць блюдам. Я супраць. Я хачу ў гэтай сітуацыі быць суб'ектам і працаваць на суб'ектнасць беларускага грамадства. Таму наша мэта — гэта нацыянальны дыялог. Перамовы наменклатуры і дэмакратычных інстытутаў пры фасілітацыі Еўрапейскага саюза, які мае велічэзныя інструменты». Павел Латушка адзначыў 4 умовы транзіту ўлады ў Беларусі: 1. Наяўнасць моцнага, шматкомплекснага крызісу, які ў Беларусі сёння існуе. 2. Наяўнасць фундаменту, базавай аб’ядноўваючай падставы для выхаду з крызісу — гэта незалежнасць, бо 97% беларусаў хочаць жыць у незалежнай краіне. 3. Асэнсаванне прагматыкамі ўнутры рэжыму Лукашэнкі таго, што перамены неабходны. «І я веру ў тое, бо ведаю шмат сённяшніх міністраў, намеснікаў міністраў, чыноўнікаў, з якімі мы размаўлялі раней, што яны прагматыкі. Зразумела, што выказаць сваю думку сёння не могуць, але яны ёсць». 4. Аслабленне донара нумар адзін. «Хто з'яўляецца донарам нумар адзін? Расійская Федэрацыя. І мы зараз бачым з вамі дальнабойныя ўкраінскія санкцыі. Мы бачым назапашвальны эфект амерыканскіх і еўрапейскіх санкцый. І вось калі донар не зможа ўтрымліваць свайго проксі, гэта будзе выкананне 4 умовы. І гэтая сітуацыя набліжаецца». Падчас выступу Павел Латушка прывёў гістарычны прыклад трансфармацыі ў Польшчы, калі камуністычныя ўлады Польшчы катэгарычна адмаўляліся ад дыялогу з грамадствам, але ўсё роўна былі вымушаны пайсці на яго: «Мы настойваем на тым, каб працягваўся ціск на рэжым Лукашэнкі, каб павялічваліся санкцыі, каб ствараць яму найгоршыя ўмовы для функцыянавання. Бо набліжаецца гэта акно магчымасцяў».

  • Пятая Канферэнцыя «Новая Беларусь» Пачынаем праз 15 хвілінаў! Далучайцеся! https://www.youtube.com/live/L6vEHNOFGgY

  • 7 авг.8013из CabinetBelarus

    Зафіксаваная інфармацыя дазваляе з упэўненасцю сцвярджаць, што ў дзеяннях Лукашэнкі прысутнічаюць усе элементы злачынства агрэсіі «Наяўная зафіксаваная інфармацыя дазваляе з упэўненасцю сцвярджаць, што ў дзеяннях Лукашэнкі прысутнічаюць усе элементы злачынства…

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

Павел Латушка — tgindex