sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
СтатистикаКанал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online Даслаць анонс @sekktor_admin Навіны @sekktor_news Кам'юніці @sekktor_chat Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 37
- Всего постов
- 939
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 480
- 1/48двое суток
- 550
- 1/72трое суток
- 593
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
💌 Калі newsletters — ваш спосаб не згубіць важнае паміж працай, жыццём і яшчэ пяццю (пяцюдзесяццю) адкрытымі ўкладкамі, то ў нас добры апдэйт! Мы запускаем email-рассылку з напамінамі пра магчымасці на sekktor.online. Больш за тое, персаналізаваную рассылку – паводле вашага выбару сфер дзейнасці. ✦ Можна выбраць толькі тыя тэмы, якія вам сапраўды патрэбныя. ✦ А калі вам трэба ведаць усё і адразу, ёсць і такая опцыя. ◉ Рассылка будзе прыходзіць кожны чацвер раніцай, каб вы маглі спланаваць наступны тыдзень без стрэсу. Як падпісацца? ↘ Пракруціце sekktor.online уніз — форма падпіскі чакае вас у футары сайта. sekktor мае магчымасць рабіць гэта, паколькі праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Cаюзам. ☑ Падпісвайцеся, выбірайце свае сферы — і хай магчымасці прыходзяць да вас! навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Тры магчымасці з адной прасторы: AKC Medika ў Заграбе адкрыла набор на 2027 год 🔥 → Medika — былая фармацэўтычная фабрыка ў Заграбе, якой з 90-х апякуецца Autonomous Cultural Centre Attack. ✦✦✦ 1️⃣ SubScena 2027 — паказы і рэзідэнцыі для перформераў(-ак), танцоўшчыкаў(-ц) і цыркавых артыстаў(-ак) Праграма Attack і аб’яднання Cirkorama для тых, хто працуе з авангарднымі і эксперыментальнымі практыкамі. Асаблівая ўвага — да калектываў і аўтараў(-ак) на раннім этапе кар’еры, а таксама да тых, хто ў сваіх калабарацыях пераадольвае межы дысцыплін. Падавацца можна на паказ або на рэзідэнцыю — праз дзве асобныя формы. 🤝 Прапануюць пражыванне ў Medika, дарогу да 200 EUR на асобу і да 500 EUR на групу, тэхнічную каманду, прасторы для рэпетыцый і публічны паказ. ⏳ Ддл: 20 жніўня (час пазначаны як 00:00 — лепш падацца загадзя). 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 2️⃣ Galerija Siva — набор выставачных і рэзідэнцкіх праектаў на 2027 год Галерэя вырасла са сцэны графіці і стрыт-арту ў адкрытую пляцоўку для эксперыменту: #інсталяцыя, #відэа, #перформанс, #саўнд_арт, ілюстрацыя, дызайн, комікс. Чакаюць мастакоў(-чак) любога пакалення і любой адукацыйнай гісторыі, а таксама куратараў(-ак) з канцэпцыямі пад прастору. 🤝 Прапануюць пакрыццё дарогі да 400 EUR для міжнародных удзельнікаў(-ц), пражыванне, частковую падтрымку вытворчасці, тэхніку і невялікі ганарар — памер залежыць ад гадавога бюджэту галерэі. ⏳ Ддл: 20 жніўня. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 3️⃣ FAKI 2027 — фестываль альтэрнатыўнага тэатра шукае перформансы на тэму «Celebration» FAKI адзначае трыццацігоддзе і пытаецца: што варта святкаваць у свеце крызісаў, войнаў і палітычнага гвалту? Ці можа святкаванне быць не ўцёкамі ад рэальнасці, а спосабам сустрэцца з ёй — і актам супраціву цынізму? Чакаюць не толькі перформераў(-ак) і калектывы, але і актывістаў(-ак), даследчыкаў(-ц) і тэатральных крытыкаў(-інь). 🤝 Прапануюць пакрыццё дарогі да 200 EUR для асобных удзельнікаў(-ц) і да 500 EUR для груп, супольнае пражыванне, веганскія абеды і вячэры, тэхніку і дакументацыю. ⏳ Ддл: 20 жніўня, 23:59 CET. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Facebook | Instagram | Падтрымаць!
💼 Фінансавы менеджар на 50% занятасці у праекце Belarus Beehive 2.0 у Вільнюсе Belarus Beehive 2.0 шукае фінансавага менеджара(-ку) на завяршальны этап праекта «Падтрымка грамадзянскай супольнасці як ключавай рухаючай сілы дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі» — фінансавы маніторынг, канчатковыя выплаты, справаздачнасць, закрыццё праекта і падрыхтоўка да праверкі выдаткаў, у тым ліку па субгрантаванні. 💶 Аплата: 1600 EUR у месяц брута пры 50% занятасці. Месца працы: #Вільнюс, працоўны дагавор з 1 верасня да 14 лістапада 2026. 🔗 Даведацца больш ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
💡 Краўдфандынгавая кампанія можа буксаваць па трох вельмі простых прычынах: ↳ аўдыторыю не падрыхтавалі загадзя; ↳ мэсэдж не тлумачыць, чаму варта далучыцца менавіта цяпер; ↳ пасля запуску камунікацыя знікае якраз у той момант, калі яна найбольш патрэбная. ✦ У лекцыі «Камунікацыйная стратэгія краўдфандынг-кампаніі» разбіраемся, як планаваць збор як паслядоўную гісторыю: • Як сабраць “ядро падтрымкі” — 20–30 людзей, якія ведаюць пра кампанію яшчэ да старту і могуць даць першы імпульс; • Як сфармуляваць мэсэдж, які адказвае на тры пытанні: што вы робіце, чаму гэта важна зараз і чаму канкрэтнаму чалавеку варта далучыцца; • Як прайсці праз натуральную U-крывую кампаніі: моцны старт, спад у сярэдзіне і фінальны рывок; • Як працаваць з каналамі — асабістымі паведамленнямі, Telegram, email, сацсеткамі і калабарацыямі; • Як не знікаць пасля запуску і працягваць камунікацыю, калі першы імпульс ужо прайшоў. ↗ У картках асобна паказваем адзін з важных кавалкаў лекцыі: што рабіць пасля запуску. 🧑🏫 Лектар: Зміцер Ягораў — кіраўнік камунікацый у Фондзе BYSOL, кансультант у фандрайзінгу і краўдфандынгу, медыятрэнер. Мае практычны досвед у краўдфандынгу для беларускіх грамадзянскіх арганізацый, медыяпраектаў і культурных ініцыятываў дыяспары ў Польшчы і Літве. Распрацоўшчык адукацыйных курсаў і лекцый па краўдфандынгу для НДА — з акцэнтам на рэальных кейсах і лічбавых інструментах. У мінулым журналіст і медыяменеджэр. 🖥 Глядзець лекцыю 🔖 Захоўвайце сабе, калі хочаце, каб ваш краўдфандынг быў гісторыяй, да якой людзі сапраўды хочуць далучыцца. #sekktor_lectures Лекцыя даступная на sekktor.online і learn4belarus.online. навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
видео или голосовое, без подписи
🇳🇱 Раптам вы ў Нідэрландах? ✦✦✦ 🛠 Rijksakademie Tech Fellowship Programme — 22 000 EUR для мастакоў(-чак), дызайнераў(-ак) і творчых практыкаў(-інь) Гадавая праграма ў майстэрнях Rijksakademie: 2 дні на тыдзень — навучанне, 2 дні — уласнае даследаванне. Шэсць напрамкаў: экалогія, кераміка, бібліятэка і калекцыя, фарбы, пластык і сінтэтычныя матэрыялы, друк, дрэва. 👤 Для каго: мастакі(-чкі), дызайнеры(-кі), рамеснікі(-цы), рэстаўратары(-кі), якія жывуць і працуюць у Нідэрландах, зарэгістраваныя як самазанятыя, гатовыя прысвячаць праграме 4 дні на тыдзень. 💶 Прапануюць: 22 000 EUR за 11 месяцаў, ментарскую падтрымку і доступ да майстэрняў Rijksakademie. ⏳ Ддл: 1 верасня. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ ☁️ Grounding the Cloud — да 30 000 EUR на праекты пра ўстойлівую лічбавую культуру Creative Industries Fund NL шукае праекты, якія робяць бачным экалагічны ўплыў лічбавых тэхналогій — дата-цэнтры, воблачнае захоўванне, generative AI, электронныя адкіды. 👤 Для каго: творцы, даследчыкі(-цы) і калектывы ў сферы лічбавай культуры, якія базуюцца ў Каралеўстве Нідэрландаў і зарэгістраваны ў гандлёвым рэестры краіны. 💶 Прапануюць: да 30 000 EUR на праект тэрмінам да 1 года. ⏳ Ддл: 14 верасня. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🍁 Eastern Edge Studios — рэзідэнцыі для мастакоў(-чак) і куратараў(-ак) у Канадзе на 2028–2029 Творчы хаб каля гавані ў Сэнт-Джонсе, у правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор, запрашае мастакоў(-чак) і куратараў(-ак) на рэзідэнцыі працягласцю 4–6 тыдняў. Гэта магчымасць развіваць уласны праект, працаваць з мясцовым ландшафтам і культурай і пазнаёміцца з арт-супольнасцю горада. Студыя адкрытая 24/7, удзельнікі(-цы) атрымліваюць асобную працоўную зону ў агульнай прасторы. Можна падавацца мастакам(-чкам), мастацкім калектывам і куратарам(-кам) з любых краін, супольнасцяў і на любым этапе кар’еры. 💸 Прапануецца: ганарар 2247 CAD ≈ 1399 EUR, да 600 CAD ≈ 373 EUR на дарогу, да 350 CAD ≈ 218 EUR на зваротную дастаўку работ. За artist talk або варкшоп — яшчэ 563 CAD ≈ 350 EUR. ⏳ Ддл: 14 верасня, 23:59 NDT. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🖥 Шукаць рэзідэнцыі на sekktor.online 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🌡 «Беларусь цяплее» — анлайн-лекцыя пра змяненне клімату Гарачыня ў горадзе становіцца невыноснай, ліўні затапляюць вуліцы за хвіліны, а зіма ўсё часцей нагадвае бясконцы шэры лістапад. Гэта не выпадковасць: толькі ў Беларусі за апошнія 50 гадоў сярэднегадавая тэмпература вырасла на 2°C. Засухі, ураганы, зрух тэмпературных зон, войны і рост коштаў на прадукты паказваюць, што змяненне клімату ўжо даўно перастала быць тэарэтычнай пагрозай. 🧑🏫 Спікерка: Іра Панядзельнік, навуковая камунікатарка і каардынатарка CAN EECCA. Лекцыя пройдзе: 18 жніўня, 19:00 (Вільнюс). 🔗 Зарэгістравацца 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Асабісты брэнд і Community Building — двухдзённы трэнінг у Варшаве ад Belarus Beehive, ЦНІ і Imaguru Belarus Beehive, Цэнтр новых ідэй і Imaguru запрашаюць на двухдзённы трэнінг у Варшаве пра асабісты брэнд, лічбавую прысутнасць і развіццё супольнасцяў. У праграме — практычныя сесіі, праца з першымі крокамі асабістага брэнда, нетворкінг і план дзеянняў для вашай супольнасці. Трэнінг пройдзе 21–22 жніўня. Можна далучыцца прадстаўнікам(-кам) арганізацый, ініцыятываў і грамадзянскай супольнасці, якія хочаць зрабіць сваю працу больш заўважнай і развіваць асабісты брэнд. 🤝 Арганізатары пакрываюць лагістыку, але не аказваюць візавую падтрымку. На пляцоўцы будзе арганізаваны буфет з закускамі і кава-паўзы. Для ўдзельнікаў(-ц) з іншых гарадоў таксама будзе даступны сняданак у гатэлі. ⏳ Ддл: • 🔥 14 жніўня, 12:00 CET — для ўдзельнікаў(-ц) з іншых гарадоў; • 19 жніўня, 12:00 CET — для ўдзельнікаў(-ц) з Варшавы. 🔗 Зарэгістравацца 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🐘 Праваабаронка Наста Лойка і (Не)таемны Ордэн «Белага Слана» шукаюць творчыя рукі і галовы, каб расказваць пра правы чалавека ў Беларусі так, каб гэта было зразумела, візуальна моцна і чэпка Можна далучыцца людзям, якія малююць, праектуюць, працуюць з візуальнымі матэрыяламі або проста хочаць прыдумляць ідэі для праваабарончых кампаній. *️⃣ Важная ўмова: шукаюць толькі тых, хто не знаходзіцца ў Беларусі і не ездзіць туды, а таксама не ездзіць ў іншыя нябяспечныя краіны. 🤝 Можна дапамагаць са стварэннем візуалаў, ілюстрацый і плакатаў для кампаній, вядзеннем сацсетак, творча-рэфлексійнымі майстэрнямі або ідэямі на званках. Узровень уключанасці можа быць розным — важна мець крыху часу і жадання. 🔗 Далучыцца ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
А вось і нагода прымяніць веды з нашай серыі лекцый: 🚀 Kickstarter Culture Fund — унёсак ад 1000 USD у творчыя Kickstarter-кампаніі → Culture Fund ад Kickstarter — фонд у 1 млн USD для незалежных творцаў у мастацтве, фатаграфіі, танцы, тэатры, кіно, модзе і музыцы. Адабраныя праекты атрымаюць фінансавы ўнёсак ад 1000 USD у сваю Kickstarter-кампанію і промападтрымку. Kickstarter працуе паводле мадэлі all-or-nothing: калі кампанія не збярэ сваю мэту, унёсак не выплачваецца. 🔤 Каб запусціць праект на Kickstarter, фізічны адрас у дакументах для верыфікацыі мусіць быць у адной з краін: Аўстралія, Аўстрыя, Бельгія, Канада, Данія, Францыя, Германія, Грэцыя, Ганконг, Ірландыя, Італія, Японія, Люксембург, Мексіка, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Нарвегія, Польшча, Сінгапур, Славенія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Вялікабрытанія і ЗША. • Пасля верыфікацыі лакацыю праекта можна пазначыць там, дзе ён сапраўды базуецца. ⏳ Заяўкі разглядаюцца на rolling basis цягам 2026 года. Кампанію трэба запусціць не пазней за 31 снежня 2026. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи