Come here: образовательные ивенты в Беларуси и не только
СтатистикаОбразовательные ивенты, курсы, программы, конкурсы, конференции в Беларуси и не только :) Написать нам: @intothewild_k
- Последний пост
- 12 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 1
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Курсы
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 141
- 1/48двое суток
- 161
- 1/72трое суток
- 174
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
💔 Жара в городе становится невыносимой, ливни затапливают улицы за минуты, а зима теперь – бесконечный серый ноябрь. Это не совпадение: только в Беларуси за последние 50 лет среднегодовая температура выросла на 2°C. Засухи, ураганы, сдвиг температурных зон, войны и рост цен на продукты — изменение климата по всему миру уже давно перестало быть теоретической угрозой. О чем поговорим на лекции: 1️⃣ Что происходит с климатом в Беларуси и мире, и почему последние 10 лет стали самыми жаркими в истории? 2️⃣ Как устроена климатическая политика, о чем спорят на международных саммитах и почему все меняется так медленно? 3️⃣ Как изменения климата влияют на инфляцию, продуктовою корзину и наше самочувствие? Спикерка: Ира Понедельник — научная коммуникаторка и координаторка CAN EECCA. 📅 Когда: 18 августа в 19:00 📍 Онлайн в Zoom 🎟️ Участие бесплатное, но нужна регистрация
🌱⚡️Программа «Education for Belarusians» продолжает конкурс cтипендиий для студенто_к Что покрывает стипендия: ✔️ 650 евро в месяц на проживание; ✔️ до 10 учебных месяцев в году (в зависимости от календаря университета); ✔️ до 2 академических лет. Кто может подать заявку: ✔️ граждан_ки или бывшие граждан_ки Беларуси; ✔️ студент_ки, которые начали очное обучение в Литве или Чехии не ранее 2020/2021 учебного года, либо имеют приглашение на зачисление на 2026/2027 учебный год; ✔️ те, кто проживает в стране обучения; ✔️ те, кто был_а отчислен_а из беларуского университета или столкнулся_ась с политически мотивированными угрозами или преследованием (также учитывается преследование членов ближайшей семьи). Для бывших участ_ниц программы SALT участие возможно при переходе на следующий уровень образования или продолжении обучения по той же программе. 📄 Для участия необходимо предоставить: • заполненную анкету; • подтверждение гражданства или бывшего гражданства Беларуси; • документы или другие свидетельства политически - • мотивированного преследования (для участ_ниц SALT это требование не применяется); • подтверждение статуса студент_ки в университете Литвы или Чехии либо документ о зачислении; • мотивационное письмо. Подробная информация тут Дедлайн - 5 августа По возникающим вопросам можно обращаться в Службу поддержки (HelpDesk): scholarship@eu4belarus.info или EU4Belarus@cpva.lt. 🐦@ComehereMinsk
🌿 Шафа поўная, а апрануць зноў няма чаго? 💔 А так хочацца, каб гардэроб быў лёгкім, прыгожым і экалагічным! Трэнды змяняюцца кожны сезон і становіцца зусім незразумела: як выглядаць выдатна, не купляючы лішняга адзення і не шкодзячы прыродзе? Запрашаем на лекцыю пра свядомы падыход да моды! Пра што пагаворым на сустрэчы: 1️⃣ Што насамрэч адбываецца ў свеце вытворчасці адзення і дзе нас падманвае рэклама? 2️⃣ Разумная шафа: як зрабіць свае адносіны з адзеннем больш устойлівымі і практычнымі? 3️⃣ Як купляць менш, а выглядаць лепш і заставацца ў гармоніі з сабой? Спікерка: Алена Агарэлышава — сацыёлаг і стылістка. 📅 28 ліпеня ў 19:00 (па Вільнюсу) 📍 Дзе: Анлайн 🎟️ Удзел вольны, але патрэбна рэгістрацыя
💫 Сяброўская рэкамендацыя: тэлеграм-канал "AI на практыцы" AI-інструменты ўжо мяняюць тое, як людзі вучацца і працуюць. 📱 Канал "AI на практыцы" дапамагае авалодаць карыснымі інструментамі ў кантэксце розных задач: https://t.me/practical_ai_tools Канал арыентаваны на тых, хто не мае тэхнічнага бэкграўнду, таму інфармацыя даносіцца проста і зразумела. 👾 Вы даведаецеся, напрыклад, як выкарыстоўваць AI для навучання, якія інструменты дапамогуць хутчэй ствараць кантэнт, як без вопыту праграмавання зрабіць сайт або дадатак і многае іншае. 🙅♀️🙅Чаго ў канале няма і дакладна не будзе: → Навіны пра AI; → Тэарэтычныя агляды; → "AI зменіць свет". 🐦@ComehereMinsk
⭐️ ESC знутры: размова з беларускай, якая цяпер валанцёрыць у Еўропе БНМС "РАДА" і тг-канал "Твои возможности" запрашаюць маладых беларусаў і беларусак у эміграцыі на другую анлайн-сустрэчу кампаніі On the Move пра еўрапейскія праграмы мабільнасці. Калі: 24 ліпеня (пятніца), 16:00 СЕТ Дзе: анлайн (Zoom) 🎉 Хто спікерка? Беларуска, якая цяпер удзельнічае ў доўгатэрміновым валанцёрскім праекце European Solidarity Corps у Еўропе. 🫥 Даведаемся з асабістага досведу: • як прайсці сумоўе; • колькі часу можа заняць адбор; • пра “сюрпрызы” пасля адбору: sending organization і дакументы для дамовы; • які ESC-праект знутры: штодзённыя задачы, жыллё, грошы, выходныя. Рэгістрацыя 🫥 🫥 Шукай усю інфу камунікацыйнай кампаніі па тэгу #belarusiansonthemove 🐦@ComehereMinsk
🌄 Тренинг для начинающих беларусских активисто_к в Грузии Эта программа для тебя, если ты: 🌟 Хочешь начать путь в активизме, но не знаешь, с чего начать. 🚀 Уже волонтеришь, но хочешь большего: работать в классных проектах или запустить свой. 💡 Уже горишь активизмом, у тебя есть идеи и ты ищешь ресурсы для их реализации. 👋 Идентифицируешь себя как женщина или квир-персона и ты беларус_ка (в любой стране). Что мы будем делать вместе: • Разберемся, что тебе интересно в активизме и чем ты хочешь заниматься. • Поставим четкие цели и пошагово спланируем путь к ним. • Научимся заботиться о других, не забывая о себе. • Будем преодолевать внутренние барьеры, покоряя реальные горные вершины! Из чего состоит тренинг: 📍Офлайн-интенсив в горах Грузии: с 10 - 17 сентября. 📍Онлайн-менторинг: 3 месяца сопровождения от тренеро_к курса. 📅 Дедлайн подачи заявок: 31 июля 🔗 Ссылка на анкету ❗️Подробности и возможность задать вопросы — в Инста инициативы 🐦@ComehereMinsk
“РАДА” запускае індывідуальную ментарскую падтрымку! Ствараеш або плануеш запусціць праект для беларускай моладзі? Па сабе ведаем, які гэта цяжкі шлях, таму прапануем магчымасць, якая дапаможа табе рухацца далей. Ментарства – гэта бяспечная прастора, дзе ты можаш сесці побач з дасведчаным чалавекам, паглядзець на свой праект збоку і разам знайсці адказы на пытанні. Некалькі прыкладаў, з чым можна прыходзіць: Распрацоўка ідэі: ёсць задумка, але ты ў ступары і не разумееш, што рабіць, з чаго пачаць і куды крочыць далей. Складанасць на пэўным этапе: праект ужо рухаецца, але штосьці правісае – напрыклад, ніяк не атрымліваецца знайсці фінансаванне ці сабраць каманду. Запыт на экспертызу: хочацца пракачацца ў пэўнай тэме, каб зрабіць праект мацнейшым і больш прафесійным. Або штосьці па-за гэтым спісам 🙂 падчас стварэння новых праектаў пытанняў узнікае безліч, таму прыходзь з усім, што цябе хвалюе. Ментарская падтрымка працуе для праектаў з фокусам на беларускую моладзь і маладых (18-27) актывістаў і актывістак. Колькасць сустрэч не абмежаваная і залежыць ад запыту, бо часам менавіта працяглая праца дапамагае як след выбудаваць праект. Рэгіструйся тут! 🫥 Разгляд заяўкі можа заняць да 10 працоўных дзён – улічы гэта пры планаванні. *УВАГА: РАДА прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем, будзьце асцярожнымі! 🤟 🐦@ComehereMinsk
Хочаце на валанцёрства, трэнінг ці стажыроўку – але не ведаеце, з чаго пачаць? Далучайся да анлайн-Q&A! Запрашаем маладых беларусаў і беларусак у эміграцыі на сустрэчу пра еўрапейскія магчымасці і праграмы мабільнасці. Калі: 10 ліпеня (пятніца), 16:00 СЕТ Дзе: Анлайн (Zoom) Пагаворым пра тое: • якія існуюць праграмы для моладзі; • дзе шукаць валанцёрствы, трэнінгі і стажыроўкі; • як зрабіць першы крок і падабраць магчымасць; • што дае ўдзел у міжнародных праграмах акрамя падарожжаў. 🎉 Хто спікерка? Іра Панядзельнік – навуковая камунікатарка і ментарка. У 2018-2019 гадах Іра каардынавала Erasmus+ і ESC Info Centre у Беларусі, сёння працуе з міжнароднымі сеткамі і магчымасцямі для моладзі ў рэгіёне Усходняй Еўропы і Каўказа. Рэгістрацыя і падрабязнасці тут 🐦@ComehereMinsk
Другі этап школы па фандрайзінгу ад РАДА! Прыходзь з ідэяй – сыходзь з заяўкай (і шансам атрымаць 5000€) Запускаем другі этап школы фандрайзінгу «Дэдлайн быў учора!», дзе будзем разам працаваць над заяўкамі ад ідэі да гатовага праекта. ❎ Як гэта будзе: ты прыходзіш са сваёй ідэяй → на лекцыях разбіраем, з чаго складаюцца заяўкі → дома ты працуеш над заяўкай і атрымліваеш падрабязныя каментары ад нас → ура! заяўка гатова → у канцы пітчыш праект перад рэальнымі донарамі. 🎁 Галоўная плюшка: кожна:я ўдзельні:ца зможа падацца на грант да 5000€ на свой міні-праект! 🎉 Што трэба ведаць? 🎉 • У праектаў, якія можна падаць на грант, ёсць свае тэмы і ўмовы. Падрабязней на сайце • Пітч перад донарамі (мы ласкава завём яго «пражаркай»:) — неабавязковая частка, але моцна спрашчае шлях да атрымання гранта. • Прыходзіць можна не толькі з ідэяй пад наш грант. Паслухай лекцыі і прапрацуй сваю заяўку, а замест “пражаркі” атрымай індывідуальныя кансультацыі: мы дапаможам адаптаваць ідэю пад цікавы табе грантавы конкурс ці падкажам фонды, якія працуюць з адпаведнымі напрамкамі. Усе падрабязнасці тут 🫥 🫥Калі: 6 ліпеня 2026 ❎Расклад: панядзелкі і серады, 18:00 па Варшаве, усяго 6 сустрэч 🫥Фармат: анлайн, мова спікеркі – расейская 🫥Дэдлайн падачы — 1 ліпеня 2026 уключна Рэгістрацыя 🫥 *УВАГА: РАДА прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем, будзьце асцярожнымі! 🤟 🐦@ComehereMinsk
«Сам ты верабей!»: Вебінар пра бёрдвотчынг з Карынай Салавей Ідзеш па парку — вакол усё свішча, шчоўкае і заліваецца, а ў галаве толькі: «О, верабей паляцеў»? Трэба гэта выпраўляць! Запрашаем на вебінар ўсіх, хто хоча адкрыць для сябе свет бёрдвотчынгу. Спікерка — Карына Салавей, менеджэрка Экадома, экаактывістка і бёрдвотчарка. Пра што пагаворым: 1️⃣ З чаго пачаць назіранні за птушкамі? Якую праграму спампаваць, ці патрэбны бінокль і як правільна назіраць, каб убачыць 2️⃣ 10+ відаў птушак, якія жывуць побач з намі 3️⃣ Раз і назаўжды закрыем тэму падкормкі птушак, у тым ліку вадаплаўных — калі і чым можна карміць (ці катэгарычна нельга) 📅 29 чэрвеня а 19:00 (па Вільнюсу) 📍 Дзе: анлайн (спасылку дашлем пасля рэгістрацыі) 👉 Рэгістрацыя 🐦@ComehereMinsk
⚡️Digital Freedom Lab приглашает молодых активисто_к и представител_ьниц молодежных организаций и инициатив на воркшоп 28-29 июля 2026 года в Варшаве Цифровые угрозы не исчезают, когда ты уезжаешь из страны. Для молодых активисто_к и представител_ьниц молодёжных организаций, работающих в условиях транснациональных репрессий, они часто только усиливаются - слежка, доксинг, давление через близких, фишинг. Приглашаем на Digisec Skill-Sharing Workshop - два дня за городом под Варшавой, где мы разберём цифровую и гибридную безопасность на практике и познакомимся с теми, кто работает в схожих условиях. Что будем обсуждать: 🔹 Цифровые угрозы - как работает spyware, как распознавать фишинг во всех формах: письма, боты, фальшивые контакты и приглашения, как не дать атаке распространиться дальше 🔹 Защита коммуникаций - безопасные мессенджеры, групповые чаты, работа с облаками и онлайн-встречами, AI-дипфейки, базовая защита аккаунтов и устройств 🔹 Гибридные угрозы - как против активисто_к используют международный розыск, антиэкстремистское законодательство, доксинг, давление через близких и данные из открытых источников 🔹 Безопасная мобильность и новые знакомства - как минимизировать риски при путешествиях, как оценивать безопасность новых контактов и не стать мишенью через доверие к незнакомым людям 🔹 Что делать, если что-то случилось - как документировать инциденты, куда обращаться за поддержкой и как использовать произошедшее для адвокации 🔹 Личный план безопасности - уйдёшь с конкретными шагами под свой контекст, а не общими советами Формат - кейсы, работа в группах, peer-обмен. Вечером - неформальное общение и пространство для разговоров, которые не всегда умещаются в дневную программу. 📍 28-29 июля, под Варшавой (в транспортной доступности) | residential (проживание предоставляется), 10:00–16:30 🕒 Дедлайн подачи заявки: до 23:59 CEST 5 июля 2026 года 📬 Результаты отбора: до конца дня 12 июля 2026 года 👉 Заполните анкету, чтобы подать заявку на участие - https://forms.gle/ZeyHCNuA9DoKJR8g9 🐦@ComehereMinsk
Come here: образовательные ивенты в Беларуси и не только pinned «❗️Важно ❗️Всем привет, на связи админка канала с грустными новостями – телеграм-канал "Come here: образовательные ивенты в Беларуси и не только" признали экстремистскими материалами. Отпишитесь, пожалуйста, если вы в Беларуси 🙏 Нас по-прежнему можно читать…»
❗️Важно ❗️Всем привет, на связи админка канала с грустными новостями – телеграм-канал "Come here: образовательные ивенты в Беларуси и не только" признали экстремистскими материалами. Отпишитесь, пожалуйста, если вы в Беларуси 🙏 Нас по-прежнему можно читать, но не быть подписанными, не репостить и не лайкать, если вы внутри страны или ездите в Беларусь. Спасибо, что были с нами все это время! Канал продолжит свою работу 💚
Удзел у праекце MigrAction Табе 18–35 гадоў? Цікавішся тэмай міграцыі і хочаш уплываць на змены ў сваёй супольнасці? Далучайся да міжнароднага праекта MigrAction! ✨ Што чакае ўдзельні_ц: — міжнародны трэнінг у Германіі (24–28 ліпеня, усе выдаткі пакрываюцца) — навыкі ў сферах дэмакратычнага ўдзелу, праектнага менеджменту і міжкультурнага дыялогу — магчымасць рэалізаваць уласны мікрапраект — ментарства і падтрымка на працягу ўсяго праекта 🗣 Для маладых беларусаў і беларусак з досведам міграцыі або працы з мігранцкімі супольнасцямі. 📌 Працоўная мова — англійская. 🗓 Дэдлайн: 4 чэрвеня 2026 📩 Пытанні: team@oeek.pl 🔹 Падрабязнасці 🔗 Форма рэгістрацыі 🐦@ComehereMinsk
💫Выдатная магчымасць для беларускай моладзі! Пачынаецца набор на міжнародную моладзевую праграму для беларусаў і беларусак у выгнанні ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў “Па-за абыякавасцю: гісторыі, якія мяняюць свет”. Праграма прысвечана даследаванню дэмакратыі, супраціву і грамадзянскай сілы праз мастацкае самавыяўленне. 📍Шэсць дзён у Кшыжове (Польшча) разам з моладдзю з Беларусі, Нямеччыны, Польшчы і Украіны. • Варкшопы па сторытэлінгу, музыцы, мастацтве і медыяпісьменнасці • Сустрэчы з відавочцамі пераломных падзей у Еўропе • Магчымасць атрымаць мінігрант на ўласны грамадзянскі праект Удзел цалкам бясплатны: дарога, пражыванне і харчаванне пакрываюцца. 🗓Даты праграмы: 4–10 кастрычніка 2026 ❗️Дэдлайн падачы заявак: 14 чэрвеня 2026 Падрабязнасці і форма заявкі: https://shorturl.at/7vJOv Праект рэалізуецца пры падтрымцы Фонду «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ) у партнёрстве з Kreisau-Initiative і BIPART. https://shorturl.at/3Vv1z 🐦@ComehereMinsk
🟡 💸 Залятай на школу фандрайзінгу ад "РАДА" – атрымай да 5000€ на свой праект! Тэрмінова патрэбны сродкі на праект, а дэдлайн быў учора? Павер, мы цябе разумеем. Бясконцыя заяўкі і дэдлайны выматвалі і ў лепшыя часы, а цяпер зусім гамон. Але выйсце ёсць! І яно ў тым, каб будаваць ✨стратэгію ✨ Што будзе? 🟡 навучымся выбудоўваць рэалістычную і ўстойлівую сістэму фінансавання замест выгарацельнай гонкі за грантамі, 🟡 запітчым праект перад донарамі і атрымаем іх фідбэк, 🟡 кожн:ая ўдзельні:ца курса зможа падаць заяўку і атрымаць да 5000€ на свой міні-праект! Спікерка – Аня, фандрайзерка са стажам: у сярэднім яе праца прыносіць праектам 1,5 мільёна еўра на год. Пачатак: 3 чэрвеня 2026 Расклад: 5 сустрэч (панядзелкі і серады), 18:00 па Варшаве Фармат: анлайн, мова спікеркі – расейская 🫰Дэдлайн падачы заявак — 27 траўня ўключна Падрабязнасці і рэгістрацыя — тут✨ 🐦@ComehereMinsk
Семінар “Юрыдычная беларуская мова ва ўмовах прававой трансфармацыі” 29 траўня адбудзецца семінар, прысвечаны беларускай юрыдычнай мове і адукацыі. Мерапрыемства пройдзе ў змяшаным фармаце — анлайн і афлайн у Вільні. Падчас семінара мы плануем абмеркаваць: • Як пераадолець супярэчнасць паміж дэкаратыўным канстытуцыйным статусам беларускай мовы і яе фактычнай адсутнасцю ў прававым полі. • Якая рэальная статыстыка прыняцця законаў па-беларуску на сучасным этапе і пра што яна сведчыць? • Як досвед развіцця беларускай юрыдычнай адукацыі і нарматворчасці ў ХХ стагоддзя ўлічыць пры падрыхтоўцы будучых рэформаў ? • Юрыдычная адукацыя па-беларуску, утопія ці рэальная перспектыва ва ўмовах эміграцыі і дзейнасці дыяспар? Для нас важна стварыць прастору для размовы пра тое, якой мы бачым беларускую юрыдычную мову сёння і ў будучыні. ❗️Удзел магчымы толькі пасля папярэдняй рэгістрацыі па спасылцы. Па ўсіх пытаннях можаце звяртацца на пошту movanaprava@gmail.com 🐦@ComehereMinsk
🌿 Ziarno. Здесь растут сообщества проект для беларусских и украинских сообществ в эмиграции Это проекта для людей, которые живут в эмиграции и создают, поддерживают или хотят развивать сообщества вокруг себя. В том числе для тех, кто работает или волонтёрит в организациях, связанных с поддержкой мигрантов. Проект состоит из двух этапов: 1. Тренинги по саморегуляции «Семена поддержки» — это пространство для освоения навыков самоподдержки, понимания своего состояния и взаимодействия с другими. На 2,5-дневных оффлайн-тренингах мы поговорить о том, как: — распознавать свое состояние и уровень стресса; — работает саморегуляция и как можно поддерживать себя; — поддержка между людьми влияет на наше состояние; — выстраивать безопасное взаимодействие в группах и сообществах. Даты: Сопот — 5–7 июня (пт–вс) Варшава — 19–21 июня (пт–вс) Краков — 26–28 июня (пт–вс) Берлин — 3–5 июля (пт–вс) Вильнюс — 10–12 июля (пт–вс) После тренинга при желании участни:цы смогут присоединиться ко второй части проекта — программе для фасилитаторо:к групп равных. 2. Программа для фасилитаторо:к групп равных — продолжение для участни:ц, которые хотят развивать практики взаимной поддержки и запускать группы равных в своих сообществах. Эта часть включает онлайн-обучение, запуск оффлайн-групп и последующую поддержку фасилитаторо:к. Участие во всех этапах проекта бесплатное по результатам отбора. Подробности и регистрация на сайте. 🐦@ComehereMinsk
Вэбінар «НАМ (НЕ)АБЫЯКАВА ЭКАЛОГІЯ: як мастацтва і радыкальны актывізм лечаць наша здранцвенне» Мы ведаем пра экалагічны крызіс, але не адчуваем яго. Псіхіка ўключае здранцвенне, а капіталістычная сістэма закалыхвае нашы страхі. І пакуль навукоўцы паказваюць нам сухія лічбы і графікі, мастакі ды актывісты шукаюць іншыя шляхі да нашага спачування. Разам з арт-менеджаркай і мастацтвазнаўцай Сафіяй Садоўскай разбяром, як яны гэта робяць, на прыкладзе двух галоўных скандалаў года: 👉 Опера-перформанс SEAWORLD VENICE Фларэнціны Хольцынгер на Венецыянскай біенале 2026. Як радыкальная тэлеснасць ператвараецца ў трывожны экаманіфест. 👉 Акцыя групы Futuro Vegetal, якая абліла чырвонай біяфарбай карціну ў Вайсковым музеі Мадрыда.Пагаворым пра тое, чаму камфорт — галоўны вораг зменаў, і ці можа мастацтва прымусіць нас заўважыць катастрофу, у якой мы суўдзельнічаем. 📅 27 мая а 19:00 паводле мінскага часу 📍 Zoom 🎟️ Удзел бясплатны, але патрэбная рэгістрацыя: https://forms.gle/3XxnRrx1ou94efqd8 🐦@ComehereMinsk
Вебинар «Магия травничества. 15 трав для здоровья» Раньше в каждом беларуском доме знали: природа лечит и тело, и душу. Мы решили вернуть эту традицию в наш современный и, иногда, слишком быстрый мир. 15 мая приглашаем вас на эфир с чудесной Ольгой Спиридоновой, основательницей фитошколы diveya.by Ольга — травница в 4-м поколении с высшим медицинским фармакологическим образованием. О чем поговорим: ✨ С чего начать: 15 главных трав для вашего здоровья и как не перепутать их с опасными ✨ Сила сбора: как правильно сочетать травы, чтобы они лечили, а не просто заваривались как чай ✨ Рецепты наших предков, которые на самом деле работают ✨ Ваши вопросы: Ольга ответит на ваши вопросы о здоровье и поможет подобрать нужные растения. 📍 Когда: 15 мая, 19:00 (Zoom) 🔗 Регистрация по ссылке 🐦@ComehereMinsk