Валанцёры Офіса 👍🏻
СтатистикаНавіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 8
- Всего постов
- 160
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 120
- 1/48двое суток
- 137
- 1/72трое суток
- 148
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
🇪🇺 Калі ў вас ёсць грамадзянства краіны ЕС, то можаце падацца на аплатную стажыроўку ў Генеральным сакратарыяце Рады Еўрапейскага Саюза ў Бруселі! Праграма доўжыцца 5 месяцаў — з 1 лютага па 30 чэрвеня 2027 года — і дазваляе атрымаць практычны досвед працы ў інстытуцыях ЕС. Стажыроўкі даступныя ў розных сферах: палітыка, права, адміністрацыя, камунікацыі, пераклад і IT. Штогод адкрываецца каля 110 месцаў. 📌 Падацца могуць кандыдаты і кандыдаткі, якія: — маюць грамадзянства краіны ЕС; — атрымалі ступень бакалаўра або вышэй; — добра валодаюць англійскай або французскай мовай і яшчэ адной мовай ЕС; — не мелі досведу працы ў іншых інстытуцыях ЕС. ⏳ Заяўкі — да 15 верасня. 🔗 https://www.consilium.europa.eu/en/general-secretariat/careers/traineeships/ #магчымасці
🪪 Як пабудаваць асабісты брэнд і супольнасць вакол сябе? Даведаецеся на трэнінгу ў Варшаве 📍 Варшава 📅 21–22 жніўня Ад вядомых спікераў і спікерак — Антона Раднянкова, Кацярыны Дошчачка і Анастасіі Рагатко — вы пачуеце, як зрабіць ваш голас чутным у эпоху інфармацыйнага шуму і як жывыя кантакты ўзмацняюць каманду. 📌 Вы прапрацуеце першыя крокі ў стварэнні асабістага брэнда і прысутнасць у соцсетках — а таксама вызначыце ядро супольнасці і складзеце план дзеянняў. ⏰🔥 Калі вам патрэбнае пакрыццё выдаткаў на дарогу да Варшавы і жыллё, сёння апошні дзень, каб падаць заяўку! Калі ж вы жывяце ў Варшаве ці гатовыя прыехаць за свой кошт, — то да 19 жніўня. 👉 newideas.center/events/asabisty-brend-community-building-warszawa Мерапрыемства ладзіцца ў межах праекта Belarus Beehive сумесна з Цэнтрам новых ідэй і Imaguru пры падтрымцы ЕС. #магчымасці #адукацыя
🌍 Сёння, 12 жніўня, — Міжнародны дзень моладзі. Гэта добрая нагода нагадаць: будучыня Беларусі ствараецца ўжо сёння. І кожны і кожная можа зрабіць нешта важнае — і для сябе, і для сваёй краіны. 📚 Развівайцеся. Шукайце адукацыйныя праграмы, стажыроўкі і карысныя матэрыялы. У гэтым можа дапамагчы платформа «Гэта Моладзь». Або ж сачыце за нашым каналам — мы рэгулярна дзелімся новымі магчымасцямі. 🤝 Валанцёрце. Далучайцеся да Еўрапейскага корпусу салідарнасці або беларускіх ініцыятыў. Гэта магчымасць атрымаць новы досвед, знайсці сяброў і зрабіць нешта карыснае. 💡 Стварайце свае праекты. Калі вам не хапае нейкай ініцыятывы — магчыма, менавіта вы можаце яе запусціць. Ідэі заўсёды пачынаюцца з першага кроку. Моладзь — гэта не толькі пра ўзрост. Гэта пра гатоўнасць дзейнічаць.
без подписи
без подписи
без подписи
🌍 Фонд «Спадчына Беларусі» запрашае на моладзевы абмен Erasmus+ у Гановеры! 11 дзён удзельнікі і ўдзельніцы з розных краін будуць знаёміцца, абмяркоўваць культуру і грамадзянскі ўдзел, працаваць над уласнымі ідэямі і ствараць супольныя праекты. 👥 Для моладзі 18–23 гадоў 📍 Гановер, Германія 📅 8–18 кастрычніка Іншыя падрабязнасці — у картках. ⏳ Заяўкі — да 15 жніўня. 🔗 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSd-7igr8pi1UHj4IwA52KxPdOxqNekj1QdlX03CZM55PbJV1w/viewform #магчымасці #адукацыя
🔥 У чацвер заканчваецца рэгістрацыя на ІІІ Акадэмію жаночага палітычнага лідарства! Гэта тыднёвая праграма для жанчын, якія ўжо ўдзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці або хочуць развівацца ў гэтай сферы. 🇨🇿 13–18 верасня, Прага (Чэхія) Тры прычыны далучыцца: 1️⃣ Вы сустрэнецеся з жанчынамі-палітыкамі і дыпламаткамі, даведаецеся пра іх досвед і зможаце задаць пытанні. 2️⃣ На практыцы навучыцеся камунікацыі, публічным выступам, адвакацыі, кіраванню канфліктамі, палітычнаму брэндынгу, бяспецы і не толькі. 3️⃣ Далучыцеся да супольнасці беларусак-лідарак. 📌 Цікава? Глядзіце падрабязнасці на сайце. ⏳ Падавайце заяўку хутчэй — дэдлайн ужо 13 жніўня. #магчымасці
❤️ Шэсць гадоў таму Беларусь паказала свету, што такое сапраўдная салідарнасць. Тысячы людзей упершыню сталі валанцёрамі і валанцёркамі: збіралі подпісы, дапамагалі штабам, назіралі за выбарамі, падтрымлівалі адно аднаго і верылі, што могуць змяніць будучыню сваёй краіны. За гэты час шмат што змянілася. Але не змянілася галоўнае — гатоўнасць беларусаў і беларусак працягваць дапамагаць, аб'ядноўвацца і браць адказнасць. Менавіта дзякуючы гэтым людзям жывуць супольнасці, з'яўляюцца новыя ініцыятывы і захоўваецца надзея. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто знаходзіць час і сілы быць побач і рабіць сваю справу. Ваш унёсак мае значэнне. Разам мы здольныя на вялікія рэчы. Жыве Беларусь!
🔥 Вы ў Варшаве? Заўтра ўвечары пройдзе акцыя «Дзень годнасці» — далучайцеся! Нават калі вы не ўдзельнічаеце ў Канферэнцыі «Новая Беларусь», акцыя для ўсіх! Збярэмся разам, каб паказаць: мы памятаем, мы верым і мы не спыняемся! 🕕 18:00 📌 Помнік Мікалаю Каперніку Акцыі ў іншых краінах і гарадах — па спасылцы.
🔥 Нагадваем: Канферэнцыя «Новая Беларусь» транслюецца на YouTube. Эфір ужо ідзе! Пераходзьце па спасылцы і сачыце за важнымі дыскусіямі і падзеямі ў прамым эфіры: https://youtube.com/live/L6vEHNOFGgY
📺 Ужо заўтра стартуе асноўная праграма Канферэнцыі «Новая Беларусь». Калі не можаце быць у Варшаве — далучайцеся анлайн! 8–9 жніўня ў прамым эфіры можна будзе паглядзець галоўныя выступы, панэльныя дыскусіі і ключавыя падзеі Канферэнцыі «Новая Беларусь». Нават можна будзе падзяліцца сваімі думкамі і задаць пытанні — пра тэхнічныя рашэнні для гэтага раскажуць падчас канферэнцыі. 🔗 Трансляцыя будзе даступная тут: https://youtube.com/live/L6vEHNOFGgY
Знайдзіце свой горад на мапе і далучайцеся да акцыяў! Офіс Святланы Ціханоўскай запусціў зручную платформу з акцыямі да адметных штогадовых беларускіх дат: 9 жніўня, Дзень Волі, Чарнобыльскі шлях, Ноч расстраляных паэтаў, Дзень салідарнасці з палітвязнямі і іншыя. Як гэта працуе? – Адшукайце свой горад на мапе і адразу пабачце час і месца сустрэчы. – Арганізуеце сваю імпрэзу? Дадайце яе праз кнопку на сайце! Бліжэйшая падзея — 8 жніўня. Спіс мерапрыемстваў ужо на мапе і афіцыйным сайце. Далучайцеся!
🎬 CapCut цяпер можа сам ствараць ролікі па вашым промпце або спасылцы на артыкул! Калі ў вас ёсць падпіска на CapCut, вы можаце проста даць яму спасылку на артыкул — AI сам прачытае матэрыял, створыць сцэнар, падбярэ візуалы, дадасць агучку, субцітры і змантуе гатовае відэа. 📌 Падыходзіць для хуткага стварэння Reels, TikTok і Shorts. ⚠️ Функцыя працуе толькі ў браўзернай версіі CapCut і даступная па падпісцы. 💡 Каб атрымаць лепшы вынік, адразу пазначце тон, працягласць, фармат і аўдыторыю роліка. ❗️Беларуская агучка пакуль працуе не вельмі якасна, таму яе лепш дадаваць асобна. 📢 Гэтая інфармацыя — з канала AI.Sector. Ён прысвечаны практычнаму выкарыстанню AI-інструментаў у штодзённай працы НДА, медыя і актывістаў.
🔥 Апошні дзень, каб зарэгістравацца на Канферэнцыю «Новая Беларусь»! Ужо ў суботу пачнецца асноўная праграма Канферэнцыі. Таму спяшайцеся зарэгістравацца: калі ёсць магчымасць прыехаць у Варшаву — не ўпусціце яе. Анлайн пакажуць панэлі, але самыя каштоўныя знаёмствы і размовы адбываюцца па-за эфірам. А заўтра пройдуць сайд-івэнты, і на іх таксама яшчэ можна зарэгістравацца. Падрабязнасці — на сайце. 🔗 Рэгістрацыя на асноўныя падзеі канферэнцыі — тут.
📚 Дапаможам дзецям палітвязняў падрыхтавацца да школы! BYSOL адкрыў штогадовы збор на школьныя патрэбы дзяцей, чые бацькі знаходзяцца за кратамі або былі асуджаныя па палітычных матывах. Штогод фонд атрымлівае да 200 заявак ад такіх сем'яў. Дапамога ў 100 еўра дазваляе набыць школьныя прылады і хаця б частку неабходнага адзення. 💛 Сёлета збор ужо пачаўся з добрай навіны: дзякуючы дабрачыннаму розыгрышу падчас фіналу чэмпіянату свету па футболе ўжо сабрана 1177 еўра. Агульная мэта — 10 000 еўра, але пры вялікай колькасці заявак яе могуць павялічыць. 👉 Падтрымаць збор можна тут: https://bysol.org/be/bs/school2026/ #зборы
🇬🇧 Адкрыты набор на стыпендыю Chevening 2027/2028! Chevening — прэстыжная стыпендыя ўрада Вялікабрытаніі для тых, хто хоча атрымаць ступень магістра ў брытанскім універсітэце. Пакрываюцца ўсе асноўныя выдаткі! Падацца могуць кандыдаты і кандыдаткі з дыпломам бакалаўра, не менш як двума гадамі прафесійнага досведу і моцнай матывацыяй да лідарства. 📌 Яшчэ адно патрабаванне — пасля праграмы мінімум на два гады вярнуцца ў краіну паходжання. У выпадку Беларусі фармальна выключэнняў не прадугледжана, але на практыцы яны магчымыя. Гэта трэба індывідуальна пытаць у арганізатараў. ⏳ Заяўкі прымаюцца да 6 кастрычніка. 🔗 https://www.chevening.org/scholarship/belarus/ #адукацыя #магчымасці
📍 Ужо ў пятніцу — сайд-івэнты Канферэнцыі «Новая Беларусь». Не забудзьцеся зарэгістравацца! Напярэдадні канферэнцыі, 7 жніўня, у Варшаве адбудуцца сайд-івэнты, прысвечаныя самым актуальным тэмам для беларусаў і беларусак. Колькасць месцаў абмежаваная, таму варта зарэгістравацца загадзя. У праграме: 🔹 Мова, культура, адукацыя і медыя. 🔹 Роля Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны і адказнасць рэжыму. 🔹 Штучны інтэлект: магчымасці і рызыкі. 🔹 «Соймікі» і самакіраванне беларускіх супольнасцяў. 🔹 Будучыня беларускай грамадзянскай супольнасці. 🎨 А яшчэ ўжо сёння запрацуе выстава «2020: Гаворыць Мінск» у Музеі Вольнай Беларусі. Яна будзе адкрытая да 23 жніўня, уваход вольны. 📌 Падрабязная праграма і рэгістрацыя на сайд-івэнты — на сайце канферэнцыі: https://tsikhanouskaya.org/be/event/kanferenczyya-novaya-belarus
🌍 Шукаеце арганізацыю, якая адправіць вас на Erasmus+ або Еўрапейскі корпус салідарнасці? Вось дзе яе знайсці Для многіх праектаў Erasmus+ Youth і ESC падацца наўпрост не атрымаецца — спачатку трэба знайсці арганізацыю ў краіне вашага пражывання, якая стане вашым партнёрам у праекце. Вось дзе такую можна знайсці: 📌 Каталог акрэдытаваных арганізацый ESC — база арганізацый, якія ўжо працуюць з праграмай European Solidarity Corps. 📌 OTLAS Partner Finding (SALTO) — адна з найбуйнейшых баз youth-арганізацый для моладзевых абменаў, трэнінгаў і іншых праектаў Erasmus+ Youth. 📌 Нацыянальныя агенцтвы Erasmus+ — яны публікуюць спісы акрэдытаваных арганізацый, праводзяць інфармацыйныя сустрэчы і могуць падказаць, дзе шукаць партнёра ў вашай краіне. 💎 Больш падрабязная інструкцыя — у тэлеграм-канале «Твои возможности».
🎓 Калі вы пацярпелі ад рэпрэсій, EU4Belarus прапануе да 650 EUR штомесяц на навучанне ў Літве або Чэхіі CPVA адкрыла прыём заявак на стыпендыі для беларускіх студэнтаў і студэнтак, якія вучацца або плануюць навучанне ў Літве ці Чэхіі. 💶 Памер падтрымкі —…