tgindex
RAZAM e.V. - Belarusische Gemeinschaft

RAZAM e.V. - Belarusische Gemeinschaft

Статистика
@belarusrazam_infoбелорусский

Пішыце нам на contact@razam.de https://razam.de Facebook: https://www.facebook.com/BelarusRazamEV Instagram auf deutsch: https://instagram.com/razam.de Instagram па беларуску: https://instagram.com/bel.razam.germany

Последний пост
28 мая
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
25
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
754
0 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
1 124
24 постов
Вовлечённость
149,1%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 25
Упоминаний
4
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
1/48двое суток
1/72трое суток

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 28 мая3582110из sekktor

    🫰 Дапамажыце захаваць беларускую прастору ў цэнтры #Берлін — збор ад RAZAM Belarusian Community e.V. | #Германія → У беларускай супольнасці ў Берліне можа захавацца і развіцца свая прастора ў Haus der Statistik. 👷 Haus der Statistik — былы будынак статыстычнага ўпраўлення ГДР, які цяпер ператвараецца ў сацыякультурны хаб. 👨‍💻 RAZAM працуе ў гэтым будынку з 2021 года. За гэты час тут праходзілі беларускія імпрэзы, канцэрты, выставы, лекцыі і чытанні, сустрэчы з маста(ч)камі і актывіст(к)амі, супольныя праекты і падзеі для беларусаў і беларусак у Берліне. 💡 RAZAM збірае апошнія 7 050 EUR, каб стаць часткай кааператыва AndersMachen eG і працягнуць арэнду памяшканняў у HDS. Чаму гэта важна: • Прасторы ў эміграцыі становяцца месцам сустрэчы, падтрымкі і супольнай дзеі • У цэнтры Берліна можа захавацца беларускае месца для культуры, дыялогу і новых ініцыятываў. 🐷 Засталося сабраць: 7 050 EUR. 🔗 Падтрымаць збор навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

  • 21 мая517123из zbsunion

    ✍️ Праблемы беларускіх студэнтаў і студэнтак у краінах ЕС Мы, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў, праводзім даследаванне пра досвед беларускіх студэнтаў і студэнтак у Аўстрыі, Германіі, Чэхіі, Польшчы і Літве. 🗣 Нам важна зразумець з якімі адукацыйнымі, адміністратыўнымі і інтэграцыйнымі цяжкасцямі вы сутыкаецеся — і якія формы падтрымкі студэнтаў сапраўды працуюць! 📑 Калі Ты вучышся або нядаўна вучыўся ці вучылася ў ВНУ ў адной з гэтых краін, запоўні, калі ласка, кароткую анкету. Менавіта Твой досвед мае для нас значэнне! Гэта дапаможа лепш разумець патрэбы беларускіх студэнтаў і студэнтак за мяжой, а значыць — лепш адстойваць інтарэсы нашага студэнцтва і інтэграваць сапраўды дзейныя рашэнні! 🤝 ❕️Удзел у апытанні цалкам ананімны! Запаўненне анкеты зойме каля 5 хвілін! ➡️ Анкета! ‼️ Памятайце, што Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!

  • без подписи

  • 7 мая723435

    Іна Румянцава ўзнагароджаная прэміяй «Жанчына Еўропы 2026» З нагоды 35-годдзя прэміі «Жанчыны Еўропы» Еўрапейскі рух Германіі (EBD) адзначыў нашу шматгадовую актывістку RAZAM і былую 2-ю старшыню Іну Румянцаву. З 2020 года Іна нястомна змагаецца за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі, падтрымлівае палітычных зняволеных і іх сем’і, дапамагае беларускім уцекачам і трымае беларускую тэму ў еўрапейскім парадку дня. Гэтая ўзнагарода — прызнанне не толькі яе асабістага ўнёску, але і салідарнасці з Беларуссю ва ўсёй Еўропе. Шчыра віншуем!

  • 3 мая1 0082

    без подписи

  • 3 мая1 0112

    без подписи

  • 3 мая833542

    Старшыню RAZAM Марыю Рудзь узнагародзілі медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» 2 траўня 2026 года старшыня Беларускай Супольнасці RAZAM e.V. Марыя Рудзь была ўзнагароджаная медалём «За плённую працу на карысць Беларусі». Узнагароджанне адбылося падчас V Канферэнцыі беларусаў(-ак) свету ў Варшаве. Узнагароду ўручыў Аб’яднаны пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай. Больш інфармацыі

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • Выратаваная культурная спадчына: Беларускі музей з Ляймена цяпер у Вільні Пасля многіх гадоў нявызначанасці калекцыя Беларускага музея ў Ляймене (Германія) атрымала новае жыццё — цяпер яна даступная для шырокай публікі ў Беларускім музеі Луцкевіча ў Вільні. Гэты музей быў заснаваны ў 1982 годзе Юрыем Попкам, які, апынуўшыся ў выгнанні, прысвяціў сваё жыццё захаванню беларускай культуры. Дзякуючы яго намаганням і падтрымцы Барыса Кіта музей у Ляймене стаў сапраўдным цэнтрам беларускай памяці ў Еўропе. 📚 У калекцыі — унікальныя кнігі, дакументы, фотаздымкі, прадметы побыту і творы беларускай дыяспары з усяго свету. На жаль, з цягам часу музей быў закрыты, а частка калекцыі — страчаная праз пашкоджанні і неналежнае захоўванне. Але дзякуючы намаганням RAZAM e.V. удалося выратаваць значную частку спадчыны. 🤝 Вялікі дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у гэтым працэсе — асабліва Музею Луцкевіча, Фундацыі Крэчэўскага і Koura Initiative. Больш пра гісторыю музея

  • 24 мар.2 188730

    Reflect to Connect 2.0 Міжнародная трэнігавая праграма ў Італіі 📅 20–26 мая 2026 Табе ад 20 да 27 гадоў, ты з Беларусі або Германіі і ты мастак/мастачка, актывіст/актывістка, педагог/педагогіня або арганізатар/арганізатарка супольнасцяў? Ты падтрымліваеш дэмакратычныя каштоўнасці, устойлівасць і салідарнасць і цікавішся дзейнасцю грамадзянскай супольнасці? Тады гэтая праграма для цябе! ✨ Яна ўключае семінар у Італіі з наступнай праектнай фазай, у межах якой вы зможаце распрацаваць і рэалізаваць уласныя ідэі грамадскай актыўнасці — з фокусам на дэмакратыю, салідарнасць і моцныя супольнасці. Праграма таксама падтрымліваецца анлайн-кансультацыямі па метадах, якія ўмацуюць распрацоўку праектаў, лідарства і грамадзянскую актыўнасць у вашых супольнасцях. Праграма арганізуецца RAZAM у супрацоўніцтве з RADA пры падтрымцы EVZ. Падаць заяўку да 27.03.

  • 23 февр.1 032573

    🕯 Памёр Дзяніс Сакалоўскі — былы палітвязень і чалец «RAZAM» З глыбокім сумам паведамляем, што 21 лютага 2026 года раптоўна сышоў з жыцця наш сябра, калега і паплечнік Дзяніс Сакалоўскі. Яму было 47 гадоў. Дзяніс быў прафесійным аператарам (тэлеканал «Беларусь-1»). У канцы 2020 года яго затрымалі па рэзананснай «справе Прэс-клуба». Ён правёў за кратамі многія месяцы і быў вызвалены па памілаванні 23 жніўня 2021 года. Апошнія гады Дзяніс жыў у Берліне. Ён не заставаўся абыякавым: актыўна дапамагаў у арганізацыі мастацкіх і сацыяльных ініцыятыў, падтрымліваў супольнасць. Гэта непапраўная страта для ўсіх, хто яго ведаў. 💔 У Беларусі ў Дзяніса засталася непаўнагадовая дачка. Сям'я цяпер мае патрэбу ў нашай салідарнасці. Калі ў вас ёсць магчымасць, калі ласка, падтрымайце родных Дзяніса фінансава. Рэквізіты для дапамогі: 👤 Vasilina Sakalouskaya 🏦 IBAN: LT30 3250 0878 6078 9800 Спачуваем родным і блізкім. Сьветлая памяць.

  • 25 дек.1 024162из stranafund

    Калі нам звяртацца да вас, калі не сёння, у гэты святочны дзень? 🔸мы атрымалi 112 заявак ад дзяцей 🔸кожная заяўка — 50 еўра 🔸агульная сума збору зменьшылася з €7600 да €5600 🔸сабралі €1564 🔸засталося сабраць яшчэ €4000 Гэта вельмі сумная матэматыка. Мы разумеем, што вакол вельмі шмат болю і вострых патрэб. Мы разумеем, што сённяшняя павестка — гэта не адсутнасць сродкаў, каб павіншаваць дзетак палітзняволеных. Разам з тым мы  не можам праігнараваць лісты дзяцей і забыцца на іх малюнкі. Мы не можам не набыць падарунак. Мы не можам расчараваць іх — ці мала расчараванняў і болю ў кожным з гэтых дзяцей? Мы звяртаемся да вас у гэты светлы дзень з вялікай просьбай: далучыцеся да збору! Гэта ўжо зрабілі нашы сябры RAZAM e.V. — яны перавялі нам €700. Дзякуй! Бадай, гэта апошні шанец зладзіць праект як мае быць. Мы вельмі спадзяёмся на тое, што ўсё атрымаецца. Любы ўнёсак мае вялізнае значэнне!

  • 22 дек.1 789217

    🎄 Станьце часткай «Каляднага цуду» для дзяцей палітвязняў Сябры, набліжаюцца святы — час, калі кожнае дзіця чакае цуда. Але для многіх беларускіх сямей гэты час азмрочаны разлукай. Разам з фондам «Краіна для Жыцця» мы ладзім ініцыятыву Weihnachtswunder, каб прынесці кроплю святла і радасці дзецям нашых герояў. 📉 Якая сітуацыя зараз? На дадзены момант мы сабралі ўсяго 350 еўра. Гэтага пакуль недастаткова, каб парадаваць усіх дзяцей, якія маюць патрэбу ў нашай падтрымцы. 🎁 Як дапамагчы? Кошт аднаго падарунка — каля 40 еўра. Гэта не проста рэч, гэта знак таго, што пра іх сям'ю памятаюць, а іх бацькі — сапраўдныя героі. - Любы ваш данат мае значэнне: нават 5 ці 10 еўра набліжаюць нас да мэты. - Зрабіць данат праз PayPal: Націсніце тут - Ці праз банк: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V. IBAN: DE14430609671186206000 BIC: GENODEM1GLS GLS Gemeinschaftsbank Spendenzweck: Weihnachtswunder 2025 - Падрабязней пра ініцыятыву: Чытайце на сайце RAZAM Дзякуй за вашу падтрымку! 🤍❤️🤍

  • 3 дек.926203из stranafund

    🎄🤍 Беларуская суполка RAZAM e.V. у Германіі далучаецца да нашай акцыі не ўпершыню. Іх падтрымка заўсёды вельмі грунтоўная. 📌 Летась RAZAM e.V. сабралі 2480 еўра на падарункі для дзетак палітзняволеных. Гэта стала велізарнай дапамогай для нас і сапраўдным цудам для многіх сямей. Сябры! Дзякуй за вашу неабыякавасць, цеплыню, салідарнасць і веру ў тое, што кожнае дзіця verdient ein Weihnachtswunder. ❕Стаць калядным анёлам можа кожны. Арганізацыя, суполка ці адзін чалавек — важны кожны голас і кожны рэпост. Спасылка на збор 👇🏻 КАЛЯДНАЯ ПОШТА Разам мы можам больш 🤍🎁

  • 15 окт. 2025 г.1 00573из theothersby

    🤣Прэзентацыя і абмеркаванне даследавання: «Як (не) супрацоўнічаюць медыя і НДА» 86% прадстаўн_іц грамадзянскай супольнасці і 71% прадстаўн_іц медыя лічаць супрацоўніцтва паміж сектарамі карысным і патрэбным. 😉 Што тады замінае такому супрацоўніцтву? Якія ёсць бар’еры, запыты і чаканні адно ад аднаго? Як можна ўзмацняць узаемадзеянне і супрацоўніцтва? 😴 ІншыЯ, Razam e.V і БАЖ правялі даследаванне, каб адказаць на гэтыя пытанні. Вынікам даследавання таксама сталі рэкамендацыі і парады НДА і медыя адно аднаму пра тое, як можна паляпшаць сітуацыю і ўзмацняць супрацоўніцтва паміж рознымі сектарамі. Дзе і калі? Прэзентацыі пройдуць у двух гарадах: 🤓Вільнюс: 23 кастрычніка 17:00-19:30 🤓Варшава: 30 кастрычніка 17:00-19:30 Калі вы не можаце наведаць афлайн мерапрыемства, але вынікі даследавання вам цікавыя, то ў форме рэгістрацыі вы можаце пакінуць сваю пошту, каб мы даслалі вам поўны тэкст даследавання. Для каго гэтая сустрэча? 🤓Медыярэдакцыі і журналіст_кі 🤓НДА і незалежныя актывіст_кі 🤓Даследчы_цы і іншыя зацікаўленыя бакі 🤲 Рэгістрацыя адкрыта да канца дня 21 і 28 кастрычніка для Вільнюса і Варшавы адпаведна. Мерапрыемства ладзіць арганізацыя ІншыЯ і аб’яданне беларусаў Нямеччыны Разам у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Press Club Belarus. Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай @theothersby (унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў) Бяспечныя каналы: theothersby.org | Instagram | TikTok

  • Добрыя навіны: Дзякуючы вашай падтрымцы мы ўжо сабралі больш за 50 % ад нашай мэты збору сродкаў! Але мы яшчэ не на фінішы: да канца лістапада трэба сабраць другую палову (каля 20 000 еўра), каб працягваць нашу працу для Беларусі. Толькі дзякуючы вашым ахвяраванням мы можам працягваць нашу дзейнасць — ад падтрымкі палітвязняў і іхніх сем’яў да культурных і адукацыйных праектаў у выгнанні. Мы арганізуем мерапрыемствы, падтрымліваем беларускі дэмакратычны рух і ствараем прасторы для абмену і салідарнасці. Кожны ўнёсак мае значэнне — вялікі ці малы. Ахвяруйце зараз тут. Дзякуй вам за падтрымку!

  • без подписи