Народныя амбасады Беларусі
СтатистикаКанал Народных амбасадаў Беларусі (НА) ў якім мы распавядаем аб сваёй дзейнасці і звязаных з намі навінах. Публічны чат для размовы: @PEofBelarus_chat Чат-бот для зваротнай сувязі: @PEofBelarus_bot E-Mail: help@belarusabroad.org
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 24
- Всего постов
- 24
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 90
- 1/48двое суток
- 103
- 1/72трое суток
- 111
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
🇱🇻 Дзень Рыгі Запрашаем наведаць беларускі стэнд, арганізаваны Народнай амбасадай Беларусі ў Латвіі сумесна з Асацыяцыяй беларусаў Латвіі «Суполка». "15 жніўня ў Верманскім садзе наш стэнд пад бел-чырвона-белым сцягам ужо трэці раз прадставіць дэмакратычную Беларусь побач з павільёнамі еўрапейскіх амбасад". Расклад актыўнасцей на стэндзе: 12:00 – 14:00 — майстар-клас з Вольгай Якубоўскай 15:00 – 17:00 — майстар-клас з Вольгай Якубоўскай 12:00 – 17:00 — аквагрым з беларускімі сімваламі для ўсіх ахвотных 📚 Беларускія кнігі ад выдавецтва Gutenberg 16:50 — Выступ беларускага гурта SHUMA на галоўнай сцэне! 🗓 15 жніўня (субота) 🕖 12:00 – 18:00 📍 Верманскі сад Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
без подписи
🇧🇬 Добрыя навіны ад Народнай амбасады Беларусі ў Балгарыі "У нас вызначылiся некаторыя пазітыўныя зрухі адносна магчымасці атрымання часовага дакумента, які сведчыць асобу, пры аб’ектыўнай немагчымасці замяніць пашпарт. Згодна з лістом кіраўніка Дырэкцыі «Міграцыя», асобы, якія маюць дазвол на пастаяннае або на доўгатэрміновае пражыванне (паводле Дырэктывы Савета ЕС 2003/109/EC), змогуць пры жаданнi атрымаць часовы дакумент замежнiка. У сувязі з адсутнасцю паўнавартаснага аналага пашпарта замежніка ў Рэспубліцы Балгарыя, гэты дакумент, на жаль, будзе мець вельмі абмежаваны функцыянал, але, магчыма, стане важным крокам наперад i дапаможа часова вырашыць праблемы (прынамсi, для дзяцей), а над пошукам больш зручнага рашэння адмысловая група пры МУС Балгарыi працягне працаваць i надалей. У перспектыве, канешне, вырашэнне пытання беларусаў з часовым дазволам на пражыванне, i, згодна з нашымi крынiцамi, падчас будучай сесii Народнага сходу Балгарыi плануецца з'яўленне заканапраекта, якi будзе скiраваны на далейшае паляпшэнне умоў для легалiзацыi беларусаў у Балгарыi". Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Швецыя афіцыйна прызнала немагчымасць бяспечнага атрымання пашпартоў беларусамі на радзіме і спрасціла выдачу дакументаў Міграцыйная служба Швецыі абнавіла сваю прававую пазіцыю адносна немагчымасці атрымаць новы беларускі пашпарт. Цяпер прызнана: беларусы пры вяртанні на радзіму з-за замены пашпарта могуць сутыкнуцца з палітычна матываваным пераследам, у тым ліку з затрыманнямі. Гэта рашэнне — вынік працяглай і сістэмнай працы Офіса Святланы Ціханоўскай, Народных амбасадаў, беларускай дыяспары ў Швецыі, а таксама праваабарончых арганізацый. Пасля таго, як рэжым забараніў консульствам выдаваць пашпарты, каманда Офіса правяла серыю сустрэч з урадам і Міграцыйнай службай Швецыі, перадаючы доказы рэпрэсій і затрыманняў на мяжы. Што гэта значыць на практыцы для беларусаў у Швецыі: – Права на пашпарт іншаземца (främlingspass): Калі ў вас сканчаецца ці ўжо скончыўся пашпарт, Швецыя разглядае вас як чалавека, які фізічна не можа яго атрымаць. Гэта дае магчымасць атрымаць шведскі пашпарт іншаземца. – Заявы на ВНЖ без дзеючага беларускага пашпарта: заяўнік можа быць вызвалены ад патрабавання мець пашпарт, калі яго немагчыма атрымаць у разумныя тэрміны праз беларускае консульства ці ўлады на радзіме. У цяперашніх умовах Міграцыйная служба прызнае, што беларус за мяжой такой магчымасці не мае, таму заявы на атрыманне ці падаўжэнне ВНЖ могуць разглядацца нават без дзеючага пашпарта. Важна ўдакладніць, што прававая пазіцыя абноўлена толькі адносна пытання наяўнасці дзеючага беларускага пашпарта пры здзяйсненні міграцыйных працэдур. То бок іншыя крытэры прадастаўлення легалізацыі ў Швецыі на тых ці іншых падставах застаюцца нязменнымі. «Мы доўга працавалі над тым, каб краіны Еўропы зразумелі: паездка за пашпартам у Беларусь для многіх — гэта прамы шлях у турму. Рашэнне Швецыі паказвае, што такія крокі ў напрамку спрашчэння жыцця беларусаў магчымыя. Я шчыра дзякую ўсім беларусам і дыяспары ў Швецыі, Народным амбасадам, арганізацыям і актывістам, якія не спыняліся і адвакатавалі гэтае пытанне. Гэта наш супольны вынік і прыклад для іншых краін Еўропы, што трэба працягваць працаваць і лабіяваць інтарэсы беларусаў», — дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
🥂 Першы дыпламатычны прыём Народных амбасадаў Беларусі 7 жніўня ў Варшаве адбыўся першы дыпламатычны прыём, арганізаваны Народнымі амбасадамі Беларусі. Мы сабралі разам дыпламатаў і дыпламатак з розных краін, міжнародных партнёраў і партнёрак, прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай дэмакратычнай супольнасці і нашых сяброў і сябровак, якія на працягу многіх гадоў падтрымліваюць Беларусь і беларусаў. Гэта быў вечар жывых размоў, новых знаёмстваў і сустрэч з тымі, з кім нас ужо звязваюць гады супрацоўніцтва. Без доўгіх прамоў і фармальнасцяў, але з вялікай колькасцю ідэй, планаў і размоў пра Беларусь. Для Народных амбасадаў гэта першы досвед правядзення дыпламатычнага прыёму такога фармату — і мы вельмі рады, што ён атрымаўся менавіта такім: цёплым і ўтульным. Дзякуем усім, хто быў з намі ў гэты вечар, і хто дапамог зрабіць гэтую сустрэчу магчымай! Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Памёр вядомы беларускі палітык Аляксандр Мілінкевіч. Спачуванні родным, сябрам. Спачуванні ўсёй Беларусі.
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи