tgindex
Парламенцкі Канал

Парламенцкі Канал

Статистика

Гэта канал 👉аб парламентарызме 👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы 👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”

Последний пост
07:31
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
35
Всего постов
1 010
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
618
+2 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
58
40 постов
Вовлечённость
9,4%
к подписчикам
Постов в день
5,0
всего 1 010
Упоминаний
3
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
49
1/48двое суток
56
1/72трое суток
60

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 07:313712

    видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • У Расіі ёсць попыт на іншы выбар — але выбар забіраюць Паводле даследавання незалежнай даследчай групы ExtremeScan, у ліпені, яшчэ да зняцця «Яблока» з выбараў у Дзяржаўную думу, 6% вызначыўшыхся выбаршчыкаў называлі гэтую партыю сваёй перавагай. У агульнай выбарцы — 4%. Гэта ўжо вышэй за 5%-ны бар’ер, які «Яблоко» не пераадольвала на выбарах з 2003 года. Больш за тое, даследчыкі лічаць, што калі б партыю не знялі з выбараў, яна магла б прыцягнуць значную частку антываеннага электарату і ў выніку атрымаць каля 18–20% галасоў. Для параўнання, сярод вызначыўшыхся за «Единую Россию» былі гатовыя галасаваць 38%, за КПРФ — 20%, за «Новых людей» — 15%, за ЛДПР — 12%. І тут важная не толькі расійская статыстыка. У аўтарытарных і дыктатарскіх рэжымах заўсёды існуе частка грамадства, якая не падтрымлівае ўладу. Пытанне ў тым, ці мае гэты электарат магчымасць ператварыць сваю нязгоду ў палітычны выбар. Калі незалежную партыю здымаюць з выбараў, яе кандыдатаў не дапускаюць, а палітыкаў пераследуюць, афіцыйны вынік ужо не паказвае рэальных настрояў грамадства. Менавіта таму для дэмакратыі важныя не толькі самі выбары, але і свабода ўдзелу, рэальная палітычная канкурэнцыя і магчымасць галасаваць за тых, каго ўлада не хоча бачыць у парламенце. Расія яшчэ раз паказвае: калі ў грамадства забіраюць выбар, гэта не азначае, што знікае незадаволенасць уладай. Яна проста перастае быць бачнай у афіцыйнай статыстыцы. Далучайся 🖌 https://t.me/parlamentbel #Расія #Яблоко #Выбары #Парламент #Дэмакратыя #Аўтарытарызм #ПалітычнаяКанкурэнцыя #Беларусь #ПравыЧалавека

  • Новы дзень-новыя падзеі! СУБОТА, 15.08.2026 НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Далучайся і будзем разам🖌 https://t.me/parlamentbel

  • Як сплануеш жнівень — такія вынікі атрымаеш восенню. Анатоль Лябедзька сустрэўся з кіраўніком групы «За дэмакратычную Беларусь» у Сейме Літвы Русланасам Баранавасам. Абмеркавалі канкрэтныя крокі на бліжэйшыя месяцы. ⚪️🔴⚪️ 25 жніўня — дзень, калі Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. Прагаварылі пра дзеянні, якія група плануе правесці ў гэты дзень. 🎓 Парламентарызму трэба вучыцца. Таму абмеркавалі арганізацыю ў Сейме Літвы семінара-трэнінгу для прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і беларускіх палітычных партый. 🌍 Асобны блок — супраца ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Бліжэйшая сесія адбудзецца ў кастрычніку. Прапрацавалі магчымасць правядзення там асобнага мерапрыемства разам з сябрамі групы «За дэмакратычную Беларусь» у ПА АБСЕ. 🤝 Сустрэча Альянсу дэпутацкіх груп «за дэмакратычную Беларусь» у Вільні ў чэрвені 2027 года - Мэты, задачи, праект праграмы Таксама абмеркавалі вынікі Варшаўскай канферэнцыі «Новая Беларусь»

  • видео или голосовое, без подписи

  • Двое новых "хросных" з Літвы і Германіі для палітвязняў у Беларусі У межах кампаніі #WeStandBYyou Томас Тамілінас (Літва) і Ціна Вінклман (Нямеччына) выказваюць сваю падтрымку Артуру Голубеву і Тарасу Мачынскаму. Томас Тамілінас — дэпутат Сейма і чалец дэпутацкай групы "За дэмакратычную Беларусь". «Галоўная мэта майго рашэння стаць "хросным" у межах кампаніі #WeStandBYyou — гэта праявіць салідарнасць з людзьмі, якія змагаюцца за нашы каштоўнасці і ведаюць, што дэмакратыя — гэта не дадзенасць ад прыроды, а арыенцір, да якога мы заўсёды павінны імкнуцца. Як дэпутат парламента, я працую ў групе, якая падтрымлівае дэмакратычную Беларусь, і дапамагаць — гэта мой абавязак». Ціна Вінклман — дэпутатка Бундэстага ад партыі "Саюз 90 / Зялёныя" «Я бяру на сябе ролю "хроснай" Тараса Мачынскага. Суд над ім праходзіў за зачыненымі дзвярыма, што зрабіла хоць якое незалежнае назіранне немагчымым. Такі падыход з'яўляецца часткай сістэматычнага пераследу іншадумства рэжымам Лукашэнкі» 🖌 https://t.me/parlamentbel

  • Хто рана ўстае, той да Сейма даходзіць! Анатоль Лябедзька і Томас Томілінс, старшыня Камітэта па сацыяльных пытаннях Сейма Літвы, правялі чарговую працоўную сустрэчу. Анатоль Лябедзька найперш павіншаваў Томаса Томілінаса з далучэннем да ініцыятывы «Хросныя для беларускіх палітвязняў» — важнага жэсту салідарнасці з беларусамі, якія сёння знаходзяцца за кратамі. Падчас сустрэчы абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў: 🔹 абмену вадзіцельскіх правоў для беларусаў, якія пражываюць у Літве; 🔹 магчымых зменаў заканадаўства ў частцы падтрымкі людзей з інваліднасцю; 🔹 салідарнасці з беларусамі 25 жніўня, у дзень, калі ў 1991 годзе Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі атрымала статус канстытуцыйнага закона; 🔹 ініцыятывы па стварэнні соймікаў (мясцовых прадстаўнічых рад беларусаў) Далучайся 🖌 https://t.me/parlamentbel #Беларусь #Літва #СеймЛітвы #БеларускіяПалітвязні #Салідарнасць #Соймікі

  • #БЕЗ ПРАТАКОЛА Як Зяленскі гуляў ў настольеы тэніс, страляў з лука і падымаў штангу🏋🏻‍♀️🏓 Далучайся да нас 🖌 https://t.me/parlamentbel #зяленскі #украіна #спорт

  • Новы дзень-новыя падзеі! ПЯТНІЦА, 14.08.2026 НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Далучайся і будзем разам🖌 https://t.me/parlamentbel

  • видео или голосовое, без подписи

  • ⬜🟥⬜ Новыя подпісы пад петыцыяй за БЧБ-сцяг на Грунвальдскім полі Ініцыятыва, каб на Грунвальдскім полі быў усталяваны флагшток з бел-чырвона-белым сцягам, становіцца ўсё больш заўважнай. Да петыцыі далучаюцца новыя парламентарыі з розных краін. Менавіта таму ўзнікла ініцыятыва ўсталяваць на Грунвальдскім полі флагшток з БЧБ . Гэта быў бы выразны знак памяці пра беларускі ўдзел у гэтай гістарычнай перамозе і сімвал таго, што Беларусь была і застаецца часткай еўрапейскай гісторыі. Свае подпісы ўжо паставілі прадстаўнікі парламентаў Украіны і Польшчы. Сярод іх — Міхал Камінскі, віцэмаршалак Сената Польшчы, а таксама Вадзім Галайчук, сустаршыня групы «За дэмакратычную Беларусь» у Вярхоўнай Радзе Украіны. Гэта добры пачатак! 🇵🇱🇺🇦⬜🟥⬜ “Парламенцкі Канал” перакананы, што да ініцыятывы далучацца новыя парламентарыі і ў 2027 годзе мы зможам пабачыць бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі. Гэта адпавядае чаканням не толькі беларусаў, але і ўсіх, хто жыве з прынцыпам: «За нашу і вашу свабоду!»

  • #БЕЗ ПРОТОКОЛА Завирусилось видео с девушкой, которая будит Трампа на совещании😂 На её животе якобы спрятана кнопка: как только Трамп начинает дремать, она получает сигнал, двигает рукой - и «будит» его. В соцсетях ролик набрал более 7 млн просмотров, а девушке дали прозвище The Zapper (Шокер). 🖌подпишись https://t.me/parlamentbel #трамп #сон #шркер #Zapper

  • Новы дзень-новыя падзеі! ЧАЦВЕР, 13.08.2026 НЕ БЫЦЬ СКОТАМ! Далучайся і будзем разам🖌 https://t.me/parlamentbel

  • США Выборы Добро пожаловать в предвыборную кампанию 2028! На протяжении всей политической карьеры Марко Рубио его жена Жанетт держится в тени. Она давала интервью всего дважды – в 2012 г. (когда Митт Ромни рассматривал Рубио в качестве кандидата в вице-президенты) и в 2016 г. (когда сам Рубио выдвигался на праймериз Республиканской партии). И вот первое с 2016 г. интервью. В каждом цикле наступает момент, когда все отрицают, что кампания началась, хотя «все всё понимают». Именно в этот момент публикуются идиллические семейные портреты и какие-нибудь «10 пунктов о том, как нам обсутроить США» (недавно, что тревожит, такие пункты выкатил Такер Карлсон, а до него, ожидаемо, Рэм Эманьюэл). Жанетт в 2016 г. конечно же записывала короткие предвыборные ролики вместе с 4 детьми и ездила с мужем по штату. Она и сейчас регулярно появляется с Рубио, путешествует, посещает официальные мероприятия. Но молча. Прославилась она в Вашингтоне тихой привычкой передавать Рубио свой телефон, чтобы он его нёс. После того как Рубио стал Госсекретарём, в качестве шутки (или не шутки) ей подарили несколько больших дамских сумок. Сегодня Марко и Жанетт вместе дают интервью Кэти Миллер, это не выступление на HBO или Fox News, а почти подкаст Белого дома (Кэти – жена Стивена Миллера, она работала в аппарате Майка Пенса, в Министерстве внутренней безопасности и у Илона Маска). Выглядит безопасно, выглядит не по-предвыборному. Почему сейчас? В феврале, по данным Университета Нью-Гэмпшира, Вэнс опережал Рубио со счётом 53 к 7. Сейчас соотношение сил изменилось до 36 к 26. В пробном голосовании Саммита западных консерваторов 1 августа Рубио набрал 57% против 21% у Вэнса. Да, рейтинги за 2 года до выборов нерепрезентативны. Но именно так и работают «теневые праймериз». Самое время прощупать почву. Далучайся і будзем разам 🖌 https://t.me/parlamentbel #сша #выборы #рубио #белыйдом

  • Падтрымка беларусаў і беларускай мовы Спікер Сейма Літвы Юозас Олекас выступіў за тое, каб у Вільні беларусы і ўкраінцы маглі звяртацца да муніцыпальных службаў на сваіх мовах, а не былі вымушаныя карыстацца рускай. Гэта важная і слушная пазіцыя. Беларусы, якія прыехалі ў Літву, павінны мець магчымасць размаўляць з дзяржаўнымі і муніцыпальнымі службамі па-беларуску. «Лічу, што афіцыйна мы павінны выкарыстоўваць дзяржаўную мову. Але ў зносінах прысутнічаюць і іншыя народы, моваў якіх у Вільні стала больш. Перш за ўсё я маю на ўвазе ўкраінцаў і беларусаў, якіх не абавязкова прымушаць размаўляць па-руску. Відавочна, неабходна знайсці кампраміс для прыезджых: госця можна прыняць і на яго мове», — сказаў Юозас Олекас. Пры гэтым спікер слушна падкрэслівае, што для тых, хто плануе доўга жыць у Літве, важна вывучаць літоўскую мову. Але для гэтага дзяржава павінна стварыць рэальныя і даступныя магчымасці. «Нам варта найперш умацоўваць магчымасці вывучэння мовы, рабіць іх даступнымі для тых, хто прыбывае ў нашу краіну», — адзначыў спікер Сейма. Беларуская мова — не руская. Таму вельмі важна, што на ўзроўні кіраўніцтва Сейма Літвы гучыць выразная прапанова паважаць моўную ідэнтычнасць беларусаў. Дзякуй, спікер Олекас! 🇱🇹 #Беларусь #БеларускаяМова #Літва #Вільнюс #БеларусыуЛітве

  • 🏛️ Бальная зала Трампа ў Белым доме: суд сказаў — стоп Федэральны апеляцыйны суд ЗША пацвердзіў папярэднюю забарону на будаўніцтва новай бальнай залы ў Белым доме. Гаворка ідзе пра маштабны праект плошчай каля 8 360 м², які плануецца размясціць на месцы знесенага Усходняга крыла Белага дома. Кошт праекта ўжо вырас да прыкладна $400 млн — удвая ў параўнанні з першапачатковымі ацэнкамі. ⚖️ Але галоўнае ў гэтай гісторыі — не кошт і нават не архітэктура. Суд пастанавіў, што праект такога маштабу не можа рэалізоўвацца выключна рашэннем выканаўчай улады. Пытанне павінна вырашацца з удзелам Кангрэса ЗША, паколькі гаворка ідзе пра істотную перабудову комплексу Белага дома. Пазоў супраць адміністрацыі Трампа падаў National Trust for Historic Preservation пасля таго, як Усходняе крыло было знесена, а адміністрацыя пачала рэалізацыю праекта без папярэдняга адабрэння Кангрэса. Раней іншы федэральны суддзя ўжо прыпыніў надземныя працы, але дазволіў працягваць падземныя работы. 🏛️ Адміністрацыя Трампа не збіраецца здавацца. Міністэрства юстыцыі настойвае, што суды наогул не павінны ўмешвацца ў праект, які фінансуецца прыватнымі ахвяраваннямі. Адміністрацыя таксама сцвярджае, што старое Усходняе крыло не забяспечвала належнай абароны прэзідэнта і супрацоўнікаў Белага дома. Далей справа можа дайсці да Вярхоўнага суда ЗША. У адміністрацыі ёсць 14 дзён для падачы апеляцыі, а Трамп ужо заявіў, што зробіць гэта неадкладна. 🔎 Для амерыканскай палітычнай сістэмы гэта значна больш, чым спрэчка вакол аднаго будынка. Гэта чарговая праверка таго, дзе заканчваюцца паўнамоцтвы прэзідэнта і пачынаюцца паўнамоцтвы Кангрэса і судовай улады. Бо нават прэзідэнт ЗША не павінен мець магчымасці проста сказаць: «Я вырашыў — значыць, будуем». Далучайся 🖌 https://t.me/parlamentbel #ПарламенцкіКанал #ЗША #Трамп #БелыДом #Кангрэс #ВярхоўныСуд #Дэмакратыя #ПадзелУладаў #Парламентарызм

  • ‼️ Больш не Януковіч: сталі вядомыя дэталі жыцця экс-прэзідэнта-ўцекача ў Расіі і яго фальшывае імя Расследаванне «Тэлебачання Таронта» раскрывае новыя падрабязнасці жыцця Віктара Януковіча і яго сям’і ў Расіі. ▪️ Януковіч падарожнічае пад імем Алег Леонаў, а члены яго сям’і валодаюць значнай нерухомасцю і мільёнамі долараў на дэпазітах. ▪️ Экс-прэзідэнт-уцякач і яго грамадзянская жонка Любоў Паляжай, імаверна, жывуць у маёнтку ў Сочы. ▪️ Януковіча і яго сям’ю, верагодна, ахоўвае каманда былых супрацоўнікаў УДО, якія пасля ўцёкаў з Украіны пачалі служыць у Федэральнай службе аховы Расіі і знаходзяцца ў вышуку ва Украіне. ▪️ За гады жыцця ў Расіі Любоў Паляжай стала ўладальніцай больш чым 370 гектараў зямлі ў Сочы і каля 2400 м² нерухомасці. ▪️ У яе ўласнасці — пяць кватэр, пяць дамоў і чатыры іншыя памяшканні. У тым ліку дзве кватэры ў Маскве плошчай 102 і 147 м². ▪️ Таксама журналісты знайшлі нумар тэлефона, якім карысталася былая афіцыйная жонка Януковіча Людміла Януковіч, на расійскім партале «Госуслуги». З 19 чэрвеня 2026 года ў рэестры ён пазначаны як нумар памерлай асобы. ▪️ Старэйшы сын Януковіча Аляксандр цяпер разам з жонкай і двума сынамі жыве ў Расіі пад прозвішчам Сакаловы. ▪️ За гады жыцця ў Расіі жонка Аляксандра Януковіча Алена набыла 27 тысяч м² нерухомасці, у тым ліку ў элітным катэджным пасёлку «Бенелюкс» пад Масквой. ▪️ Унук Януковіча Віктар у 2024 годзе меў на расійскіх дэпазітах амаль 5 мільёнаў долараў. Усё гэта яшчэ раз паказвае простую рэч: дыктатары і аўтарытарныя кіраўнікі ніколі не забываюць пра сябе, сваю сям’ю і сваё багацце. Нават калі краіна застаецца ў крызісе, а людзі плацяць высокую цану за іх палітыку. Януковіч уцёк з Украіны, але, як вынікае з расследавання, яго сям’я працягвае жыць у Расіі ў раскошы і фінансавай бяспецы. 🖌далучайся https://t.me/parlamentbel #Украіна #Януковіч #Расія #Аўтарытарызм #Дэмакратыя

  • 🇭🇺 Былы кіраўнік Вярхоўнага суда стаў новым прэзідэнтам Венгрыі Нацыянальная асамблея Венгрыі 11 жніўня абрала новым прэзідэнтам краіны 73-гадовага юрыста Андраша Баку — былога кіраўніка Вярхоўнага суда і суддзю Еўрапейскага суда па правах чалавека. 📌 Як прагаласаваў парламент: ▪️ у галасаванні ўдзельнічалі 146 дэпутатаў; ▪️ 140 — «за»; ▪️ 6 — «супраць»; ▪️ іншых кандыдатаў не было. Дэпутаты Fidesz–KDNP, якія цяпер знаходзяцца ў апазіцыі пасля перамогі TISZA, байкатавалі галасаванне і пакінулі залу. Андраш Бака з 1991 па 2008 год працаваў суддзёй Еўрапейскага суда па правах чалавека. У 2009 годзе ён узначаліў Вярхоўны суд Венгрыі. Аднак ужо праз два гады Бака страціў пасаду пасля канстытуцыйнай і судовай рэформы ўрада Віктара Орбана. Сам ён лічыў, што яго звальненне было звязана з крытыкай рэформы. Цяпер чалавек, які калісьці адкрыта крытыкаваў судовую палітыку ўрада Орбана і страціў сваю пасаду, становіцца прэзідэнтам Венгрыі. 🗓️ Афіцыйна Андраш Бака ўступіць на пасаду 19 жніўня. Для Венгрыі гэта знакавая палітычная змена: пасля перамогі TISZA на парламенцкіх выбарах краіна атрымала новага прэзідэнта, які мае вялікі досвед працы ў еўрапейскай сістэме правасуддзя. 🖌далучайся https://t.me/parlamentbel #Венгрыя #АндрашБака #Еўропа #Дэмакратыя #Парламент

  • 12 авг.382из European_Dialog

    🏛️ Ці ведаем мы, якім будзе беларускі дом? На панэлі «Постлукашэнкаўская Беларусь: рэформы, перспектывы, бачанне будучыні» адбылася цікавая дыскусія пра будучыню нашай краіны. Анатоль Лябедзька, прэзентуючы «Пазітыўную альтэрнатыву», звярнуўся да залы. Нагадаем што ў канферэнцыі ўдзельнічалі каля 300 чалавек. Пытанне было простае: ❓ Хто ў гэтай зале не чуў і не ведае пра праект Канстытуцыі Новай Беларусі? Уверх узняліся толькі чатыры рукі. Здавалася б, дробязь. Але гэта вельмі добры знак. Гэта азначае, што найбольш актыўная, дзеяздольная і перспектыўная частка беларускага грамадства ўжо ведае: у нас ёсць не толькі мары пра будучыню, але і канкрэтныя напрацоўкі, дакументы і бачанне таго, як можа быць уладкаваная Новая Беларусь. Як сказаў Анатоль Лябедзька, “у нас ужо ёсць дакументы, якія можна назваць чарцяжом беларускага дома ў Еўрапейскім квартале. 🇪🇺 Цяпер галоўнае — не толькі ўяўляць будучыню, але і мець гатовыя рашэнні для яе будаўніцтва. Далучайся, тут вучаць ДУМАЦЬ🤝 https://t.me/European_Dialog

Парламенцкі Канал — tgindex