tgindex
Наступ
@mnastupНовости и СМИбелорусский

Фракцыя КР Беларусі ІІ і ІІІ скліканьняў. Калі беларус чуе "Наступ", ён пытаецца - Адкуль? Калі змагар чуе "Наступ", ён пытаецца - Куды? instagram.com/mnastup Наш канал рэжымам Лукашэнкі прызнаны экстрэмісцкім 🫥

Последний пост
9 авг.
Последнее чтение
14 авг.
Постов за неделю
3
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
358
+1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
341
20 постов
Вовлечённость
95,3%
к подписчикам
Постов в день
0,4
всего 20
Упоминаний
3
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
138
1/48двое суток
158
1/72трое суток
170

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Можа не адлюстроўваць меркаванне рэдакцыі

  • 9 авг.156161

    видео или голосовое, без подписи

  • 9 авг.233143

    Я не разумею, чаму "эксперты" пішуць рэзалюцыі для палітычных канферэнцый. Кансультуйце, на здароўе. Пісаць ПРАГРАМНЫЯ ПАЛІТЫЧНЫЯ дакументы? Вы там з глузду з'ехалі? Калі эксперт пачынае абслугоўваць адну палітычную групу, у тым ліку пішучы для іх палітычныя дакументы, то трэба здымаць капялюш эксперта і апранаць капялюш "супрацоўнік". Альбо не саромяцца і клейміцца палітыкам, і разам з астатнімі за ўсё адграбаці. Такое вось непапулярнае меркаванне і так званы камінг-аут. Можа не адлюстроўваць меркаванне рэдакцыі і ўсё такое.

  • Ой, не той чацік...

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • 7 авг.203202

    Калегі! Не забудзьце абавязкова заўтра перад пачаткам канферэнцыі адпрактыкаваць ранішнія афірмацыі!

  • видео или голосовое, без подписи

  • 4 авг.325154

    Мы, беларускія дэмакрытычныя сілы, У КР ідзе агульнае галасаваньне за рэзалюцыі да Канфэрэнцыі «Новая Беларусь» 2026. Гэта будзе ганьба для дэмакратычных сілаў Беларусі, калі іх падтрымае КР. Тлумачу, чаму. Мы ня ведаем, хто аўтары. Ні па адным дакумэнце. Ня ведаем і таго, ці былі далучаныя экспэрты. Высьветліў толькі, што рэзалюцыю пра падтрымку вэтэранаў пісала прадстаўніца АПК па ЭКАНОМІЦЫ (бо выдаліла мае камэнтары з дакумэнту). Мяркуючы па тэксьце й камэнтарах да яго, вайскоўцы, якім яна нібыта прысьвечаная, нават яго ня бачылі. Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы ў камэнтарах да рэзалюцыю супраць рэпрэсіяў назвала яе «вадой». Тэксты аніхто не вычытваў, у тым ліку на граматычныя памылкі. Значную частку, відавочна, генэраваў штучны інтэлект. Гэта было б дапушчальна пры ўмове, што нехта правярае вынік. Аніхто іх не правяраў. Рэзалюцыя па мэдыя: «Сёння, пасля скарачэння міжнароднай дапамогі, незалежныя медыі перажываюць скарачэнне міжнароднай дапамогі, што паставіла многія незалежныя рэдакцыі перад пагрозай скарачэння дзейнасці, страты прафесійных каманд або закрыцця». У рэзалюцыі па добраахвотніках проста скапіяваны адказ мадэлі. Фармулёўкі, якія шкодзяць тым, каго мы нібыта абараняем «Законная служба ў Сілах абароны Украіны не павінна выкарыстоўвацца трэцімі дзяржавамі як падстава для выдачы, дэпартацыі або іншага прымусовага вяртання чалавека ў Беларусь, калі існуе рызыка палітычнага пераследу…» А калі рызыкі няма, дык можна выдаваць? Што такое «незаконная» служба? Калі чалавек у першыя дні вайны бараніў Кіеў у тэрабароне без належнага афармленьня, то яго дапушчальна выслаць? Задачы ёсьць, выканаўцаў няма «распрацаваць адзіны бяспечны пратакол прыёму паведамленняў, дакументавання выпадкаў, перанакіравання па юрыдычную дапамогу…» Хто павінен распрацаваць? І хіба ў той жа «Вясны» гэтага няма? «на працягу шасці месяцаў вызначыць упаўнаважаны каардынацыйны орган па супрацьдзеянні транснацыянальным рэпрэсіям» Хто адказны, якія паказьнікі выкананьня? Ёсьць звароты да міжнародных партнэраў. Хто іх будзе перакладаць і распаўсюджваць, адказу я таксама не атрымаў. І дзіўна выглядае, калі пытаньні стварэньня чарговых працэдур і дакумэнтаў у стол, якія “маюць праектны характар”, ставяцца ў адзін шэраг з вызваленьнем палітычных вязьняў, спыненьнем рэпрэсіяў або правядзеньнем свабодных выбараў. Дзьве рэзалюцыі пра адно й тое ж «Аб прыярытэтах беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва» і «Аб абароне суверэнітэту і недапушчэнні ўцягвання Беларусі ў вайну» супадаюць па зьмесьце большай часткай. Навошта выносіць абедзьве, невядома. Больш менш норм толькі палітычная рэзалюцыі пра агульнанацыянальны дыялог у фармаце Круглага стала, прынамсі, зразумелы сэнс. Астатняе ў такім выглядзе — сьмецьце, і галасаваць за такое не варта.

  • 4 авг.190202из euroradio

    Міжнародны “Наступ”: як адстаяць правы беларусаў у Бруселі і Страсбургу? На гэтae ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Маргарыта Ворыхава https://www.youtube.com/watch?v=Y0b8CW551sk

  • 31 июл.236311из rada_vision

    Маргарыта Ворыхава абраная кіраўніцай Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай Рады У другім туры галасавання кіраўніцай Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай Рады абраная Маргарыта Ворыхава («Наступ»). Вынікі галасавання: • Маргарыта Ворыхава («Наступ») — 40 галасоў; • Ксенія Луцкіна («Еўрапейскі выбар») — 31 голас; • Устрымаліся / супраць усіх — 5 галасоў. У галасаванні ўзялі ўдзел 76 з 80 дэлегатаў. Віншуем Маргарыту Ворыхаву з абраннем і жадаем плённай працы на карысць Каардынацыйнай Рады і Беларусі!

  • – Алё, Марго, ты перамагла! Я падлічыў, віншую!

  • 31 июл.3561610

    Спокойно товарищи, это называется новый мировой порядок

  • 28 июл.4981213

    СВОБОДНАЯ БЕЛАРУСЬ КАК ИНВЕСТИЦИЯ Свободная Беларусь — условие европейской безопасности Географию не переспоришь: Беларусь — коридор между НАТО и Россией, между Балтией и Украиной. Пока страна остаётся плацдармом для чужих ракет и баз, вся восточная архитектура ЕС держится на песке. Безопасность Вильнюса, Варшавы и Киева зависит от того, кто контролирует минский узел. Демократическая Беларусь — не подарок белорусам, а страховой полис для континента. Проблема носит конкретное имя. Режим Лукашенко за три десятилетия превратил государство в инструмент подавления народа и в разменную монету в чужих играх. Политзаключённые, разгромленное гражданское общество, уничтоженная пресса, страна под военной инфраструктурой — вот цена «стабильности». Отсюда задача для ЕС. Поддержка белорусской свободы должна стать стратегией: адресные санкции против репрессивного аппарата, помощь политзаключённым, финансирование независимых медиа и гражданского общества в изгнании, внятная визовая политика для беженцев от режима. Свобода покупается не лозунгами, а последовательными инвестициями. Кстати, об инвестициях и о вещах вполне конкретных. Продаётся гараж в Варшаве 🚗 Мокотув, капитальный, кирпичный, электричество, смотровая яма. Сухой, охраняемый паркинг, удобный подъезд, документы в порядке. Под машину, склад или мастерскую. Цена договорная, торг уместен. Пишите в личку. Свобода начинается с малого — например, с надёжного места, где всё под контролем.

  • 21 июл.1 739139

    Што ж там з акупацыяй? Фракцыя «Беларусы дзеяння» і Юрась Зянковіч апублікавалі праект рэзалюцыі Каардынацыйнай Рады «пра прызнанне часовай акупацыі Рэспублікі Беларусь Расейскай Федэрацыяй і захаванне беларускай дзяржаўнасці». Азнаёміўшыся з тэкстам праекта, а таксама «палітычна-прававым мемарандумам», далучаным да праекта, не магу прайсці міма. Юрась зыходзіць з таго, што пасля 2020 году Расейская Федэрацыя нібыта набыла над Рэспублікай Беларусь такую ступень палітычнага, вайсковага і стратэгічнага кантролю, якая дае дастатковую падставу кваліфікаваць стан краіны як часовую акупацыю ў форме апасродкаванага панавання праз залежны дзяржаўны апарат. Варта заўважыць, што ў праекце няма ніводнай спасылкі на міжнародныя акты — ён з’яўляецца зборам тэзаў і не мае ніякай прававой базы. Акупацыя — тэрмін, закадыфікаваны ў 42 артыкуле Гаагскай канвенцыі 1907 года «аб законах і звычаях сухапутнай вайны», і гучыць так: «Тэрыторыя прызнаецца акупаванай, калі яна сапраўды знаходзіцца ва ўладзе непрыяцельскай арміі. Акупацыя распаўсюджваецца толькі на тыя вобласці, дзе гэтая ўлада ўсталяваная і ў стане праяўляць сваю дзейнасць». Абапіраецца ён таксама на прынцып, што ўлада акупанта з’яўляецца часовай, і лёс акупаваных тэрыторый будзе вызначаны па сканчэнні вайны. Дадаткова крытэрыі акупацыі былі апісаныя ў Чацвёртай Жэнеўскай канвенцыі 1949 года «аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны» і ў рашэннях міжнародных судовых органаў. Ёсць некалькі відаў акупацыі: ў стане вайны, акупацыя пасляваенная — па ўмовах мірных дамоўленасцей, і невайсковая акупацыя. У кожным з гэтых выпадкаў армія другой краіны займае тэрыторыю і пераймае фактычнае кіраўніцтва над акупаванай дзяржавай або ўладарыць на канкрэтных акупаваных тэрыторыях. То-бок галоўнымі крытэрыямі акупацыі з’яўляюцца заняцце арміяй краіны-акупанта тэрыторыі без згоды акупаванай краіны і ажыццяўленне ўлады замест урада акупаванай краіны. А што мы маем у Беларусі? Дзяржаўны апарат, рэгіянальныя адміністрацыі, фіскальная сістэма, сілавы блок, армія знаходзяцца ў руках Лукашэнкі. Рэжым праводзіць уласную ўнутраную і знешнюю палітыку. Гэтыя аспекты фактычна не знаходзяцца ў руках расейскай арміі і адміністрацыі. Расейская армія прысутнічае на тэрыторыі Беларусі і мае свае ваенныя базы, на якіх мае тэрытарыяльную ўладу, са згоды рэжыму і на базе двухбаковых хаўрусных пагадненняў. Прадастаўленне тэрыторый для нападу на Украіну ў 2022 годзе — свядомы выбар Лукашэнкі. І тут мы пераходзім да іншага важнага пытання — суб’ектнасці рэжыму. Юрась сцвярджае, што пасля 9 жніўня 2020 года не засталося нічога ад гэтай суб’ектнасці. Як я ўжо пазначыў раней, рэжым фактычна адмініструе на тэрыторыі Беларусі і захоўвае пэўную самастойнасць у знешняй і ўнутранай палітыцы і падпадае пад канцэпт «эфектыўнага ўладання» — захоўваючы сваю суб’ектнасць як фактычнага кіраўніцтва Беларусі. І гаворкі пра «проксі-акупацыю» тут проста не можа быць. Беларусь сапраўды ў вялікай ступені залежная ад Расеі, гэтую залежнасць можна ў нейкай ступені кваліфікаваць як «лялькавасць», але ж «лялькавая дзяржава» або «дзяржава-сатэліт» — гэта ацэначныя тэрміны, якія маюць месца ў літаратуры прадмета Міжнародных зносінаў, але не ў юрыдычнай класіфікацыі. Такім чынам, Беларусь у межах існуючага міжнароднага права ніяк не падпадае пад тэрмін «акупацыя». Прызнанне ж Беларусі акупаванай можа прывесці да прызнання рэжыму Лукашэнкі ахвярай акупацыі і перакладвання з яго адказнасці на Расею не толькі за выкарыстанне тэрыторыі, але і за рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі. У такім выпадку ўсе перамовы па Беларусі, у тым ліку па вызваленні палітвязняў, трэба будзе весці не з прадстаўнікамі рэжыму, а з Расеяй. Ці будзе гэта захаваннем міжнароднай суб’ектнасці Беларусі, аб якой так шмат у праекце рэзалюцыі? На нашу думку, не.

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • НАВОШТА РЭЖЫМУ КРУГЛЫ СТОЛ Прапанаваная Рэзалюцыя па Круглым стале выклікала ў змагарскага ядра разнастайную, хоць і збольшага разгубленую рэакцыю. Па маіх адчуваннях прапанова ўспрымаецца ці то з ухмылкай, ці то з адчуваннем, што гэта будзе новая стратэгія, з якой пакатаюцца па еўрапейскіх сталіцах, каб даць справаздачу, што вось мы нешта новенькае прыдумалі. Але гэта рэдкі выпадак, калі прапанова сутыкаецца не проста з адмахваннем рукой, але з абсалютна справядлівым пытаннем: «навошта рэжыму круглы стол?» Мэта гэтай заметкі распавесці вам, чаму я думаю, што рэжыму гэты круглы стол патрэбны. А таксама разабрацца з прычынамі, чаму ён ім можа быць патрэбны. Усе астатнія пытанні пакуль выносім за скобкі. Чытаць поўнасцю: https://buymeacoffee.com/lisadoma/kodihemabe

  • 6 июл.30017из rada_vision

    Заява Віцэ-спікера Каардынацыйнай Рады IV склікання Яўгенія Андрэйчыка Паважаныя дэлегаты і дэлегаткі Каардынацыйнай Рады! Перш за ўсё, хачу шчыра падзякаваць усім вам за аказаны мне давер і абранне на пасаду Віцэ-спікера Каардынацыйнай Рады IV склікання. Асобна дзякую ўсім, хто ўзяў удзел у выбарах Віцэ-спікера. Нам удалося забяспечыць рэкордны ўзровень удзелу ў другім туры галасавання, што сведчыць пра вельмі высокую зацікаўленасць новаабраных дэлегатаў у працы Каардынацыйнай Рады. Ужо ў найбліжэйшы час нас чакаюць выбары сакратара Каардынацыйнай Рады IV склікання, фарміраванне камісій, а таксама падрыхтоўка слуханняў з удзелам Аб’яднанага пераходнага кабінета. Пра даты і парадак іх правядзення мы паведамім дадаткова. Для многіх з нас, у тым ліку і для мяне, гэта першы вопыт працы ў Каардынацыйнай Радзе. Таму заклікаю з разуменнем ставіцца да працэдур, чуць адзін аднаго і імкнуцца да канструктыўнага супрацоўніцтва. Яўгеній Андрэйчык, Віцэ-спікер Каардынацыйнай Рады IV склікання

Наступ — tgindex