ІншыЯ
СтатистикаМерапрыемствы, артыкулы, навіны пра інклюзію theothersby.org instagram.com/theothersby tiktok.com/@theothersby «Люстэрка» сайта: storage.googleapis.com/theothersby/ @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
- Последний пост
- 31 июл.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 100
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 76
- 1/48двое суток
- 87
- 1/72трое суток
- 93
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Што мы напісалі за ліпень 2026? «Калі б я ведала, што маю права не хацець сэксу…» Агата — пра асэксуальнасць ІншыЯ пагаварылі з Агатай пра асексуальнасць — што гэта такое і як з гэтым жыць, калі грамадства не заўважае такой арыентацыі наогул. Чытаць цалкам Чытаць без VPN «Давялося выбіраць паміж камфортам і праўдай». Гісторыя ўсведамлення сваёй негетэрасэксуальнасці Асабісты аповед пра шлях да прыняцця сваёй сэксуальнай арыентацыі — праз сумневы, пошук слоў для сябе і адказ на пытанне «хто я». Чытаць цалкам Чытаць без VPN Падтрымаць данатам | Падпісацца на рассылку | Валанцёрства __ Калі ты знаходзішся ў Беларусі, то ўлічвай, што @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Калі ласка, беражы сябе!
Што мы напісалі за чэрвень 2026? Як сёння пачуваюцца ў Беларусі ЛГБТК+, жанчыны, моладзь? ІншыЯ сумесна з эксперт_камі падрыхтавалі агляд становішча трох уразлівых груп у Беларусі: моладзі, ЛГБТК+ людзей і жанчын. Чытаць цалкам Чытаць без VPN «Я не хачу змагацца». Наста Базар — пра хэйт як зваротны бок публічнасці Інтэрв’ю з фемінісцкай і квір-актывісткай Настай Базар пра актывізм, хэйт, жыццё ў эміграцыі і тое, чаму нават ва ўмовах пастаяннага ціску важна не губляць сябе. Чытаць цалкам Чытаць без VPN «Мне не пашчасціла нарадзіцца ў Амерыцы, я нарадзілася на Данбасе». Гісторыя трансгендарнай дзяўчыны Дыяны Мы пагаварылі з Дыянай пра сустрэчу з сабой сапраўднай, пра бюракратычныя складанасці і жыццё на раздарожжы. Чытаць цалкам Чытаць без VPN Падтрымаць данатам | Падпісацца на рассылку | Валанцёрства __ Калі ты знаходзішся ў Беларусі, то ўлічвай, што @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Калі ласка, беражы сябе!
без подписи
без подписи
Калі хочаш нас падтрымаць, гэта можна зрабіць некалькімі спосабамі: Падтрымаць данатам | Падпісацца на рассылку | Валанцёрства __ Калі ты знаходзішся ў Беларусі, то ўлічвай, што @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Калі ласка, беражы сябе!
ІншыЯ раюць ✨ 🧜♀️ Падкаст «Міфічная Беларусь»: выпуск пра русалак у казках і навуцы На YouTube-канале Green Belarus стартуе новы праект — падкаст «Міфічная Беларусь». У першым выпуску серыі вы даведаецеся, чаму русалак баяліся не круглы год, навошта іх «выпраўлялі» з вёскі і дзе яны маглі жыць, акрамя вады. Вас чакае выпуск пра беларускую готыку, жыццё, смерць і старыя міфы, якія маглі ратаваць людзей ад рэальных небяспек: цвіцення вады, балот, сапсаванага ўраджаю і месцаў, куды чалавеку лепш не заходзіць. Паслухаць выпуск можна тут: https://youtu.be/vJyaHQVZmJQ?si=d9hGEUBWyIaOeg11
Што мы напісалі за травень 2026❔ ❤️ «Мне хочацца дзяліцца добрым»: размова з аўтаркай wlw-блога Дашай Размова пра квір-блогінг, хэйт, рэпрэзентацыю і жыццё ў адносінах. Даша расказвае, як сацсеткі сталі для яе спосабам падтрымкі іншых дзяўчат. Чытаць цалкам Чытаць без VPN 📚 «Палітыка, гендар і мова — гэта мае тры кіты». Уладзіслаў Гарбацкі пра квір-досвед і мову як інструмент дэкаланізацыі Інтэрв’ю з даследчыкам і перакладчыкам Уладзіславам Гарбацкім пра беларускую мову, квір-ідэнтычнасць і дэкаланіяльны погляд на культуру. Чытаць цалкам Чытаць без VPN 🤔 «Не нейкі капрыз»: як праз гады змянялася разуменне інклюзіі? Дыскусія з прадстаўні_цамі розных пакаленняў актывізму пра тое, як у Беларусі змянялася разуменне інклюзіі. Пра дасяжнасць, правы чалавека, мову і тое, чаму інклюзія датычыцца кожн_ай. Чытаць цалкам Чытаць без VPN Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Валанцёрства __ Калі ты знаходзішся ў Беларусі, то ўлічвай, што @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Калі ласка, беражы сябе!
👎😛 «Палітыка, гендар і мова — гэта мае тры кіты». Уладзіслаў Гарбацкі пра квір-досвед і мову як інструмент дэкаланізацыі У красавіку 2026 года беларускія ўлады прынялі закон*, які прадугледжвае пакаранне за «прапаганду» ЛГБТК+, змены пола і бяздзетнасці. На фоне гэтых падзей усё часцей здаецца, што раней было лягчэй. Ці так гэта на самай справе? Квір-актывіст і гендарны даследнік Уладзіслаў Гарбацкі памятае 2000-я як час не толькі адноснай вольніцы, але і ціску і ўсё роўна закрытасці. 😻 У гэтай размове Уладзіслаў распавядае нам пра свае 2000-я, актывісцкія ініцыятывы, пра тое, як поп-культура дапамагла яму прыняць сваю ідэнтычнасць, якім чынам мова можа быць інструментам дэкаланізацыі і навошта пісаць квір-кнігі для дзяцей. Чытайце гісторыю Уладзіслава у нашым новым артыкуле 🫢 👎 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/8tXhISCj 👎 Чытаць без VPN Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
😄Хочаце падтрымаць інклюзію і ІншыХ? Сёння апошняя магчымасць гэта зрабіць! Калі вы з’яўляецеся падатков_ай рэзідэнт_кай Літвы*, у вас ёсць магчымасць самастойна вызначыць, куды накіраваць 1,2% ад вашых падаткаў. 👀 Што за 1,2% падаткаў? Нагадаем! Гэтая частка падатку ідзе на падтрымку некамерцыйных арганізацый, і калі вы не выбераце, куды яго накіраваць, то дзяржава гэта зробіць за вас сама. Падаючы дэкларацыю, вы маеце магчымасць на гэта паўплываць. *Спойлер: гэта не дадатковы адсотак, яго вы і так заплаціце, але можаце выбраць, каго падтрымаць:) Калі вам блізкія нашыя каштоўнасці, будзем вельмі ўдзячныя за вашу падтрымку! ✌️ 😯 Чытаць інструкцыю тут https://cutt.ly/UtvWJRAi Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
😄Шаноўныя сябры і сяброўкі! Спяшаемся паведаміць вам, што з 1 траўня мы скарачаем нашу дзейнасць у Telegram 😄 🥲 Што гэта значыць? Мы НЕ ПРЫПЫНЯЕМ дзейнасць тут, але скарачаем колькасць публікацый. Вы па-ранейшаму зможаце даведацца і прачытаць нашы карысныя матэрыялы, таму заставайцеся з намі (калі гэта бяспечна для вас)! Дзякуем, што вы нас чытаеце і падтрымліваеце нашу дзейнасць! ✌️ Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
🙉👥 «Хачу завадовага сабаку»: звярніце ўвагу на ўмовы, у якіх жывуць жывёлы Тут мы разбяром, на што зважаць пры выбары сабакавод_кі, якія пытанні задаваць і якія сігналы павінны насцярожыць, каб выпадкова не падтрымаць неэтычнае развядзенне. Важна звярнуць увагу на ўмовы Умовы ўтрымання павінны быць годнымі: чысціня, дастатковая прастора для руху, адсутнасць сталага ўтрымання ў клетках, дагледжаны выгляд жывёл. Лепшы варыянт — убачыць усё асабіста. А яшчэ настойвай на тым, каб убачыць не толькі шчанюка, але і яго маці. Але і тут ёсць нюансы: 🤓Здараецца, пакупні_цам паказваюць толькі «вітрыннае» памяшканне, у той час як жывёлы насамрэч жывуць у іншым месцы і ў іншых умовах. Таму звяртай увагу: гэта сапраўдная прастора, дзе жывёлы жывуць увесь час, ці гэта проста «дэкарацыя для паказаў»? 🤓Паколькі шчаняты могуць знаходзіцца на каранціне, а да завяршэння вакцынацыі яны ўразлівыя да інфекцый, табе могуць адмовіць у наведанні нават адказныя заводчы_цы. У такім разе паспрабуй дамовіцца на візіт пасля каранціну. 🤓Ну і трывожны сігнал: табе ўвогуле прапануюць сустрэцца на нейтральнай тэрыторыі і нельга забраць шчаня з месца, дзе яно жыве. А больш па тэме — у нашым артыкуле 😴 😴 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/ftF9rnIj 😺 Чытаць без VPN тут Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
😻🐽 А вы ведаеце, што сёння за дата? 28 красавіка адзначаецца Сусветны дзень аховы працы? То з гэтай нагоды дзелімся, як нейраадметнаму чалавеку выжыць у офісе! 😌 Як можа выглядаць офіс, у якім не пакутуеш Канцэпцыя open space — жах для нейраадметных людзей. Калі ты не можаш кантраляваць уласную прастору і ў любы момант са спіны можа падысці калега — узровень трывожнасці падвышаецца. Выдатна, калі ў офісе ёсць: 🐶 Пакоі сэнсарнай разгрузкі — месцы з мінімальнай колькасцю стымулаў; 🐶 Індывідуальныя працоўныя боксы — закрытыя або напаўзакрытыя прасторы для глыбокай працы; 🐶 Зоны актыўнасці — сталы для працы стоячы, фітболы замест крэслаў ці нават хадавыя дарожкі пад сталом; 🐶 Зоны для малых груп — замест велізарных канферэнц-залаў, якія выклікаюць трывогу, варта мець нішы для 2–3 чалавек; 🐶 Пераходныя зоны — прасторы паміж шумнымі калідорамі і ціхімі месцамі. А больш па тэме — у нашым артыкуле 🫢 😻 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/GtRcNNFv 🤝 Чытаць без VPN тут Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
😽 «Жанчыны вучацца па ходу, значыць, і я змагу»: гісторыя таты ў дэкрэце Нягледзячы на тое, што мы жывём у XXI стагоддзі, у большасці сем’яў менавіта жанчыны па-ранейшаму бяруць на сябе асноўную адказнасць за догляд і выхаванне дзяцей. Яны ахвяруюць целам, сном, кар’ерай, жывуць у рэжыме хранічнай стомленасці і шматзадачнасці, у той час як роля бацькі нярэдка зводзіцца да «дапамогі» — важнай, але ўсё ж другаснай. 🐷 Аднак свет змяняецца, і з’яўляюцца пары, якія свядома выбіраюць іншы шлях. Сённяшнія героі — Артур і Маша, беларусы, якія жывуць у ЗША. Іх дзіцяці сем месяцаў, шэсць з якіх у дэкрэце знаходзіцца менавіта тата. Мы пагутарылі з імі пра тое, як яны прынялі гэтае рашэнне, з якімі рэакцыямі сутыкнуліся і як гэты досвед змяніў іх сям’ю. А больш па тэме — у нашым новым артыкуле 🫣 😽 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/YtK0E09g 👐 Чытаць без VPN тут Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
😄 Шаноўныя сябры і сяброўкі! Мы да вас з важнымі, але сумнымі навінамі: ІншыЯ прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» Іншыя даведаліся пра гэта сёння, таму паспяшаемся праінфармаваць і цябе. ❤️Папярэджваем, што ўзаемадзеянне з нашымі інфармацыйнымі рэсурсамі на тэрыторыі Беларусі можа несці рызыкі ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. Калі ласка, калі ты ў Беларусі, паклапаціся пра сваю бяспеку! ✌️ Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
🦁😗 «На пасаду адміністратара мяне не прымалі менавіта праз узрост»: гісторыі беларусак пра эйджызм на працы Пяць гадоў таму, пасля разводу з мужам, Ніна* вярнулася ў Беларусь і праз некаторы час пачала шукаць працу, бо разумела, што трэба нанова ўладкоўваць жыццё і фінансавую стабільнасць. На той момант ёй было 43 гады, і яна даволі актыўна цікавілася рознымі магчымасцямі працаўладкавання. 😘 «Я разглядала вакансіі адміністратаркі гатэлю ці лякарні, уважліва праглядала аб’явы і спрабавала ацаніць свае шанцы, але ва ўсіх прапановах, якія я бачыла, былі абмежаванні па ўзросце: патрабаваліся супрацоўнікі да 30 гадоў. Нягледзячы на тое што ў гатэльным бізнесе важным крытэрыем з’яўляецца веданне замежных моў (а я добра ведаю ангельскую і магу размаўляць па-нямецку), на пасаду адміністратара мяне не прымалі менавіта праз узрост, без асаблівага ўліку іншых маіх навыкаў і досведу», — згадвае Ніна. У Марыі* была адваротная сітуацыя: яе абмяжоўвалі ў прафесійных магчымасцях праз «надта малады» ўзрост. У той перыяд яна яшчэ не да канца асэнсоўвала, што гэта таксама могуць быць праявы эйджызму. 😘 «Кіраўнік адказаў даволі катэгарычна: “Ты не зможаш, бо яшчэ маладая і зялёная — і нават калі мы загадзя падрыхтуемся разам, ты не зробіш гэта так, як іншы супрацоўнік 35+”. А мне на той момант было дзесьці 22–23 гады», — успамінае Марыя. А больш па тэме — у нашым артыкуле 🤔 😼 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/RtGCC7Ww 👐 Чытаць без VPN тут Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
😻 22 красавіка — Дзень Зямлі! Што беларус_кі могуць зрабіць для экалогіі ўжо зараз? Эка-актывіст_кі ўжо сёння працуюць над бачаннем новай зялёнай Беларусі — 2050. Здаецца, што ва ўмовах цяперашняй палітычнай сітуацыі думкі аб цудоўнай экалагічнай будучыні несвоечасовыя — але эка-эксперткі з вамі не пагодзяцца. Ірына Сухій, сузаснавальніца Экадома, найстарэйшай экалагічнай НДА ў Беларусі, каментуе! 😌 Што мы можам зрабіць сёння для зялёнай Беларусі? У Беларусі зараз складана паўплываць на нешта глабальна. Тым не менш, экалагічнае заканадаўства да нейкай ступені ў Беларусі працуе і ёсць магчымасць на пэўным узроўні на нешта мінімальна паўплываць. 🐶 Напрыклад, можна весці экалагічна свядомы лад жыцця мае сэнс у любой сітуацыі. Наш уплыў на навакольнае асяроддзе мае значэнне — усё роўна, у дэмакратычным мы грамадстве жывем або пры дыктатуры. Мы можам зменшыць негатыўны ўплыў — і гэта важна. Экалагічна спрыяльныя практыкі могуць, у тым ліку, падтрымліваць наш эмацыйны і псіхалагічны стан. А больш па тэме — у нашым артыкуле 🫢 😻 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/BtJYwcbZ 👐 Чытаць без VPN тут Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
🦁 Афіцыйна эйджызм у найме забаронены, а што на практыцы? Гісторыі беларусак пра эйджызм на працы Афіцыйна ў Беларусі ўжо даўно забароненая дыскрымінацыя паводле ўзросту пры працаўладкаванні, а пару гадоў таму забарона пазначаць узрост закранула і апісанне вакансій. Але на практыцы, на жаль, стэрэатыпы перашкаджаюць рынку з абодвух бакоў. 😼 Дзелімся каментамі беларусак, якія сутыкнуліся з эйджызмам на працы: «На адной з прац мне проста не давалі нешта зрабіць, бо загадзя думалі, што я не спраўлюся, бо занадта маладая. А як я ўвогуле магла навучыцца чамусьці, калі мне не давалі нават паспрабаваць?» 😘 Марыя «Мне на працы неяк сказалі, што я маю вялікі патэнцыял — а мне ўжо праз пару гадоў 50!» 😘 Ніна А больш па тэме — у нашым артыкуле 🤔 😼 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/RtGCC7Ww 👐 Чытаць без VPN тут Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
😉🐭 Хачу купіць шчанюка. На што звярнуць увагу? Распавядзем, на што зважаць пры выбары сабакавод_кі, якія пытанні задаваць і якія сігналы павінны насцярожыць, каб выпадкова не падтрымаць неэтычнае развядзенне. 😴 Якія дакументы выдае заводчы_ца? Этычнае развядзенне прадугледжвае празрыстую працу ў рамках кіналагічнай сістэмы. А значыць — наяўнасць і гатоўнасць паказаць усе дакументы, якія пацвярджаюць паходжанне і здароўе шчанюка. Сярод дакументаў павінны быць: 👥 Шчанячая метрыка ці радавод, выдадзены афіцыйнай кіналагічнай арганізацыяй (напрыклад, клубам, што ўваходзіць у сістэму FCI). 👥 Ветэрынарны пашпарт. 👥 Дамова куплі-продажу. 👥 Генетычныя тэсты бацькоў — яны пацвярджаюць адсутнасць спадчынных захворванняў, характэрных для пароды. 👥 Дакументы бацькоў: радаводы бацькоў, допуск да развядзення. А больш па тэме — у нашым артыкуле 🤭 😴 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/ftF9rnIj 😺 Чытаць без VPN тут Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
😙👐 «Занадта старая» ў 40 і «занадта маладая» ў 20 — гісторыі беларусак пра эйджызм на працы Эйджызм, то-бок дыскрымінацыя на падставе ўзросту, застаецца адной з самых распаўсюджаных праблем на рынку працы, але гісторыі пра гэта часта замятаюць пад дыванок. 🧐З эйджызмам сутыкаюцца ўжо пасля 30 гадоў, а далей ціск толькі ўзмацняецца: магчымасцяў становіцца менш, а патрабаванняў — больш. Але і да 30 бывае няпроста: маладыя спецыяліст_кі кажуць, што ім увесь час даводзіцца даказваць сваю кампетэнтнасць і права на магчымасці, бо нехта лічыць, што ім «яшчэ рана». 😗 «ІншыЯ» пагутарылі з дзвюма беларускамі, якія сутыкнуліся з эйджызмам на працы ў розным узросце — пасля 40 і ў 20+. Іх досвед паказвае, як па-рознаму, але аднолькава несправядліва можа працаваць узроставая дыскрымінацыя. Чытайце гісторыі цалкам — у нашым новым артыкуле 🫣 😽 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/RtGCC7Ww 👐 Чытаць без VPN тут Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
😄Хочаце падтрымаць інклюзію і ІншыХ? Калі вы з’яўляецеся падатков_ай рэзідэнт_кай Літвы*, у вас ёсць магчымасць самастойна вызначыць, куды накіраваць 1,2% ад вашых падаткаў. 👀 Што за 1,2% падаткаў? Нагадаем! Гэтая частка падатку ідзе на падтрымку некамерцыйных арганізацый, і калі вы не выбераце, куды яго накіраваць, то дзяржава гэта зробіць за вас сама. Падаючы дэкларацыю, вы маеце магчымасць на гэта паўплываць. *Спойлер: гэта не дадатковы адсотак, яго вы і так заплаціце, але можаце выбраць, каго падтрымаць:) Калі вам блізкія нашыя каштоўнасці, будзем вельмі ўдзячныя за вашу падтрымку! ✌️ 😯 Чытаць інструкцыю тут https://cutt.ly/UtvWJRAi Падтрымаць | Падпісацца на рассылку | Стаць валанцёр_кай @theothersby прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»