tgindex
Dapamoga
@dapamoga_channelбелорусский

🏰 Замак | Дапамога палітуцекачам 🤍♥️🤍 у Літве: ▫️Міграцыйныя пытанні ▫️Шэлтар ▫️Адаптацыя ▫️Гуманітарны склад ▫️Мерапрыемствы 📍Savanoriu, 134B (Naujoji Riovoniu,10) Vilnius ✌🏻 Мітынгі беларусаў Вільні VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.org

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
42
Всего постов
61
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
986
+3 за 3 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
152
40 постов
Вовлечённость
15,4%
к подписчикам
Постов в день
6,0
всего 61
Упоминаний
16
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
152
1/48двое суток
174
1/72трое суток
187

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • ❓📋 АПЫТАННЕ ПРА СВЯТКАВАННЕ 6-ГОДДЗЯ DAPAMOGA 📋❓ На пачатку верасня Dapamoga спаўняецца 6 год. Таму давайце разам зробім гэтае свята класным і запамінальным 🤩 Зараз мы збіраем ідэі, таленты і прапановы. Для гэтага просім вас у анкеце падзяліцца марамі, чаканнямі ды жаданнямі наконт івэнту. У ёй 13 пытанняў на 10—15 хвілін. Просім адказаць да ранку панядзелка 17 жніўня. Дзякуем за аператыўнасць і ваш крэатыў. Вашыя цёплыя арганізатары ❤‍🔥 https://forms.gle/jbHuZzdoeRNP17mS9

  • 14 авг.10921из pink_scarves

    Для меня протест начался 14 августа. Я не голосовала на выборах, не участвовала ни в каких предвыборных мероприятиях, никуда не ходила. Вернулась из деревни 14 числа, была там в отпуске. Начала читать и смотреть, что происходило. И мягко говоря, мне стало плохо. Мне начало выкидывать фото и видео с избитыми людьми. Нет, не так. Они не избитые были в том понимании, которое я вкладываю в это слово. Они были фиолетовые и чёрные. Я пошла к соседке, пожилой женщине. Начала с ней это обсуждать и показывать фото. А она мне сказала: «Взрослые мужики, а голые задницы показывают». У меня как будто всё внутри опустилось. Я читала про то, что на Окрестина уже вовсю был лагерь, где были родственники и волонтёры. Решила тоже поехать. Но как-то долго не могла понять ехать одной или просить кого-то поехать вместе со мной. Решила, после соседки, съездить одна. Чтобы потом было меньше разговоров. Я не ожидала увидеть то, что увидела. И дело не в том, что там было очень много битых, что мамы искали детей, что жёны ждали мужей. Там было столько беларусов, которые не боялись, с открытыми лицами ехали и помогали. Все. И врачи, и адвокаты. И психологи. И повара, и просто люди. Они все ехали и ехали. Кто-то вёз воду, кто-то какую-то технику, кто-то еду, кто-то просто приезжал и помогал физически или находясь рядом. Я такого никогда не видела больше. Что среди такого горя и отчаяния было так много силы и доброты. Бескорыстно. И именно этот лагерь до сих пор определяет мои приоритеты и ценности.

  • 14 авг.11962из dapamoga_channel

    🇺🇦 ПЛЯЦЕМ МАСКІРАВАЛЬНЫЯ СЕТКІ ДЛЯ ВАЯРОЎ 🇺🇦 Dapamoga рэгулярна дапамагае ваярам, якія змагаюцца за свабоду і незалежнасць Украіны, і кожны вечар з 18:00 да 21:00 працягвае плесці маскіравальныя сеткі для вайскоўцаў. Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне далучыцца — прыходзьце. Кожная стужка, кожная гадзіна вашага часу — гэта рэальная падтрымка тых, хто сёння на перадавой. Разам мы мацнейшыя! Далучайцеся! Слава Украіне! 🇺🇦 🗓 Штовечар 🕐 18:00-21:00 📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

  • 14 авг.14081из zolak2050

    🖋 Поэтический вечер-полдник: первое собрание нового поэтического клуба Приглашаем всех, для кого жизнь без Слова невозможна — заядлых читателей, начинающих и состоявшихся литераторов, всех, кому не хватает публики, критики, отклика и творческой среды для раскрытия своих возможностей. Встречи неформальные, но главное для нас — уважение к искусству, а не развеяние скуки. Любая политическая, религиозная и идеологическая позиция — не более чем тема для сочинения, а не повод для спора. Языки общения: русский, беларуский, украинский. Организатор: Ягор Васільчанка. 📍 Zolak Micro Art Residence 🕖 15 августа / Начало 12:30 🎟 Вход: Бесплатно · подробности

  • 14 авг.15161из viktarbabarykaofficial

    Виктор Бабарико: Нітка можа парвацца. Вузел — трымае Почему Бабарико долго молчал? В видео он называет две причины и рассказывает о том, как появилась идея строить Belarus Network. — Я не занимаюсь проектами, у которых нет шансов на успех. Мне нужно было ясно понимать, что именно можно и нужно делать, чтобы достичь тех целей, ради которых в мае 2020 года я заявил о намерении баллотироваться в президенты Беларуси. Как менеджер я привык начинать с анализа. — После 2020 года беларусы не стали слабее. Сила никуда не исчезла. — Belarus Network — не герой гэтай гісторыі. Героі — вы, беларусы. У маёй галаве яшчэ адзін сімвал нашай краіны — слуцкія паясы. Яны ткуцца з розных нітак, але ж кожная знойдзе сваё месца і надасць прыгажосць канчатковаму твору. Наша краіна будзе жыць, пакуль ёсць людзі, у сэрцах якіх жыве Беларусь. — Мы сейчас собираем команду. Мы определяемся с партнёрами. Мы начинаем с открытой руки, а не с нового флага. Что такое Belarus Network по сути? Это мост. Между теми, у кого есть ресурсы и возможности, и теми, кто решает конкретные проблемы беларусов. Как присоединиться? 👇

  • 14 авг.15117из dapamoga_channel

    🤍 Адкрываем збор у падтрымку былога палітвязня Аляксея Санчука і яго сям’і Музыка, бубнач і ўдзельнік легендарнага праекта «Патрабуем разысціся» Аляксей Санчук правёў пяць гадоў за кратамі за сваю грамадзянскую пазіцыю. Сёння ён разам з жонкай і 13-гадовай дачкой нарэшце ўз’яднаўся ў Грузіі. Але сям’я вымушана пачынаць новае жыццё практычна з нуля. «Сабраныя сродкі дапамогуць нам не проста выжыць у першыя месяцы, а па-сапраўднаму стаць сям’ёй». Сродкі будуць накіраваныя на арэнду жылля, медыцынскае аднаўленне пасля зняволення, легалізацыю і адаптацыю сям’і. 🤍 Падтрымаць Аляксея можна па спасылцы: 🔗 https://dapamoga.org/be/donations/help-aliaksei-sanchuk Кожнае ахвяраванне — гэта дапамога сям’і, якая пасля пяці гадоў разлукі нарэшце зноў разам.

  • 🗓 Пятніца, 14 жніўня 12:00 - 21.00 – 💅 майстарка манікюру і педыкюру ў Беларускім Замку 18:00 – 21:00 – 🇺🇦 пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку Штовечар – 🕯️варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады ⸻ 🫶🎂Нагадваем пра збор на дзень нараджэння Dapamoga 📊 Ужо сабрана: 705€ з 6000€ ⏳ Тэрмін збору: 24 дні

  • Dapamoga pinned «🎂 6 гадоў Dapamoga — 6000 € на Беларускі Замак 🏰🤍❤️🤍 У пачатку верасня 2026 года Dapamoga адзначыць сваё 6-годдзе. Напярэдадні гэтай важнай для нас даты мы адкрываем асаблівы святочны збор — 6000 еўра. Чаму менавіта 6000? Усё проста: 6 гадоў — 6000 еўра.…»

  • Сёння Монці завітаў у госці да нашай кветкавай феі Ліяны 🌷✨ І не проста завітаў — а адразу ўзяўся дапамагаць! Кажуць, сёння ў яго была вельмі адказная праца: паліваць кветкі. 💦🌿🐾 Спадзяёмся, пасля такой дапамогі ўсе кветкі засталіся задаволеныя. А вы ж ведаеце, што самыя прыгожыя букеты ў Вільні трэба шукаць менавіта ў Ліяны? 💐 📍GELEŽINKELIO G. 6 — зусім недалёка ад вакзала. За кветкамі — да Ліяны, а па пытаннях паліву цяпер, відаць, можна звяртацца і да Монці. 🐶🌻

  • 13 авг.138142из dapamoga_channel

    🕊️СУСТРЭЧА З НАСТАЙ ЛОЙКА У панядзелак, 17 жніўня а 19:30, у Беларускім Замку адбудзецца сустрэча з праваабаронцай і былой палітзняволенай Настай Лойка. Гэтым разам — без доўгіх прамоў і фармальнасцяў. У цёплай і нефармальнай атмасферы пагаворым з Настай пра тое, чым яна жыве і займаецца сёння, зададзім адно аднаму пытанні і даведаемся больш пра праекты, якія яна цяпер развівае. Гэта будзе магчымасць не толькі паслухаць Насту, але і паразмаўляць з ёй напрамую — пра праваабарону, Беларусь, цяперашнія ініцыятывы і ўсё тое, пра што захочацца спытаць. Сустракаемся, размаўляем і праводзім вечар разам! 🗓 Панядзелак 17 жніўня 🕓 19:30 📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

  • 🎂 Больш за 500 еўра ўжо сабрана! Усяго за некалькі дзён наш святочны збор да 6-годдзя Dapamoga пераадолеў першую важную адзнаку — ужо сабрана больш за 500 еўра! Дзякуй кожнаму і кожнай, хто ўжо далучыўся і зрабіў свой унёсак у падтрымку Беларускага Замка і яго жыхароў. Але мы працягваем! Наша сімвалічная мэта да шостага дня нараджэння — 6000 еўра. Сабраныя сродкі пойдуць на камунальныя плацяжы і гаспадарчыя выдаткі Беларускага Замка — месца, якое працягвае быць домам для былых палітзняволеных і рэпрэсаваных беларусаў. 🏰 🎉 А тым часам мы ўжо рыхтуем праграму святкавання 6-годдзя Dapamoga. І зусім хутка падзелімся з вамі ўсімі падрабязнасцямі! 6000 еўра да 6 гадоў — працягваем разам! Жыве Беларусь 🤍❤️🤍 https://dapamoga.org/be/donations/dapamoga-birthday-2026

  • 🫖 ГАРБАТА ДЛЯ ДУШЫ: ПСІХАЛАГІЧНАЯ СУСТРЭЧА 🫖 У чацвер, 13 жніўня, а 19:00 запрашаем вас у Беларускі Замак на групавую псіхалагічную сустрэчу за кубачкам гарбаты Гэта будзе цёплая і бяспечная прастора для размовы, падтрымкі і проста прысутнасці побач 🌿 Час, каб крыху запаволіцца, выдыхнуць і пабыць сярод сваіх Да сустрэчы ✨🤍 🗓 Чацвер 13 жніўня 🕐 19:00 📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

  • 🎂 6 гадоў Dapamoga — 6000 € на Беларускі Замак 🏰🤍❤️🤍 У пачатку верасня 2026 года Dapamoga адзначыць сваё 6-годдзе. Напярэдадні гэтай важнай для нас даты мы адкрываем асаблівы святочны збор — 6000 еўра. Чаму менавіта 6000? Усё проста: 6 гадоў — 6000 еўра. Прыгожая і сімвалічная лічба да нашага дня нараджэння. 🤍 Але за святочнай нагодай стаіць вельмі практычная мэта. Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на камунальныя плацяжы і іншыя гаспадарчыя выдаткі, неабходныя для ўтрымання Беларускага Замка і яго жыхароў. Беларускі Замак — гэта не проста будынак. Гэта месца, якое ўжо некалькі гадоў становіцца часовым домам для беларусаў, вымушаных пакінуць Беларусь праз палітычныя рэпрэсіі. Тут жывуць былыя палітзняволеныя і рэпрэсаваныя беларусы, якім пасля турмы, пераследу і вымушанага ад’езду даводзіцца пачынаць жыццё нанова. Акрамя таго, Замак — гэта месца сустрэч, культурных і адукацыйных мерапрыемстваў, валанцёрства, падтрымкі і проста прастора, дзе беларусы могуць быць разам. За шэсць гадоў Dapamoga дапамагла тысячам людзей. І ўсе гэтыя гады наша праца была магчымая ў тым ліку дзякуючы тым, хто падтрымліваў нас ахвяраваннямі, дапамагаў рэчамі, часам, працай ці проста быў побач. Таму напярэдадні нашага шостага дня нараджэння мы просім дапамагчы нам захаваць Беларускі Замак утульным, бяспечным і адкрытым для тых, каму ён патрэбны. 🎯 Наша мэта — 6000 € да 6-годдзя Dapamoga. Няхай гэтыя 6 тысяч да 6 гадоў стануць нашым агульным падарункам Замку. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто дапамагае Dapamoga працягваць дапамагаць. https://dapamoga.org/be/donations/dapamoga-birthday-2026

  • видео или голосовое, без подписи

  • 13 авг.1503из dapamoga_channel

    ПАСЛУГІ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ СФЕРЫ ЗДАРОЎЯ І ПРЫГАЖОСЦІ 💆‍♀️🪞 Па аўторках, чацверах і суботах з 14:00 да 21:00 у Беларускім Замку праводзяць прыём нашыя масажыст і касметолаг з залатымі рукамі і сэрцам ⸻ 💆‍♀️ Генадзь Манёнак — масажыст шырокага спектру з 20-цігадовым вопытам працы. Валодае рознымі тэхнікамі масажу. 📝 Прыём праводзіцца па папярэднім запісе праз @Gennadiu20 🫶 Прыемны кошт для “дапаможцаў” — 15 еўра за масаж ⸻ 🪞 Юлія Манёнак – прафесіянал у сферы прыгажосці са шматгадовай практыкай. Юлія прапануе класічны, а таксама лімфадрэнажны масаж твару і дэкальтэ. 📝 Прыём праводзіцца па папярэднім запісе праз @YuliaManenok 🫶 Прыемны кошт для “дапаможцаў” — 15 еўра за 40 хвілін масажа; 20 еўра за 60 хвілін масажа з маскай. ⸻ 🗓 Аўторак, чацвер, субота 🕐 14:00-21:00 📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

  • 🗓 Чацвер, 13 жніўня 14:00 - 21:00 – 🪞прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку 14:00 - 21:00 – 💆‍♀️ прыём масажыста ў Беларускім Замку 18:00 - 21:00 – 🇺🇦 пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку 19:00 – 🫖 гарбата для душы: псіхалагічная сустрэча ў Беларускім Замку 20:00 – 🇱🇹 клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў у Беларускім Замку Штовечар – 🕯️варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады ⸻ 🫶🎂Нагадваем пра збор на дзень нараджэння Dapamoga 📊 Ужо сабрана: 370€ з 6000€ ⏳ Тэрмін збору: 25 дзён

  • 🎂 Мікалаю Статкевічу — 70! Сёння свой 70-гадовы юбілей адзначае Мікалай Статкевіч — лідар «Народнай Грамады» і чалавек, чыё імя для многіх беларусаў стала сімвалам нязломнасці. Ёсць людзі, якіх можна пазбавіць свабоды, ізаляваць, гадамі трымаць за кратамі, але немагчыма прымусіць адмовіцца ад сябе і сваіх перакананняў. Менавіта такім мы ведаем Мікалая Статкевіча — моцным, паслядоўным і неверагодна ўпартым у сваёй любові да Беларусі. У гэты юбілей хочацца пазычыць яму самага простага і адначасова самага важнага: свабоды, здароўя, сіл, часу з блізкімі і яшчэ шмат гадоў жыцця, якія будуць належаць толькі яму самому. І, канешне, Мікалаю вельмі пашанцавала мець побач такую верную і адданую жонку Марыну. Яе любоў, вытрымка і вернасць усе гэтыя гады — асобная гісторыя пра тое, што значыць сапраўды быць побач з чалавекам. З Марынай мы ўжо знаёмыя, а таму сёння маем яшчэ адно вельмі асабістае пажаданне: чакаем таго дня, калі зможам нарэшце асабіста пазнаёміцца і з Мікалаем. З юбілеем, Мікалай! Да сустрэчы! Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

  • 12 авг.16143из zolak2050

    20 жніўня ў zol@k сустрэча з паэтам 👁️📖👁️ Да нас прыязджае Славамір Адамовіч — паэт і першы ў Беларусі палітвязень (1996–1997). Аўтар пачытае свае вершы са зборніка "Адрэналін". Тэксты, сабраныя ў кнізе "Адрэналін", канкрэтныя і часам нават жорсткія, — як і час, у якім тут і цяпер мы жывём. З сабой Славамір прывязе ўсяго некалькі асобнікаў. Замовіць зборнік можна тут: https://czabor.sumupstore.com/produkt/adrenalin На сустрэчы шмат пра што зможам пагаварыць. Як пішуцца вершы, якім было палітычнае зняволенне ў 1996 і чым адрозніваецца ад цяпер, пра перформанс, які Славамір зладзіў у жніўні 1997, пра сяброўства з Алесям Пушкіным. Усё будзе можна 🔅 📍 Zolak Micro Art Residence 🗺️Vytenio g. 50D 🕖 20 жніўня | 19:00 🎟 Уваход вольны Чакаем 🤍

  • 12 авг.181114из reforumspace

    Русскоязычные подростки в Литве запустили свое медиа в телеграме — SINIČKA. Выпускники проекта Teen Media Lab, запустили свое медиа в телеграме @mediaSINICHKA. Его главная цель — помочь подросткам лучше освоиться и интегрироваться в Литве. Среди первых публикаций — материалы об изучении литовского языка, подборки интересных мест и мероприятий, тексты о психологии. SINIČKA еще формируется и ищет свой формат. Поэтому, если вы хотите поддержать команду, предложить идею или посотрудничать с ребятами, можно написать им в бота. И, конечно, подписывайтесь! 🐥 #Reforum_рекомендует

  • 🤍❤️🤍 Карагод, які аб’ядноўвае У нядзелю, 9 жніўня, на Кафедральнай плошчы Вільні беларусы ўзяліся за рукі і разам вадзілі карагоды — як знак адзінства, супольнасці і нашай сувязі адно з адным. Карагод — адна з самых старажытных форм беларускай народнай культуры. У ім заўсёды было нешта большае за танец: кола аб’ядноўвае людзей, у ім няма першага і апошняга, а рух і песня становяцца агульнымі для ўсіх. Карагоды суправаджалі святы і абрады нашых продкаў, перадаваліся з пакалення ў пакаленне і дапамагалі адчуваць сябе часткай супольнасці. А ў 2020 годзе карагод набыў для беларусаў яшчэ адно, вельмі асаблівае значэнне. За мірныя карагоды людзей у Беларусі затрымлівалі, судзілі і адпраўлялі за краты. Тое, што стагоддзямі было часткай нашай культуры, у пэўны момант стала для рэжыму нагодай для пераследу. Таму праз шэсць гадоў магчымасць узяцца за рукі і вадзіць беларускі карагод у самым сэрцы свабоднай Вільні адчуваецца асабліва сімвалічна. Мы можам быць раскіданыя па розных гарадах і краінах, мець розныя гісторыі і розныя жыцці. Але часам дастаткова проста працягнуць руку чалавеку побач, каб зноў адчуць: мы ёсць і мы разам. Шчыра дзякуем этнацэнтру «Світанак» за арганізацыю карагода падчас мітынгу, за захаванне беларускіх традыцый і за гэты асаблівы момант яднання 🫶 Бяромся за рукі. Захоўваем сваё. Застаемся разам 🤍❤️🤍