Беларускае Радыё Рацыя
СтатистикаЛепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
- Последний пост
- 15 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 63
- Всего постов
- 63
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 105
- 1/48двое суток
- 120
- 1/72трое суток
- 129
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
📌 Мікола Бянько — пра мову краіны, якая прыняла, і мову краіны, якую страцілі 🔻 Вывучаць польскую ў Польшчы — правільна. Вывучаць літоўскую ў Літве — таксама. Але нам варта задаць сабе значна больш нязручнае пытанне: чаму, апынуўшыся за мяжой, многія здольныя за некалькі гадоў вывучыць чужую мову, але за дзесяцігоддзі жыцця ў Беларусі яны так і не палічылі патрэбным вывучыць сваю? https://racyja.com/by/hramadstva/pra-movu-krainy-jakaja-prynjala-i-movu-krainy-jakuju-stracili/
📌 У Гайнаўцы завяршыўся чарговы скульптурны пленэр. 🔻 Яго кіраўніком выступіў гайнаўскі мастак Марк Сапёлка. 🔻 Пленэр быў арганізаваны Асацыяцыяй мясцовых самакіраванняў еўрарэгіёна «Белавежская пушча». https://racyja.com/by/kultura/u-hajnaucy-zavjarsyusja-carhovy-skulpturny-plener/
📌 Беларусам варта ствараць вялікі лічбавы архіў. З такой ідэяй выступіў кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін. 🔻 На думку навукоўца, існаванне такога архіву важнае для захавання нацыянальнай памяці і нескажонага ўяўлення нават пра самыя нядаўнія падзеі. https://racyja.com/by/hramadstva/belarusam-varta-stvarac-vjaliki-licbavy-archiu/
🚛 У Беларусі дагэтуль застаюцца каля 100 затрыманых літоўскіх грузавікоў 🧩 Такую лічбу назваў кіраўнік асацыяцыі грузаперавозчыкаў Эрландас Мікенас. https://racyja.com/by/sumezza/u-belarusi-dahetul-zastajucca-kalja-100-zatrymanych-litouskich-hruzavikou/
📘 Беларусы змогуць атрымліваць часовы дакумент замежніка ў Балгарыі 📕 У Балгарыі няма паўнавартаснага аналага пашпарта замежніка, таму выдадзены дакумент “будзе мець вельмі абмежаваны функцыянал”. https://racyja.com/by/vandrouki/belarusy-zmohuc-atrymlivac-casovy-dakument-zameznika-u-balharyi/
🛸 У Беларусь зноў заляцеў дрон 🔸 Адзін з украінскіх маніторынгавых каналаў, што адсочваюць расейскія атакі цягам 24 гадзін у суткі, паведаміў, што ўначы 14 жніўня адзін дрон праз чарнобыльскую зону паляцеў у бок Беларусі. https://racyja.com/by/palityka/u-belarus-znou-zaljaceu-dron-zytomirscyna-pacjarpela-ad-rasejskich-abstrelau/
✔️ Яшчэ адна краіна заявіла пра паліўны крызіс 🔹 Яна просіць дапамогі ў Менска. Больш на сайце: https://racyja.com/by/ekanomika/jasce-adna-kraina-zajavila-ab-paliunym-kryzise-praz-ukrainskija-ataki-na-raseju/
🎾 Віталь Цыганкоў: Сабаленка – і нашым, і вашым 🇺🇸 Вядомы амерыканскі часопіс Time зрабіў першую ракетку свету з Беларусі Арыну Сабаленку тварам аднаго са сваіх нумароў. Таксама ён апублікаваў вялікі артыкул пра славутую тэнісістку. 🔻 Прадказальна, Сабаленка не захацела гаварыць пра палітыку ўвогуле і пра Аляксандра Лукашэнку ў прыватнасці. Больш на сайце: https://racyja.com/by/palityka/sabalenka-i-nasym-i-vasym/
Што мы набылі? Мы набылі шмат чаго. У такіх цяжкіх умовах змаглі самаарганізавацца, выстаяць, нават пабудаваць новае. І структуры, і нашы медыя вытрывалі і нават, можа, працуюць больш эфектыўней. І таксама грамадзянская супольнасць пачала працаваць разам, усе арганізацыі спрабуюць каардынавацца ў сваёй працы. 📌 Святлана Ціханоўская падвяла вынікі шасцігадовай працы. Падрабязнасці: https://racyja.com/by/palityka/i-struktury-i-nasy-medyja-vytryvali/
🇱🇹🇵🇱 Таварыства беларускай культуры ў Літве знаходзіцца з афіцыйнай паездкай па Беласточчыне 📌 Чаму сябраў арганізацыі зацікавіла Падляшша? Чым адрозніваецца ад Віленшчыны ў плане беларускай ідэнтычнасці? І з якімі праблемамі сутыкаецца беларуская меншасць у Літве? 🔻 На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае Госць Рацыі - сябра Таварыства беларускай культуры ў ЛІтве Зміцер Вілемскі. Падрабязнасці на сайце: https://racyja.com/by/hramadstva/bolsasc-licyc-sjabe-paljakami/
🇵🇱 У Варшаве пройдзе акцыя супраць доўгага чакання карт побыту 📌 24 жніўня ў Варшаве плануецца мітынг на Placy Bankowym супраць доўгага чакання рашэння па карце побыту для ўкраінцаў, але гэта праблема тычыцца і беларусаў. Карту побыту чакаць прыходзіцца па два і больш гадоў. Больш на сайце: https://racyja.com/by/sumezza/u-varsave-projdze-akcyja-suprac-smathadovaha-cakannja-kart-pobytu/
📚 Як знайсці бяспечны і якасны варыянт навучання? 🔺 Для беларускіх абітурыентаў выбар універсітэта сёлета стаў яшчэ больш складаным. Каментуе прадстаўнік АПК па нацыянальным адраджэнні ў пытаннях адукацыі і навукі Андрэй Лаўрухін. Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/jak-znajsci-bjaspecny-i-jakasny-varyjant-navucannja/
Офіс Ціханоўскай заклікаў беларусаў дбайна рыхтаваць дакументы на атрыманне міжнароднай абароны ў Польшчы 📌 Такая парада з’явілася ў тг-канале Святланы Ціханоўскай пасля сустрэчы яе дарадцы па пытаннях дыпламатыі Дзяніса Кучынскага са спецпрадстаўніком Польшчы па пытаннях Беларусі Адамам Халаціньскім і намеснікам дырэктара дэпартамента Усходняй Еўропы МЗС Польшчы Гжэгашам Пазняньскім. Больш на: https://racyja.com/by/palityka/daradca-cichanouskaj-praveu-sustrecu-z-pradstaunikami-mzs-polscy/
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
Неба над Падляшшам і Беларуссю: чаму варта часцей выбірацца за горад ✨ Хаця галоўны пік астранамічных назіранняў — 12 жніўня з яго зоркападам і сонечным зацменнем — ужо застаўся ў гісторыі, гэта зусім не падстава хавацца ў гарадскіх кватэрах. Жнівеньскае неба працягвае сваё шоў да канца месяца. Варта толькі пакінуць шумны горад і адшукаць яго ў вечаровых палях. Больш на: https://racyja.com/by/vandrouki/neba-nad-padljassam-i-belarussju-camu-varta-cascej-vybiracca-za-horad/
🙏 Пайшоў з жыцця купалавец Мікалай Кучыц Мікалаю Кучыцу было 73 гады. 19 гадоў ён аддаў Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы, адкуль звольніўся ў 2020 годзе разам з большай часткай трупы. Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/pajsou-z-zyccja-kupalavec-mikalaj-kucyc/
Для беларусаў раз’яднанасць – гэта шлях да палітычнай смерці 🎤З сённяшнім Госцем Рацыі – палітыкам і былым палітвязнем Паўлам Севярынцам згадалі спадара Аляксандра МІлінкевіча, які пайшоў з жыцця 11 жніўня, і пагаварылі пра будучае Беларусі. Больш на: https://racyja.com/by/palityka/dlja-belarusau-razjadnanasc-heta-sljach-da-palitycnaj-smerci/
Адыходзіць эпоха… Эпоха Лукашэнкі?- глядзіце на нашым ютуб-канале -Усяго за некалькі дзён у пачатку жніўня пайшлі з жыцця многія знакавыя беларусы. -Увосень у Беларусі шмат што павінна змяніцца. Беларусь можа ў адно імгненне ператварыцца ў арэну вайны. -Міністэрства культуры РБ вызначыла парадак эвакуацыі каштоўнасцяў у выпадку вайны. -Вайна – літаральна за некалькі метраў ад межаў Беларусі. -ЗША і Украіна папросяць Лукашэнку аб паслузе. Больш на: https://racyja.com/by/palityka/adychodzic-epocha-epocha-lukasenki-hljadzice-na-nasym-jutub-kanale/
Мікола Бянько пра тое, ці набліжаецца развязка вакол Прыднястроўя 🔺 Расея зноў падрыхтавала адзін са сваіх улюбёных інструментаў - пашпартызацыю. Расейскія пашпарты ўжо маюць каля 220 тысяч жыхароў рэгіёна. Схема знаёмая: спачатку стварыць масу “расейскіх грамадзян” на тэрыторыі іншай дзяржавы, а пасля пагражаць абараняць іх усімі магчымымі сродкамі. Больш на: https://racyja.com/by/palityka/ci-nablizaecca-razvjazka-vakol-prydnjastrouja/