tgindex
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Статистика
@zozhteamНовости и СМИбелорусский

Чат-бот: @bssfbot Сацсеткі: https://www.facebook.com/bssfbel https://www.instagram.com/bssf.team/

Последний пост
13 июл.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
724
0 за 1 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
291
20 постов
Вовлечённость
40,2%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 20
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
1/48двое суток
1/72трое суток

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 🚨 У Варшаве напалі на Аляксандру Герасіменю. У цэнтры Варшавы невядомы мужчына напаў на беларускую плыўчыху, прызёрку Алімпійскіх гульняў Аляксандру Герасіменю. Пра інцыдэнт паведаміла галоўная рэдактарка сайта «Хартыя'97» Наталля Радзіна. Паводле яе інфармацыі, раніцай 10 ліпеня на аўтавакзале Warszawa Zachodnia невядомы мужчына падышоў да Герасімені ззаду і ўдарыў яе кулаком па галаве. Пасля гэтага ён пакінуў месца здарэння. Спартсменка звярнулася ў паліцыю, якая пачала праверку. Аляксандра Герасіменя — адна з самых тытулаваных беларускіх спартсменак, трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў і шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету. У 2020–2022 гадах яна ўзначальвала Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF). У Беларусі Герасіменя завочна асуджаная да 12 гадоў пазбаўлення волі па палітычна матываванай справе. Гэты напад адбываецца на фоне працяглага ціску на прадстаўнікоў BSSF. 21 жніўня 2025 года ў порце Трабзон (Турцыя) быў выкрадзены былы каардынатар фонду па міжнародных камунікацыях Анатоль Котаў. Да гэтага часу яго месцазнаходжанне застаецца невядомым. Яшчэ адзін былы супрацоўнік BSSF — Вадзім Крывашэеў — таксама быў завочна асуджаны ў Беларусі да 12 гадоў пазбаўлення волі. Аналагічны прысуд беларускія ўлады вынеслі і дзейнаму выканаўчаму дырэктару фонду Аляксандру Апейкіну. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае падтрымку Аляксандры Герасімені і заклікае польскія праваахоўныя органы правесці поўнае і аб'ектыўнае расследаванне інцыдэнту. Бяспека беларускіх спартсменаў і грамадскіх дзеячаў, якія знаходзяцца ў эміграцыі, павінна заставацца безумоўным прыярытэтам.

  • 🏅 Спартыўныя санкцыі і Беларусь: дыскусія працягваецца. Нямецкае выданне Deutsche Welle апублікавала вялікі матэрыял пра рашэнне МАК зняць абмежаванні з беларускіх спартсменаў і яго наступствы для беларускага спорту. У матэрыяле прадстаўлены пазіцыі выканаўчага дырэктара Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандра Апейкіна і кіраўніка НАУ Паўла Латушкі. На думку Апейкіна, галоўны вынік рашэння — тое, што МАК упершыню выразна аддзяліў Беларусь ад Расіі ў пытанні спартыўных санкцый. «Гэта падкрэслівае спартыўны суверэнітэт Беларусі і адкрывае магчымасці для вяртання беларускіх спартсменаў і асабліва дзяцей на міжнародную арэну», — адзначае кіраўнік BSSF. Разам з тым у BSSF лічаць, што пры прыняцці рашэння былі недастаткова ўлічаныя інтарэсы сотняў беларускіх спартсменаў, якія вымушана пакінулі краіну пасля 2020 года, а таксама інтарэсы ўкраінскага спорту як найбольш пацярпелага боку. У сваю чаргу Павел Латушка крытыкуе рашэнне МАК і звяртае ўвагу на тое, што многія пытанні, звязаныя з рэпрэсіямі супраць беларускіх спартсменаў і незалежнасцю спартыўных інстытутаў у Беларусі, застаюцца без адказу. У любым выпадку апошнія рашэнні міжнародных федэрацый паказваюць, што працэс вяртання Беларусі ў сусветны спорт ужо пачаўся. І сёння асабліва важна, каб у гэтым працэсе былі пачутыя ўсе беларускія спартсмены — як унутры краіны, так і за яе межамі. 📎 Спасылка на матэрыял Deutsche Welle: https://www.dw.com/ru/belorusy-snova-v-bolsom-sporte-pod-svoim-flagom-s-kogo-snaty-sankcii/a-77317169

  • ❗МАК рэкамендаваў вярнуць беларускіх спартсменаў і зборныя на міжнародныя турніры. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) апублікаваў новую заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям вярнуць беларускіх спартсменаў і нацыянальныя зборныя да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Як адзначаецца на сайце арганізацыі, МАК фактычна адмяніў свае рэкамендацыі ад 28 лютага 2022 года і 28 сакавіка 2023 года, на падставе якіх беларускія атлеты і каманды былі адхілены ад міжнароднага спорту або дапускаліся толькі ў абмежаваным нейтральным статусе. «МАК зноў заяўляе, што ўдзел спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах не павінен абмяжоўвацца дзеяннямі іх урадаў, уключаючы ўдзел у вайне або канфлікце», — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі. У камітэце таксама падкрэслілі, што беларускія спартсмены ўдзельнічалі ў апошніх міжнародных турнірах у якасці індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) «без якіх-небудзь інцыдэнтаў на спартыўнай арэне або па-за яе межамі». Акрамя таго, у МАК адзначылі, што Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі «знаходзіцца ў добрым стане і выконвае Алімпійскую хартыю». Пры гэтым МАК пакінуў у сіле абмежаванні і санкцыі ў дачыненні да Расіі. Нагадаем, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў 2022 годзе міжнародны спорт увёў беспрэцэдэнтныя санкцыі супраць Беларусі і Расіі. У апошнія месяцы, аднак, у шэрагу відаў спорту назіраецца тэндэнцыя да паступовага вяртання беларускіх атлетаў, у тым ліку ў гандболе, валейболе, водных відах спорту і іншых дысцыплінах. Новая пазіцыя МАК можа стаць ключавым сігналам для міжнародных федэрацый адносна далейшага змякчэння абмежаванняў для беларускага спорту.

  • ❗ПАДТРЫМАЦЬ ЮРЫДЫЧНУЮ ПРАЦУ BSSF Шаноўныя сябры і калегі, ўжо больш за 5 гадоў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці здзяйсняе сістэмную падтрымку для прадстаўнікоў беларускай спартыўнай супольнасці, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. За гэты час Фонд дапамог больш чым 300 беларускім спартоўцам і прадстаўнікам спартыўнай супольнасці. Мы аказвалі: ◾прамую фінансавую падтрымку (жыццё, арэнда, базавыя патрэбы), ◾юрыдычную дапамогу (абарона, кансультацыі, прадстаўніцтва), ◾садзейнічанне ў атрыманні міжнароднай абароны ў розных краінах, ◾прадстаўленне інтарэсаў беларускіх спартоўцаў у міжнародных федэрацыях і МАК, ◾падтрымку ў аднаўленні прафесійнай дзейнасці за мяжой; ◾ экспертызу для беларускага грамадства ў пытаннях спартыўных падзей. Асобным важным напрамкам стала наша гуманітарная дзейнасць ва Украіне. З лютага 2022 года Фонд рэалізаваў шэраг праектаў па падтрымцы пацярпелых ад вайны, у тым ліку спартоўцаў і іх сем’яў, а таксама актыўна ўдзельнічаў у міжнародных ініцыятывах салідарнасці. ЧАМУ ГЭТА ВАЖНА ЗАРАЗ? Сёння мы атрымліваем усё больш запытаў на юрыдычную дапамогу. Беларускія спартоўцы працягваюць сутыкацца з: 👉 крымінальнымі і адміністрацыйнымі пераследамі; 👉 штрафамі і судовымі выдаткамі; 👉 неабходнасцю атрымання міжнароднай абароны; 👉 дыскрымінацыйнымі падыходамі пры допусках да спаборніцтваў (у тым ліку дзеці); 👉 складанымі працэдурамі легалізацыі ў новых краінах. Юрыдычная падтрымка — гэта часта шанец на бяспеку і новае жыццё. Аднак рэсурсы Фонду абмежаваныя, каб эфектыўна рэагаваць на ўсе звароты. 💸МЭТА ЗБОРУ - 10 000 ЕЎРА НА 2026 ГОД Гэты збор накіраваны на падтрымку юрыдычнай працы BSSF, уключаючы: 🔹аплату працы юрыдычнай каманды; 🔹пакрыццё выдаткаў на адвакатаў; 🔹дапамогу ў аплаце штрафаў; 🔹прадстаўніцтва ў спартыўных федэрацыях і арганізацыях; 🔹суправаджэнне кейсаў міжнароднай абароны. Гэта канкрэтная дапамога людзям, якія ўжо сёння звярнуліся да нас. 📌Калі вы зацікаўлены ў працы Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці, вы можаце падтрымаць нас па спасылцы👇 https://bssf.eu/legal_support/ Данатары таксама могуць звязацца з намі, напісаўшы ў прыватныя паведамленні. ❗УВАГА! Просьба не дасылаць ахвяраванні, калі вы знаходзіцеся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

  • ❗20 сакавіка ў Мінску быў агучаны завочны прысуд былому дырэктару Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) па фрыстайле Вадзіму Крывашэеву. Суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, Крывашэеў абавязаны выплаціць штраф у памеры 1000 базавых велічынь (каля 45 тысяч рублёў). Паводле матэрыялаў справы, суд прызнаў яго вінаватым па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: — ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), — ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, накіраваныя на захоп улады), — ч. 3 арт. 361 (заклікі да ўвядзення санкцый або іншых дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы), — ч. 3 арт. 361−1 (стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні). Паводле інфармацыі беларускіх СМІ, справа датычылася абвінавачанняў як у службовых парушэннях, так і ў дзеяннях палітычнага характару. РЦАП па фрыстайле — адна з ключавых устаноў у сістэме беларускага спорту, якая займаецца падрыхтоўкай атлетаў да міжнародных стартаў, уключаючы Алімпійскія гульні. Варта адзначыць, што ў 2020–2021 гадах Вадзім Крывашэеў прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці. Праваабарончыя арганізацыі неаднаразова звярталі ўвагу, што падобныя справы ў Беларусі могуць разглядацца ў кантэксце палітычна матываванага пераследу. Прысуд можа быць абскарджаны ў апеляцыйным парадку.

  • 📌 BSSF: у міжнародным спорце назіраюцца новыя тэндэнцыі. Дырэктар Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці (BSSF) Аляксандр Апейкін паразмаўляў з журналістамі Беларускага Радыё Рацыя пра актуальныя падзеі ў алімпійскім і міжнародным спартыўным жыцці. Падчас размовы былі адзначаныя некалькі ключавых тэндэнцый, якія сёння фарміруюць парадак дня ў сусветным спорце. Па-першае, назіраецца паступовае вяртанне беларускіх і расейскіх атлетаў на міжнародную арэну. У шэрагу відаў спорту ўжо адбываюцца першыя крокі па аднаўленні ўдзелу каманд. Асабліва гэта датычыцца дзіцяча-юнацкага спорту, дзе допускі ў некаторых дысцыплінах ужо адбываюцца без абмежаванняў — у прыватнасці ў валейболе і гандболе. Другі прыкметны трэнд — паступовае змяншэнне актыўнай салідарнасці міжнароднай спартыўнай супольнасці з Украінай, якая назіралася ў першыя гады пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Яшчэ адна тэндэнцыя — больш пільная ўвага да выкарыстання сімвалаў і палітычных мэсэджаў у спорце. Тэхнічныя дэлегаты ўсё часцей звяртаюць увагу на экіпіроўку атлетаў і публічныя жэсты падчас спаборніцтваў. Відавочна, што Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) бярэ курс на мінімізацыю выкарыстання спартыўных пляцовак для палітычных акцый. У BSSF адзначаюць, што гэтыя працэсы могуць істотна паўплываць на развіццё міжнароднага спорту і прынцыпы, якія будуць дзейнічаць падчас будучых алімпійскіх цыклаў. 📎 Больш падрабязна — у інтэрв’ю Беларускаму Радыё Рацыя: https://racyja.com/by/sport/naziraem-trend-zatuchannja-salidarnasci-z-ukrainaj-u-sporce/

  • 🥇 17-гадовая фрыстайлістка Любоў Піліпенка заваявала золата на этапе Кубка Еўропы Беларуская фрыстайлістка Любоў Піліпенка стала пераможцай этапу Кубка Еўропы, які праходзіць у швейцарскім Аірола. У першы дзень спаборніцтваў 17-гадовая спартсменка таксама паказала высокі вынік, заваяваўшы срэбны медаль. 📊 Па выніках этапу Піліпенка заняла другое месца ў агульным заліку турніру. ⚡️ Гэта першая перамога беларускіх фрыстайлістаў на міжнародных спаборніцтвах за апошнія чатыры гады. Апошні раз беларусы перамагалі ў канцы студзеня 2022 года, калі Дзмітрый Мазуркевіч узяў золата на дамашнім этапе Кубка Еўропы ў Раўбічах.

  • 6 мар.246101

    🏐 Моладзевыя зборныя Беларусі вяртаюцца ў міжнародны валейбол. Моладзевыя зборныя Беларусі атрымалі права ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад эгідай Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола (CEV). Адпаведнае рашэнне было прынята 3 сакавіка на анлайн-пасяджэнні Адміністрацыйнага савета арганізацыі. Такім чынам беларускія каманды юніёрскага і моладзевага ўзросту змогуць выступаць у паўнавартасным статусе — пад дзяржаўным сцягам і з гімнам сваёй краіны. 📊 Рашэнне стала працягам палітыкі паступовага вяртання маладых спартсменаў у міжнародны спорт. Яшчэ ў канцы 2025 года Міжнародная федэрацыя валейбола (FIVB) дазволіла ўдзел юнацкіх і моладзевых зборных Беларусі і Расіі ў міжнародных турнірах, спасылаючыся на рэкамендацыі МАК аб недапушчальнасці абмежавання доступу маладых атлетаў да міжнародных спаборніцтваў. Пры гэтым санкцыі ў дачыненні да дарослых нацыянальных зборных і клубаў застаюцца ў сіле. Яны былі ўведзены ў сакавіку 2022 года, калі CEV і FIVB адхілілі беларускія і расійскія каманды ад усіх міжнародных турніраў пасля пачатку вайны ва Украіне. ⚠️ Такім чынам валейбол стаў адным з першых камандных відаў спорту ў Еўропе, дзе пачынаецца паступовае змякчэнне санкцый — спачатку для юніёрскіх і моладзевых каманд. Эксперты адзначаюць, што гэты крок можа стаць важным прэцэдэнтам для іншых гульнявых відаў спорту, дзе беларускія каманды пакуль застаюцца адхіленымі ад міжнародных спаборніцтваў.

  • ❗Зімовая Паралімпіяда-2026: галоўныя факты і першыя спрэчкі вакол Гульняў. Ужо 6 сакавіка ў Італіі стартуюць XIV Зімовыя Паралімпійскія гульні, якія пройдуць у гарадах Мілан, Корціна-д’Ампеццо і Валь-ды-Ф’емме. Гульні працягнуцца да 15 сакавіка і стануць найбуйнейшым зімовым спартыўным форумам для атлетаў з інваліднасцю. 🔥 Цырымонія адкрыцця адбудзецца на гістарычнай арэне Вероны — старажытным рымскім амфітэатры, пабудаваным каля 30 года нашай эры. Менавіта туды 6 сакавіка будзе дастаўлены паралімпійскі агонь, запалены 24 лютага ў брытанскай вёсцы Сток-Мандэвіл — на радзіме паралімпійскага руху. 📊 У Італіі выступяць каля 650 параспортсменаў з 50 краін, якія разыграюць 79 камплектаў медалёў. 🏅 У праграме Гульняў шэсць відаў спорту: ◾паралімпійскія гарналыжныя спаборніцтвы ◾біятлон ◾лыжныя гонкі ◾сноўборд ◾паралімпійскі хакей ◾кёрлінг на калясках Навінкай стане змешаны парны турнір па кёрлінгу на калясках. ⚠️ Разам з тым Гульні яшчэ да старту суправаджаюцца шэрагам спрэчак. Міжнародны паралімпійскі камітэт дапусціў да ўдзелу шэсць расійскіх і чатырох беларускіх спартсменаў пад нацыянальнымі сцягамі і з гімнамі. Гэта стала магчымым пасля рашэння МПК у 2025 годзе зняць ранейшую дыскваліфікацыю. У адказ шэраг краін — у тым ліку Украіна, Польшча, Чэхія, Нідэрланды, Канада, Фінляндыя, краіны Балтыі і Германія — абвясцілі пра байкот цырымоніі адкрыцця. Яшчэ адным скандалам стаў забарона формы ўкраінскай дэлегацыі з картай краіны. У МПК палічылі такі дызайн палітычным, і камандзе давялося тэрмінова вырабляць новы камплект формы і дастаўляць яго ў Італію. Пры гэтым у МПК падкрэсліваюць, што рашэнне аб допуску было прынята «дэмакратычным шляхам» і павінна гарантаваць атлетам магчымасць выступаць на галоўным старце чатырохгоддзя. 🏅 Паралімпійскія гульні працягваюць заставацца адным з галоўных сімвалаў інклюзіі, роўнасці і сілы чалавечага духу, аднак і яны ўсё часцей апынаюцца ў цэнтры складаных палітычных дыскусій.

  • 🏀 Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Беларускай федэрацыі баскетбола. У беларускім баскетболе могуць адбыцца сур’ёзныя кадравыя змены. На пасаду старшыні Беларускай федэрацыі баскетбола вылучаны былы гулец нацыянальнай зборнай па гандболе і цяперашні кіраўнік Беларускай федэрацыі тэніса Сяргей Рутэнка. Ён можа замяніць міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова, які ўзначальваў арганізацыю да гэтага часу. Яшчэ мінулай вясной Аляксандр Лукашэнка публічна заявіў пра неабходнасць зменаў у кіраўніцтве баскетбольнай федэрацыі, адзначыўшы, што кіраўнік МЗС мае дастаткова дзяржаўных абавязкаў, а беларускаму баскетболу патрэбны «моцны чалавек, які будзе даваць вынік». Сяргей Рутэнка — адзін з самых вядомых беларускіх гандбалістаў у гісторыі. Ён выступаў за нацыянальную зборную Беларусі і на працягу кар’еры гуляў у вядучых еўрапейскіх клубах, у тым ліку ў іспанскай «Барселоне». Рутэнка неаднаразова станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў ЕГФ і нацыянальных чэмпіянатаў, лічыўся адным з найлепшых гульцоў Еўропы свайго пакалення. Пасля завяршэння кар’еры ён перайшоў у спартыўнае кіраванне і ўзначаліў Беларусскую федэрацыю тэніса. Яго прызначэнне ў баскетбол можа сведчыць пра курс на прыцягненне вядомых былых спартсменаў да кіравання федэрацыямі. 📉 Крызіс у беларускім баскетболе. На сёння сітуацыя ў відзе спорту застаецца складанай: ◾пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне беларускія клубы і зборныя знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі; ◾каманды адхіленыя ад еўракубкаў і турніраў пад эгідай FIBA; ◾нацыянальныя зборныя не ўдзельнічаюць у афіцыйных міжнародных спаборніцтвах ва ўсіх узроставых катэгорыях. Дадаткова праблемы назіраліся і на клубным узроўні. Мінскія «Цмокі», якія выступалі ў Адзінай лізе ВТБ, некалькі сезонаў запар займалі апошнія месцы, а ў апошнія гады фактычна выпалі з турніру. 🏀 Магчымае прызначэнне Сяргея Рутэнкі разглядаецца як спроба перазапуску сістэмы кіравання баскетболам у краіне на фоне глыбокага спартыўнага і міжнароднага крызісу.

  • ❗Расклад выступленняў беларускіх атлетаў на Алімпіядзе-2026 У пятніцу ў італьянскіх Мілане і Корціне-д’Ампеццо адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Зімовых Алімпійскіх гульняў-2026. Італія прымае зімовую Алімпіяду ўжо трэці раз у гісторыі (1956, 2006 і 2026). Спаборніцтвы стартуюць ужо заўтра, а першыя камплекты медалёў будуць разыграныя ў суботу. Беларусь на гэтых Гульнях прадстаўлена мінімальным складам — усяго сем атлетаў. Біятлон і хакей застаюцца пад міжнародным банам, а ў фрыстайл адабраліся выключна жанчыны. Такім чынам, склад беларускай дэлегацыі цалкам жаночы. Беларускія ўдзельніцы АГ-2026: ◾ фрыстайл (лыжная акрабатыка): Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Анастасія Андрыянава ◾ канькабежны спорт: Марына Зуева ◾ лыжныя гонкі: Ганна Каралёва ◾ горныя лыжы: Марыя Шканава ◾ фігурнае катанне: Вікторыя Сафонава 📅 Расклад выступленняў (час мінскі) ⚡Субота, 7 лютага 15:00 — лыжныя гонкі, скіятлон 20 км (10+10): Ганна Каралёва 18:00 — канькабежны спорт, 3000 м: Марына Зуева ⚡Аўторак, 10 лютага 11:15 — лыжныя гонкі, спрынт (класічны стыль): Ганна Каралёва ⚡Чацвер, 12 лютага 15:00 — лыжныя гонкі, раздзельная гонка 10 км: Ганна Каралёва 18:30 — канькабежны спорт, 5000 м: Марына Зуева ⚡Аўторак, 17 лютага 12:45 — фрыстайл, кваліфікацыя (лыжная акрабатыка): Гуськова, Дзяруга, Андрыянава 20:45 — фігурнае катанне, кароткая праграма: Вікторыя Сафонава ⚡Серада, 18 лютага 12:00 — горныя лыжы, слалам: Марыя Шканава 13:30 — фрыстайл, фінал (топ-12): Гуськова, Дзяруга, Андрыянава ⚡Чацвер, 19 лютага 21:00 — фігурнае катанне, адвольная праграма: Вікторыя Сафонава Асобныя спадзяванні звязаныя з Ганнай Гуськовай — алімпійскай чэмпіёнкай-2018 і срэбранай прызёркай АГ-2022 у фрыстайле. На мінулай Зімовай Алімпіядзе ў Пекіне-2022 Беларусь заваявала два медалі (Гуськова і Антон Смольскі ў біятлоне) пры ўдзеле 29 спартсменаў. Цяпер жа існуе верагоднасць, што Алімпіяда-2026 стане першай з 1994 года, з якой беларуская каманда можа вярнуцца без узнагарод.

  • Беларусь на Зімовых Алімпійскіх гульнях-2026: каментар Аляксандра Апейкіна для Беларускае Радыё Рацыя . Беларусь на Зімовай Алімпіядзе-2026, якая пройдзе з 6 па 22 лютага ў італьянскіх гарадах Мілан і Корціна-д’Ампеццо, будзе прадстаўленая толькі сямю жанчынамі-спартсменкамі. Гэта найменшая дэлегацыя за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў зімовых Алімпійскіх гульнях. Раней антырэкорд належаў АГ-2014 у Сочы, дзе выступалі 27 беларускіх спартоўцаў. Сітуацыю пракаментаваў выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін: 🗣️ «Кваліфікацыі праходзілі позна, а рашэнні пра допуск у нейтральным статусе многія міжнародныя федэрацыі прымалі літаральна ў апошні момант. Гэтая Алімпіяда стане найменшай па колькасці прадстаўнікоў за ўсю гісторыю. Беларускія спартоўкі будуць выступаць у нейтральным статусе і фактычна прадстаўляць саміх сябе, але ўсе разумеюць, што яны так ці інакш звязаныя з Беларуссю». Апейкін таксама адзначыў, што з улікам вельмі абмежаванага складу зборнай не варта чакаць медальных вынікаў: 🗣️«У лыжных гонках у нас толькі адна прадстаўніца — Ганна Каралёва, у канькабежным спорце — Марына Зуева. У фрыстайле будзе тры спартоўкі — Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга і Анастасія Андрыянава. Я не думаю, што варта чакаць медалёў. Адзіны рэальны шанс, магчыма, ёсць у Ганны Гуськовай». Беларускія спартоўкі выступяць пад нейтральным сцягам. 🏅 Склад беларускай дэлегацыі на АГ-2026: ◾Лыжная акрабатыка (фрыстайл): Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Анастасія Андрыянава ◾Горныя лыжы: Марыя Шканова ◾Канькабежны спорт: Марына Зуева ◾Лыжныя гонкі: Ганна Каралёва ◾Фігурнае катанне: Вікторыя Сафонава Зімовая Алімпіяда-2026 стане для беларускага спорту сімвалічнай — з мінімальнай прысутнасцю, але з захаваннем сувязі з міжнароднымо алімпійскім рухам. Поўнае інтэрв'ю выканаўчага дырэктара Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці для Радыё Рацыя слухайце па спасылцы 👇 https://racyja.com/by/sport/zbornaja-belarusi-na-zimovaj-alimpijadze-2026/

  • 🔥Чэмпіянат Еўропы па гандболе разам з беларускімі экспертамі! Заўтра, 15 студзеня, стартуе 17-ы мужчынскі чэмпіянат Еўропы па гандболе — і ўжо з'явіўся выдатны беларускамоўны гайд да турніру! Напярэдадні турніру айчынныя гандбольныя эксперты Іван Сапега і Аляксей Мандрык падрыхтавалі шматэпізодны беларускамоўны падкаст з падрабязным аглядам галоўнага гандбольнага першынства еўрапейскага кантынента. 🎙 У выпуску — усё, што трэба ведаць перад стартам ЧЕ: — хто здзівіць на турніры; — хто можа расчараваць; — фаварыты на тытул MVP; — магчымы п’едэстал; — і шмат іншага кантэксту без штампаў. Асаблівая каштоўнасць — якасная беларуская мова і глыбокая спартыўная аналітыка, якой так не хапае ў спартыўным медыяполі. Сачыце за чэмпіянатам Еўропы разам з айчыннымі экспертамі! 🤾‍♂️ 📌 Падкаст ужо даступны! Спасылка на агляд: https://youtu.be/EkkPCsuux2U?si=i1QONMIfjZk4owtT

  • ⚽️ Віктар Ганчарэнка ўзначаліў зборную Беларусі па футболе. Галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе афіцыйна прызначаны Віктар Ганчарэнка. Адпаведнае рашэнне было прынятае на пасяджэнні выканкама Беларускай федэрацыі футбола. Кантракт з айчынным спецыялістам разлічаны на чатыры гады — да канца 2029 года. Падрабязней 👇 https://bssf.eu/viktar-gancharenka-uznachaliu-zbornuyu-belarusi-pa-futbole/

  • 14 окт. 2025 г.4338из gidselslefthand

    Падводзім вынікі старту сезона ў Германіі. Паразмаўлялі пра 🔹 перспектывы “Мельзунгена” і “Райн-Лёвэн” 🔹 неспадзяваны ход “Гумерсбаха” і “Лемга” 🔹 стан “Кіля” і “Фленсбурга” 🔹 недахопы “Берліна” і бездакорнасць “Магдэбурга” 🎙 Слухайце на Youtube | Apple Podcasts | Spotify

  • У Савеце Еўропы возьмуць на кантроль справу аб знікненні Анатоля Котава. Аб гэтым заявіў намеснік генеральнага сакратара Савета Еўропы Бьёрн Берге пад час сваёй прамовы на міжнароднай спартыўнай канферэнцыі Play the Game 2025 у фінскім Тампарэ. У сваёй прамове Бьёрн Берге агучыў: "Мы выказваем нашу глыбокую занепакоенасць з улікам таго, што Анатоль Котаў знік у таямнічых абставінах менш чым два месяцы таму. У Савеце Еўропы мы зробім усё магчымае — і шчыра спадзяюся, што яго знойдуць жывым і ў бяспецы". Берге звярнуў увагу, што многія з прысутных памятаюць Анатоля Котава з мінулых канферэнцый, калі ён выступаў ад імя Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Больш падрабязна можна прачытаць на сайце Савета Еўропы: https://www.coe.int/en/web/portal/-/finland-play-the-game-conference-defends-democratic-debate-in-sports-even-when-uncomfortable-

  • 1 окт. 2025 г.3268из gidselslefthand

    Ізноў мы звяртаемся да Лігі чэмпіёнаў. І вось наш топ: 🥇 Магдэбург 🥈 Магдэбург 🥉 Магдэбург 🏅 астатнія 🎙 Слухайце на Youtube | Apple Podcasts | Spotify

  • 💪 Працягваецца збор на падтрымку і рэабілітацыю беларускага спартсмена пасля цяжкай траўмы. Беларускі спартсмен, былы дабраахвотнік з пазыўным "Фенікс" -  майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіён Еўропы і шматразовы чэмпіён Беларусі па рукапашным баі. Падчас сваёй дабраахвотніцкай місіі ва Украіне ў траўні 2023 года ён быў цяжка паранены. ⚡️ "Фенікс" перанёс тры клінічныя смерці і больш за 100 аперацый. Сёння ён рыхтуецца вярнуцца ў прафесійнае жыццё ў якасці трэнера і інструктара. Два гады ён не мог працаваць. 🎯 Мэта збору - $2500. Гэтыя сродкі патрэбныя для таго, каб: ◾набыць неабходныя медыкаменты; ◾прадоўжыць курс рэабілітацыі; ◾вырашыць тэхнічныя пытанні, звязаныя з вяртаннем да працы і трэніровачнай дзейнасці. 🎙️ Ініцыятыву па зборы сродкаў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» пракаментаваў дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін. 📌 Спасылка на збор тут:👇 https://www.facebook.com/donate/1468260937717433/ ❗ Калі кнопка Donate у Facebook недаступная, уключыце VPN і выберыце краіну з Еўразоны, ЗША або Канаду.

  • ❤️ Шатландскія заўзятары падтрымаюць беларускіх дзяцей перад матчам са зборнай Беларусі Фанаты нацыянальнай зборнай Шатландыі не толькі падтрымліваюць сваю каманду, але і працягваюць традыцыю дабрачыннасці, якой ужо больш за 20 гадоў. Tartan Army Sunshine Appeal накіруе £5000 у падтрымку арганізацыі Friends of Chernobyl’s Children West Lothian, якая дапамагае беларускім дзецям, пацярпелым ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. 🗣️ «Нават калі нас не пускаюць на стадыён, мы ўсё роўна хочам дапамагаць», – кажуць арганізатары ініцыятывы. 👏 З пачатку 2000-х шатландскія заўзятары сабралі і ахвяравалі больш за £300 000 на дабрачынныя праекты па ўсім свеце — ад Афрыкі да Усходняй Еўропы.

  • 🆘 ПАСЕ заклікала Турцыю высветліць абставіны знікнення Анатоля Котава Гендакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па пытаннях кіравання і этыкі ў спорце Могэнс Енсэн выступіў з заявай у сувязі з паведамленнямі пра знікненне Анатоля Котава — міжнароднага каардынатара Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (BSSF): "Я выказваю глыбокую заклапочанасць знікненнем у Турцыі Анатоля Котава, паважанай асобы ў міжнароднай спартыўнай супольнасці". Ён нагадаў, што Котаў прысвяціў шмат гадоў сваёй кар’еры прасоўванню справядлівасці ў спорце і абароне правоў спартсменаў. 📣 Енсэн заклікаў улады Турцыі прыняць усе неабходныя меры для пошуку Котава, забеспячэння яго бяспекі і высвятлення абставінаў знікнення. Таксама ён звярнуўся да міжнароднай спартыўнай і праваабарончай супольнасці, а таксама да дыпламатычных структур — захоўваць пільнасць і праявіць салідарнасць. 📍 Нагадаем, што 45-гадовы Анатоль Котаў прыляцеў у Стамбул 21 жніўня і перастаў выходзіць на сувязь у 21:28. Паводле інфармагенцтва IHA, ён мог вылецець у Трабзон, а адтуль — адплыць у Сочы на прыватнай яхце. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. Жонка Котава падала заяву ў паліцыю Турцыі аб яго знікненні. https://pace.coe.int/en/news/9989/pace-rapporteur-makes-an-urgent-appeal-for-the-safe-return-of-belarusian-sports-figure-anatol-kotau

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF — tgindex