tgindex
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

Статистика

Беларускі вызвольны рух Вольная Беларусь. Сайт Руху: https://www.bns-volnayabelarus.org Чат: https://t.me/chat_vb

Последний пост
16:18
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
5
Всего постов
26
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
1 057
−3 за 6 дн.
Сутки
−3
−0,28%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
493
23 постов
Вовлечённость
46,6%
к подписчикам
Постов в день
0,7
всего 26
Упоминаний
10
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
218
1/48двое суток
249
1/72трое суток
269

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 16:18155222

    Ансамбаль народнай песьні «Калина» пад кіраўніцтвам Іны Дабравольскай паўстаў у Беластоку і выступае з лютага 2023 года. Першапачаткова калектыў быў створаны для інтэграцыі ўцекачоў з Украіны, але з часам да яго далучыліся і людзі іншых нацыянальнасьцяў: Беларусы, Палякі ды інш. Аснову рэпэртуару складаюць украінскія, беларускія і польскія народныя песьні, аднак калектыў выконвае творы на розных мовах і рознага ўзроўню складанасьці — ад гімну Грузіі да танзанійскай народнай песьні. Калектыў неаднаразова ўдзельнічаў у гарадзкіх, міжнародных фэстывалях і конкурсах, дзе займаў прызавыя месцы. Хор "Калина" выступіць 23 жніўня на сьвяце з нагоды Дня Незалежнасьці Беларусі ў Беластоку ў Прасторы "Новая Зямля". ❗️Падтрымайце збор на арганізацыю канцэрта і падтрымку Прасторы “Новая Зямля”: https://zrzutka.pl/gh985w 🤝❤️Дзякуючы вашай падтрымцы мы зможам годна адзначыць Дзень Незалежнасьці Беларусі, і адначасна дапамагчы захаваць месца, якое аб’ядноўвае беларусаў у Беластоку.

  • 📌 23 жніўня ў прасторы «Новая Зямля» ў Беластоку пройдзе ўрачыстасць з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 25 жніўня. 25 жніўня 1991 году Актам Вярхоўнага Савета пры аднагалосным галасаванні Незалежнасць Беларусі набыла канстытуцыйную сілу. 🔻 Арганізавалі ўрачыстасць Нацыянальна-Вызвольны Рух «Вольная Беларусь» і прастора «Новая Зямля». https://racyja.com/by/hramadstva/dzen-nezaleznasci-25-zniunja-u-belastoku-adznacac-u-novaj-zjamli/

  • ❗️23 жніўня, Беласток — СЬВЯТА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ Набліжаецца вялікае нацыянальнае сьвята — Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (25 жнівень). З нагоды 35-х угодкаў вялікай падзеі рыхтуецца ўрачысты канцэрт з дабрачыннай мэтай падтрымкі Прасторы «Новая Зямля» ў Беластоку. Галоўная дабрачынная мэта падзеі — падтрымаць арэнду і далейшае існаваньне Прасторы «Новая Зямля»: https://zrzutka.pl/gh985w У праграме: 📌 Выступы: Зянон Пазьняк, Юры Беленькі (анлайн), прадстаўнікі беластоцкіх грамадска-палітычных арганізацый. 📌 Сьвяточны канцэрт: Сяржук Доўгушаў, інтэграцыйны хор "Калина", Ігар Палынскі, Зьміцер і Геральд Бартосікі, Юстына і Тацьцяна Карпіловіч. 📌 Інсцэнізацыя фрагмэнту сцэнаграмы Сэсіі Незалежнасьці.  📌Аўкцыён – магчымасьць набыць унікальныя рэчы, тым самым фінансава падтрымаць Прастору "Новая Зямля". Далучайцеся да супольнага сьвята! ⏰ КАЛІ: 23 жніўня (нядзеля), 14:00 📍ДЗЕ: Беласток, ul. Św Rocha 5, lok.32, Прастора "Новая Зямля” Арганізатары: — НВР "Вольная Беларусь" — Прастора "Новая Зямля"

  • Збор інтэрвью Васіля Быкава абвешчаны ў Беларусі "экстрэмісцкім" Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Гэтак "экстрэмісцкай" абвешчаная кніга "Быкаў на Свабодзе" — збор інтэрвью знакамітага беларускага пісьменьніка і дзеяча беларускага адраджэньня Васіля Быкава, якія ён даваў Радыё Свабодзе. Акрамя гэтага, у спісе з'явіліся і іншыя беларускія кнігі: — «Паўстаньне Беларусі» (Пётра Рудкоўскі, 2007) — «Пакаленьне Маладога Фронту» (Павал Севярынец, 2004) — «Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь» (Уладзімір Роўда, 2011) — «Кошт свабоды, ці Спавядальнасьць апазіцыйнага палітыка» (Сяргей Скрабец) — «Ненасільле і Беларусь» (Варшава, 1999).

  • Зьміцер і Геральд Бартосікі, Юстына і Тацьцяна Карпіловіч — беларуская сям’я музыкаў, якая разам захоўвае і разьвівае традыцыю беларускай песьні. Іх выступы адметныя спалучэньнем выразнага вакалу і разнастайнага інструмэнтальнага гучаньня: гітары, баяна, флейты, калімбы і пэркусіі. У рэпэртуары сям’і — уласныя песьні, лірычныя балады, беларускія рамансы, народныя творы ў сучасных апрацоўках і песьні на вершы беларускіх паэтаў. Тэленавітая сям'я выступіць 23 жніўня на сьвяце з нагоды Дня Незалежнасьці Беларусі ў Беластоку ў Прасторы "Новая Зямля". ❗️Падтрымайце збор на арганізацыю канцэрта і падтрымку Прасторы “Новая Зямля”: https://zrzutka.pl/gh985w 🤝❤️Дзякуючы вашай падтрымцы мы зможам годна адзначыць Дзень Незалежнасьці Беларусі, і адначасна дапамагчы захаваць месца, якое аб’ядноўвае беларусаў у Беластоку.

  • Сяржук Доўгушаў — беларускі сьпявак, музыка-мультыінструмэнталіст, фалькларыст і папулярызатар беларускай традыцыйнай культуры, заснавальнік культурнага руху «Спеўны сход». 23 жніўня на сьвяце з нагоды Дня Незалежнасьці Беларусі ў Беластоку Сяржук прасьпявае патрыятычныя і нацыянальныя беларускія песьні, а таксама ўласныя аўтарскія творы. ❗️Падтрымайце збор на арганізацыю канцэрта і падтрымку Прасторы “Новая Зямля”: https://zrzutka.pl/gh985w Дзякуючы вашай падтрымцы мы зможам годна адзначыць Дзень Незалежнасьці Беларусі, і адначасна дапамагчы захаваць месца, якое аб’ядноўвае беларусаў у Беластоку. Сьвяткуем Незалежнасьць разам. Захоўваем беларускую прастору разам.

  • ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ pinned «❗️Далучайцеся да збору на канцэрт да Дня Незалежнасьці і падтрымку Прасторы «Новая Зямля»! 23 жніўня ў Прасторы «Новая Зямля» ў Беластоку адбудзецца урачысты канцэрт да Дня Незалежнасьці Беларусі з дабрачыннай мэтай падтрымкі Прасторы "Новая Зямля". Арганізатары…»

  • 8 авг.1 0612610

    ❗️Далучайцеся да збору на канцэрт да Дня Незалежнасьці і падтрымку Прасторы «Новая Зямля»! 23 жніўня ў Прасторы «Новая Зямля» ў Беластоку адбудзецца урачысты канцэрт да Дня Незалежнасьці Беларусі з дабрачыннай мэтай падтрымкі Прасторы "Новая Зямля". Арганізатары сьвята — «Нацыянальна-Вызвольны Рух Вольная Беларусь» і Прастора «Новая Зямля» — хочуць сабраць беларусаў Беластоку і гасьцей гораду на ўрачыстую імпрэзу з удзелам грамадзкіх дзеячаў, музыкаў, актораў і творчых калектываў. Галоўная дабрачынная мэта падзеі — падтрымаць арэнду і далейшае існаваньне Прасторы «Новая Зямля». «Вольная Беларусь» і «Новая Зямля» не атрымліваюць фінансаваньня на арганізацыю гэтага сьвята. Мы маем памяшканьне, у якім можам сабрацца разам, але ня маем бюджэту на правядзеньне канцэрту. Таму мы зьвяртаемся да беларускай супольнасьці: Станьце часткай гэтага сьвята і дапамажыце яго правесьці! Падтрымайце збор! Агульная мэта збору — 9000 злотых. У суму закладзены выдаткі на арганізацыю канцэрта і фінансавая дапамога па аплаце арэнды памяшканьня "Новая Зямля". Кожны ваш унёсак — гэта ня толькі падтрымка канцэрту да Дня Незалежнасьці, але і дапамога Прасторы «Новая Зямля», каб яна магла працягваць сваю працу. Усе сродкі, сабраныя звыш неабходнай сумы, будуць накіраваныя на аплату арэнды і далейшую дзейнасьць Прасторы «Новая Зямля». Беларусы, падтрымаем сябе! Сьвяткуем Незалежнасьць разам! Захоўваем беларускую прастору разам! https://zrzutka.pl/gh985w

  • 3 авг.713382

    Сёньня варта яшчэ раз згадваць і шанаваць адну з найважнейшых постацей нашай гістарычнай памяці - Маю Кляшторную, якая адыйшла ў вечнасьць. Захавальніца памяці й дачка расстралянага паэта Мая Кляшторная - архітэктар, грамадзкая дзеячка й дачка выдатнага беларускага паэта Тодара Кляшторнага, які быў расстраляны ў «чорную ноч» з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Усё сваё сьвядомае жыцьцё яна прысьвяціла таму, каб праўда пра сталінскія рэпрэсыі не была зацёртай з гісторыі: Мая Тодараўна былай адной з галоўных ініцыятарак стварэньня мэмарыяла ў Курапатах, працавала над праектамі ўшанаваньня памяці ахвяраў і шмат гадоў аберагала гэтае трагічнае месца ад забудовы ды забыцьця. Дзякуючы яе бязьмежнай энэргіі былі захаваныя й перавыдадзеныя творы Тодара Кляшторнага, а пра праўду ягонага лёсу даведаліся тысячы беларусаў. Нягледзячы на статус «дачкі ворага народа» ў дзяцінстве й усе выпрабаваньні, яна заставалася ўзорам духоўнай моцы, дабрыні й нязломнасьці. «Пакуль мы памятаем сваю гісторыю й тых, хто аддаў жыцьцё за Беларусь, жыве наша агульная нацыя». Сьветлая памяць Маі Тодараўне. Яе ўнёсак у захаваньне беларускай гістарычнай памяці - неацэнны.

  • без подписи

  • без подписи

  • 3 авг.464231из racyja

    📌 Кіеў для беларусаў заўсёды быў больш чым суседняй сталіцай. Гэта горад, які абуджае і ўзварушвае нашу беларускасць. Але сённяшні Кіеў – гэта горад, які жыве пад ударамі балістычных ракет і дронаў, пад вой сірэн, дзе гінуць мірныя людзі. 🎤 Расказала жонка палітычнага лідара Зянона Пазьняка Галіна пасля наведвання Кіева. https://racyja.com/by/sumezza/halina-paznjak-pavetra-nasycanae-bjadoj/

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • 3 авг.225272из zianon_pazniak

    ПАМЯЦЬ ЖЫВЫХ Украінцы шануюць памяць сваіх загінулых ваяроў. На Сьцяне памяці ў Кіеве дзясяткі тысячаў фатаграфіяў тых, хто аддаў жыцьцё за вольную Украіну. Загінулыя героі глядзяць на нас тысячамі адчыненых вачэй, нібы з таго сьвету, і гэта сьціскае сэрца. У канцы сьцяны пад Бел-Чарвона-Белымі сьцяжкамі ёсьць некалькі фатаграфіяў загінулых беларусаў (фота 1). Беларускай сьцяны памяці яшчэ не існуе (загінула шмат). Ёсьць два пахаваньні побач з магіламі ўкраінцаў на могілках у Кіеве (фота 2 i 3). Тут пахаваны ваяр пад пазыўным "Мінск". У часе бою ён выратаваў жыцьцё іншаму беларускаму ваяру пад пазыўным "Ювелір". Проста засланіў моцна параненага "Ювеліра" сваім целам. Кулі прабілі "Менску" артэрую, і ён сканаў ад хуткай страты крыві. "Ювелір" выжыў, перанёс 90 апэрацыяў па ўратаваньню раздробленага бядра, ходзіць на мыліцах увесь ў мэталёвых хірургічных шрубах, клямарах і закрутах, радуецца жыцьцю і шануе памяць свайго загінулага выратавальніка. Тут жа побач магіла беларускай дзяўчыны па прозьвішчу Зайцава. Над магілай "Мінска" яна сказала, што хацела б быць пахаванай каля яго. Неўзабаве яна загінула, і сталася, як казала. Ёсьць ўражлівы мэмарыял каля сяла Машчун, дзе сярод загінулых герой Украіны беларус Аляксей Скобля ("Тур"). Вось што пішуць украінцы пра гэтае месца (фота 4). Аляксея Скоблю параніла ў часе бою. Маскалі напіралі. Іх было шмат. Украінцам трэба было адыходзіць на запасныя пазыцыі. І тады Аляксей вырашыў застацца і прыкрываць адыход пабрацімаў. Ваяры адышлі жывымі. Аляксей прыкрываў да апошняга і быў забіты ворагамі. Са 118 абаронцаў Машчуна жывымі засталіся 57. У мэмарыяле ёсьць асобнае пахаваньне і памятны знак Аляксею Скоблю і той акоп, у якім ён абараняў адыход ваяроў і ў якім загінуў (фота 5). Па мэмарыяльным увекавечваньні памяці Аляксея салідарную ініцыятыву праявіла Алена Жаркевіч -- знаная валанцёрка -- і "Беларуска-Украінскі валанцёрскі цэнтр "Сустрэча", у якім яна дзейнічае. Наперадзе ў беларусаў (ва ўсіх беларусаў) вялікі мэмарыяльны абавязак -- Сьцяна памяці загінулых ваяроў-беларусаў. Гэта трэба тым, што загінулі, і тым, што жывуць. Зянон Пазьняк 2 жнівень 2026 г.

  • без подписи

  • Латушкінскі "Музей Вольнай Беларусі" запрасіў на сустрэчу, прысьвечаную незалежнасьці, Аляксандра Дабравольскага — дэпутата, які ў 1996 годзе выступаў за паскарэньне аб'яднаньня Беларусі і Расеі. Абсурды і сюрэалізм псеўда-апазыцыі.

  • 27 июл.597334из wartabelarus

    27 ліпеня 1990 г. Беларусь зрабіла гістарычны крок да Незалежнасьці Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР. Паводле Дэклярацыі, Беларусь абвяшчалася сувэрэннай дзяржавай, “якая ўсталявана на аснове ажыцьцяўленьня беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэньне, дзяржаўнасьці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэньні свайго лёсу”. 27 ліпеня — дата, калі наша краіна абвесьціла аб імкненьні вызваліцца з турмы народаў, з савецкай імпэрыі зла. Сілу канстытуцыйнага закона Дэклярацыя набыла 25 жніўня 1991 г. Менавіта ад гэтай даты пачынаецца адлік нашай Незалежнасьці. Жыве Беларусь!