- Последний пост
- 11:34
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 2
- Всего постов
- 21
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 733
- 1/48двое суток
- 840
- 1/72трое суток
- 905
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
видео или голосовое, без подписи
Дорогие рассийские друзья! В эти дни многие из вас обсуждают регистрацию на т.н. выборах партии «Яблоко», а ещё раньше — следили за судеьбным процессом над экс-депутатом Госдумы Надеждиным. Ему присудили штраф в тысячу рублей, в здании суда присутствовали десятки его соратников и журналистов, мы видели и читали репортажи. Докладываю вам, что в Беларуси все не 100% провластные партии давно ликвидированы.. Каждый, кто выразит несогласие с Лукашенко (не с его геополитической ориентацией на Россию или тотальным террором против беларуского народа — а хотя бы поставит под сомнение разумность какого-либо высказывания в сфере, к примеру, сельского хозяйства) — гарантированно получит тюремный срок. Не штраф — лишение свободы. Потому что это — экстремизм. Что такое экстремизм — ни судьи, ни лукашеновские пропагандисты вам не объяснят. Но достаточно знать, что всё, что против Лукашенко — экстремизм. Да что там Лукашенко — немало случаев, когда критика коммунальных роайонных служб в тик-токе за колдобины на дорогах расценивался как экстремизм. И автор получает срок. Кстати, никаких репортажей с судебных заседаний нет. Все как один политические суды (а их тысячи) проходят без публики. И не потому, что нет сочувствующих. Появление на таком процессе будет расценена как поддержка экстремизма, с соответствующими последствиями. Сами же процессы проходят по модели «троек» 1937 года. Правозащитники зафиксировали случаи, когда после протестов 2020 люди, которые на судебном процессе отказывались подписывать протокол, получали автоматом по голове. Слово «автоматом» здесь— не наречие: автоматом Калашникова (на процессах присутствовали вооружённые люди в камуфляже и масках). Журналистов на процессах нет по той простой причине, что все независимые СМИ Лукашенко ликвидировал. Как и две тысячи общественных организаций (все, не связанные с режимом). Много лет назад я писал, что Беларусь при ставленнике Лубянки Лукашенко — это полигон Лубянки для отработки методов, которые позже будут применены в самой России. Тогда многим это казалось смесью абсурда и беспочвенного аллармизма — надежды на Путина возлагали, увы, даже некоторые беларуские оппозиционеры. После того, как протесты 2020 были раздавлены исключительно благодаря поддержке Москвы (если бы не Путин — Лукашенко превратился бы в кошмарное воспоминание уже тогда), никаких недежд у любого беларуса, способного произвести в уме элементарные логические операции, не осталось. И более того: беларусы видят в России экзистенциальную угрозу своему существованию как нации. Пример Украины достаточно нагляден. Если война не будет остановлена (а Путин не собирается это делать), то степень террора, существующая в Беларуси, неминуемо установится в России. Поэтому, если у вас есть возможность — уезжайте, и как можно раньше. Если такой возможности нет — найдите её, и уезжайте. Россию, пока она остаётся империей, уже не спасти. Спасите хотя бы себя и свои семьи.
ПЕРАЕМНАСЬЦЬ. Ура! Нарэшце знайшоў у сваім архіве))! 24 ліпеня 1990, перад абмеркаваньнем Дэклярацыі аб сувэрэнітэце, мы распаўсюдзілі сярод дэпутатаў ВС тэксты ўсіх трох Устаўных грамат Рады БНР. Яшчэ раз: Незалежнасьць на беларусаў не «звалілася зь неба», гэта – вынік змаганьня пакаленьняў.
Сышла зь зямнога жыцьця Мая Кляшторная – дачка расстралянага ў чорную ноч 30 кастрычніка 1937 паэта Тодара Кляшторнага, сама вязень ГУЛАГу, сузаснавальніца «Мартыралёгу Беларусі». Адзін з апошніх успамінаў пра яе -- расповед пра паездку ў Казахстан, дзе тагачасны прэзыдэнт Назарбаеў ушаноўваў яе ў ліку тых, хто прайшоў праз рэпрэсіі. Не дажыла Мая Тодараўна да часоў, калі зьнікне зь беларускай зямлі той, хто шануе толькі НКВДзістаў ды іх пасьлядоўнікаў. Вечная памяць.
Сёньня 100 гадоў з дня народзінаў пісьменьніка Алеся Адамовіча – ён першы пачаў біць у званы пра чарнобыльскую бяду Беларусі. Вечная ўдзячнасьць і Вечная Памяць. Фота Яўгена Коктыша
Пасьля таго, як прачытаў у «Нашай Ніве» расповед пра перасьлед Якуба Коласа чэкістам Апанскім, напісаў, што пры гэтым у Менску ёсьць вуліца Апанскага – але мяне паправілі: вуліцы гэтай даўно няма, ёсьць Кальварыйская. І ўсё ж, застаюцца праспэкт Дзяржынскага, вуліцы Мясьнікова, Кнорына (гэты ўвогуле адрынаў існаваньне беларусаў як нацыі), ды безьлічы ім падобных, аж да Леніна. У Віцебску ёсьць вуліца Ўрыцкага, а вуліцы Леніна, Кірава, Фрунзэ – гэта цэнтральныя транспартныя артэрыі. Ды, мяркую, такія вуліцы ёсьць у шмат якіх беларускіх гарадах. Ушанаваньне тых, хто прынёс беларусам толькі зло, з маленства ўспрымаецца нормай, а не абсурдам. Спадзяюся, грамадзтва дасьпела да таго, каб у будучай вольнай Беларусі не паўтараць тое, што казалася ў 1991 годзе («Трэба не сьцяжкі мяняць і вуліцы пераназоўваць, а народ накарміць!»), і зьнішчыць прыкметы ўшанаваньня тых, хто жадаў беларусам сьмерці і рабіў ім сьмерць.
Не пасьпеў выказаць скепсіс адносна абяцаньняў Трампа – чытаю: ён сумняецца, што дасьць Украіне ліцэнзію на выраб Patriot. Якую абяцаў. Ня самі ракеты ня дасьць (яны ўжо сёньня ўратавалі б жыцьці ўкраінцаў, ды значная іх колькасьць бяздарна страчаныя ў Іране), а ліцэнзію на выраб, які заняў бы гады 3-4. Значыць, ня будзе нават гэтага. Самае некампэтэнтнае прэзыдэнцтва ў гісторыі ЗША пасьля адкрыцьця электрычнасьці (альбо вынаходніцтва паравога рухавіка, каму што падабаецца) і фэерычная дэвальвацыя слова лідэра самай магутнай краіны плянэты.
Зусім не падзяляю аптымізму пасьля галасаваньня ў Сэнаце пра санкцыі да Расеі і чарговых абяцаньняў Трампа. Гэтыя санкцыі для прэзыдэнта ЗША маюць не абавязковы, а рэкамэндацыйны характар, і пасьля першай жа размовы з Пуціным мы пачуем нешта кшталту — «Адбылася добрая, вельмі добрая гутарка, Пуцін вельмі хоча міру, Пуцін вельмі хоча зьдзелку, і я даў яму яшчэ два тыдні. Альбо тры. Альбо пяць. Бо Пуцін вельмі хоча миру!». Пакуль Трамп будзе ў Белым Доме (імпічмэнт нерэальны — яго апанэнты ўвосень відавочна перамогуць на выбарах у Кангрэс і абвесьцяць імпічмэнт, але гэтак жа відавочна не набяруць месцаў у Сэнаце, патрэбных для зацьвярджэньня імпічмэнту) — спадзевы на дапамогу марныя.
Паводле «Нашай Нівы», Лявон Баршчэўскі ўзгадаў, што мне ўдалося вывезьці ў эміграцыю стэнаграмы прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце. Вось яны. Скарыстаю іх у адпаведным разьдзеле кнігі “Дзевяносты”, якую ўсё ж спадзяюся дапісаць, каб нарэшце завяршыць цыкл і ўжо цалкам выканаць дадзенае ў свой час Васілю Ўладзімеравічу Быкаву абяцаньне.
27 ліпеня 1990-га Дэклярацыя аб сувэрэнітэце прымалася ў атмасфэры, у якой, як сказаў Васіль Быкаў (ішла прамая тэлетрансьляцыя) «панаваў хаўтурны настрой» — парлямэнцкая большасьць пасьлядоўна выкідала з прадстаўленага дэпутатамі БНФ праекту ўсё, што юрыдычна фіксавала сапраўдную Незалежнасьць. Змагаліся за кожную фармулёўку, за кожнае слова. Пэўныя палажэньні нам удалося адстаяць, але ў канцы камуністы ўпіхнулі артыкул пра «Саюзны дагавор». І ўсё ж, гэта быў важны дакумэнт, абапіраючыся на які наступныя 13 месяцаў БНФ распрацоўваў законапраекты ў галіне адбудовы дзяржаўных інстытуцыяў, дэмакратызацыі грамадзтва, пераходу да рынкавай эканомікі. На кожнай сэсіі мы патрабавалі надаць Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнай сілы. Гэтае патрабаваньне фіксавалася і ў мазгах дэпутатаў, і ў грамадзкай сьвядомасьці (дзякуючы той жа тэле-радыё трансьляцыі). 25 жніўня 1991 на Сэсіі Незалежнасьці адбылася кульмінацыя народнага змаганьня супраць імпэрыі — Беларусь зрабілася незалежнай краінай дэ-юрэ. Важны момант: у той жа дзень на патрабаваньне народа была спыненая дзейнасьць КПБ-КПСС. Тое, што працэс здабыцьця Незалежнасьці склаўся з некалькіх этапаў, не павінна на нараджаць пачуцьця ўласнай недасканаласьці: беларусы былі ў іншых, значна горшых умовах за некаторых суседзяў. Два стагодзьдзя расейскай акупацыі (зь няспыннай русыфікацыяй) немагчыма пераадолець у адзін дзень. І, як паказала жыцьцё, нават у некалькі дзесяцігодзьдзяў. Гэтак жа будзе памылкай лічыць беларусаў заганнай нацыяй, таму што паставілі ва ўладу дыктатара. Наўрад ці ў каго павернецца язык назваць заганнай нацыю, якая дала сьвету Гётэ і Гегеля, і Баха і Бэтховэна — але немцы дэмакратычным шляхам прывялі да ўлады Гітлера. Значна больш за фюрэра кіравалі Франка і Салазар (адпаведна, 39 і 36 гадоў) — але ніхто не называе гішпанцаў і партугальцаў дурнямі. Унікальнасьць — ня ў беларусах. Унікальнасьць — у асобе, якая ўзурпавала ўладу, бо ў сусьветнай гісторыі не было такога, каб кіраўнік краіны падрываў яе сувэрэннасьць. Але калі сувэрэннасьць выстаяла цягам больш як трох дзесяцігодзьдзяў аслабленьня ўзурпатарам — тым болей надзеі, што і самога ўзурпатара яна перажыве.
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
20.07.1994. Чорны дзень. Запрашэньне на інаўгурацыю Лукашэнкі. На трэцім годзе Незалежнасьці ўрад не паклапаціўся пра бланкі з “Пагоняй” нават для ўрадавых тэлеграм: “Вам бы флажки, вначале надо накормить народ!”. Але вярнулі спачатку якраз “флажкі”. А потым — рэпрэсіі і тэрор.
А што вы зьдзіўляецеся лукашэнкаўскім прапагандыстам, якія адкрыта заяўляюць, што лічаць сваім абавязкам зьнішчаць нацыянальнае, беларускае? Яны ўсяго толькі рэтрансьлююць тое, што дэкляруе Лукашэнка ўсё сваё палітычнае жыцьцё — нязьменна і пасьлядоўна. Падкрэсьліваю: не з 94-га, а калі яшчэ быў дэпутатам і адкрыта з трыбуны ВС выступаў супраць беларускай мовы ды заклікаў «возродить великое Отечество». Усё гэта па прамой трансьляцыі чулі мільёны. Энэргія нянавісьці да ўсяго беларускага проста выбухала з кожнага слова Лукашэнкі. Ягоны твар перадзёргівала, калі ён чуў беларускае слова. Рэгулярна чытаю — «Як жа гэта вы прамаргалі Лукашэнку?». Памяць у людзей — як у акварыюмнай рыбкі. У соты раз нагадаю, што ўвосень 1993-га дэпутаты Апазыцыі БНФ запатрабавалі пазбавіць яго дэпутацкіх паўнамоцтваў менавіта за антыбеларускую, антыдзяржаўную, прарасейскую палітыку (Шушкевіч нават не паставіў прапанову на галасаваньне). А Васіль Быкаў у сваім артыкуле, надрукаваным у «Народнай газэце» зь яе паўмільённым накладам, па паліцах расклаў усю небясьпеку гэтага чалавека. Усё, што можна было сказаць, было сказана. Пісьменнасьць у тагачаснай Беларусі, здаецца, была на прыстойным узроўні, літары большасьць насельніцтва ведала. Маглі прачытаць. Усё, што можна было зрабіць (ва ўсялякім разе, што ў сілах парлямэнцкай меншасьці ў 10% ад складу дэпутацкага корпусу) — было зроблена. Выбар быў за народам. Горка прызнаць, але даводзіцца прызнаваць, што ні ў якой іншай краіне (ні ў Эўропе, ні ў Азіі, ні ў Афрыцы, нідзе) чалавек, што адкрыта зьдзекваецца з мовы тытульнай нацыі, ня меў бы і мізэрнага шанцу зацяць вышэйшую дзяржаўную пасаду. Яго б ня тое што прэзыдэнтам — яго б у мясцовы савет не абралі б. У Беларусі ж прагаласавалі за таго, хто выступаў за зьнішчэньне самой Беларусі як дзяржавы. Усё нібыта і зразумела (гістарычныя, этнічныя, іншыя фактары) — а ўсё роўна, не перастаеш зьдзіўляцца. Хочацца, каб будучым пакаленьням — без такіх дзівосаў.
У зьвязку з сустрэчай Сьвятланы і Сяргея Ціханоўскіх з Кандалізай Райс у СМІ прыгадваюць і ставяць ёй у заслугу сказаныя на пасадзе дзяржсакратара ЗША словы, што «Лукашэнка — апошні дыктатар Эўропы». Насамрэч, калі ўдумацца, фраза тая — поўнае неразуменьня рэаліяў, якое дзесяцігодзьдзямі выяўляла што кіраўніцтва ЗША (незалежна ад таго, хто быў у Белым доме), што Эўразьвязу (тут — яшчэ горш). Афіцэр КГБ Пуцін успрымаўся імі дэмакратам — як раней такім успрымаўся экс-кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС Ельцын. Райс хаця б не не рабіла тое, што зрабіла яе зьменшчыца Хілары Клінтан, якая працягнула Лаўрову муляж кнопкі «Перазагрузка» — каб, як сфармуляваў бы адзін дыплямаваны гісторык-аграрый, «перагарнуць старонку». І гэта — праз паўгады пасьля таго, як Масква напала на Грузію. Цудоўна памятаю, як рабілі ідыётаў з Бонэр, Кавалёва і Навадворскай, якія зь першага дня зьнішчальна выказваліся пра Пуціна, як сьмяялася з Пазьняка («Маргінал!»), калі той казаў, што ўладу ў Расеі захапіла ГБ. І ніхто, між іншым, не гаворыць — «Яны мелі рацыю, а мы — памыляліся». Хаця, магчыма, расейцы і кажуць (ня пільна адсочваю), беларусы ж — дакладна не. (Сьмяяцца з тых, хто кажа праўду, ня верыць ім — а потым абвінавачваць іх, што «ня здолелі да нас данесьці сваю правату» — гэта наша нацыянальная рыса. Падобна, ужо назаўсёды). Заходнія лідэры, маючы магчымасьць раздавіць Пуцін як блыху, самі яго ўкармілі. Дараваўшы і Чачню, і Грузію, і Крым, і Данбас (як раней даравалі Ельцыну Малдову і тую ж Чачню, як не заўважалі паліўны і фінансавы шантаж Беларусі Гайдарам і Чарнамырдзіным). Спахапіліся, калі ракеты паляцелі на Кіеў і колькасьць ахвяраў пачала вымярацца дзясяткамі тысяч. Гэтак у 1930-я, аддаўшы Гітлеру Чэхаславаччыну, спахапіліся, калі танкі пайшлі на Брусэль і Парыж, а на Лондан абрынуліся бомбы — ды позна.
ЯК САДОЎСКІ ПРЫМЯНІЎ ДА ЖЫРЫНОЎСКАГА НЕДЫПЛЯМАТЫЧНЫ ПРЫЁМ На дзявяты дзень па Сядоўскаму хацеў напісаць нешта пафаснае – кшталту таго, што будзе пра яго ў падручніках годзе гэтак у 2064 – але ж Пётра быў вясёлым чалавекам і зусім ня пафасным. Таму – фрагмэнт з маёй кніжкі «Дзевяноста першы». ................. “...Ўдзень 23 сьнежня (1991) я пачуў эмацыйную гутарку каля міліцэйскага паста на другім паверсе Дома ўраду. Аказалася – Жырыноўскі спрабаваў прарвацца да кабінэту Шушкевіча, а міліцыянт яго не пускаў. Не дазвалялі прайсьці Жырыноўскаму і дэпутаты Лявон Дзейка і Мікола Маркевіч. Далейшы наш дыялёг цытую па газэтнай публікацыі. “Вы маеце афіцыйныя запросіны да Шушкевіча? – пацікавіўся Сяргей Навумчык. “Спадзяюся атрымаць іх, -- упэўнена адказаў Уладзімер Вольфавіч. – Я з Шушкевічам размаўляў на зьезьдзе ў Крамлі, у мяне зь ім нармальныя адносіны. Я прыехаў да яго. Там, у Маскве, мне можна зь ім сумаўляцца. А тут не? Зараз перапынак, і я хачу зь ім паразмаўляць пару хвілін. Дэмакраты горш за камуністаў, яны зрабілі так, што нікуды ня пройдзеш… Мне не патрэбная сэсія, я не прашуся ў залю пасяджэньняў, яны спужаюцца, што я выступлю. Яны людзі з мінулага, чалавека з будучыні яны баяцца”.. (“Знамя юности”, 2 лютага 1992 г.). Я прапанаваў Жырыноўскаму пакінуць будынак, але ён нахабна імкнуўся прарвацца да кабінэту Шушкевіча. Прыйшлося ўзяць яго за шматкі і выпіхнуць за дзьверы калідора – туды, дзе была лесьвіца. Жырыноўскі выкруціўся і паспрабаваў ізноў праціснуцца ў калідор. Тут зьявіўся Пётра Садоўскі, яшчэ раней па тэлефоне выкліканы міліцыянтам. Член Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета, старшыня Камісіі ВС па міжнародных справах і зьнешнеэканамічных сувязях Пётра Вікенцевіч Садоўскі павёў сябе гэтак, як і павінен быў павесьці сябе член Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета, старшыня Камісіі ВС па міжнародных справах і зьнешнеэканамічных сувязях у дачыненьні да кіраўніка партыі суседняй краіны, хай і ня вельмі яму сымпатычнага. Садоўскі дыпляматычна папрасіў Жырыноўскага пакінуць памяшканьне, назваўшы яго нават словам “таварыш” – “Таварыш Жырыноўскі!”. Але ў адказ пачуў непалітычную лексыку. “Подонок ты мне, а не товарищ, паскуда такая!” – выкрыкнуў Жырыноўскі. Умомант у філёлягу і будучым першым беларускім амбасадары ў Нямеччыне прачнуўся былы курсант вайсковай вучэльні. Садоўскі прымяніў прыём, які ўпячатаў Жырыноўскага ў дзьверы. Я ізноў выштурхнуў няпрошанага госьця ў калідор, на лесьвіцу. І мы цяпер ужо ўдвух надалі целу лідэра расейскай партыі такое паскарэньне, якое, паводле законаў фізыкі, перанесла Жырыноўскага на некалькі мэтраў ніжэй. Лесьвіца ў Доме ўрада агібала ліфт, і таму нам давялося некалькі разоў паўтарыць працэдуру (для тых, хто ўбачыць у нашых дзеяньнях парушэньне спартовай этыкі (два на аднаго), скажу, што побач з Жырыноўскім быў кіраўнік ягонай партыйнай філіі, але ён жвавенька зьбягаў па лесьвіцы сам). Спусканьне Жырыноўскага зь лесьвіцы працягвалася да першага паверха і суправаджалася ягонай лаянкай ды пагрозамі – так, мяне ён абяцаў “павесіць на слупе, і дзесяць, не, пятнаццаць дзён не дазваляць нікому, нават жонцы, здымаць са слупа труп”. Міліцыянты на крыкі Жырыноўскага рэагавалі са сьмехам”.
Паказальны падарунак атрымалі мы да 35-годзьдзя Незалежнасьці, якое спаўняецца 25 жніўня. Цягам аднаго дня экстрэмісцкімі, сярод іншых выданьняў, названыя: паэтычны зборнік асобы, якая ў якасьці Сакратара Рады БНР захавала пераемнасьць ідэі Незалежнасьці ад 1918 году да нашага часу (Геніюш), кніга мовазнаўцы — заснавальніка ў пачатку 1980-х моладзевай арганізацыі, якая вызначыла Незалежнасьць галоўнай мэтай пакаленьня (Вінцука Вячоркі), праграму палітыка — кіраўніка дэпутацкай фракцыі, якая ў 1991 дамаглася Незалежнасьці (Зянона Пазьняка), і кнігу галоўнай службовай асобы дзяржавы ў першыя гады Незалежнасьці (Станіслава Шушкевіча). Тым самым у які ўжо раз рэжым выявіў сваё сапраўднае стаўленьне і да самой ідэі Незалежнасьці, і да асобаў, якія гэтую ідэю выпрацоўвалі і рэалізавалі. Ну і зазначу, што ваш пакорны слуга абнавіў сьпіс уласных «экстрэмісцкіх» выданьняў — бо быў укладальнікам зборніка «Сьвятлана Алексіевіч. 100 цытатаў на Свабодзе»; а да гэтага — альбому «БНР-100», а яшчэ аўтарам кніг «Дзевяноста другі» і «Дзевяноста трэці»; усе яны ў адпаведным сьпісе. Але ніяк не магу зразумкець лёгіку гэбістаў ці хто там насамрэч складае гэтыя сьпісы. «Дзевяноста другі» — самая бяскрыўдная мая кніга ў дачыненьні да Лукашэнкі, бо ў тым годзе ён нічым асабліва ня вызначыўся. Іншая справа — «Дзевяноста трэці»: тут адзін з разьдзелаў наўпрост названы цытатай Лукашэнкі: «Я гатовы на каленях паўзьці да Расеі». Між іншым, той рэдкі выпадак, калі Аляксандар Рыгоравіч рэалізаваў сваё абяцаньне — амаль напоўніцу. Прыпоўз.
Вось той момант, калі Садоўскі сьпявае «А ў бары-бары, тры дарожанькі...» пасьля галасаваньня за Незалежнасьць 25 жніўня 91-га. За ім бачныя тры вакны 363 пакоя Апазыцыі БНФ, яны сьвецяцца – значыць, мы выйшлі крыху пазьней (Галя Сямдзянава звычайна пакідала пакой апошняй, а мы выйшлі разам). З павага вакна бачыны Бел-Чырвона-Белы сьцяг – яго ўмацаваў Алесь Шут, і ён лунаў над Плошчай усе дні Сэсіі. Справа ад Садоўскага – Юрась Хадыка. Выкадроўка з відэа Сяргея Чырыка. Ні Галі, ні Алеся, ні Сяргея, ні Юрася, ні Пётры ўжо няма. Вечная Памяць.
Памёр Пётра Садоўскі. Абаронца роднага слова, дэпутат БНФ і першы амбасадар у Нямеччыне, удзельнік галадоўкі супраць прыніжэньня нацыянальнай годнасьці — і чалавек, чый голас заўсёды вылучаўся ў палітычным ды інтэлектуальным хоры. Скрозь гады, чую ягоны сьпеў на Плошчы купалаўскай “Тры дарожанькі” у пераможны вечар 25 жніўня 91-га. Вечная Памяць.
God Bless America! У 1976-м гэты нумар часопісу «Америка», прысьвечаны 200-годзьдзю Незалежнасьці ЗША, я прачытаў ад пачатку да канца. За паўстагодзьдзе маё стаўленьне да Амэрыкі як да самай свабоднай і дэмакратычнай краіны не памянялася – адно што толькі зрабілася зразумелым, што і свабода, і дэмакратыя ніводнаму народу не дараваныя назаўсёды, за іх трэба змагацца штодня. З 250-годзьдзем, Амэрыка! І памятаем, што без эмігранта зь Беларусі Ірвінга Бэрліна не было б неафіцыйнага амэрыканскага гімну – God Bless America.