- Последний пост
- 12 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 2
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Видео (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 276
- 1/48двое суток
- 316
- 1/72трое суток
- 341
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Слухаючы свайго чарговага госця, увесь час думаў, які ж таленавіты дыпламат. Паміж Украінай і рэжымам Лукашэнкі працягваюцца непублічныя кантакты, аднак хто і на якім узроўні вядзе перамовы, невядома. Чаму Кіеў актывізаваў супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі? Ці лічыць Украіна Беларусь суагрэсарам? Што Лукашэнка павінен зрабіць, каб зменшыць пагрозу з поўначы? І ці можа Ўладзімір Зяленскі сустрэцца з ім асабіста? Пра гэта расказвае Яраслаў Чарнагор, пасол Украіны ў сувязях з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. https://youtu.be/ZXjJCUplFlE?is=_4pF-cdtO3bjxP2J
Бабарыка вяртаецца... https://youtu.be/VrYchrKl2LY?is=yNMlUap23IwS-HD6
Пабегаў за палітыкамі https://youtu.be/wxcyO7Wt63s?is=uYOh_5GYtfXp5Fnf
Сёння мой госць - альфа-самец https://youtu.be/-wwo1k6jBRk?is=_XJsBSh5b08aToNu
Лайк на ютубе, каб прасоўваць важныя сэнсы. Дзякуй https://youtu.be/fAZmpR2oqq4?is=kzT0YNXkYGXTGNeQ
Сёння я - кароль бензакалонкі https://youtu.be/Zt70YIrWbuY?is=P0JPEhsIDj9RY_8o
Пра дрэс-код у "Канапе" я не жартаваў. Чарговая госця не падвяла. Ці сапраўды Святланай Ціханоўскай нехта кіруе? Як выглядае праца яе офіса? Што вядома пра знікненне Анжалікі Мельнікавай? Ці праўда, што офіс уплывае на гранты, і чаму Ціханоўская цяпер жыве ў Варшаве? Пра гэта ў праекце «Канапа» гаворым са Станіславай Гліннік – унучкай першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча і дарадцай Сьвятланы Ціханоўскай. За лайк на ютубе ўсім удзячны. https://youtu.be/JzydCiMV7DU?is=lxOFZc9YQ94TZjZi
Шэсць ураджэнцаў Беларусі, якія зрабілі Амерыку вялікай Да 250-годдзя незалежнасці ЗША сабралі шэсць неверагодных гісторый людзей з беларускай зямлі, якія паўплывалі на гісторыю Амерыкі і дапамаглі ёй стаяць вялікай. Андрэй Тадэвуш Касцюшка з Івацэвіцкага раёна будаваў умацаванні, што дапамаглі перамагчы ў вайне за незалежнасць. Хлопчык з Пухавіцкага раёну зрабіў амерыканскае тэлебачанне масавым. Жанчына з Ракава змяніла жаночую моду. Ураджэнец Менску стварыў Галівуд. Настаўнік з Карэліцкага раёну дапамог амерыканцам паляцець на Месяц. Эмігрант з савецкага Менску стаў мільярдэрам з Уол-Стрыт. І такіх было значна больш. Пастаўце нам падабайку на ютубе. Так мы зробім гэтуу асветцнікую працу больш даступнай іншым. Дзякуй. https://www.youtube.com/watch?v=ImzpPjAqWoo
2/2 Калі ў 1980 годзе ў Польшчы пачаліся пратэсты, кардынал Вышынскі выступіў з казаннем, у якім па сутнасці асудзіў страйк. Ён лічыў, што трэба размаўляць з уладай. Удзельнікі страйку былі расчараваныя. Вышынскі лічыў, што апазіцыя павінна быць часткай сістэмы і паступова, шляхам эвалюцыі, змяняць камуністычную сістэму. Як толькі камуністы ўвялі ваеннае становішча адбыўся цуд – каталіцкі касцёл пачаў масава атрымліваць дазволы на будаўніцтва новых святыняў. У гэты ж час кардынал Вышынскі памірае. Новым прымасам Польшчы, галавой Касцёла, стаў кардынал Юзаф Глемп. Ён заняў абсалютна згодніцкую пазіцыю. Заклікаў “Салідарнасць” адмовіцца ад радыкалізму і заключыць пагадненне з камуністамі. Іерархам Глемп тлумачыў, што на ваеннае становішча былі свае прычыны. Гісторыкі падлічылі, што толькі каля 10% польскіх святароў актыўна ўдзельнічалі ў апазіцыйнай дзейнасці. Сярод гэтых 10% былі вельмі адважныя святары, менавіта яны стварылі міф пра тое, што Касцёл быў гарой за апазіцыю і таму “Салідарнасць” перамагла. А пра Рэйгана я ўвогуле маўчу.
1/2 Камунізм у Польшчы перамог Рэйган і папа Рымскі. Калі я быў малады, то бескрытычна ў гэта верыў. А зараз я чытаю шмат прафесійных польскіх гісторыкаў і слухаю іх лекцыі. Яны першакласна займаюцца дэканструкцыяй міфаў. У 1980 годзе ў палякаў адбылося нешта падобнае на наш 2020 год. Толькі ў нас усё у разы горш. Кароткі карнавал, спадзевы на перамены, а пасля апакаліпсіс. Праз год камуністы ўвялі ваеннае становішча. І мне стала цікава, як Захад ставіўся да камуністычнага рэжыму. Гаспадаром Белага дому тады быў Рональд Рэйган. Яго дарадцы мелі два падыходы. Адны лічылі, што трэба даваць генералу Ярузэльскаму крэдыты і дапамагаць Польшчы, бо гэта, на іх думку, аслабляла б СССР і даўжэй бы працягнула жыццё “Салідарнасці”. Іншы бок, назавем іх радыкалы, лічыў, што нельга даваць камуністам ані цэнта, няхай Польшча стане банкрутам і тады яе будзе вымушаная фінансаваць Масква. А паколькі гэта будуць грошы на вецер, то Масква хутка дойдзе да ручкі. А гэта, як вядома, карысна Амерыцы. Перамаглі ў выніку радыкалы. Амерыка ўвяла санкцыі супраць ПНР. А вось у Еўропе не ўсё было так адназначна. Французы і брытанцы былі супраць санкцый. У 1982 годзе ідзе будаўніцтва Ямальскага газаправоду, па якім савецкі газ мае ісці ў Еўропу. Тэхналогіі патрэбныя акурат амерыканскія, а Рэйган адмаўляецца. Ён вырашае зрабіць санкцыі яшчэ больш жорсткімі і гатовы на страты. Брытанцы, французы і заходнія немцы кладуцца крыжам. У гэты праект яны ўклалі шмат грошай. Амерыканскія санкцыі супраць Ямальскага газаправоду крытыкуе Тэтчар. “Жалезная ледзі” называе іх міжнародным бяспраўем. У 1982 году амерыканцы паддаюцца і адмаўляюцца ад гэтых санкцый. Але не супраць Польшчы. І амерыканцы дамагаюцца адмены ваеннага становішча. Улетку 1982 Ярэзэльскі яго скасоўвае. Генерал высылае сігналы ЗША, што гатовы ісці на лібералізацыю, але яму, маўляў, складана, бо Масква супраціўляецца. Гэта, вядома ж, была лухта. У гэты самы час на паседжанні палітбюро Гарбачоў кажа: “Мы ўсё ў Польшчы прымем: і каталіцызм, і прыватную эканоміку”. Ён шукаў ашчаднасці, бо савецкая эканоміка пачала ісці на дно, а адным з самых рэальных варыянтаў ашчаднасці была савецкая замежная палітыка. Гарбачоў сказаў літаральна палякам: “Шукайце шляхі да сацыялізму, але не прасіце ў нас грошай”. Гэта раскрыла рукі Ярузэльскаму і ён пачаў шукаць сувязяў з амерыканцамі. У 1985 годзе ён наведаў ЗША і сустрэўся з Ракфелерам. Амерыканцы даводзілі палякам, што варта рабіць рэформы. У 1986 гдзе віцэ-прэзідэнт Буш агучыў сваю ідэю: дапамагаць краінам сацлагеру, якія робяць крокі да дэмакратыі. Роўна гэта ён сказаў проста ў твар Ярузэльскаму. Ярузэльскі абвясціў аміністыю, з турмаў вызвалілі практычна ўсіх палітвязняў. Генерал разумее, што ад Масквы грошай няма, людзі злуюцца. У 1988 годзе пачаліся размовы пра круглы стол. У ліпені 1989 Джорд Буш прыехаў у Варшаву. Ён ужо прэзідэнтам ЗША. Усё гэта адбывалася праз месяц пасля першых часткова свабодных выбараў у польскі Сейм, дзе разгромна перамагла “Салідарнасць”. І што робіць Буш? Ён публічна падтрымлівае генерала Ярузэльскага як кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах. Для многіх людзей гэта быў шок. Пасол ЗША ў Варшаве просіць дэпутатаў “Салідарнасці” хаця проста ўстрымацца ад голасу, калі яны не хочуць галасаваць за Ярузэльскага. Генерал у выніку перамог. Злучаныя штаты не падтрымлівалі безумоўна “Салідарнасці”, Амерыка не хацелі рэвалюцыі ў Польшчы. Бо гэта азначала б пагрозу для Гарбачова, а гэтага Вашынгтон не хацеў. Захад на словах вітаў перамены. Абяцаў 10 млрд даляраў польскаму бюджэту. У выніку сабралі 1 млрд, каб не адбыўся калапс злотага. І тое сабралі з цяжкасцямі. Вішанька на торце – пазіцыя польскага каталіцкага касцёла. Польская іерархія не падтрымлівала апазіцыю яшчэ з часоў Камітэту абароны рабочых, гэта папярэднік “Салідарнасці” ў 70-ыя. Касцёл лічыў гэтых людзей радыкаламі, безадказнымі людзьмі, маргіналамі, якія не прадстаўляюць грамадства. Кардынал Вайтыла, то бок папа рымскі Ян Павел ІІ, глядзеў на апазіцыію з большай сімпатыяй, але ў Польшчы касцёлам кіраваў кардынал Стэфан Вышынскі. І ён быў суперасцярожны.
Як пілуюць краіну і чаму ад гэтага паміраюць беларусы Калі зараз была спякота, асабліва "добры словам" згадвацца тыя, хто выразае дрэвы ў гарадах і вёсках. Яны кажуць, што так "красіва". Адна справа, што гэта суцэльная антыэстэтыка, а іншая - праца супраць уласнага здароўя. Дрэвы, гэта цень у спякотнае надвор'е, дзякуючы гарадскім паркам, адчувальная тэмпература можа быць нават на 10 градусаў меншай. Дрэвы - гэта чыстае паветра. Дрэвы і высокія кусты - менш пылу ў горадзе. І нарэшце дрэвы, як даказаў пасля дзесяткаў гадоў даследаванняў японскі навуковец Цын Лі, выдзяляюць фітанцыды — рэчывы, якія чалавек удыхае, і ўзровень гармону стрэсу, картызолу, зніжаецца ў крыві ўжо пасля кароткай прагулкі ў лесе. Дык спыніце рэзаць дрэвы, б...дзі. Больш змястоўна па спасылцы - https://www.youtube.com/watch?v=JOMg6qH1IMo&t=328s
Адна парада, якую былы дыпламат Слюнькін даў бы ўладам Беларусі Праблема толькі ў адным — раіць гэта, па сутнасці, няма каму. https://smarturl.click/xn0kZ
Мы ўвялі ў "Канапе" дрэс-код. Чорны верх, шэры ніз. З вас лайк на ютубе за стылёвасць. Ладна, жартую, атрымалася выпадкова, але прыкольна, праўда?) Але сама размова ў сотні разоў лепшая. Былы беларускі дыплмат Павел Слюнкін скончыў Гарвард, але вярнуўся ў Еўропу. Мы гаварылі, ці вартая адукацыя ў ЗША сваіх грошай? Як змяняецца Амерыка і дзе жыць круцей? І галоўная тэма - як AI зробіць дыктатуры яшчэ мацнейшымі? Павел зараз прафесійна займаецца даследаваннем уплыву штучанага інтэлекту на палітыку. Гаварылі мы амаль 2 гадзіны, напрыканцы я з жахам зразумеў, што яны праляцелі як 15 хв, бо з Паўлам гаварыць суперцікава. Ён мегаэрудаваны, з хуткай інтэлектуальнай рэакцыяй, адкрытым розумам і каштоўнасцямі. За лайк МЕНАВІТА НА ЮТУБЕ буду вам вельмі ўдзячны. https://www.youtube.com/watch?v=LwD5gs_xtWo
Я ў шоку. Папулярны ўкраінскі аўтар гістарычных відэа паспрабаваў расказаць украінцам пра гісторыю Беларусі. І атрымалася лепш, чым гэта магло атрымацца ў беларусаў. Акім Галімаў робіць праект "Реальна історія". У яго сотні тысяч і мільёны прагладяў. Гэта фармат лекцыі, у стылі Эйдэльман. Але ў Галімава проста па змоўчанні адсутнічае імперскі фокус. У Эйдэльман ён хаця і ненаўмысны, але ўсё роўна прысутнічае, бо яна выхаваная ў Расеі. Таму яе пастаянна хочацца папраўляць, нешта тлумачыць. Калі я глядзеў Галімава, у мяне было ўражанне, што я еду на Ламбаргіні па славутым серпантыне на Амалфі пад музыку Людовіка Энаўдзі. Усё ідэальна. Амаль. Таму ёсць пару памылак, але яны нязначныя. У гадзінным роліку ён не проста расказвае, ён тлумачыць украінцам, што яны не маюць паняцця пра Беларусь, так як расейцы пра Ўкраіну. Ён пачынае ад Полацкага княства. Кажа, што там была асобная ад Кіева дынастыя, што гэта ніякая не адна зяржава і не адзін народ ані з украінцамі, ані з расейцамі. Даводзіць, што беларуская гісторыя абвяргае лухту пра адзін народ яшчэ лепш, чым украінская. Частка пра ВКЛ вельмі не спадабаецца нашым сябрам з Літоўскай Рэспублікі. Не таму, што аўтары паказалі ВКЛ выключна беларускай, а таму, што паказалі як дзяржаву і літоўцаў, і беларусаў. Вельмі правільна Галімаў патлумачыў пра "беларускую Рэч Паспалітую", не РП як Польшчу, а як супольную дзяржаву ВКЛ і Польскай Кароны. Ёсць там эпізод пра паўстанне Каліноўскага, БНР і Рэспубліку Беларусь. Поспех гэтага відэа ў яго лёгкай падачы. Погляд аўтараў з боку, не беларусаў, заўсёды прасцей успрымаць. Бо яго робяць для аўдыторыі, якая пра такія рэчы чуе ўпершыню і мусіць зразумець, хто з кім, куды, навошта і як. І як не дзіўна, такі ролік будзе карысна паглядзець і многім беларусам, бо пра гісторыю сваёй Беларусі яны ведаюць не больш, чым украінцы. Кансультантамі ў гэтага відэа былі два беларускія гісторыкі Андрэй Радаман і Алесь Казакоў, таму згоднасць з гістарычнай навукай там забяспечана. Раю гэтае відэа. Што зрабіць пасля прагляду найлепш патлумачыў каментатар пад ролікам: "Подяка за відео, великий добрий палець вверх і коментар задля популяризації каналу. Допомагаймо ЗСУ!" https://youtu.be/RgMFj_QvoLg?si=LDlZeUwbBglrGLS5
«Хутчэй камерцыйная разборка». Апейкін агучыў сваю вэрсію знікнення Котава https://www.youtube.com/watch?v=MBnbzZ-mmLA
Беларуская прапаганда гадамі распавядала пра магутнае войска, здольнае супрацьстаяць NATO і нават прарвацца праз Сувальскі калідор. Але нядаўна сам Лукашэнка прызнаў: у выпадку вайны з Украінай наступствы для Беларусі могуць быць вельмі цяжкімі. Дык наколькі моцная беларуская армія насамрэч? https://www.youtube.com/watch?v=LmOHrqQDcR4
Мой калега з Белсату Зьміцер Міцкевіч падтрымлівае баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі і не разумее тых, хто супраць таго, каб уцягваць Беларусь у вайну, то бок весьці баявыя дзеянні ў нейкай форме і на тэрыторыі Беларусі. Сярод апошніх і я. Гэта дыскусія вельмі гіпатэтычная, я спадзяюся, што нічога падобнага не станецца. Доказ гэтаму - вельмі мудрая палітыка Ўкраіны адносна Беларусі ўсе гэтыя 4 гады вайны. Бо Кіеў выдатна разумее патэнцыйныя рызыкі. Але, здаецца, не разумеюць некаторыя беларусы. Дык давайце дыскутаваць. Логіка Змітра і прыхільнікаў яго погляду простая: Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у вайну, таму час адказваць. Дык а хто супраць? Але нагадайце, хто ставіць такую мэту? Украінская армія будзе змагацца супраць Лукашэнкі і вызваляць Беларусь? У яе ёсць больш важная задача - яны бароняць Украіну. Зьміцер мяркуе, што праз баявыя дзеянні хутчэй надыйдзе развязка жаху беларусаў. А хто іх вызваліць? Можа беларускія добраахвотнікі арыштуюць Лукашэнку і вызваляць Беларусь? Нагадаю, беларусы ва Ўкраіне ваююць ва ўкраінскіх фармаваннях, ствараць асобнае беларускае Кіеў ім не дазволіў. І іх колькасць увогуле зараз вельмі сумнеўная. Які ўвогуле разлік на баявыя дзеянні ў Беларусі? Што няхай пачнецца, а там нешта будзе? Шыкоўны план. Але наш гістарычны лёс паказвае, што любая вайна для нас - маленькі канец свету. Мы ў войнах разменная манета. Пасля іх мы мусім усё пачынаць ад пачатку. Можа абставіны спрыяюць? Пуцін на каленях і Лукашэнка ў поўнай адзіноце? Ну, ну... Украіна ваюе паспяхова, бо там дзяржава і народ за адно, яны і ёсць адно. Таму беларусы хутчэй ідуць ваяваць за Ўкраіну, бо там усё ясна, мільёны за свах салдат. Хто ў Беларусі ўяўляе сілу, якая будзе прадстаўляць, назавем гэта, вызвольны рух? Краіна шэсць год жыве ва ўмовах тэрору, калі людзі баяцца глядзець ютуб. За мяжой беларусы не здолелі стварыць нават "Паспалітае рушанне", па факце спартыўны клуб, дзе можна качацца, каб пасля вызваляць Беларусь. Сахашчык хацеў ствараць войска? І? І без яго хацелі іншыя. І? Няма сілы. Можа некалі будзе. А зараз няма. Адказваць мусіць Лукашэнка, але кроў праліваць давядзецца не яму, а нашым сваякам і сябрам, якія ў Беларусі. Тым, сярод якіх абсалютная большасць супраць вайны і рэжыму. Як лёгка, сябры, мы распараджаемся крывёй іншых. Любая вайна на нашай зямлі хутка ператваралася ў грамадзянскую. Усё рэзалі ўсіх навокал. Усё стаяла ў агні, бо кожны хацеў уратавацца, а любому войску было начхаць на гэтых людзей. Чаму вы думаеце, што зараз будзе інакш? Мала таго, што пасля 2020 года рэжым паламаў хрыбет нацыянальнай эліце, баявыя дзеянні даб’юць яе дашчэнту. Бо найперш Расея зоймецца ёю. Нас гэта ўсё адкіне на пакаленні назад. Калісьці Юзаф Пілсудскі казаў свайму атачэнню незадоўга да смерці: Хаця не лезце ў ніякую вайну, бо без мяне вы яе прайграеце. Тут не трэба быць Пілсудскім, каб упэўнена сказаць: Беларусь (не Лукашэнка ці рэжым), а менавіта Беларусь, прайграе. Будзе разбураная эканоміка, будуць забітыя і яшчэ больш траўмаваныя людзі, мільёны ўцякуць на захад ці ўсход. Вы думаеце Захад нам дапаможа? Вы спрабавалі зрабіць хаця б візу сваім сваякам у Беларусі??? І гэта пасля гучных слоў усе 6 год пра безумоўную падтрымку беларусаў. Забудзьцеся! Які ва ўсім гэтым сэнс? Каб у мільённы раз ускласці адказнасць на Лукашэнку і сказаць, што гэта ён вінаваты, бо ён злачынец? Дарагія, а вы гэтага не ведалі? Вам трэба Беларусь у агні, каб у мільён-першы раз прагучала, што вінаваты Лукашэнка? Калі нехта марыць, што такі сцэнар дапаможа хутчэй вярнуцца дадому, ёсць адно і вельмі рэалістычнае рызыка: гэтага дому можа проста не быць фізічна.
Гістарычныя спрэчкі ў палітыцы – гэта адна з самых бесталковых рэчаў, якія мне даводзілася назіраць. Бо яны - адна з самых хуткіх запальных сумясяў для нянавісці. Абсурднасць сітуацыі ў тым, што на будучыню ўплывае тое, чаго ўжо няма. Учынкі людзей, за якія мы, цяперашняе пакаленне, не адказваем. І тых людзей даўно няма. Мы – не яны, яны – не мы. Назіраць, куды гэта можа прывесці, можна на прыкладзе польска-украінскага скандалу вакол пазбаўлення і вяртання Ордэну Белага Арла. Гэта добры ўрок і для нас, чым не павінна быць гісторыя. Забягаючы наперад, каб без патрэбы не адказваць на прэтэнзіі, што я вучу палякаў ці ўкраінцаў, НЕ. Я хачу паспрабаваць навучыцца на памылцы. Украінцы маюць права даваць імёны сваіх герояў, каму заўгодна. Палякі маюць права абурацца. А я маю права назіраць і матаць на вус. Калі я быў студэнтам, то жыў разам з хлопцамі з заходняй Украіны. Для іх УПА было старонкай гонару. Адначасова яны не мелі паняцця, што гэтыя людзі былі датычныя і да масавых забойстваў палякаў на Валыні. Яны не прыкідваліся, яны сапраўды не мелі ўяўлення. Я і сам пачуў пра гэта ўпершыню ў Польшчы. Ганарыліся яны выключна тым, што іх дзяды змагаліся з камуністамі. Пра Валынь яны пачулі ўпершыню ў Польшчы, але глядзелі на гэта падазрона. Тым часам, Украіна шмат гадоў блакавала раскопкі на месцы злачынства, не хацела гэта прызнаваць. І зараз я думаю, а што было б, калі ва Ўкраіне гэта ад пачатку не было тэмай табу, калі б пра гэта казалі так як ёсць, прызналі, не адмаўлялі. Магчыма тады ад пачатку палякі б убачылі добрую волю і праўяленне эмпатыі да іх памяці. Так не сталася. У палякаў усё гэта выклікала справядлівае абурэнне і непрыняцце. Можна шмат казаць, што гэта выкарыстоўваюць палітыкі. Але гэта быў і жывы боль. Я размаўляў з людзьмі далёкімі ад польскага нацыяналізму, назавем іх каспамапалітамі і левалібераламі. Пры тэме Валынскай разні ў іх запальваліся вочы. Бо гэта непадробленая траўма. Яны хацелі эмпатыі з іншага боку, каб іх зразумелі. Ці можна было ўкраінцам яе вырашыць? Думаю, што так. Усё, што адбывалася пасля 2022 года, калі палякі прынялі мільёны ўкраінцаў, сведчыла аб тым, што старая гістарычная спрэчка сябе вычарпала. Вельмі шкада, што спыніла гэты працэс тое, чаго ўжо няма – гісторыя. Таму для мяне відавочна, што не павінна быць ніякай рамантызацыі гісторыі, міфатворчасці для ўзняцця духу пры дапамозе герояў і падзей, дзе даводзіцца разбірацца ў тысячах нюансаў і заплюшчваць вочы на сотні, якія нам не пасуюць. На гісторыю можа быць толькі халодны позірк з пазіцыі назіральніка, які хоча разабрацца, што было, а не даказаць, што гэта мы мелі рацыю. І самае шкоднае, адкладаць такі халодны позірк на пасля. Маўляў, вот спачатку збудуем нацыю, на міфах, поглядзе без нюансаў, а пасля будзем разбірацца. Вышэй я апісаў роўна такі прыклад. Як і ў штодзённы жыцці, у гісторыі людзі за дзень могуць прыняць дзесяткі супярэчлівых рашнняў, шкадаваць пра іх або не, невідзець сябе або слепа не бачыць сваіх паталагічных паводзінаў, хлусіць, і ў той ж дзень быць па-сапраўднаму святымі. Ва ўчынках герояў гісторыі часта няма ніякай логікі, акрамя жадання выжыць. Каб выжыць, даводзіцца прымаць самыя страшныя рашэнні. Таму гісторыя для мяне — гэта не навука пра факты. Гэта навука пра этыку, дзе факты — гэта доказ і прыкмета таго, як людзі прымаюць рашэнні. Пад уплывам каго і чаго, з якой матывацыяй. І таму гісторыя часта дае нам адказы на пытанні сённяшняга дня – як так сталася. Але адзінае бясспрэчнае, чаму вучыць гісторыя – каб не выкарыстоўваць яе для таго, што нам рабіць заўтра. Мы не адказныя за нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Адзінае, за што мы адказныя – каб не дазволіць мінулым ранам і траўмам кіраваць заўтрашнім днём. А для гэтага патрэбная памяркоўнасць.
Рацыянальная ацэнка ад украінскага палітолага Ўладзіміра Фясенкі: "Ёсць рэальная праблема з гэтымі рэтранслятарамі. Але не варта капіяваць Трампа з рознымі тэрмінамі і дэдлайнамі. Праблему трэба вырашаць, і я думаю, што яе паспрабуюць вырашыць без такіх гучных заяў. Лукашэнка не будзе рабіць крокаў насустрач, ён не будзе выконваць гэты ультыматум Зяленскага. Гэта трэба выразна разумець. А што далей — ці будзе атака? Я ўжо таксама чую розныя размовы пра атаку Узброеных сіл Украіны на Беларусь. Дык вось, ні ў якім разе нельга наносіць нашы ўдары, нават з прэвентыўнай мэтай, каб знішчыць нейкія цэлі, таму што тады мы будзем выглядаць як бок, які напаў. У гэтым і ёсць рызыка, і менавіта гэтага ад нас чакаюць у Расіі. Учора ўвечары я чытаў расійскія паблікі — там якраз чакаюць такога развіцця падзей: каб Украіна ўдарыла па Беларусі. І тады мы самі разбурым імідж Украіны як ахвяры расійскай агрэсіі, а самі апынемся ў ролі агрэсара. Таму, магчыма, камусьці хочацца прадэманстраваць сваю крутасць — маўляў, можам цяпер біць каго заўгодна. Але з Масквой мы ваюем, і таму для нас Масква, як і многія іншыя аб’екты на тэрыторыі Расіі, — гэта законныя ваенныя цэлі. Ідзе вайна. У выпадку з Беларуссю тут трэба пазбягаць крайнасцяў і не выступаць тым бокам, які робіць першы крок. Як тады вырашаць праблему? Думаю, хутчэй за ўсё ўсё абмяжуецца такімі жорсткімі заявамі. Не толькі Азаронак будзе выказвацца, але і сам Лукашэнка, думаю, выступіць з рэзкімі заявамі на адрас Зяленскага. Прабачэнняў ужо не будзе — хутчэй наадварот, адбудзецца абмен жорсткімі пазіцыямі. І дай Бог, каб на гэтым усё і скончылася".
Калі Ўкраіна праз тыдзень ударыць па вайсковых аб’ектах на тэрыторыі Беларусі, то парушыць гэтым самым статус-кво, якое існуе пяты год адносна Беларусі. Тады Пуцін атрымае "апраўданне", каб "бараніць Беларусь". Найлепш шпурляць у адказ з яе тэрыторыі. Што тады можа пачацца, лепш нікому нават не ўяўляць. Беларускія палітыкі павінны на галаву зараз стаць, каб гэтага не сталася, а не займаць пазіцыю падчас школьнай бойкі, калі адны расцягваюць бойку, а трэція адцягваюць іх, бо бойка гэта ж весела. Абы не было вайны, як не дзіўна, зараз вельмі талковы лозунг.