tgindex
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Статистика
@wartabelarusВидеобелорусский

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus

Последний пост
15 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
29
Всего постов
32
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Видео
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
749
0 за 3 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
156
30 постов
Вовлечённость
20,8%
к подписчикам
Постов в день
4,1
всего 32
Упоминаний
4
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
197
1/48двое суток
225
1/72трое суток
243

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • 14 авг.1533311

    ❗️Днепрапятроўская вобласьць вызвалена ад маскалеў! Пра гэта пішуць як Украінскія вайскоўцы, так і расейскія прапагандысты Чакаем пацьвярджэньня ад Генэральнага Штабу Збройных Сілаў Украіны

  • 133 тысячы беларусаў маюць дазвол на пражываньне ў Польшчы. Колькасьць адмоў у абароне павялічваецца На 1 жніўня 2026 году ў Польшчы 133 057 грамадзянаў Беларусі мелі сапраўдны дакумэнт, які дае права на пражываньне. Найбольшая група — людзі з часовым дазволам на пражываньне (77 694), яшчэ 41 249 маюць сталы побыт. Пры гэтым дынаміка новых заяваў на міжнародную абарону выразна зьніжаецца. За першыя сем месяцаў 2026 году такіх заяваў было 1 077. Для параўнаньня: у 2025 годзе — 2 995, у 2024-м — 3 944, а ў 2023-м — 3 713. Такім чынам, пасьля піку ў 2024 годзе колькасьць новых заяваў больш чым утрая зьменшылася. Адмовы: рост у 2026 годзе Найбольш прыкметная зьмена назіраецца ў колькасьці адмоўных рашэньняў па справах аб міжнароднай абароне. У 2022 годзе польскія ўлады вынесьлі 29 адмоваў, у 2023-м — 49, у 2024-м — 153, у 2025-м — 112. За першыя сем месяцаў 2026 году ўжо зафіксавана 165 адмоваў. Гэта азначае, што колькасьць адмоваў у 2026 годзе ўжо на 53 больш, чым за ўвесь 2025 год, і амаль у 5,7 разу большая, чым у 2022-м. Адначасова колькасьць разгледжаных па сутнасьці справаў скарацілася да 787, а ўзровень станоўчых рашэньняў зьнізіўся да 79% супраць 94% у 2024–2025 гадах і 98–99% у 2022–2023 гадах. Галоўная тэндэнцыя 2026 году — новых заяваў становіцца менш, але праверка ўжо пададзеных заяваў становіцца больш жорсткай. Улады тлумачаць рост адмоваў больш строгай праверкай і неабходнасьцю даказаць рэальную пагрозу перасьледу ў выпадку вяртаньня ў Беларусь. На гэты момант у працэдуры міжнароднай абароны яшчэ застаецца 3 154 грамадзяніны Беларусі: 2 959 справаў знаходзяцца ў першай інстанцыі, яшчэ 195 — у другой.

  • Маштабная ўцечка медычных дадзеных у Польшчы: гаворка пра 19 млн. чалавек У Польшчы адбылася беспрэцэдэнтная ўцечка дадзеных з сыстэмаў кампаніі MyDr. Паводле віцэ-прэм’ера і міністра лічбавізацыі Кшыштафа Гаўкоўскага, яна можа закранаць каля 19 млн палякаў, якія ў розны час карысталіся мэдычнымі паслугамі. Паводле папярэдніх зьвестак, хакеры маглі атрымаць каля 2,5 ТБ дадзеных амаль 19 млн чалавек. Сярод магчымай выкрадзенай інфармацыі — нумары PESEL, зьвесткі пра візыты да лекараў, рэцэпты, лекі, дыягназы і мэдычныя дакумэнты. MyDr выкарыстоўваюць каля 12 тысяч мэдычных установаў; сыстэма апрацоўвае каля 3 млн візытаў і 2,7 млн рэцэптаў штомесяц. «Адбылася надзвычайная ўцечка дадзеных, якая закранае амаль 19 млн грамадзян Польшчы», — заявіў Гаўкоўскі. Паводле яго, было выкрадзена 19 млн запісаў, зьвязаных з рознымі дадзенымі, якія можна спалучаць паміж сабой. Да расьсьледаваньня далучаныя праваахоўныя органы, а апэратыўную частку кантралюе Цэнтральнае бюро па барацьбе з кіберзлачыннасьцю ў кантакце з пракуратурай. Улады ствараюць мэханізм, які дазволіць перанесьці выкрадзеныя дадзеныя ў базу «Бясьпечныя дадзеныя», дзе кожны грамадзянін зможа праверыць, ці трапіла ягоная інфармацыя ва ўцечку. Паводле Гаўкоўскага, на гэты момант няма прыкметаў таго, што за атакай стаіць іншая дзяржава. Урад запусьціў сэрвіс bezpiecznedane.gov.pl, дзе можна будзе праверыць, ці трапілі асабістыя дадзеныя ва ўцечку. Таксама рэкамэндуецца заблякаваць нумар PESEL праз mObywatel або ў гміне. Калі поўны маштаб пацьвердзіцца, гэта будзе адна з найбуйнейшых уцечак дадзеных у гісторыі Польшчы, прычым асабліва небясьпечная праз характар інфармацыі — разам з ідэнтыфікацыйнымі дадзенымі магла быць выкрадзеная адчувальная мэдычная гісторыя.

  • Мінімум 200 беларусаў былі рэпрэсаваныя па "справе Гаюна" — за падтрымку Ўкраіны падчас расейскага нападу Як паведамляе «Вясна», на гэты момант вядома пра як мінімум пра 200 фігурантаў «справы Гаюна». Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Затрыманьні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. "Беларускі Гаюн" — праект блогера Антона Матолькі (фактычна, бот і канал на расейскай платформе Тэлеграм), створаны 20 лютага 2022 году, куды неабыякавыя беларусы дасылалі інфармацыю пра перасоўваньне тэхнікі расейскіх акупантаў па тэрыторыі Беларусі. У лютым 2025 г. спецслужбы атрымалі доступ да ўсіх кантактаў гэтага чат-боту. Як патлумачыў Антон Матолька, адбылося гэта праз ягоную памылку. Ужо больш за год у Беларусі адбываюцца арышты і суды над людзьмі, якія кантактавалі з ботам.

  • За арганізацыю няўзгодненай віктарыны ў Гродна цяпер можна патрапіць на суткі Як паведамляе Вясна, у Гродне інтэлектуальна-забаўляльныя гульні прыраўнялі да масавых мерапрыемстваў, праз што арганізатары цяпер павінны загадзя атрымліваць дазволы ў мясцовым выканкаме. У выніку большасьць запланаваных на жнівень віктарынаў была адмененая або часова прыпыненая, што абмяжоўвае магчымасьць жыхароў свабодна арганізоўваць і наведваць культурныя і забаўляльныя мерапрыемствы. На фоне гэтага жыхары Гродна ў сацсетках выказваюць абурэньне і асцерагаюцца, што падобная практыка можа распаўсюдзіцца і на іншыя гарады Беларусі. Пры гэтым арганізатары "Мазгабойні" ўжо паведамілі пра вяртаньне да гульняў, сітуацыя ж з іншымі арганізатарамі пакуль не змянілася.

  • Паляк і беларус абаранілі жанчыну ад нападнікаў у Кракаве У чацьвер, 6 жніўня, у трамваі №50 у Кракаве група агрэсіўных людзей пачала настойліва чапляцца да адной з пасажырак. На яе абарону сталі 20-гадовы грамадзянін Беларусі і 28-гадовы паляк, якіх агрэсіўная кампанія фізічна атакавала. Адзін з абаронцаў атрымаў траўмы, але мэдычная дапамога яму не спатрэбілася, паведамляе партал Onet. Інцыдэнт выклікаў паніку сярод іншых пасажыраў, а ў інтэрнэце зьявілася відэа здарэньня. У суботу паліцыя Кракава паведаміла пра затрыманьне двух удзельнікаў канфлікту. Як паведаміў прадстаўнік паліцыі Малой Польшчы Бартуш Іздэбскі, канфлікт пачаўся пасьля таго, як жанчына зрабіла заўвагу кампаніі з шасьці чалавек за неналежныя паводзіны. — У гэтай групе з шасьці чалавек былі і жанчыны, і мужчыны. Пасьля інцыдэнту ў трамваі ўсе яны выйшлі і ўцяклі, — паведаміў Іздэбскі. Двое мужчын, якія заступіліся за жанчыну, паведамілі пра здарэньне ў паліцыю. Паліцыянты хутка пачалі пошук удзельнікаў канфлікту. У пятніцу, 7 жніўня былі затрыманыя двое ўдзельнікаў інцыдэнту — 17-гадовы і 22-гадовы хлопцы. Іх зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Паліцыя таксама падкрэсьліла, што, насуперак чуткам пра нацыянальнасьць удзельнікаў, усе шэсьць чалавек з агрэсіўнай групы — грамадзяне Польшчы, жыхары Кракава. Далейшы лёс затрыманых вызначыць пракурор.

  • WARTA – беларускае нацыянальнае медыя pinned a photo

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя — tgindex