КААРДЫНУЮЧАЯ УПРАВА НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ"
СтатистикаНацыянальна-вызвольны рух "Вольная Беларусь". Інфармацыя, навіны, актуальныя тэмы. https://www.bns-volnayabelarus.org
- Последний пост
- 22 июн.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- —
- 1/48двое суток
- —
- 1/72трое суток
- —
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Зянон Пазьняк пра заяву аб ультыматуме Лукашэнку: "Стратэгічная памылка, небясьпечная для Ўкраіны і Беларусі" Лідар Вольнай Беларусі і КХП-БНФ, дэпутат Незалежнасьці і былы кандыдат у прэзідэнты Зянон Пазьняк у сваех каналах пракаментаў заяву Зяленскага аб ультыматуму Лукашэнку: "Заява прэзыдэнта Украіны спадара Зяленскага (19-06-2026) аб намерах зьнішчэньня чатырох расейскіх рэтрансьлятараў палёту дронаў, разьмешчаных на дахах жылых дамоў у Беларусі і ў сытуацыі, калі Расея інтэнсіўна шукае спосабу ўцягнуць рэжым Лукашэнкі ў вайну, -- такая заява ёсьць стратэгічнай памылкай, небясьпечнай для Украіны і Беларусі. (Тым больш, улічваючы правакацыю Расеі з нападам дрона на беларускі аўтобус зь дзецьмі ў Бранскай вобласьці). Пасьля такой заявы Маскве толькі застанецца падрыхтаваць правакацыйны напад нібыта з боку Украіны і ўдарыць па сваіх рэтрансьлятарах у Беларусі, абвінаваціўшы Украіну ў агрэсіі. (Альбо могуць пачакаць пакуль з Украіны самы ўдараць, але, практычна, гэта нерэальна, таму чакаць ня будуць і хутчэй за ўсё скарыстаюць магчымасьць). Наступны этап -- увядзеньне расейскіх войскаў у Беларусь у дапамогу "брацкаму" рэжыму Лукашэнкі супраць "украінскай агрэсіі" (так гэта будзе заяўлена і так гэта будзе расцэнена на самай справе). Чарговы этап -- расейцы адчыняюць у Беларусі вялы паўночны фронт і абменьваюцца ўдарамі з Украінай. На гэтым этапе задача Масквы будзе ў тым, каб рукамі Украіны максымальна панішчыць Беларусь. Апошні этап, дзеля чаго Масква ўвесь час хацела і хоча ўцягнуць рэжым Лукашэнкі ў вайну, -- гэта каб за плячыма свайго сатрапа і марыянэткі Лукашэнкі нанесьці ад яго імені атамны ўдар па Украіне (кропкавы ці масавы -- гэта ўжо ня мае значэньня, у Лукашэнкі пытацца ня будуць). "Арэшнік" завезены, а ядзерку завязуць за адну ноч. На гэтым вайна заканчваецца. Вынік. Зьнішчана (захоплена) Беларусь (якая ўжо ня будзе дзяржавай) і зьнішчаная Украіна, якой Расея прад'явіць яшчэ рахунак плаціць па рэпарацыях за "ваенныя злачынствы". Ядзернага ўдару па Беларусі (і тым больш па Расеі) ні Амэрыка, ні Францыя, ні Вялікабрытанія рабіць ня будуць. Перапалоханая "эўрапейская супольнасьць" пастараецца навязаць дамоўленыя стасункі з Расеяй у новай геапалітычнай карціне сьвету і адначасна яна асудзіць і пракляне Беларусь ("белорусскій рэжым" -- так агентура ў Эўропе называе антыбеларускі рэжым Лукашэнкі), як «спраўцу» ядзернай вайны і як ахвярнага казла ў гэтым расейскім злачынстве. Тут выпадак калі неабдуманая памылка ў заяве, зробленая ў неадпаведным часе, можа выклікаць ланцуг фатальных наступстваў для Украіны і Беларусі" — падрэсьліў Зянон Пазьняк "Расея як краіна з самым магутным патэнцыялам ядзернай зброі і з фашысцкм рэжымам улады ня зможа дапусьціцца прайграць вайну з дзеяньнямі на сваёй тэрыторыі, калі на карту будзе пастаўлена гэбоўска-фашысцкая "уласьць". Тут не «экспедыцыйная вайна», якую часам вяла і без наступстваў праігрывала Амэрыка. Тут тэрытарыяльная вайна. Перад небясьпекай пройгрышу Расея можа задзейнічаць атамную зброю. Каб станоўча закончыць такую вайну, ад Украіны ў гэтых умовах акрамя гераізму (які ўкраінцы моцна прадэманстравалі) вымагаецца асаблівае веданьне непрыяцеля (Расеі), тактыкі дзеяньняў і прадуманага падыходу ў палітыцы. Пра гэта не кажацца. Тое разумее прэзыдэнт Трамп. І вось аказваецца не для ўсіх яно і зразумела" — дадае палітык. "Пытаньне таксама як пазьбегнуць дрэннага выніку, які можа выклікаць апісаны намі нацыянальна-апакаліптычны сцэнар. Варыянтаў шмат, але ўсе яны тэарытычныя. Рэальна пытаньне, справакаванае заявай спадара Зяленскага, можа быць разьвязана, калі ўмяшаюцца спадары Трамп і Сі Цзіньпін, і пры ўмове, што Масква дэмантуе і забярэ свае рэтлянсьлятары (альбо калі спрацуюць беларускія партызаны, што малаверагодна)" — завяршае свой артыкул лідар Вольнай Беларусі
7 чэрвеня ў Беларускім Доме Варшавы адбудзецца канфэрэнцыя «Рэпрэсіўная палітыка Расеі ў сістэме генацыду Беларускай нацыі». Канфэрэнцыя прысьвечана 38-й гадавіне адкрыцьця Курапатаў. З дакладамі выступяць: Зянон Пазьняк "Расейска-бальшавіцкі генацыд Беларусаў 1917-1953гг" Раман Смольскі "Сістэма катаваньняў і рэпрэсій у Беларусі 2020-2026 гг." Палітвязень Міхаіл "Сьведчаньні аб катаваньнях у турмах Беларусі" Месца правядзеньня: Варшава, ul.Kryniczna,6, “Беларускі Дом” Пачатак у 14.00.
40 год Чарнобылю. Як Расея асаджала на беларускі народ радыяцыйныя ападкі: https://www.youtube.com/watch?v=MmhUWzdiBL8&t
https://youtu.be/bCgrDhFoOCU?is=rFA2qS321Eau3G7E
https://youtu.be/iAVAKrcmU7M
Зборнік выдадзены!!! Наклад 1000 асобнікаў. Вялікая падзяка усім хто ахвяраваў на выданне!!! Яшчэ адна цаглінка ў скарбонку Беларускай культуры! Зборнік патрыятычных песень з нотамі "Мілейшай сэрцу краіны ня знойдеш". У зборніку прыкладаюцца QR code для праслухоўвання кожнай з 37-мі песень. Можна сказаць, што гэты зборнік — вынік 100-гадовай працы Беларусаў, але фантастычную ўнікальную працу, якую ў іншых краінах робяць цэлыя калектывы, Таццяна Грыневіч-Матафонава зрабіла амаль што адна. Праслухать песні можна перайшоўшы па спасылцы https://www.youtube.com/playlist...
Песьні, нотаў якіх у мяне не засталося ад Кірылы Насаева, я адрэдагавала такім чынам, каб яны былі падобныя гармоніяй і гукавядзеньнем на любыя майму слыху „Песьні лірыкі і змаганьня“ хору „Унія“. Таксама ўнесла праўкі ў гармонію песень са зборніка Куліковіча. Для песьні „Сьпі пад курганам герояў“ узяла гарманізацыю са зборніка СэляхаКачанскага, таму аранжаваньне адрозьніваецца ад варыянту Равенскага. У верш Ўладзімера Дубоўкі „О Беларусь, мая шыпшына“ ўставіла чатырохрадкоўе Ларысы Геніюш, бо раней пачула такі варыянт песьні ад сяброў, і ў такім выглядзе залучыла яе ў свой рэпертуар. Калісьці Ларыса Геніюш у сваіх успамінах пісала, што ў вершах Дубоўкі не хапае пратэсту, то праз дадатак гэтага чатырохрадкоўя ў песьню пратэст зьявіўся. Праца над тэкстамі часам была даволі займальнай – перад табой ляжала некалькі варыянтаў аднаго і таго ж тэксту, а трэба было выбраць адзін канчатковы, і тут мне дарадцам быў Сяржук Сокалаў-Воюш. У песьні „Шкода, шкода мне краіны“ прыпеў „Гэй, гэй, гэй, браточкі, вы лю´ быя сакалочкі“ аніяк не ўкладаўся ў мэлёдыю, і Сяржук прапанаваў варыянт, на якім і спыніліся, – „Гэй, у лю´ быя куточкі“. Калі дайшла чарга да тэксту „Чутны гоман“, аўтарства якога было невядомае, Сяржук узгадаў свае размовы з Браніславам Даніловічам, які расказваў, як ён пісаў гэты верш. У песьні „Падняты родны сьцяг дзяржавы“ Сяржук дапамог ідэнтыфікаваць твор рэпрэсаванага сталіншчынай кампазітара Міхала Іванова (1904-1955), чыю спадчыну яшчэ трэба дасьледаваць. Калі праца над запісам песьняў была цалкам завершанай, канчатковую вычытку тэкстаў зрабіў Вінцук Вячорка. Ён прапанаваў невялікія праўкі, якія больш адпавядаюць першакрыніцам, таму гэтыя некалькі разыходжаньняў паміж насьпяваным і надрукаваным для вас мы захавалі. З аповедаў Алы Орсы-Рамана пра Кастуся Вераб’я: „Косьцік добра сьпяваў, меў добры голас. Моцны беларус, памагаў усюды, дзе толькі мог. Ведаў вельмі шмат розных песьняў – і народных, і іншых. І танцаваў, і сьпяваў. У царкве сьпяваў царкоўны сьпеў. Не хацеў, каб усё гэта прапала“. А сам Кастусь Верабей напісаў да свайго зборніка такія ўступныя словы: „Складальнік зборніка ня меў доступу да большасьці арыгінальных запісаў словаў і мэлёдыяў надрукаваных у гэтым зборніку песьняў, а запісваў іх з памяці. З гэтае прычыны ў зборніку маглі здарыцца памылкі ў названьнях аўтараў словаў і музыкі, а таксама незнарочныя разыходжаньні паміж аўтарскімі арыгіналамі й надрукаванымі тэкстамі, за што складальнік перапрашае аўтараў твораў і сьпевакоў, што будуць карыстацца зборнікам“. Мы, наколькі мага, параўналі ўсе разыходжаньні і прапануем вам лепшыя варыянты. Каб было прыемна ня толькі сьпяваць, а і трымаць зборнік у руках, я вышыла вокладку і намалявала арнамэнт. А ў дадатак – усе 37 песень зборніка можна паслухаць пад QR-кодам.
Можна сказаць, што гэты зборнік — вынік 100-гадовай працы беларусаў. У 2022 годзе я зьвярнула ўвагу на вельмі цікавы сьпеўнік, які склаў Кастусь Верабей,а ў лютым 2025 году мне яго даслалі, і мне загарэлася зрабіць яго з нотамі. Некаторыя песьні раней ўжо сьпяваў хор „Унія“, яны друкаваліся ў зборніку „Годныя песьні“, а некаторыя давялося знайсьці і аранжаваць для хору наноў. „Як шырока і далёка“, „Нёман“, „Я люблю густыя шумы“, „Партызанскі марш“ я запісала з голасу Алы Орсы-Рамана, бо нотаў нідзе не было. Падчас запісу песень мы з Алай размаўлялі пра жыцьцё беларусаў у эміграцыі, як яны трымаліся свайго беларускага: „Пасьля вайны ў беларускім лягеры ў горадзе Рэгенсбургу была створана акрэдытаваная гімназія для дзяцей [яе ствараў бацька Алы разам з многімі беларусамі]. Галоўным адказным за ўсе музычныя патрэбы ў гімназіі быў Мікола Куліковіч, ён жа кіраваў хорам гімназіі. Равенскі меў у лягеры свой асобны хор. Тады мы ўсе хадзілі і ў адзін, і ў другі хор. Я лепей хацела хадзіць на балет і народныя танцы да Вілачкі Ляўчук. Але ў хоры ўсе мае сябры былі, таму мы ўсе разам туды хадзілі, часам знарок фальшывілі дзеля жарту. Равенскі быў невысокі, кіраваў хорам спакойна, часам нешта расказваў, калі практыкаваліся, ужываў скрыпку, каб паказаць тон, паўтону вышэй. Пераважна сьпявалі беларускія народныя песьні, і заўжды а капэля. Куліковіч жа ўвесь час сядзеў за піяніна, калі нехта нешта зробіць, ён папраўляў, граючы на піяніна, даваў слухаць, дзе мы памылкі зрабілі. Сьпявалі песьні нацыянальна моцныя, адраджэнцкія, усе з акампанімэнтам Куліковіча. Кожны тыдзень быў выступ у лягеры, нас прыходзілі слухаць украінцы, немцы, іншыя нацыянальнасьці. Часам мы езьдзілі з выступамі па іншых лягерох. Такім было патрыятычнае выхаваньне ад Куліковіча і Равенскага на ўсё далейшае жыцьцё“. Праз гэтыя аповеды я нібы сама пераносілася ў той час і была побач з тымі выбітнымі беларусамі. Праз гэта прыходзіла яшчэ большае разуменьне каштоўнасьці таго матар’ялу, зь якім працую. Аўтарства песьні „Гэй, наперад“ было невядомае. Сяржук Сокалаў-Воюш высьветліў: „Музыку на верш «Гэй, наперад!» пісалі: Антон Грыневіч, Аляксей Туранкоў і Мікола Чуркін. Нотаў не знаходжу... Трэба пашукаць далей у заходнебеларускіх выданьнях, бо там яна сьпявалася досыць актыўна“. Пасьля гэтага ноты цудам знайшліся ў „Беларускім календары“ 1923 году, які даслала Яніна Грыневіч. Што дзіўна — песьня, якую ўсе любілі і сьпявалі амаль як народную, праз 100 гадоў была забытая цалкам і, каб ня ноты, аднавіць яе было б немагчыма. Зборнікі Міколы Куліковіча „Патрыятычныя беларускія сьпевы для хору“ і Вячаслава Сэляха-Качанскага „Зборнік беларускага жаўнера“, а таксама ноты, якія мне пакінуў у апошнія нашыя сустрэчы Кірыла Насаеў, былі са мной у Стамбуле, было жаданьне і далей іх агучваць (пачалі гэтак рабіць яшчэ ў Беларусі ў 2020 годзе) разам з сынам Адасем (ён сьпяваў тэнара і баса, я сапрана і альта). Досьвед, набыты за 12 гадоў маёй працы ў Дзяржаўным камэрным хоры Рэспублікі Беларусь, прыдаўся для такіх запісаў. Калі распачалі працу над гэтым зборнікам, я пачала сьпяваць таксама за тэнара і баса, бо, аранжуючы ці рэдагуючы песьню, адразу ж можна было зрабіць запіс і праверыць, ці ўсё напісанае да месца. 2
Слова ад Таццяна Грыневіч-Матафонавай.
Шаноўныя Беларусы! Фонд "Вольная Беларусь" аб'яўляе збор сродкаў на выданьне зборніка патрыятычных песень з нотамі "Мілейшай сэрцу краіны ня знойдеш". У зборніку прыкладаюцца QR code для праслухоўвання кожнай з 37-мі песень. Можна сказаць, што гэты зборнік — вынік 100-гадовай працы Беларусаў, але фантастычную ўнікальную працу, якую ў іншых краінах робяць цэлыя калектывы, Таццяна Грыневіч-Матафонава зрабіла амаль што адна. Яшчэ адзін зборнік у скарбонку Беларускай культуры! Наклад 1000 асобнікаў. Кошт друку - 8694,00 zł, альбо 2452 $, альбо 2062 EUR. Распаўсюджванне гэтай інфармацыі таксама дапамога!!! 📌АТРЫМАЛЬНІК: FUNDACJA WOLNA BIAŁORUŚ (лацініцай: FUNDACJA WOLNA BIALORUS) НУМАРЫ РАХУНКАЎ 📍PLN: PL75 1140 2004 0000 3402 8329 8472 📍USD: PL70 1140 2004 0000 3612 1824 8290 📍EUR : PL80 1140 2004 0000 3812 1824 8303 📌БАНК: mBank Адрас банка: ul. Prosta 18, 00-850 Warszawa SWIFT: BREXPLPWMBK 📌НАЗВА ПЕРАВОДУ: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE (Просім пісаць менавіта гэту назву пераводу). ПЕРАВОД З КАРТКІ АЛЬБО BLIK Польскі злоты - https://donate.stripe.com/14k4hP6SC4SFgpi5kk Даляр ЗША (USD) - https://donate.stripe.com/4gwg0x4Kucl75KEeUV Еўра (EUR) - https://donate.stripe.com/7sI15D0uegBn1uobIK NIP: 9522236025 REGON: 524 099 665 ❗️Зьвяртаем увагу, што перавод з тэрыторыі Беларусі небясьпечны ❗️ Просім устрымацца ад пераводаў з Беларусі.
Запрашаем беларусаў Варшавы адзначыць разам ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ПРОДКАЎ — ДЗЯДЫ 2-га лістапада (нядзеля) на Дзень Задушны альбо на беларускія Дзяды ў касьцёле сьвятога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў у Варшаве адбудзецца сьвятая імша ў памяць усіх загінулых беларусаў за Веру, за волю і за Бацькаўшчыну Беларусь. Пачатак аб 11.30. Адрас: plac Trzech Krzyży, 00-535 Warszawa Пасьля імшы — імпрэза: выступы, сьпевы, успаміны. Пасьля імпрэзы (прыблізна аб 13-й) — паездка на Паванзкоўскія могілкі аддаць абавязак памяці і гонару пахаваным там вялікім беларусам. Беларусы, якія ня змогуць прыехаць на імшу, зьбіраюцца побач з уваходам на Паванзкоўскія могілкі каля 14-й гадзіны. 14:00 — Збор ля галоўнай брамы Паванзкоўскіх могілак. Адрас: ul. Powązkowska 1, 01-797 Warszawa Экскурсію па могілках правядуць сябры "Беларускай Нацыянальнай Памяці", і "Вольнай Беларусі". Інфармацыя НВР "Вольная Беларусь"
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
Уначы Расея атакавала дронамі Польшчу — краіну-чальца НАТА Дзясяткі расейскіх дронаў уначы атакавалі Польшчу. Як паведамляецца, усе дроны былі зьнішчаныя пры дапамозе авіяцыі і СПА. У неба ўздымаліся зьнішчальнікі. Нагадаем, што ў чацьвер Польшча зачыняе наземную мяжу з Беларусьсю.
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска ВКЛ у Аршанскай бітве 1514 году. Гэта была найбуйнейшая бітва на тэрыторыі Эўропы ў пачатку XVI ст. Перамога была здабыта ваярамі Вялікага Княства Літоўскага ва ўмовах пераважнай колькасьці маскавітаў. Страціўшы толькі 500 рыцараў, мужныя ваяры зьнішчылі 40 тыс. захопнікаў. Арда была пасечана у пыл. Вынікам на дзесяткі гадоў была спынена экспансія маскавітаў на Захад. 8 верасьня 1992 году аб’яднанне беларускіх патрыётаў БНФ «Адраджэньне» зладзіла першае сьвяткаванне Дня беларускай вайсковай славы на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Там жа адбылася акцыя прысягі беларускаму народу афіцэрамі і жаўнерамі. Сёньня гэты дзень адзначаецца ў кантэксьце вайны Расеі супраць Украіны. Маскавітам зноў прыйдзецца нагадаць пра слаўную перамогу мужнасьці і пытрыятызму над колькасьцю і агрэсіяй. Віншуем усіх ваяроў,што змагаюцца за свабоду Украіны і Беларусі, віншуем увесь беларускі народ! Жыве Беларусь!!! WARTA - беларускае нацыянальнае медыя
Białoruski polityk Zianon Pazniak "O rosyjskiej, zbrodniczej propogandzie na Stadionie Narodowym w Warszawie" https://www.youtube.com/watch?v=iMgcyHeQFuI
Зянон Пазьняк у перадачы "Карані праблемы" на Белсаце https://youtu.be/kpqYNbXDVrQ?si=M3Y_Supb4IyXBe_l
Кадры драматычнага змаганьня за Незалежнасьць Беларусі 24-25 жніўня 1991 г. https://www.youtube.com/watch?v=NHkP1FCSldM