Usau Pavel
СтатистикаАгляд і аналіз бягучых палітычных падзей. Беларусь і Сьвет. ❗️З 9 жніўня 2023 рэжымам Лукашэнкі ўнесены ў сьпіс экстрэмісцкіх.
- Последний пост
- 10 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 1 306
- 1/48двое суток
- 1 496
- 1/72трое суток
- 1 614
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
У Расеі ідзе падрыхтоўка да "выбараў". Зарэгістравалі партыю "Яблака" за якую зараз апазіцыя ў эміграцыі заклікае галасаваць. "Вумныя выбары". Ў сваю чаргу ў Расеі ні больш, ні менш неататаліьарны рэжым, дзе за лайк пад пастом супраць вайны можна на 5 год сесьці, а тут раптоўна дазволілі пагуляць у "выбары". Проста разгул дэмакратыі. Навошта таталітарнай сістэме дапускаць "апазіцыю", якой у нэататаліьарнай мілітарысткай дыктатуры ня можа быць, да яшчэ людзей заклікаць галасаваць!? А што, можа гэта тыя ж "пераварочваючыя выбары", уздыміцца народ расейскі і сваліць дыктатуру. Калі ў такой сістэме функцыянуе "апазіцыя" значыць гэта патрэбна сістэме. І нават не дзеля таго, каб паказаць "дэмакратычнасьць", няма каму і што паказваць, а каб правесьці санацыю нелаяльных рэжыму, выявіць і зьнішчыць унутраныя інструменты інфармаваньня і мабілізацыі, актывістаў і дзеячоў, калі такія засталіся. І калі беларускае грамадства нечаму навучылася, ігнаруючы заклікі Кабінету і Офісу хадзіць на выбары і ставіць крыжыкі, ці нолікі, то расейская супольнасьць так і не зразумела ў якой рэчаіснасьці жыве.
Воля да ўлады Знову, як і штогод, беларускія актывісты задаюцца пытаньнем, "а чаму ў 2020 годзе не атрымалася"? Адкінуўшы ўсе вонкавыя фактары, прысутнасьць і маніпуляцыі з боку Расеі, ёсьць толькі адна прычына - воля да ўлады, ці яе адсутнасьць. Менавіта ў Лукашэнкі воля да ўлады праявілася ў найвышшай ступені, ўлада па-над усе, ўлада як форма ягонага фізычнага існаваньня. Без волі да ўлады, ні Расеі, ні сілавікі, ні рэпрэсіі не выратавалі б Лукашэнкі, як не выратавалі Януковіча ў 2014, Саргсяна ды іншых поўдыктатараў. Нават, расейскія прапагандысты (той жа Салаў'ёў), які тапілі Лукашэнку па загадзе Крамля ў 2020 годзе, прызнавалі ягоную волю да ўлады. Сама ўлада гэта ні добра і ні кепска - гэта моц, энэргія якая перарабляе і чалавека і рэальнасьць. У тых, хто выйступіў супраць яго, ні ў 2020 ні пасьля волі да ўлады не было і бліска. Пратэст, выбары, маршы - ўсе гэта было шоў, у якім ставіліся розныя мэты, але толькі не дасягненьне ўлады. Калі ў момант сутыкненьня дзьвух моцаў адзін бок кажа, што мне ўлада не патрэбна, я тут так, хачу, каб усім было добра, то з воляй, якая жадае ўлады, гэты бок праграе. Бо калі няма волі да ўлады, то не ставяцца канкрэтныя мэты і не выпрацоўваюцца інструменты йх дасягненьня і барацьбы, якія патрабуюць ахвяраў. Іншымі словамі, у 2020 годзе адбылося сутыкненьне сутнасьці, яка імкнулася утрымаць уладу ЛЮБЫМ КОШТАМ, з сутнасьцю якая не была гатовая ўзяць уладу ЛЮБЫМ КОШТАМ. У выніку заплаціўшы вялікую цану і страціўшы ўсе. У пратэстах 2020 году на жаль былі ахвяры, але гэта не вынік стратэгіі з боку пратэсту (ВОЛІ), а хутчэй як вынік яе адсутнасьці. І нават кроў, якая пралілася ў 2020 годзе не сталася фактарам мабілізацыі і радыкалізацыі, не стала крыніцай нараджэньня волі да ўлады. Такім пратэстам было легка маніпуляваць праз кветачкі, абдымкі, сардэчкі, то бок - такім чынам дазваляючы на дамінацыю іншай волі. Можна бясконца казаць пра крызісы, вокны магчымасьцяў, час, але пакуль не будзе людзей з выразнай палітычнай воляй і воляй да ўлады, перамены не наступяць. Ёсьць сітуацыя, калі пэўныя перамены наступаюць, калі пры ўладзе застаецца чалавек, са слабай воляй да ўлады. Такія рэжымы адразу становяцца няўстойлівымі. Але, калі мы зараз гаворым пра дадзены момант, то ў апазіцыйнай прасторы няма людзей з выразнай воляй да ўлады. P.S. Цікава, што слова "воля" як выражэньне моцы, жаданьня і яе рэалізацыя, аднагучна са словам "воля" як свабода - магчымасьць выражаць і рэалізоўваць моц і жаданьне. То бок у палітычным сэнсе свабодны толькі той, хто мае волю і ўладу.
Пытаньне часу На маю думку, выказваньні кшталту: "перамены ў Беларусі, гэта пытаньне часу", могуць належаць толькі выключнаму палітычнаму генію. Менавіта, дзеля такіх словаў варта праводзіць канфэрэнцыі і называць сябе прэзыдэнтам-электам. Пытаньне часу! Тут не патрэбны адмысловыя і глыбокія аналізы, разважаньні, стратэгіі. Не патрэбны Офісы і Кабінэты, не патрэбна мабілізацыя. Усе ў руках часу і лёсу. Прыйдзе час і наступяць перамены. 6 год, ці 30 год ролі не йграюць. Для гісторыі і сусвету гэта нават не секунда, а мікраімгненьне. Лукашэнка і так памрэ, як паміралі сотні дыктатараў да яго, як упадалі сотні вялікіх імперыяў. Бо гэта заўседы пытаньне часу. Усе ў руках часу. Дзеля гэтага не патрэбен быў ні 2020 год, ні вялікія ахвяраваньні, якія прынесла беларускае грамадства. Перамены ў Беларусі - пытаньне часу, гэта ўсе, што кабінеты і офісы могуць прапанаваць пасьля 6 год Беларусам. Чакайце, пакуль лёс вырашыць, што надыйшоў час перамен. І сапраўды, гэта схаванае прызнаньне ў тым, што нічога зрабіць немагчыма, застаецца толькі разважаць пра час і вокны магчымасьцяў, чорных лебядзей і белых качак. Што па сутнасьці і адбываецца апошня 30 год.
Пашпарт і Ціханоўская Проста як сюжэту з басьні Крылова. Ціханоўская сутыкнулася (ці зрабіла выгляд) з той рэальнасьцю ў якой жывуць тысячы Беларусаў. Яна не змагла адкрыць рахунак па беларускім пашпарце, тэрмін якога сконьчыўся. А чаму не спрабаваць па пашпарце "Новай Беларусі", гэта ж супер паважны дакумэнт? Агульна, гэта канешне нонсэнс, спрабаваць адкрыць рахунак па недзейнаму, ды яшчэ беларускаму дакумэнту. Не зразумела, які ў гэтым дзеяньні быў сэнс? Паказаць, што квазі прэзыдэнт сутыкаецца з праблемамі ў якіх жывуць простыя беларусы і чарговы раз падняць хвалю ПРу. А можа, быў спадзеў натое, што пазнаюць Ціханоўскую і як "прэзыдэнту-электу", па-за ўсімі працэдурамі ўсе зробяць? Ды так прававая дзяржава не працуе. Тут нават паляку не адкрыюць рахунак у банку, калі дакумэнт не сапраўдны. Але, што там пратэрмінаваны пашпарт, калі ў шэрагу банкаўскіх паслугаў беларусам адмаўляюць проста таму, што ў йх беларускі пашпарт, нават дзейсны, бо Беларусь пад санкцыямі без выключэньняў. Бо калі беларус абмежаваны ў сваіх магчымасьцях за мяжой, гэта так моцна б’е па рэжыму. Трэба перачакаць - санкцыі ж працуюць. Але як сьцьвярджае той жа Офіс і Кабінет усе праблемы даўно вырашаны. Функцыянуюць цэлыя парламентскія групы - "сяброў Беларусі". "Не лезьце, не ўзгадвайце, не падымайце хвалю", - кажуць дарадцы Ціханоўскай, - "мы ўсе парашаем". І самае галоўнае, ёсьць жа шэраг дамоўленасьцяў паміж Офісам з палякамі, з чэхамі, ды іншымі краінамі, што беларусаў не будуць дыскрымінаваць і нават прызнаюць пратэрмінаваныя дакумэнты. Што праўда ніводнага прававога акту, афіцыйнага дакумэнту, на які можна спаслацца ў банку, ці ў нейкіх дзяржаўных установах, пры ўладкаваньню на працу - не існуе. Канешне, Ціханоўскай адкрыюць рахунак, бо напэўна ёсьць іншыя пашпарт, неяк жа яна перасоўваецца па сьвеце. Без актуальнага дакумэнту гэта не магчыма. Нядаўна вось была ў ЗША. Гэта канешне, сыгнал беларусам: не марудзьце, не ныйце (як кажуць усе тыя ж дзеячы офісу), бо нават Ціханоўскай цяжка рахунак у банку не адкрылі, а вы тут са сваімі праблемамі і крытыкай. Але вы не хвалюйцеся, на канфэрэнцыі "Новай Беларусі" будзе распрацавана супер эфектыўная стратэгія вырашэньня праблемаў пашпартоў, адчыненьня вокнаў і дзвераў магчымасьцяў, толькі трэба цярпліва пачакаць. Канешне сытуацыя кур’язальная і адэкватнага механізму яе вырашэньня няма. P.S. Дарэчы даведаўся, што дзеячы супер-дэмакратычнай КР падпісваюць дагавор пра неразгалошаньне, то бо NDA. Гэта каб беларусы нічога не ведалі, што там дзеецца ў нібы альтэрнатыўным парламэнце, гэта як? (Ці гэта праўда?) P.P.S. Мы калісьці складалі прапанову, яшчэ ў 2022 годзе, каб тыя ж палякі на замену пратэрмінаваных пашпартоў выдавалі Беларусам адмысловы ідэнтыфікацыйны пашпарт. Але пайшла палітыка санкцый і прасоўваньне ідэі квазібеларускага пашпарту, і нашая прапанова недзе згубілася. Дапускаю, што сітуацыя з фармалізацыяй будзе пагаршацца. Мы бездзяржаўнікі.
З 2020 году палітычнае лета для Беларусі заўседы гарачае і ўжо не асацыюецца з адпачынкам. Ад бітвы за выбары і бітвы за ўраджай, да бітвы за незалежнасьць https://www.youtube.com/watch?v=1B6MkR8zNUU
Дыктатура vs рэчаіснасьць Забаўляе, але і раздражняе, калі беларускія аналітыкі і эксперты з разумным відам, апісваючы персаналісткія дыктатуры, (кіраваньне Лукашэнкі) ставяць дыягназ - дыктатары адарваныя ад рэчаіснасьці і не разумеюць, што да чаго. Па-першае, такія аналітыкі і эксьперты ніколі не дадуць яснага адказу, а якая яна аб’ектыўная рэчаіснасьць, тая ад якой адарваныя дыктатары? Рэчаіснасьць абсалютна суб’ектыўнае пачуцьце і ў кожнага яна свая. Чаму незалежныя эксьперты думаюць, што іх разуменьне рэчаіснасьці правільнае. Рэчаіснасьць чалавека, які мае 1000 даляраў, будзе радыкальна адрозьнівацца ад рэчаіснасьці таго, у каго йх няма. Па-другое, дыктатар не адрываецца ад рэчаіснасьці (калі яна ёсьць), ен стварае сваю і прымушае людзей у ей жыць і яе абслугоўваць. І шмат каму гэта падабаецца. А тых, каму йх рэчаіснасьць не да спадобы, садзяць ці забіваюць. Гэта і называецца ДЫКТАТУРА, АЎТАРЫТАРЫЗМ, ТАТАЛІТАРЫЗМ. І такім чынам, адарваныя ад рэчаіснасьці не дыктатары, а як раз тыя, хто з дыктатурай змагаюцца. У Беларусі ў 2020 годзе, як раз і была сітуацыя ў якой, частка грамадства была цалкам адарваная ад рэчаіснасьці, не разумела, што ў краіне дыктат. Іншымі словамі - гэта ўлада фарміруе рэчаіснасьць, каго ўлада, таго і рэчаіснасьць і праўда. Рэальна тое, што ўплывае на жыцьце чалавека тут і цяпер - садзіць, нішчыць, альбо ўзвышае і вызваляе. Па-трэцьцяе, дапусьцім, што ёсьць нейкая аб’ектыўная рэчаіснасьць з якой мы пагаджаемся, нешта ўтульнае для нас, камфортнае, стабільнае, пазітыўна развіваючае. І вось дыктатар ад гэтай рэчаіснасьці адарваўся, глядзіць на рэчы па іншаму. Несвабода для яго = свабода; рэпрэсіі = парадак; прыгнет і прымус = выражэньне добрай волі; фальсіфікацыі = права выбару; разбурэньне суверэнітэту = шчыт незалежнасьці; вайна = мір, выказваньне свайго меркаваньня = экстрэмізм. З большага Лукашэнка адарваны ад "аб’ектыўнай рэчаіснасьці" каля 30 год. І чаму гэтая адарваначьць не замінала яму спакойна трымаць уладу 30 год. Ні сінія пальцы, ні пустая галава, ні пацешнасьць, з якой разумныя людзі сьмяюцца і жартуюць. Ну дурак дураком, а кіруе 10 млн., ужо 30 год і робіць зь ймі што заўгодна, прымушаючы адну частку трымаць ў падпарадкаваньні іншую. Былі дыктары, адарваныя ад рэчамснасьці, якія кіравалі і па болей. Атрымоўваецца, што адарваўшыся ад рэчаіснасьці Лукашэнка здолеў стабільна дыктатурыць 30 год. Нават пасьля 2020 году працягвае жыць і уладарыць у адарваньні ад рэальнасьці і будзе хіба да самой сьмерці. На пост-савецкай прасторы, сярод іншых дыктатараў ужо паставіў рэкорд. Вось вам і адрыў ад рэчаіснасьці. А што з тымі, хто ад рэчаіснасьці нібы не адарваны. Як там незалежныя эксьперты, аналітыкі журналісты, якія з году ў год паўтараюць, што Лукашэнка адарваны ад рэчаіснасьці? Мы, як супольнасьць (якая нібы сябруе з рэчаіснасьцю, хаця і не ведаем, што яно такое), страцілі ўсе: краіну, перспектывы, даробак, а нехта страціў свабоду, жыцьце. Таму паважаныя эксьперты ад аўтарытарных рэжымаў і журналісты, можа хопіць пісаць пра адарванасьць дыктатараў ад рэчаіснасьці. Гэтыя слоўная эквілібрыстыка нічога супольнага з РЭЧАІСНАСЬЦЮ не мае.
Блогерства - праблема з рэальнасьцю Па матывах разважаньня В. Цыганкова. Жыцьцяздольнасьць беларускага блогерства залежыць не ад дакладнасьці, а ад мэтанакіраванага перабольшваньня сітуацый, праблемаў, з якімі сутыкаецца рэжым. Гэта даходзіць да такога ўзроўню, што можа скласьціся ўражаньне, што ўжо заўтра Лукашэнкі не будзе і наступіць сьветлая будучыня. Такая павестка зразумелая ў пытаньні выключна выжываньня блогераў, якія становяцца больш падобнымі да стэндапераў. І мэта не даць аб’ектыўную ацэнку, ці інфармацыю, а так закруціць фразы і "навіну" каб атрымалася сэнсацыйная сэнсацыя. Не будзе перабольшваньня, панікерства, фобіі, сэнсацый - не будзе праглядаў і цытаваньняў у "незалежных медыях", якім таксама патрэбны прагляды. Віруснасьць - аснова інфармацыйнай палітыкі. Віруснасьць у сваю чаргу закладае тупасьць гледачоў, слабасьць імуннай сістэмы. Такім чынам забіваецца аналітыка, дакладнасьць і аб’ектывізм. Ды яны грамадству і не патрэбна. Месяц назад той жа П. Латушка, ды ішыя эксьперты ў сваіх блогах пісалі, што Лукашэнка баіцца ўльтыматуму Кіева, ён уцек з Беларусі. (Проста едзь і бяры Менск голымі рукамі. Праўда я не бачыў каб нехта паехаў штурмаваць сталіцу пад час уцекаў Лукашэнкі). І хто гэта ўжо памятае? Зараз ужо Лукашэнка не баіцца, а рыхтуецца да вайны і так бясконца. Як бы ў гледачоў і слухачоў не было мазгоў. Калі пагартаць гэтыя блог-сістэмы, то што мы назіраем абсалютна традыцыйныя маніпулятыўныя і дэзінфармацыйныя наратывы: Лукашэнка баіцца, Лукашэнка ўцек, Лукашэнка рыхтуецца да вайны, Лукашэнка цяжка хворы, атачэньне Лукашэнкі рыхтуе пераварот, Лукашэнка рыхтуе транзыт, сістэма слабая, ёй засталося гады два, залаты запас вычэрпаны, дэфіцыт тавараў непазьбежны. І так увесь час, палітыка-эксперты прагназуюць хуткі крах сістэмы адлічваючы ўжо 7 год у выгнаньні. Ніводнага аб’ектыўнага і прыбліжаннага да рэальнасьці аналіза. А як кажуць, ад аб’ектыўнага аналізу залежыць ўзважаная стратэгія і падызоды да супрацьдзеяньня рэжыму. А навошта нейкая стратэгія, нейкія падыходы, калі заўтра Лукашэнка ўцячэ і ўлада сама спадзе ў нашыя рукі, трэба толькі крыху пачакаць пацярпець, пасядзець... Так, нядаўна бачыў аб’ектыўна-аптымістычны сцэнар, у якім Лукашэнка дыжывае да 2030 году, аб’ектыўна-песімістычны да 2035 году. Але так, ці інакш, сцэнары закладаюць не перамену ў выніку сістэмных зрухаў, а сьмерць дыктатара. У любым выпадку пры такім раскладзе удзел апазіцыі ва ўнутранай трансфармацыі будзе роўны 0, не залежна ад таго, колькі візітаў у Брусэль будзе здзейсьнена. Але галоўная праблема, якую нясе сэнсацыйнае блогерства - гэта тое, што людзі перастаюць думаць, самастойна ацэньваць сітуацыю, яны прызвычайваюцца за спрошчваньня, павярхоўнасьці ў выніку, ізноў стануць ахвярамі палітычных маніпуляцый. На жаль, глабальныя тэндэнцыі такія, што супрацьдзейнічаць гэтаму амаль немагчыма. Тут можна казаць толькі пра ўласную палітыка-інфармацыйную адказнасьць.
"На варце" Прачытаў мэмуары Йенса Столтэнберга (2025), былога генсека НАТА 2014-2024 On My Watch. Даволі цікавыя і пазнавальныя кніга, асабліва пра ўнутраныя механізмы працы НАТА, апісаньне прыкладаў пэўнага інфантылізму і наіўнасьці заходніх палітыкаў, які вынікае з лібэральнай культуры і сталага пошуку кампрамісу. Апошняе разумеецца як слабасьць і вельмі добра, актыўна выкарыстоўваецц рознымі аўтарытарызмамі. Але ўвагу прыцягнула стаўленьне генсека НАТА да Беларусі. Яно ніякае. Столтэнбэрг ўзгадаў рэспубліку 4 разы проста як назва геаграфічнай прасторы (1 раз у цытаце Зяленскага, другі таксама ў размове зь йм). Два разы аказіянальна (у кантэксьце расейскіх дзеяньняў), але ні воднага разу Беларусь не ўзгадана як асобны суб’ект, як еўрапейская краіна, якая апынулася пад кантролем Расеі, са сваёй гісторыяй супраціву. Беларусь у кнізе як нібы неіснуючая прастора, як нейкая акраіна Расеі (нешта ў статусе Калінінграду), тэрыторыя з якой ажыцьцяўляе сваю дзейнасьць Масква. Ні разу не вялася гаворка пра палітычны рэжым і Лукашэнку. Хаця Беларусь, асабліва ў перыяд вайны ва Украіне стала важным рэсурсам (фактычна прадумовай для агрэсіі), як і ў пытаньнях міграцыйнага крызісу. І нават гэта патрабуе пэўнага асэнсаваньня і тлумачэньня, нейкіх рэфлексій. Чаму так сталася. Беларусь, у кантэксьце еўрапейскай і рэгіянальнай бясьпекі, як і ў палітыцы аслабленьня Расеі вельмі важны элемент. Як і той факт, што Беларусь неад’емная частка заходняй цывілізацыі і павінна была быць у полі ўвагі кіраўніцтва НАТА. Ні слова пра гэта. Затое, шмат увагі таму, што Трамп пье дыетычную колу і яму яе прыносіць адмысловы чалавек, і дзеля гэтага ў Трампа есьць дыстанцыйны пульт, які сыгналізуе дастаўшчыку, што прэзыдэнт хоча колы. Пра вялікую радасьць ад таго, што Байдэн падараваў сонечныя акуляры. Дык вось, узьнікла ўражаньне, што Беларусь ні да 2022, нават пасьля, не была прадметам разваг, ацэнак, дыскусій у НАТА, не кажу пра нейкую актыўную палітыку ў дачыненьні да рэжыму, ці дзяржавы. Палітыку ўцягваньня, ці адарввньня. Ні слова пра будучыню, перспектывы інтэграцыі, новую рэгіянальны парадак пасьля вайны. Краіна як бы сьцерта з бачаньня, яе лёс ужо акрэсьлены - без сучаснасьці і будучыні. Есьць рэспублікі Балтыі, зразумела Украіна, Польшча, Расея. А паміж імі пустэча. Адчытваецца гэта так: Расея застанецца. Можа слабая, разьбітая, але застанецца. Украіна магчыма будзе мець шанец уступіць у НАТА, нават з прызнаньнем факта таго, што акупаваныя тэрыторыі на нейкі час адыйдуць да Расеі, як з Фінляндыяй пасьля вайны. У Расеі таксама застануцца свае інтарэсы, і з гэтым Захаду трэба згадзіцца. А ў сьферы яе інтарэсаў і жыцьцевай прасторы - Беларусь. (Пра жыцьцевыя інтарэсы і "расейскую Украіну" Стотэнбэрг спасылаецца на Кісінджэра). І як украінцам трэба будзе пагадзіцца са стратай Крыму і Данбасу, так і беларусам з тым, што яны частка расейскага сьвету. Таму і размаўляць, разважаць няма пра што. Адсюль у рэчаіснасьці мы бачым поўную ўніфікацыю заходняй палітыкі ў дачыненьні да Беларусі, як неад’емнай часткі Расеі, без выключэньняў, асаблівасьцяў.
Вайскоўцаў і міліцыянтаў накіроўваюць у калгасы-сагасы збіраць плёны. Не хапае працоўных рук. Хутка ў школы, універсітэты, крамы, на будоўлі ў шпіталі. Бо рук працоўных не хапае паўсюль. Паказальныя вынікі 30 гадовага існаваньня рэжыму Лукашэнкі
"Бітва з ураджаем і даўганосікам". Зараз распачалася бітва за ўраджай, у прамым сэнсе гэтага слова: "Военные комиссары приступили к реализации поручения Президента Беларуси Александра Лукашенко, доведенного на селекторном совещании и касающегося уборочной кампании". 👇А нехта кажа Украіна, НАТА, удар па Сувалказ. Трэба змагацца з унутранным ворагам, разгільдзяйствам, няробствам і даўганосікам. Ураджай гіне... Войска на палях жытніх. Новая геніяльная ідэя Лукашэнкі і чарговае сьведчаньне прагніўшай сістэмы ўпраўленьня. Хаця, як непарадаксальна, менавіта яна, гэтая неэфектыўная абцяжараная махіна і забясьпечвае вытрываласьць рэжыму. Так, у плане эканамічнага разьвіцьця і кіраваньня, яна не эфэктыўна, што ўвесь час падцьверджвае сам Лукашэнка, кажучы пра абасраных кароў, зламаныя трактары, не абабраныя палі, несумленных і непрацавітых чыноўнікаў ды каўгасьніках. Але ў асьпекце дзяржаўнага кантролю і прымушэньня (абсалютна неадэкватнага) - вельмі эфектыўна. Бо вынік выражаецца не ў паляпшэньні сітуацыі, а ў масавам атупленьні і падпарадкаваньні, пераўтварэньні людзей у нявольнікаў, дармаедаў, прыгонных, бяспраўных сялян. ‼️ Кантроль і дамінацыя. Ніякай эканамічнай матывацыі, толькі адміністрацыйны прыгон. Плаці людзям столькі, сколькі завезеным узбекам - будзе ўсе як трэба. Але беларусы не дзеля таго каб даваць йм, а дзеля таго каб у іх забіраць: грошы, свабоду, уласнасьць, тоеснасьць. Вось і зараз, армію на палі, а няробаў у армію. Ніхто не разумея як і па што, але ідэю правадыра кінуліся рэалізоўваць усі, ад кіраўніка адміністрацыі, да генеральнага штабу. 💢(Канешне, няхай армія лепш ваюе з даўганосікам, чым недзе там у маскоўскіх акопах, я толькі за). Але, добра, дапусьцім, што ў якасьці пакараньня сялян і чыноўнікаў-няробаў будуць высылаць у рэкруты (старая царская традыцыя) - гэта ж і ворагаў не трэба. Падрывалі гаспадарку, то і маральны дух войска лукашэнкаўскага зьнішчаць. ‼️ Тым ня менш, калі казаць пра масавы характар рэкрутацыі, то як гэта будзе выглядаць. На падставе чаго 40-50 гадовых мужыкоў будуць забіраць у войска, на які тэрмін, на якіх умовах, а яшчэ карміць,☝️ апранаць ды і аўтамат даць... А якія абавязкі, калі скіруюць у лінейныя часткі, то можна толькі ўявіць 20 гадовых сяржантаў, якія будуць аддаваць загады 50 гадовым, якія ўжо сваю армію прайшлі. Ну..ну... Далей, колькі яны ў тым войску будуць? Месяц, поў гады, год, а потым што? Калі сыходзіць з лукашэнкаўскіх рэакцый - няробства мае сістэмны характар, а гэта азначае, што трэба запусьціць "прававы" і адміністрацыйны механізм, стварыць новыя пасады і ланцугі, а гэта дадатковыя фінансавыя расходы (як і ўтрыманьне старабранцаў). Але ці гэта праблема, галоўнае каб дзяржава дэманстравала сваю моц, нават праз абсурдны абсурд.
Лета пакуль вельмі гарачае для Масквы, паліўны ды таварна-лагістычны крызіс. Лукашэнка мог бы перадахнуць, але знайшоў сабе новую праблему - мігрантаў. https://www.youtube.com/watch?v=dmwS0g73vVc
Яны і Мы Прыходзіцца чытаць розную інфармацыю ў тым ліку з таго боку. Гэта дае магчымасьць зразумець агульную атмасферу і пачуцьці з таго берагу. Дык вось, калі казаць пра тую прастору, то там пануе паталагічная ненавісьць і татальнае непрымірэньне, скіраванае на ўсеагульнае вынішчэньне, падаўленьне іншага (нашага) боку. Там нават няма і намёку на "нармалізацыю", ці грамадска-палітычную перазагрузку. З боку апазіцыйнай супольнасьці рэгулярна гучаць матывы пра: "збліжэньне", "дыялог". Тут ёсьць разуменьне нейкага ўніверсальнага дабра, якое выходзіць па-за межы палітычнай канфрантацыі: захаваньне дзяржавы, незалежнасьці, спыненьне тэрору нават шляхам перамоваў з Лукашэнкам. З таго ж боку (маю на ўвазе медыйных асобаў) вы ніколі не пачуеце і слабенькага піску, намеку на неабходнасьць збліжэньня, зьмягчэньня, нармалізацыі. Уся рыторыка і дзеяньне скіравана на в-ы-н-і-ш-ч-э-нь-н-е., таго што ёсьць іншым, уласна беларускім, ці незалежніцкім. Нават, калі з нашага боку ёсьць нейкая ілюзія адносна цьмавай перспектывы суіснаваньня, павяртаньня, то з таго боку, ні патрэбы, ні мэтазгоднасьці для гэтага няма, нават калі важацца лёсы дзяржавы і грамадства. Для таго боку, дзяржава існуе пакуль існуюць яны і толькі ў гэтым патрэба дзяржавы, ні ў яе гістарычнасьці, ні ў яе працягласьці. Перафразуючы Пуціна: "а навошта гэтая Беларусь, калі ў ёй няма нас". Адсюль і прагненьне на сістэмнае вынішчэньне беларускага духу ва ўсім. У галавах таго боку ні ўкладаецца іншая форма існаваньня, ці суіснаваньня з нашым. Есьць адно: вынішчым мы, альбо вынішчаць нас. Дзеля гэтага ёсьць і аб’ектыўныя прычыны: грамадства, хоць і запалоханнае і вымушанае падпарадкавацца, але не зьміраннае цалкам, адсюль высокі ўзровень рэпрэсіўнасьці. Ёсьць пэўны сумнеў у таго боку, што палітычнае прымірэньне прывядзе да трывалага ўсеагульнага прыняцьця рэчаіснасьці, а не наадварот. Але, яшчэ раз падкрэсьлю, той бок, пануючы клас, нават не думае ў тым кірунку, нават такія опцыі не разглядаюцца. Гандаль палітычнымі зьняволеннымі - гэта не спроба кампрамісу з грамадзянскай супольнасьцю, гэта спроба замацавацца і праіснаваць без яго (кампрамісу і адлігі). З гэтай прачыны, якімі б не былі гучнымы і прыгожымі заклікі па "грамадзянскаму прымірэньню" гэта хутчэй спроба замальваньня рэчаіснасьці, якое наўрацьці яе зьменіць, прынамсі зараз, пакуль там пануе татальна-агрэсіўнае мысьленьне.
Можна шмат казаць пра розныя сцэнары ды "вокны магчымасьцяў, але каб зь йх скарыстаць, грамадству і апазіцыі патрэбны рэсурсы, у тым ліку сілавыя. На дадзены момант такі рэсурсаў няма. https://youtu.be/FeGhCWz9pLg?si=NU9Ge8jPQOJXFKbN
Узбецкія трудавыя мігранты-сьпецыялісты, пабачыўшы рэальную штодзеннасьць і ўмовы працы запатрабавалі каб йх вярнулі дамоў. Яны паскардзіліся таксама на тое, што абяцаны заробак ў 1000 даляраў, раптоўна скараціўця да 500. Толькі пытаньне, адкуль з якіх такіх фінансавых крыніцаў з’явіўся такі заробак ў 1000 даляраў для тых, хто нават яшчэ не пачаў працаваць? Няўжо з дзяржаўнага бюджэту!? Дык што ў Беларусі няма людзей, якія б пагадзіліся працаваць за 1000 у.е.? Лукашэнка будзе забіраць заробкі ў Беларусаў каб аплочваць залатую міграцыю? Зараз пасьля скандалу мігрантаў напэўна расселяць ў камерцыйныя гатэлі, выплацяць заробкі і паціху выправяць назад. Можа Лукашэнка і чыноўнікі думалі, што йм вышлюць танную працоўную сілу, якая будзе працаваць за кавалах хлеба і пахлебку? Ці магчыма Лукашэнка свае камсамольскія ўспаміны, расантыку жыцьця ў полі, наметах і землянках без вады і нармальнага харчаваньня вырашыў запоапанаваць узбецкім сьпецыялістам? Можа варта было спачатку выпрабаваць гэткую практыку на чыноўніках, сябрах Белай Русі і БРСМ? Але відаць узбекі маюць годнасьць і лукашэнкаўскую рамантыку не зразумелі. Фантазіі Лукашэнкі рабіць грошы з паветра пераўтварыліся ў пыл, але за пыл і так заплоцяць беларусы.
Паднятая цэліна 2:0 Лукашэнка завез 250 працоўных мігрантаў з Узбекістану. У верасьні прыедзе яшчэ 500 чалавек. Па выніках завозу павінна прыехаць агулам да 5000 тыс., чалавек. Што зразумела: 1. Займацца яны будуць вырошчваньнем бульбы, нейкай дадатковай с/г вытворчасьцю; 2. Зразумела, што так выглядае паступовая каланізацыя з непасрэдным удзелам дзяржавы, што ў перспектыве можа стаць вялікай праблемай для Беларусі, калі працэс пойдзе па нарастаючай; Што не зразумела: 1. Узгаданныя 5 000, гэта толькі працаўнікі, ці агульная лічба разам з семьямі? 2. Якія і ў чым яны сьпецыялісты (па словах Лукашэнка ўсіх адмыслова адбіралі)? Я не ведаю ніводнай краіны, якая б высылала кудысьці сьпецыялістаў, акрамя канешне беларускіх уладаў; 2. Не ясна дзе яны будуць жыць. Лукашэнка прагаварыўся, што жытловую інфраструктуру трэба яшчэ прывесьці ў парадак РАЗАМ. "У нас в деревнях есть более-менее нормальное жилье. Вместе приведем в порядок. И все, что будем строить, будем строить для людей. Для узбеков и для белорусов - разницы не будет" Верагодна разсяляць па пакінутых весках, не выключаю, што будуць прымусова падсяляць кватэрантаў да саміх беларускіх вяскоўцаў. 3. Калі Лукашэнка заяўляе пра тое, што будзе пабудавана цэлая паселішчная інфраструктура з садкамі і школамі, бо плануецца, што прыедуць сем’і "каланістаў", то хіба пачнуць будаваць і мячэці. Канешне, як гэта было і раней, грандыезныя планы Лукашэнкі скончваліся праваламі. Таму магчыма, што каланісты разбягуцца (калі ў іх не забралі пашпартоў). Але нават калі праект праваліцца, ен пасьпее прынесьці праблем. 200-700 мужыкоў у адным мейсцы без рэгулярнай працы і добрых заробкаў...
Прокуратура Заводского района г.Минска информирует о работе по противодействию экстремизму Між іншым у сьпіс экстрэмістскай літаратуры патрапіла - печатное издание – книга «Народная праграма «Вольная Беларусь». – Варшава – Нью-Ёрк – Менск. «Беларускія Ведамасці», 2017. – 72 с.». Аўтары: З. ПАЗЬНЯК, П. УСАЎ, Ю.ЦІХАНОВІЧ, Ю.БЕЛЕНЬКІ, М.КРЫЖАНОЎСКІ і іншыя.
Пераварот і сьмерць Расеі Не ведаю адкуль у заходнікаў ўяўленьне пра тое, што пераварот, які можа адбыцца ў Расеі, абавязкова прывядзе да зьмены сытуацыі на лепшае ў гэтай дзяржаве. Калі канешне гэта не будзе зьвяўана з поўным яе калапсам. Усе перавароты, якія адбываліся ў Расеі, былі скіраваныя не на паляпшэньне сітуацыі ў дзяржаве, а супраць неэфектыўнага, слабога кіраўніка, які не мог прывесьці маці-Расею да вялікай перамогі. Пётр III, пасьля слабога, неэфектыўнага цара алігархічнае акружэньне, (каханкі Кацярыны ІІ) узмацнілі цэнтральную ўладу, рушылі ў Еўропу, зьнішчылі Рэч Паспалітую. Тое самае з Паўлам І, пасьля забойства ягоны сын зрабіў Расею паліцэйскім Еўропы. Лютаўская рэвалюцыя вынікала са слабасьці і не эфектыўнасьці Мікалая ІІ, асабліва ў пытаньнях вядзеньня вайны. Самадурства і хаос у дзеяньнях Хрушчова далі штуршок для перавароту 1964 году, пасьля чаго ў СССР вярнулася неасталінская палітыка і імперыя пачала набіраць моц. Яна дасягнула хіба свайго найвышэйшагв росквіту. Поў пераварот ў 1999 годзе, і захоп улады ў Расеі КДБ-ФСБ прывяло да вядомага выніку. Уся палітыка Расеі пасьля прыблізна 2004 году была скіравана на аднаўленьне Імперыі. Не думаю, што сам Пуцін да гэтага дадумаўся. У пашырэньні сваёй магутнасьці Масква крочыла ўпэўнена да 2023 году. Яна давіла масай, хуткасьцю і страхам. Неэфектыўнасьць Пуціна і бліжэйшага атачэньня ў тым, што яны не могуць хутка і эфектыўна скончыць вайну ў якой Расея застанецца пераможцам, ну і канешне абараніць тылы. Ідэалогія перавароту ў Расеі можа базавацца толькі на адным - хуткая завяршэньне вайны любымі сродкамі. Гэта ўключае поўную мілітарызацыю гаспадаркі і яе адзяржаўліваньне, на што патрэбны яшчэ большыя сродкі. І на што Пуцін не йдзе. Рэсурсамі перавароту павінны быць "эфектыўныя" генералы. Якіх, на шчасьце там няма, а таксама толькі вайсковыя інструменты армія і сьпецслужбы, якія забясьпечаць стабільнасьць новага ўкладу і падкантрольнасьць. То бок фактычна і так кантроль застанецца ў руках найбольш кансэрватыўных і антырэфарматарскіх структурах. Ну і самае галоўнае: павінна існаваць прымальнае палітычнае лідэрства, легітымнае спадкаемства, постаць, якая рэалізуе чаканьні, калі раптам не стане Пуціна - аля Керынскі, ці Брэжнеў, Гарбачоў на худы канец. Канешне, на першым этапе перавароту хутчэй будзе пераходнае калектыўнае кіраваньне, пасьля чаго будзе выяўлены новы лідэр. Але, такія перасоўваньні ў перыяд стану вайны і нестабільнасьці вельмі небясьпечныя, і хутчэй вядуць да большага хаосу, чым эфектыўнага кіраваньня. Як гэта было ў 1991, пад час путчу. Калі і есьць тыя, хто думае пра пераварот, яны разумеюць гэтыя рызыкі і магчыма чакаюць агульнай стабілізацыі і міру. Менавіта пра гэта пісаў Суркой ў сваім опусе пра "экспарт хаосу". Але, агульнае палітычнае мысьленьне змоўшчыкаў будзе і так грунтавацца на рэваншы. І як мы бачылі, менавіта імперскі рэваншызм быў базавай ідэалогіяй пуцінскага рэжыму і асновай "рускага міру". Выхад з сітуацыі не ў перавароце, але ў давядзеньні Расеі да сістэмнай вычэрпанасьці і тэрытарыяльнай дэзінтэграцыі гэтай дзяржавы. Так, верагодна, што з прычыны ўпадку Расеі ўзмоцніцца Кітай, які пераўтворыць Далекі Усход ў зьнешні Кітай. Але можа коштам усходніх тэрыторыяў узмоцніцца ЗША і Японія. Так ці інакш гэта пэўны закон гісторыі - распаду і ўзьнікненьня імперый.
Новы ліберальны імперыялізм Крэмль выбірае мазаічную сістэму ўплываў на палітычную думку Захаду. 1. Рэгулярна пужае Захад ядзернымі ударамі; 2. Рэгулярна пужае экспансіяй Кітаю. 3. Зараз музыка зьмянілася і Масква пачынае пужаць Захад хаосам і непрадказальнасьцю ў выпалку, калі Расея прайграе вайну і цалкам распадзецца. Паказальным з’яўляецца артыкул буйнога расейскага алігарха, з маемасьцю ў 20 млрд., (нарадзіўся ў Гомлі), Андрэя Мельнічэнкі The Economist Чамусьці некаторыя бачаць у йм праявы блізкага перавароту ў Маскве, бунту алігархаў супраць Пуціна. Нічога такога я не знайшоў, але відавочны новы этап інфармацыйнага і фінансавага ўздзеяньня на сусветных палітыкаў каб наблізіць мірны працэс на ўмовах Масквы. З аднаго боку Мельнічэнка мягка абвінавачвае Захад у пачатку вайны, якая сталася вынікам спробаў адабраць у Расеі суверэнітэт і пераўтварыць яе ў перэферыную дзяржаву. (Відаць для Расеі вайна заўседы была механізмам выхаду з перэферыйнага стану П.У. Вайна супраць Украіны, такім чынам стала правам Расеі на самазахаваньне. Вельмі цікавая і абсалютна хворая логіка). Таму, працягвае, Мельнічэнка, каб спыніць вайну, Захад павінен гарантаваць Расеі статус вялікай дзяржавы, якая будзе акрэсьліваць форму рэгіянальнага парадку і свае жыцьцевыя інтарэсы (верагодна коштам суседніх краінаў, такіх як Украіна і Беларусь). І Захад павінен з гэтым пагадзіцца. Калі гэтага не адбудзецца і ў выніку вайны Расея аслабне, то яе чака хаос і фрагментацыя, якая стане крыніцай яшчэ большых праблем для Захаду, перш за ўсе з прычыны ўзмацненьня Кітаю. Такім чынам, Захад стаіць перад простым выбарым, альбо прыняць Расею як прагназавальную імперыю, падзяліць сьферы ўплываў і далей суіснаваць, альбо атрымаць некантраліруемы хаос і моцны Кітай. Іншымі словамі, мы вяртаемся да канцэпцыі ліберальнага імперыялізму з новым абліччам, які прасоўвалі на пачатку 2000 гадоў расейскія лібералы і на якой вырас рэжым Пуціна. Артыкул Мельнічэнкі гэта маніфест расейскага алігархічнага імперыялізму, незалежна ад таго, хто знаходзіцца пры ўладзе. Ен наўпрост кажа, што з Пуціным, ці без яго, Расея застанецца імперыяй. Мельнічэнка прыклад новага (старога) імперыяльнага мысьленьня, бо толькі імперыя дае йм рэсурсы і права на жыцьце і ўзбагачэньне. Хаця з такім скарбам, як у Мельнічэнкі, можна было б стварыць на абломках імперыі сваю ўласную дзяржаву.
Дзьве глабальныя палітычныя навіны ў беларускіх незалежных СМІ: Чаргінец і Каткавец. Раней два тыдні без перапынку пісалі пра страхі і ўцекі Лукашэнкі. Іншых тэмаў і праблемаў няма, ці яны ўжо сябе цалкам вычэрпалі і не так цікавыя. Як дарэчы няма цікавых палітычных размоваў і дыскусій. А як жа фарміраваньне нацыянальнай сьвядомасьці і сьветапогляду?
Гэтае лета-восень могуць быць вырашальнымі ў асьпекце вайны. Расея вычэрпваецца і вымушана прысьпешыць падзеі, каб уласная сістэма не абрынулася. Такая сітуацыя становіцца рызыкоўнай для Беларусі, як важнага для Расеі рэсурса вайны. https://www.youtube.com/watch?v=or-_XlhlbLA