tgindex
Беларускі Дом

Беларускі Дом

Статистика

Незалежная амбасада Беларусі ў Варшаве🇵🇱 // https://facebook.com/BelaruskiDom // www.instagram.com/belaruskidom Кантакты для сувязі: ✉️ repressions@belaruskidom.eu ☎️ +48 695 807 059 (WhatsApp/ Signal)

Последний пост
10 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
1 378
+6 за 5 дн.
Сутки
+3
+0,22%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
838
20 постов
Вовлечённость
60,8%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 20
Упоминаний
0
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
453
1/48двое суток
519
1/72трое суток
559

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 🙌 У Беларускім Доме ў Варшаве зноў можна атрымаць бясплатныя індывідуальныя псіхалагічныя кансультацыі для рэпрэсаваных беларусак і беларусаў. Калі вы перажылі затрыманне, палітычны пераслед або вымушаную эміграцыю, не заставайцеся сам-насам са сваімі перажываннямі. Псіхалагічная падтрымка можа дапамагчы прайсці праз гэты складаны перыяд. Па дапамогу могуць звярнуцца: ▪️ людзі, якія адчуваюць траўму пасля затрыманняў і вымушанага пераезду ў Польшчу; ▪️ былыя палітвязні; ▪️ родныя і блізкія палітвязняў. Кансультацыі прадастаўляюцца бясплатна асобам, якія могуць пацвердзіць факт рэпрэсій. 📍 Сустрэчы праходзяць у сядзібе Беларускага Дома ў Варшаве. Колькасць месцаў абмежаваная. Каб пакінуць заяўку, запоўніце анкету. 🙏🏻Калі ведаеце чалавека, якому гэтая падтрымка можа быць патрэбная, падзяліцеся з ім гэтай публікацыяй.

  • 6 авг.6562522

    ⚡️ Беларускі Дом падтрымлівае вызваленых палітвязняў! 🇨🇿Дзякуючы падтрымцы ураду Чэхіі (у супрацоўніцтве з Амбасадай Чэхіі ў Польшчы) Беларускі Дом можа аказаць аднаразовую фінансавую дапамогу вызваленым палітвязням. Хто можа атрымаць падтрымку? 🔹 Вызваленыя палітвязні, якія могуць пацвердзіць свой статус адпаведнымі дакументамі. Як звярнуцца? 📩 Напішыце на электронную пошту repressions@belaruskidom.eu і далучыце неабходныя дакументы. 🤝 Вы не адны. Мы побач і гатовыя дапамагчы!

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • 14 июл.573241из ruchbelnac

    ⏺12 ліпеня ў Варшаве Рух беларускіх нацыяналістаў арганізаваў Вайсковую імпрэзу, прысьвечаную ўгодкам Грунвальдзкай бітвы і бою пад Лісічанскам. Сустрэча прайшла ў «Беларускім доме» і сабрала поўную залю ўдзельнікаў. 📸 Больш фота з Вайсковай імпрэзы ў Інстаграм пасьце ці Фэйсбук пасьце РУХУ. Імпрэза аб'яднала ў сабе дзьве важныя падзеі з мінулага і сучаснасьці. 15 ліпеня 1410 году адбылася Грунвальдзкая бітва – адна з самых значных перамогаў у нашай гісторыі. У той бітве беларусы, палякі, літоўцы і ўкраінцы разам разьбілі магутны Тэўтонскі ордэн. А чатыры гады таму, 26 чэрвеня 2022 году, ва Ўкраіне адбыліся трагічныя падзеі пад Лісічанскам. У тым баі гераічна загінулі чатыры беларускіх добраахвотнікі Палку Каліноўскага – Іван Марчук «Брэст», Васіль Парфянкоў «Сябро», Васіль Грудовік «Атам» і Вадзім Шатроў «Папік». Двое ваяроў – Ян Дзюрбейка «Тромблі» і Сяржук Дзёгцеў «Клешч» трапілі ў палон, дзе знаходзяцца дагэтуль. Першая палова вечара пачалася ва двары «Беларускага дому», фасад якога быў упрыгожаны беларускім, польскім, літоўскім і ўкраінскім сьцягамі. Пасьля ўступнага слова вядоўцы імпрэзы Марыны Савіцкай да прысутных зьвярнуўся дактарант Варшаўскага ўніверсітэту Аляксандар Ражкоў. Ён распавёў пра зброю эпохі Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку часоў Грунвальду. Пасьля гэтага пачалася інтэрактыўная частка, дзе ўдзельнікі змаглі адчуць сябе сярэднявечнымі ваярамі. Усе ахвочыя змаглі ўзяць у рукі зброю і зладзіць сапраўдныя бойкі на мячах. У працяг былі аб'яўленыя спаборніцтвы па стральбе з луку па тэматычных мішэнях, аздобленых выявамі тэўтонскіх рыцараў. Самыя трапныя ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы на тэматыку ВКЛ. Усё гэта суправаджалася выступам дудара, які граў для прысутных. У другой палове вечара ўдзельнікі перамясціліся ў залю «Беларускага дому». Імпрэзу працягнуў сябра Рады РУХУ і былы кіраўнік «Паспалітага рушэньня» Сяржук Кедышка, які больш падрабязна распавёў пра Грунвальд, а таксама паразважаў пра значэньне бітвы ў нашым мінулым і сучаснасьці. У музычнай частцы сустрэчы выступіла маладая сьпявачка «Safijka». У яе выкананьні прагучалі «Гэй Літвіны» – кавер на гурт «Zenon», «Я сын таго краю» на словы Алеся Змагара (Аляксандра Яцэвіча) і аўтарская песьня «Цень героя», прысьвечаная абаронцам Украіны. У наступнай частцы імпрэзы былі ўзгаданыя падзеі бою пад Лісічанскам. Вядоўца Марына Савіцкая аб'явіла хвіліну маўчаньня ў памяці аб загінулых героях. Пасьля гэтага да прысутных зьвярнуўся былы ваяр батальёну «Волат» Палку Каліноўскага, кіраўнік фундацыі «Крывічы» Уладзімер Лаўранюк. У сваім выступе ён прыгадаў, якімі былі «Брэст», «Сябро», «Атам», «Папік», «Тромблі» і «Клешч», а таксама распавёў розныя гісторыі пра іх. Пасьля гэтага быў паказаны новы фільм, прысьвечаны бою пад Лісічанскам, выпушчаны Палком Каліноўскага да чацвёртай гадавіны падзеі. А скончылася Вайсковая імпрэза нагадваньнем пра праект РУХУ «VajarDruk». У прыватнасьці былі прэзентаваныя спосабы дапамогі і ўдзелу ў праекце. Бліжэйшым часам уся падрабязная інфармацыя таксама зьявіцца ў нашых сацсетках. | Далучыцца🔝 | Дапамога🤝 | Чат-бот📝 | Тэлеграм📩 | Інстаграм🕊 | Фэйсбук😎 | BuyMeaCoffee☕️| 🤩 Беларусь перадусім! 🤩

  • 7 июл.794126из ruchbelnac

    🏇🧍‍♂ВАЙСКОВАЯ ІМПРЭЗА ДА ГАДАВІНАЎ ГРУНВАЛЬДЗКАЙ БІТВЫ І БОЮ ПАД ЛІСІЧАНСКАМ 🇱🇹🔫 📆 12 ліпеня (нядзеля) ⏰ 15:00 📍 Варшава, "Беларускі дом" (ul. Kryniczna 6) 🔥 У ПРАГРАМЕ: 🔥 Аповед пра зброю часоў ВКЛ. 🔥 Спаборніцтвы па баі на мячах. 🔥 Спаборніцтвы па стральбе з луку на трапнасьць. 🔥 Аповед пра Грунвальд у кантэксьце мінулага і сучаснасьці. Выступ былога кіраўніка "Паспалітага рушэньня" Сяржука Кедышкі. 🔥 Сьпевы і дударская музыка 🔥 Успаміны пра бой пад Лісічанскам, аповед пра загінулых і палоненых ваяроў Палку Каліноўскага. Выступ былога ваяра батальёну "Волат" ПКК і кіраўніка фундацыі "Крывічы" Уладзімера Лаўранюка. 🔥 Прагляд новага дак. фільму Палку Каліноўскага пра бой пад Лісічанскам і ўспаміны пра беларускіх ваяроў.

  • 2 июл.846165

    🇺🇸4 ліпеня 2026 года спаўняецца 250 гадоў прыняцця і падпісання Дэклярацыі аб Незалежнасці ЗША. З гэтай нагоды ў Беларускім Доме пройдзе салідарнае адзначэнне памяці аб гэтай знакамітай даце, нагадваючы пра ўдзячнасць беларусаў Амэрыканскаму народу і Амерыцы, якая не раз у гісторыі дапамагала беларусам у цяжкія часы эміграцыі і акупацыі. А таксама, маючы на ўвазе знакавы ўдзел у барацьбе за незалежнасць Амерыкі героя Беларусі, Польшчы і Злучаных Штатаў Андрэя Тадэвуша Банавантуры Касцюшкі. 🗓️Калі: 4 ліпеня (субота) у 16.00 📍Дзе: ul. Kryniczna 6 (Беларускі Дом) У праграме вечарыны: - Зянон Пазьняк, выступ. "Пра Вэст-Пойнт і вайну за незалежнасць" - Раман Смольскі, выступ. "Аб ролі Амэрыкі ў свеце". - Ігар Васілеўскі, Літаратурнае чытанне. Марк Твэн. "Як мяне выбіралі ў губэрнатары". - Юлія Шаўчук, літаратурнае чытанне. О'Генры. "Дары мудрацоў". - Кацярына Дзядзюля, літаратурнае чытанне. Максім Багдановіч (анг.) - Галіна Пазьняк, паведамленне. Аб дачыненнях з амэрыканцамі.

  • 1 июл.41096из belaruskidom

    ❗️ Беларускі Дом запрашае на бясплатны офлайн-курс польскай мовы ў Варшаве! 🔹 Курс, у першую чаргу, накіраваны на асобаў, якія вымушана з'ехалі з Беларусі ў Польшчу па палітычных прычынах, былых палітвязняў. Калі застануцца месцы, мы запросім на заняткі ўсіх жадаючых. 🔹 Цягам 2-х месяцаў вы будзеце вывучаць граматыку польскай мовы, актуальную лексіку, звязаную з паўсядзённым жыццём. 🔹 Курс складаецца з 15 лекцый па 90 хв. Наведванне ўсіх заняткаў абавязковае. Навучанне будзе адбывацца 2 разы на тыдзень (панядзелак+чацвер у 17:00 і ў 18:30 на вул. Крынічнай, 6). 🖊 Папярэдне адабраным удзельнікам мы дашлем тэст на вызначэнне моўнага ўзроўню. Папярэдне мяркуем, гэта будзе ўзровень А1 ці А2 🔗 Каб трапіць у спіс жадаючых на бясплатны курс польскай мовы, трэба запоўніць анкету 📩Мы звяжамся з адабранымі кандыдатамі праз email. Правярайце сваю пошту і спам, куды можа трапіць наш ліст. Падпісвайцеся на @BelaruskiDom, каб быць у курсе ўсіх падзеяў!

  • 25 июн.1 5501133

    ❗️ Беларускі Дом запрашае на бясплатны офлайн-курс польскай мовы ў Варшаве! 🔹 Курс, у першую чаргу, накіраваны на асобаў, якія вымушана з'ехалі з Беларусі ў Польшчу па палітычных прычынах, былых палітвязняў. Калі застануцца месцы, мы запросім на заняткі ўсіх жадаючых. 🔹 Цягам 2-х месяцаў вы будзеце вывучаць граматыку польскай мовы, актуальную лексіку, звязаную з паўсядзённым жыццём. 🔹 Курс складаецца з 15 лекцый па 90 хв. Наведванне ўсіх заняткаў абавязковае. Навучанне будзе адбывацца 2 разы на тыдзень (панядзелак+чацвер у 17:00 і ў 18:30 на вул. Крынічнай, 6). 🖊 Папярэдне адабраным удзельнікам мы дашлем тэст на вызначэнне моўнага ўзроўню. Папярэдне мяркуем, гэта будзе ўзровень А1 ці А2 🔗 Каб трапіць у спіс жадаючых на бясплатны курс польскай мовы, трэба запоўніць анкету 📩Мы звяжамся з адабранымі кандыдатамі праз email. Правярайце сваю пошту і спам, куды можа трапіць наш ліст. Падпісвайцеся на @BelaruskiDom, каб быць у курсе ўсіх падзеяў!

  • 27 мая2 4791126

    🎈Сямейны фэст да Міжнароднага Дня Дзяцей у Варшаве! У нядзелю, 31 траўня, у Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца вялікае сямейнае свята, прысвечанае Міжнароднаму Дню Дзяцей! Запрашаем сем’і беларускіх эмігрантаў з дзецьмі любога ўзросту! Што вас чакае? 🔅 сямейны пікнік у цёплай сяброўскай атмасферы; 🔅 інтэрактыўныя актыўнасці для дзяцей; 🔅 творчыя майстар-класы; 🔅 музычныя выступы; 🔅 спартыўныя і пазнавальныя мерапрыемствы; 🔅 шмат усмешак і супольнай радасці 📍Калі: нядзеля, 31 траўня, пачатак у 11:00 📍Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (Kryniczna 6). 📍Уваход вольны. Прыходзьце разам з дзецьмі, сябрамі і добрым настроем! Будзем ствараць свята разам

  • 21 мая964274

    Сёння спаўняецца 5 гадоў з дня смерці палітвязня Вітольда Ашурка. 21 траўня 2021 года ён памёр у Шклоўскай калоніі №17 ва ўзросце 50 гадоў. Афіцыйна ўлады заявілі, што прычынай смерці стала спыненне сэрца. Аднак родныя, сябры актывіста і праваабаронцы перакананыя: смерць Вітольда Ашурка была вынікам жорсткага забойства. Запрашаем Вас на Вечар памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка. 📍 КАЛІ: 24 траўня (нядзеля), пачатак у 16:00 📍 ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6) Мы будзем гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, пра ягоныя прынцыпы і тое, што ён хацеў пакінуць пасля сябе. 🕯Прыходзьце! Пакуль жыве памяць — героі не паміраюць.

  • 19 мая8761310

    📚Запрашаем у суботу 23 траўня а 16.00 на вялікую сустрэчу і прэзентацыю новай кнігі пісьменніка і палітыка, былога палітвязня Паўла Севярынца "Беларусь - гэта святое" Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6) На сустрэчы Павел распавядзе пра тое, якім бачыць шлях да вяртання ў Беларусь з перамогай, пра тое, чаму яго навучыў турэмны досвед, якія кнігі ён абдумаў у зняволенні і як важна беларусам цаніць іншых беларусаў. Пра што першая кніга Севярынца пасля турмы? У "Беларусь - гэта святое" сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, якія ён маляваў у турмах і калоніі сыну Францішку, пакуль не забаранілі адсылаць, а таксама 71 выслоўе і 22 вершы

  • 15 мая957112

    ⚡️Запрашаем на мерапрыемства “Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020”, якое адбудзецца ў адным з самых прыгожых і сімвалічных месцаў Познані, у Залі Любраньскага Універсітэта імя Адама Міцкевіча. Імпрэза пройдзе як side-event у межах III Кангрэса па палітвязняволеных у Беларусі #WithoutJustCause і аб’яднае рэпрэсаваную беларускую моладзь з Чэхіі і Польшчы. 🗓Калі: 19 траўня, 17:00–20:00 📍Дзе: Sala Lubrańskiego, Collegium Minus, Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu Рэгістрацыя: withoutjustcause@tsikhanouskaya.org (да 18 траўня)