tgindex
Рух Воля

Рух Воля

Статистика
@Volia_Blocбелорусский

Афіцыйны канал Руха Воля на выбарах у Каардынацыйную Раду Беларусі IV Склікання.

Последний пост
27 июл.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
20
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
272
0 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
314
19 постов
Вовлечённость
115,4%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 20
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
112
1/48двое суток
128
1/72трое суток
138

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР. Згодна з артыкулам 1 Дэкларацыі, Беларусь абвяшчалася сувэрэннай дзяржавай, якая ўсталяваная на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы і вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Сёння, праз 36 гадоў, высілкамі лукашэнкаўскай хунты гэтыя асноватворныя прынцыпы знаходзяцца пад пагрозай. Права беларусаў на самавызначэнне стала ўмоўным, беларушчына вынішчаецца, а народ пазбаўлены магчымасці вызначаць уласны лёс. На нашай зямлі стаяць расійскія войскі і разьмешчаная чужая ядравая зброя, а лукашэнкаўскі дзяржаўны апарат абслугоўвае інтарэсы Крамля. Але Беларусь не перастала належаць беларусам. Сапраўдны сувэрэнітэт будзе адноўлены. Беларусь стане вольнай краінай без дыктатуры, чужых войскаў і расійскага кантролю. Віншуем вольных беларусаў з Днём прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце! Жыве Беларусь! ❤️🤍❤️

  • 17 июл.158122из racyja

    📌 Мікіта Забуга: Мусім ствараць аснову будучай вайсковай эліты 🔻 Беларускія дэмакратычныя сілы актыўна абмяркоўваюць пытанні бяспекі на фоне магчымай эскалацыі з тэрыторыі Беларусі. https://racyja.com/by/palityka/mikita-zabuha-musim-stvarac-asnovu-buducaj-vajskovaj-elity/

  • Рух Воля далучыўся да пэтыцыі за ўсталяванне беларускай бел-чырвона-белай харугвы на тэрыторыі музейнага комплексу Грунвальдзкай бітвы. Віцэ-спікер Каардынацыйнай Рады Анатоль Міхнавец ініцыяваў афіцыйны зварот да польскіх уладаў з адпаведнай прапановай. Рух Воля таксама будзе праводзіць перамовы з польскім бокам, каб сьцяг Вольнай Беларусі быў там, дзе нашыя продкі бралі ўдзел у адной з найважнейшых бітваў еўрапейскай гісторыі. Беларусы як неад’емная частка гісторыі Еўропы маюць заняць пачэснае месца ў гістарычнай памяці нашага рэгіёну. Дзякуем Юрасю Меляшкевічу за ініцыятыву збору подпісаў за ўсталяванне харугвы, заклікаем далучыцца да яе сваім подпісам. Рух Воля безумоўна падтрымлівае справы беларусаў, якія вяртаюць гістарычную справядлівасьць, захоўваюць нацыянальную памяць і ўмацоўваюць суб’ектнасьць нашага народу. Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

  • 14 июл.1 2051622

    ❗️Лідар фракцыі Рух Воля Мікіта Забуга публікуе вынікі свайго праходжання паліграфа. Днямі з'явілася інфармацыя, што Літва ўзмацняе абарону ад варожага ўплыву. Сейм краіны ўхваліў выкарыстанне паліграфа для асоб, якія прэтэндуюць на доступ да дзяржаўных таямніц, а ў асобных выпадках і для тых, хто атрымлівае дазвол на жыхарства. Ва ўмовах бягучай гібрыднай вайны пытанні бяспекі, даверу і супрацьдзеяння агентурнаму ўплыву з боку лукашысцкіх і расійскіх спецслужбаў становяцца нормай. Менавіта таму лідар фракцыі Рух Воля Мікіта Забуга публікуе вынікі свайго праходжання паліграфа. Гэта не жэст піяру, а прыклад асабістай адказнасці для тых, хто працуе з адчувальнай інфармацыяй і прэтэндуе на давер грамадства. Мы перакананыя, што ў дэмакратычных структурах празрыстасць, адказнасць і бяспека павінны быць не менш важнымі за адкрытасць. Асабліва калі гаворка ідзе пра супрацьдзеянне агентуры аўтарытарных рэжымаў. Заклікаем нашых калег з Каардынацыйнай рады далучыцца да ўмацавання бяспекі прадстаўнічага органа беларускіх дэмакратычных сілаў і прайсці працэдуру паліграфа з наступнай публікацыяй яе вынікаў. Бяспека пачынаецца з сябе. Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

  • 24 мая434197

    ❤️🤍❤️ Рух Воля гэта людзі. Вельмі розныя людзі. Сярод нас ёсць тыя, хто ў беларускім змаганні ўжо не адзін дзясятак гадоў. Тыя, хто бачыў, як Беларусь рабіла першыя крокі ў Незалежнасці. З адзінай дзяржаўнай беларускай мовай, пад нашым найпрыгажэйшым Бел-Чырвона-Белым сцягам і шляхетнай Пагоняй, з пачуццём годнасці і права быць гаспадарамі на сваёй зямлі. І хто ўсё жыццё змагаецца каб вярнуць гэта ўсё ў Беларусь. А ёсць тыя, хто нарадзіўся ў Беларусі пад уладай лукашэнкі і, на жаль, ня ведае яе іншай. Хто ніколі не бачыў сваёй краіны па-сапраўднаму вольнай. Хто цягам жыцця бачыў ад лукашэнкаўскай дзяржавы адно крывадушную хлусню і пераслед бацькоў. Але гэта не забіла ў іх мары пра Вольную Беларусь. Адзін з такіх людзей - былы ваяр Палка Каліноўскага, сябра Руху Воля Андрэй Турцэвіч. Канал "Белсат" зрабіў з ім вялікае інтэрв’ю, якое мы шчыра заахвочваем прачытаць: https://belsat.eu/92503046/blanche-kalinoviec Мы розныя па ўзросце, досведзе, прафесіях і асабістым шляху. Але нас яднае адна ідэя: Беларусь павінна быць Вольнай, Незалежнай і здольнай сябе абараніць. Таму мы працуем далей. Спакойна, паслядоўна, мэтанакіравана. Дзеля Вольнай Беларусі. Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

  • 19 мая399272

    Вольныя беларусы, дзякуем кожнай і кожнаму з вас! Мы ведаем, браць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду гэтым разам было асабліва цяжка. Ціск і пагрозы з боку лукашэнкаўскага рэжыму, стомленасць ад гадоў барацьбы, расчараванне праз адсутнасць выразных вынікаў – усё гэта рэчаіснаць, у якой давялося рабіць свой выбар. І нягледзячы на гэта Вы прагаласавалі! Тым больш каштоўным для нас ёсць кожны з Вашых галасоў. Аддадзеныя за Рух Воля галасы гэта ня проста лічба ці колькасць мандатаў у Каардынацыйнай радзе. Для нас гэта непахісны падмурак, увасабленне будучай Вольнай Беларусі. Вы не зламаліся. Вы не здаліся. Вы натхняеце нас ісці далей у нашым агульным змаганні. Дзякуем за давер. Дзякуем за тое, што Вы з намі. Рух Воля працягвае сваю працу. Мы ішлі на гэтыя выбары з выразнай пазіцыяй, што беларусам патрэбныя не толькі словы, але і ўласныя інструменты дзеяння. Бяспека, нацыянальная суб’ектнасць, дапамога беларускім ветэранам, падрыхтоўка да вызвалення Беларусі, Беларуская вызвольная армія – гэта праца, якую мы будзем рабіць у складзе Каардынацыйнай рады IV склікання дзякуючы Вашай падтрымцы. Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

  • 18 мая297165

    🐾 У Мікіты Забугі, лідара Руху Воля, на эфіры канала Malanka Media быў асаблівы спадарожнік - ягоны сабака Сябр. Так, Рух Воля займаецца сур’ёзнымі справамі дзеля вызвалення Беларусі - бяспекай, супрацівам, развіццём Беларускай Вызвольнай Арміі. Але за ўсімі гэтымі справамі стаім мы - чальцы Руху Воля, жывыя людзі, беларусы. Людзі, у якіх ёсць блізкія, сябры, дом, любімыя гадаванцы, успаміны, боль і надзея. Людзі, якія хочуць не вайны дзеля вайны, а нармальнага чалавечага жыцця ў вольнай Беларусі. Заўтра апошні дзень галасавання ў Каардынацыйную раду. Калі вам блізкая нашая пазіцыя, калі вы ўпэўненыя, што справа вызвалення Беларусі гэта справа рук беларусаў - падтрымайце Рух Воля! Усе інструкцыі датычныя галасавання ёсць у афіцыйным канале Каардынацыйнай рады: https://t.me/rada_vision/4768 Рух Воля, спіс №4. Галасаванне трывае да аўторка, 19 траўня, 12:00 па Менскім часе. Беларусь будзе вольнай! ⚪️🔴⚪️

  • 18 мая289103

    🎙 Мікіта Забуга ў эфіры канала Malanka Media Лідар Руху Воля, стаў госцем эфіру канала Malanka Media, дзе гаварыў пра выбары ў Каардынацыйную раду, бяспеку, Беларускую вызвольную армію і тое, чаму беларусам патрэбныя ўласныя інструменты дзеяння. У гутырцы прагучала думка, якую мы асабліва хочам падкрэсліць: «Справа вызвалення Беларусі - гэта справа рук беларусаў». Гэта таксама датычна і выбараў у Каардынацыйную раду. Калі мы хочам, каб беларуская нацыянальная пазіцыя была прадстаўлена мацней, калі хочам, каб пытанні бяспекі, супраціву лукашызму, а таксама тэма вызвалення Беларусі былі прадстаўленыя ясна і паслядоўна, трэба ўдзельнічаць у выбарах. Інтэрв’ю Мікіты Забугі на канале Malanka Media 👉 https://youtu.be/wJLzW7D9Pu8?t=3236 Галасаванне трывае да аўторка, 19 мая, 12:00 па менскім часе. Калі вам блізкая пазіцыя Руху Воля - падтрымайце нас. Наш спіс №4. Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

  • 16 мая250174

    🖐 Павал Лібер: «Пэўна, я б галасаваў за Рух Воля» Падчас выбараў найважнешым ёсць прымаць рашэнне самастойна. Вывучаць праграмы, каманды і палітычныя пазіцыі, не паддавацца на папулізм і лозунгі. Але меркаванне людзей, якія добра ведаюць беларускую дэмакратычную прастору і маюць у ёй уласную рэпутацыю, таксама варта чуць. Павал Лібер, вядомы як адзін са стваральнікаў легендарнага Голасу 2020 года, платформаў SVAE і Тры сланы, а таксама сістэмы галасавання ў Каардынацыйную раду. У эфіры канала “Обычное утро” яго спыталі – за каго б ён прагаласаваў, калі б меў такую тэхнічную магчымасць. «Пэўна, за Рух Воля, бо гэта вайсковы, мілітарны блок. Я ведаю адтуль шмат каго асабіста, гэта вельмі добрыя людзі». І далей: «Нажаль, на маю думку, мілітарны шлях ёсць адным з патынцыйна мажлівым для таго, каб павярнуцца дамоў. Не таму, што трэба будзе ваяваць, а таму, што за “сталом перамоваў” трэба будзе паказваць, што ў цябе ёсць ня толькі тысяча чалавек, што прагаласавалі за цябе ў Каардынацыйную раду, але і патэнцыйна нейкая колькасць дабраахвотнікаў гатовых ваяваць у выпадку ўзброеннага канфлікту” У гэтым адказе для нас важнае нават не тое, што спадар Павал назваў Рух Воля. Важнейшае тое, як ён тлумачыць свой выбар – праз давер да людзей, разуменне ролі беларускіх добраахвотнікаў і неабходнасць рэальнай сілы для беларускай суб’ектнасці. Гэта і ёсць тое, дзеля чаго Рух Воля ідзе ў Каардынацыйную раду – каб у беларускім прадстаўніцтве была не адно палітычная рыторыка, але і праца над фармаваннем уласнай адказнай сілы для вызвалення Беларусі. Калі для вас гэта таксама важна, падтрымайце Рух Воля! Дзякуем Паўлу Ліберу за давер да нас! Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

  • 16 мая229133

    🙏 Дзякуем Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі за падтрымку! Для Руху Воля гэтая падтрымка асабліва важная. Мы ўдзячныя БХД за давер, салідарнасць і выразную пазіцыю ў адказны момант для беларускага дэмакратычнага руху. Для нас хрысціянскія каштоўнасці, беларуская нацыянальная ідэя, адказнасць перад беларускім народам і гатоўнасць служыць Беларусі з’яўляюцца не лозунгамі, а жыццёвай пазіцыяй. Допіс Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі: https://www.facebook.com/groups/bchd.info/permalink/27885720497694817/ Усцешаныя, што прадстаўнікі БХД удзельнічаюць у супольнай працы як чальцы Руху Воля, і бачым у гэтым магчымасць узмацніць у Каардынацыйнай радзе голас тых, хто выступае за абарону незалежнасці Беларусі, падтрымку палітвязняў і іх сем’яў, прававы парадак, бяспеку дэмакратычных структур і адзінства дзеянняў. Цалкам згодныя, сёння беларусам патрэбная Каардынацыйная рада, але адно як пляцоўка для рэальнай працы, палітычнай адказнасці і прадстаўніцтва інтарэсаў беларускага народа, а не пустых спрэчак. Яшчэ раз шчыра дзякуем Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі! Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

  • 15 мая215143из racyja

    📌 Кандыдат у Каардынацыйную Раду Мікіта Забуга ад Спіса №4 «Воля» заявіў, што галоўнай мэтай ягонага прыходу ў КР з’яўляецца рэалізацыя ідэі беларускага вызвольнага войска. Пра гэта ён распавёў у перыяд галасавання ў чацвёрты склад Каардынацыйнай Рады. 🔻 Забуга цяпер ваюе ва Украіне. Раней ён стаў вядомы як адзін з аўтараў ідэі пашпарта Новай Беларусі, а таксама як удзельнік археалагічных раскопак у Вільні, падчас якіх былі знойдзеныя і ідэнтыфікаваныя парэшткі паўстанцаў 1863 года, у тым ліку Кастусь Каліноўскі. https://racyja.com/by/bez-kategorii/mikita-zabuha-idze-u-kr-z-vajskovaj-idejaj/

  • 🔊 «Беларусь ужо ўцягнутая ў вайну. Мы хочам вывесці яе з гэтай вайны» Дзяніс Герасімчык, кандыдат у Каардынацыйную раду ад Руху Воля, запісаў вельмі шчырае відэа, у якім тлумачыць, чаму ідзе ў Каардынацыйную раду і чаму менавіта з Рухам Воля. «Прыйшоў час дзейнічаць», - кажа Дзяніс. Пра эміграцыю, 2020 год, падтрымку Украіны, беларускую мову, бяспеку і тое, чаму беларусам патрэбныя не толькі планы і заявы, але і людзі, здольныя дзейнічаць. 📹 Глядзіце відэа з Дзянісам Герасімчыкам і галасуйце за Рух Воля. https://www.youtube.com/watch?v=AQP_ZvSAtlU Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

  • 15 мая1864из rada_vision

    Галасаванне на выбарах у КР працягнута на 36 гадзін Па рэкамендацыі Выбарчай камісіі сябры КР вырашылі працягнуць тэрмін галасавання на паўтара дня да 19 мая да 12:00 па мінскім часе. Для выканання гэтага рашэння Камісія па пытаннях Статута і іншых унутраных дакументаў упаўнаважана ўнесці адпаведныя змены ў прынятыя раней рашэнні КР, якія тычацца выбараў у Каардынацыйную Раду. Вынікі галасавання па фракцыях: Так: 37 «Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“»: 21/28 «Незалежныя беларускі»: 2/8 «Еўрапейскі выбар»: 7/7 «Наша Справа / Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты»: 2/6 «Хопіць баяцца»: 2/3 Пазафракцыйныя дэлегаты: 3/8 Супраць: 3 «Наступ»: 2/8 Пазафракцыйныя дэлегаты: 1/8 Устрымаліся: 0 Кворум ёсць: 40/59. «Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“»: 21/28 «Незалежныя беларускі»: 2/8 «Наступ»: 2/8 «Еўрапейскі выбар»: 7/7 «Наша Справа / Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты»: 2/6 «Хопіць баяцца»: 2/3 Пазафракцыйныя дэлегаты: 4/8

  • 14 мая16826из rada_vision

    ❗️ Важнае абнаўленне ад каманды тэхнічнай платформы для выбараў: Пераходзім на іншы сайт для галасавання Наша каманда бачыць перыядычную перагрузку атакамі сэрвісу Google, на якім быў даступны сайт для выбараў, таму сайт галасавання цяпер будзе даступны па новым асобным адрасе: https://rada2026.svaepeera.com ❗️ Калі ласка, пераходзьце на яго толькі з правераных крыніц! ❗️ Калі вы ў Беларусі ці наведваеце Беларусь, выкарыстоўвайце VPN і рэжым Incognito! Калі вы не скарысталіся рэжымам Incognito, абавязкова ачысціце гісторыю і кэш браўзера пасля галасавання! ❗️ Не забудзьцеся захаваць код голасу пасля галасавання, калі плануеце праверыць яго ў сістэме Vocdoni пасля галасавання ❗️ Калі вы карыстаецеся iPhone, на час галасавання адключыце Lockdown mode Аплікацыі для галасавання даступныя па ранейшых адрасах. Інфармацыя пра праграмы і кантакты службы падтрымкі даступныя на сайце https://svaepeera.com

  • 14 мая19961из passport_belarus

    Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду пачалося! Мы радыя што ваша воля будзе ўлічана як праз звычайны сіні пашпарт, так і праз Нацыянальны чырвоны пашпарт. Як прагаласаваць — шукайце зразумелы гайд па спасылцы. https://t.me/rada_vision/4768

  • 13 мая457138

    🎙 Дзякуем Уладзімеру Жыгару за разуменне нашай пазіцыі і падтрымку Уладзімер Жыгар, сябра BELPOL, падчас стрыму на канале BELPOL STREAM вельмі трапна перадаў сутнасць пазіцыі Руху Воля і адзначыў наш падыход. «Што мне падабаецца ў "Волі" – гэта што з'явіліся насамрэч новыя людзі». Для нас гэта важная ацэнка. Рух Воля сапраўды аб’яднаў вельмі розных людзей. Тых, хто даўно працуе на карысць дэмакратычных зменаў у Беларусі. Тых, хто са зброяй у руках супрацьстаіць расейскай навале ва Украіне. Тых, хто адносна нядаўна адчуў неабходнасць працаваць дзеля здабыцця волі для нашай краіны. Гэта людзі рознага ўзросту і рознага досведу, але ўсе яны аб’яднаныя адной ідэяй – справай Вольнай Беларусі. Але галоўнае – Уладзімер Жыгар вельмі дакладна сфармуляваў наш падыход да Каардынацыйнай рады: «Воля бліжэй мне яшчэ і тым, што яны насамрэч успрымаюць Каардынацыйную раду як інсрумент для дасягнення мэты, якую яны для сябе паставілі». Гэта сапраўды так. Мы ідзем у Каардынацыйную раду каб працаваць. Не дзеля імітацыі палітычнага працэсу, не дзеля бясконцых унутраных спрэчак, а дзеля таго, каб выкарыстоўваць прадстаўнічы орган дэмакратычнай Беларусі як інструмент для рэальных дзеянняў. Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

  • 13 мая1875из rada_vision

    Адказваем на частыя пытанні пра працэс галасавання 1. Сайт для галасавання ляжыць. Пакуль галасаванне спынена? Не, галасаванне працягваецца. Важна: Калі вы ў Беларусі ці плануеце туды ездзіць з вашым мабільным тэлефонам, то лепш пачакайце, пакуль сайт вернецца да працы. Калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі і сайт не адкрываецца, рэкамендуем прагаласаваць праз мабільную аплікацыю SVAE Peera: Для Android: https://play.google.com/store/apps/details?id=org.nbgov.member Для iOS (праз TestFlight): https://testflight.apple.com/join/pgGKQPvk 2. Адкуль лічба 16 (15 дзён)? Ужо працягнулі тэрмін для галасавання? Не, афіцыйна тэрмін галасавання яшчэ не працягнуты. Гэтая лічба тэхнічна падцягваецца з блокчэйну — незалежнай лічбавай сеткі, дзе фіксуюцца галасы. Сервер прыкладання звяртаецца да гэтай сеткі, каб атрымаць дакладныя і правераныя даныя. Такі перыяд зарэзерваваны ў сістэме загадзя як тэхнічная страхоўка на выпадак, калі галасаванне спатрэбіцца падоўжыць. 3. Пры ўсталяванні iOS-версіі TestFlight патрабуе код усталявання Каб вырашыць гэтую праблему, трэба цалкам выгрузіць TestFlight з памяці тэлефона (закрыць праграму) і адкрыць спасылку на ўсталяванне нанова. Код уводзіць не трэба — праграма павінна запусціцца па спасылцы. 4. На мабільным браўзеры не працуе галасаванне праз пашпарт Новай Беларусі Калі вы сутыкнуліся з тэхнічнымі складанасцямі ў мабільным браўзеры, паспрабуйце прагаласаваць праз вэб-версію з камп'ютара або ноўтбука. 5. Што за аплікацыя SVAE Peera? Ці ёсць у яе служба падтрымкі? Так, гэта афіцыйная платформа для галасавання. Падрабязней даведацца пра яе працу, а таксама звярнуцца па падтрымку можна праз сайт: https://svaepeera.com/

  • 12 мая258147

    🎙 Наша каманда складаецца з дасведчаных людзей! Анатоль Міхнавец, №4 выбарчага спісу Рух Воля, прадставіў наш спіс на дэбатах Белсату. «Наша каманда складаецца з дасведчаных людзей, людзей слова і людзей справы. Нашую каманду сфармавала вайна ва Украіне». Ён нагадаў, як чальцы нашай каманды паехалі ва Украіну, каб у шэрагах Палка Каліноўскага бараніць Украіну і набліжаць вызваленне Беларусі. Цяпер Беларусь знаходзіцца пад гібрыднай акупацыяй. Вайна ва Украіне ідзе ўжо дванаццаты год, і існуе пагроза, што Беларусь і беларускі народ будуць уцягнутыя ў поўнамаштабную вайну ў рэгіёне на баку расіі. Для Руху Воля першы прыярытэт – нацыянальныя інтарэсы Беларусі. «Мы хочам гэтага не дапусціць. Для гэтага мы фармуем сілу – Беларускую вызвольную армію. Мы фармуем сістэму бяспекі, якая дазволіць беларусам быць гатовымі да любога сцэнару». 📌 Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду IV склікання трывае. ✅ Падтрымайце Рух Воля! Беларусь будзе вольнай! ⚪️🔴⚪️

  • Рух Воля pinned a photo

  • 12 мая460143

    🗳 Галасаванне пачалося! Старт выбараў у Каардынацыйную раду быў адкладзены праз буйную DDoS-атаку на платформу галасавання. Паводле старшыні Выбарчай камісіі КР, гаворка вядзецца пра маштаб да мільярда запытаў. Гэта працяг таго самага ціску, які адбываўся цягам усёй кампаніі: ператрусы ў сваякоў кандыдатаў, запужванне, спробы пасеяць страх, а цяпер — кібератака на платформу галасавання. Лукашысты баяцца таго, што беларусы працягваюць арганізоўвацца і выбіраць сваіх прадстаўнікоў. 🖐 Менавіта таму нам усім важна аддаць свой голас. 📌 Усе інструкцыі для галасавання выкладзеныя ў афіцыйным канале Каардынацыйнай рады: https://t.me/rada_vision/4768 Заклікаем усіх не карыстацца ніякімі іншымі крыніцамі і спасылкамі, нават калі Вы атрымалі іх ад тых, каму давяраеце! ✅ Падтрымайце Рух Воля. Галасуйце за Рух Воля. Жыве Беларусь!

Рух Воля — tgindex