tgindex
Новая Беларусь в Литве

Новая Беларусь в Литве

Статистика
@newbelarusinltбелорусский

▫️Анонсы акций солидарности с Беларусью ▫️Фото- и видеоотчеты мероприятий ▫️Рекомендации о наилучшем времяпровождении в Вильнюсе

Последний пост
28 мая
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
21
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
751
−1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
578
21 постов
Вовлечённость
77,0%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 21
Упоминаний
2
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
1/48двое суток
1/72трое суток

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 28 мая28125из dapamoga_channel

    🩷🥣 PINK SOUP FEST УЖО НА ГЭТЫХ ВЫХОДНЫХ! 🥣🩷 Ужо ў гэтыя выходныя Вільня ператворыцца ў сапраўдную ружовую сталіцу — горад адзначыць адзін з самых вясёлых і незвычайных летніх фестываляў — Pink Soup Fest (Šaltibarščių festivalis) 💗 Тры дні музыкі, танцаў, шалцібаршчу, касцюмаў і сапраўднага летняга настрою чакаюць жыхароў і гасцей горада! У праграме: 🩷 ПЯТНІЦА 29 ТРАЎНЯ 🕛 12:00 — “Pink Break” — сімвалічны ружовы абед, калі ўсю Вільню запрашаюць разам з’есці шалцібаршч і афіцыйна адкрыць фестываль 🎤 19:00 — адкрыццё фестывалю на Ратушнай плошчы: канцэрты, музыка і камедыйнае шоу 💃 22:00–03:00 — Pink Nights у Hales turgus — вялікая ружовая вечарына з танцамі, музыкай і pink vibes да самай ночы 🩷 СУБОТА 30 ТРАЎНЯ 🎪 11:00–19:00 — галоўная фестывальная зона каля Белага маста — актыўнасці, ежа, музыка і забавы 🚤 12:00 — Pink Soup Parade — першы ў гісторыі парад ружовых лодак па Нярысе, які стартуе каля маста Караля Міндаўга (Žvejų g. 14) 🏃‍♀️ 13:30 — Pink Waiters’ Run — забег афіцыянтаў з талеркамі шалцібаршчу (і без права праліць ні кроплі 😄) ад Зялёнага да Белага маста 🥣 15:00 — конкурс па хуткасным паяданні шалцібаршчу “IKI soties” каля Белага маста — літры ружовага супу і абмежаваны час — праверце свае сілы 👗 17:00 — конкурс на найлепшы касцюм у стылі Pink Soup Fest каля Белага маста — ад ружовага glamour да поўнага food-fashion шаленства 🎶 20:00 — вялікі канцэрт на Ратушнай плошчы — летні настрой і галоўная музычная падзея дня. 💃 22:00–03:00 — Pink Nights: Vilnius Pink Soup Festival Dance Party у Hales turgus — начная вечарынка ў ружовых колерах, музыка, танцы і pink vibes да самай ночы. 🩷 НЯДЗЕЛЯ 31 ТРАЎНЯ 🚶‍♀️ 11:00 — Pink Soup Walking Competition ад вул. Upės — тэматычная ружовая прагулка па Вільні (маршрут каля 10,5 км) 🎪 11:00–17:00 — працяг галоўнай фестывальнай зоны каля Белага маста 🥣 13:00 — конкурс па паяданні шалцібаршчу “IKI soties” каля Белага маста — літры ружовага супу і абмежаваны час — праверце свае сілы 🌍 14:00 — Pink Soup Reimagined: An International Twist каля Белага маста — замежныя шэфы віленскіх рэстаранаў пераасэнсуюць галоўны літоўскі летні суп і прадставяць свае міжнародныя версіі. 🎶 15:00 — Pink Concert Канцэрт Sandra Carrillo каля Белага маста — ідэальны soundtrack для апошняга дня фестывалю. 💗 16:00 — Closing Ceremony / Закрыццё фестывалю каля Белага маста — прыгожае развітанне з самым ружовым уікэндам Вільні. ❗️Больш інфармацыі — на афіцыяльным сайце мерапрыемства https://www.govilnius.lt/pink-soup-fest Даставайце ружовае адзенне, збірайце сяброў і рыхтуйцеся да самых ружовых выходных у годзе! 💗🥣 Сустракаемся на Pink Soup Fest!

  • 26 мар.479112из dapamoga_channel

    Дзякуй за відэа, Daniel Anohin 🤍💔🤍 Не забудземся, не прабачым! Жыве Беларусь!

  • 18 мар.47545из dapamoga_channel

    🤍❤️🤍МЕРАПРЫЕМСТВЫ НА ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў ВІЛЬНІ🤍❤️🤍 25 сакавіка беларусы ва ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі — дзень, які сімвалізуе імкненне да свабоды, годнасці і незалежнасці. Гэта не проста дата ў календары — гэта частка нашай гісторыі, нашай памяці і нашай надзеі. Беларуская дыяспара Вільні запрашае разам адзначыць гэты важны дзень і падрыхтавала для вас адмысловую праграму: РАНІЦА 🏰 9:00 - Збор ля Сейма, адрас: Gedimino pr. 53 🌳 9:30 - Ідзем на "Беларускую алею", каб завязваць стужкі: Gedimino pr. 64 🚗 10:30 - Старт аўта-мота прабега са сцягамі. Пачынаем з A. Tumėno g. 4 🪦 11:30 - Прыбываем на могілкі Расу, каб узгадаць тых, хто аддаў жыццё за свабоду Беларусі: Rasų g. 13 🪦 12:30 - Прыбываем на праваслаўныя могілкі: Liepkalnio g. 19 ВЕЧАР ✊ 18:00 - Мітынг на Лукiшскай плошчы. Бяром з сабой сцягі, беларускую атрыбутыку і добры настрой. 🥁 19:00 - Пачынаецца марш па вуліцах Вільні, ідзем да "Варты Святла" каля беларускай амбасады на Mindaugo g. 13 🔥 19:30 - Прыходзім да "Варты Святла" на Mindaugo g. 13. Запалім знічы ў памяць загiнулых герояў і з верай у будучыню. Паслухаем прамовы беларускіх актывістаў і былых палітвязняў. ⛪️ 20:00 - Святочнае набажэнства на беларускай мове ў беларускай праваслаўнай парафіі Канстантынопальскага патрыярхату: Bokšto g. 4. 🎤 20:30 - Завяршыцца Дзень Волі канцэртам гурта "Дай Дарогу!" ў Pub Alaus Namai, Goštauto 8 🔗Больш падрабязнасцей пра мерапрыемствы па спасылцы 🤍Прыходзьце са сцягамі! ❤️Далучайцеся! 🤍Гэта наш дзень! Жыве Беларусь 🤍❤️🤍

  • 11 февр.49673из dapamoga_channel

    ✨🇱🇹ДЗЕНЬ АДНАЎЛЕННЯ ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ🇱🇹✨ У панядзелак 16 лютага запрашаем далучыцца да святочных мерапрыемстваў у Вільні і разам ушанаваць гісторыю і свабоду Літвы. Праграма дня: 🕘 9:00 — 📍 могілкі Росы (Rasų g. 32) Ушанаванне падпісантаў Акту Незалежнасці Літвы, ускладанне кветак. 🕙 10:00 — 📍 ад Кафедральнай плошчы да могілак Росы Традыцыйнае моладзевае шэсце „Lietuvos valstybės keliu“. 🕚 11:00 — 📍 каля Белага маста Забег „Vardan tos Lietuvos!“. 🕛 12:00 — 📍 плошча Simono Daukanto Урачыстая цырымонія ўзняцця сцягоў трох Балтыйскіх дзяржаў. 🤍❤️🤍Dapamoga запрашае прыйсці на плошчу з нашымі нацыянальнымі сцягамі 🤍❤️🤍 🕛 12:00 — 📍 Valstybės pažinimo centras Святочная праграма „Kuriame namus – kuriame Lietuvą“. 🕒 15:00 — супольнае спяванне Песні свабоды для ўсёй супольнасці. 🕓 16:00 — 📍 Gedimino pr. 11 Адкрыццё выставы „Meną mus suartina“ і экскурсіі па будынку Ураду Літвы. 🔥 18:00 — 📍 ад Gedimino pr. 1 да плошчы Кудзіркі Запальванне шаснаццаці Вогнішчаў Свабоды, выступленні ансамбляў і музыкаў. 🎭 18:30 — 📍 A. Jakšto g. 9 Спектакль „Beauštanti“. Далучайцеся да святкавання і адчуйце атмасферу адзінства, гісторыі і гонару за свабоду! Ačiū Lietuva ! 🇱🇹 🗓 Панядзелак 16 лютага 🕐 з 9:00 📍 Вільня

  • 28 янв.40186из dapamoga_channel

    МІТЫНГ ПАМЯЦІ ЗАГІНУЛЫХ ВА ЎКРАІНЕ БЕЛАРУСАЎ У панядзелак, 2 лютага, а 18:30 мы, беларусы Вільні, далучымся да традыцыйнага панядзелкавага мітынгу Аркадзія Вінакураса. Мы збярэмся, каб ушанаваць памяць беларускіх ваяроў, якія загінулі, абараняючы Украіну — за свабоду, годнасць і будучыню Еўропы. Наша памяць — гэта салідарнасць, а салідарнасць — гэта сіла! Запрашаем усіх нераўнадушных далучыцца да мітынгу 🤍❤️🤍 🗓️ Панядзелак 2 лютага 🕐 18:30 📍 Кафедральная плошча

  • 22 янв.3922из kino_vilnia

    22 студзеня (чацвер) а 19:00 у прасторы Золак адбудзецца прагляд і абмеркаванне з культуролагам Максімам Жбанковым фільма "Дзікае паляванне караля Стаха" (1979). 📍 Фільм называюць першым трыллерам у гісторыі ўсяго савецкага кінематографа 📍Аўтарам сцэнару быў Уладзімір Караткевіч, хоць фільм значна адрозніваецца ад культавай аповесці Працягласць: 130 хв / рэйтынг IMDb: 6.7 🎦 Гэты прагляд — частка адукацыйнага праекту дзе вядомы беларускі кінакрытык расказвае і паказвае свой "залаты спіс" (усяго 12 стужак) беларускага кіно: цікавосткі, культуралагічны бэкграўнд на фоне сусветнага кінематографа і шмат што яшчэ. Пасля прагляду адбываюцца рэфлексіі гледачоў і адказы на пытанні. 🚸 Прыходзь. Каштуй. Спрачайся. Сыходзь дасведчанным. 📅 22 студзеня (чацвер) а 19:00 📌 Zolak Micro Art Residence, Vytenio 50D 🚪 Free donation

  • 22 янв.28811из dapamoga_channel

    МІТЫНГ ПРЫСВЕЧАНЫ ДНЮ АДЗІНСТВА ЎКРАІНЫ 🇺🇦 164-ы Панядзелкавы мітынг адбудзецца 22 студзеня а 18:30 на Кафедральнай плошчы, каля помніка Вялікаму князю літоўскаму Гедыміну Мітынг прысвечаны Дню адзінства Ўкраіны — дню салідарнасці і супольнай барацьбы за свабоду. Сёння, калі Расія вядзе вайну супраць Украіны, адзінства азначае яднанне ўсіх украінцаў свету і салідарнасць сяброў Украіны. Сіла — ў адзінстве. Падчас мерапрыемства будзе сфармаваны ланцуг адзінства, які сімвалізуе агульную барацьбу з татальным злом і пастаянную падтрымку Украіны да канчатковай перамогі. Удзельнікі Панядзелкавага мітынгу: ▪️Ольга Нікітчэнка — Пасол Украіны ў Літве ▪️Наталля Шэртвітэне — старшыня Віленскай украінскай супольнасці ▪️Ганна Доўбач — псіхолаг, культуралог, грамадская актывістка 🗓️ Чацвер 22 студзеня 🕐 18:30 📍 Кафедральная плошча

  • 20 янв.23672из rock_center

    📚🎤 24 студзеня — вялікая размова з Юрыем Стыльскім 📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovoniu 10 ⏰ Пачатак: 19:00 💸 Добраахвотныя ахвяраванні Юра Стыльскі — мастак, публіцыст, блогер, лідар культавага гурта «Дай Дарогу!», адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускага панк-року. Чалавек з выразнай грамадзянскай пазіцыяй і вострым словам. Яго тэксты і публічныя выказванні неаднаразова выклікалі ціск і пераслед; для ўладаў яго слова было небяспечнейшым за лозунгі. Што будзе на сустрэчы: — размова пра творчасць, асабісты досвед і жыццё — межы свабоды слова і «экстрэмізм» — пытанні і адказы з залы — нефармальныя зносіны без сцэны і дыстанцыі Без запісу. Без цэнзуры. Без пасярэднікаў. Толькі жывы дыялог. Шчыра, востра і вельмі па-беларуску.

  • 12 янв.32432из rock_center

    7 лютага ў Zolak адбудзецца канцэрт прадстаўнікоў беларускай альтэрнатыўнай сцэны — Kurwadziki і Алеся Дзянісава (вакаліста легендарнага гурта Dziecuki). Kurwadziki — гэта жорсткі, іранічны панк з пазнавальным гучаннем, фальклорнымі матывамі і вострай сацыяльнай інтанацыяй. Гурт даўно і ўпэўнена займае сваё месца на незалежнай сцэне Усходняй Еўропы. Алесь Дзянісаў — адзін з самых харызматычных галасоў беларускага панку, фронтмэн Dziecuki, вядомы шчырымі тэкстамі, магутнай падачай і жывымі выступамі без кампрамісаў. Вас чакае вечар жывой энергіі, прамых выказванняў і сапраўднага панк-року — без глянцу і фальшы. 📍 Zolak Micro Art Residence 📍 Vytenio g. 50D, Vilnius ⏰ Пачатак: 19:00 🎟 Квіткі: https://fienta.com/lt/kurwadziki-ales-dzianisau 🔥 Папярэдні продаж — 15 € (толькі 20 квіткоў!) 💥 У дзень канцэрту — 20 € Усяго 50 квіткоў — камерная атмасфера, блізкі кантакт з музыкамі і жывое гучанне без бар’ераў.

  • 8 янв.3275из kino_vilnia

    8 студзеня (чацвер) а 19:00 у прасторы Золак адбудзецца прагляд і абмеркаванне з культуролагам Максімам Жбанковым фільма "Усходні калідор" (1966). 📍 Стужка якая не спадабалася Машэраву і была адпраўленая на паліцы. Авангардны псіхалагізм партызанкі. Фільм вярнуўся да гледача ў часы Перабудовы. 📍Мірскі Замак, віленская хтонь і ню-перформансы ў царкве задоўга да Pussy Riot. Працягласць: 99 хв / рэйтынг IMDb: 6.9 🎦 Гэты прагляд — частка адукацыйнага праекту дзе вядомы беларускі кінакрытык расказвае і паказвае свой "залаты спіс" (усяго 12 стужак) беларускага кіно: цікавосткі, культуралагічны бэкграўнд на фоне сусветнага кінематографа і шмат што яшчэ. Пасля прагляду адбываюцца рэфлексіі гледачоў і адказы на пытанні. 🚸 Прыходзь. Каштуй. Спрачайся. Сыходзь дасведчанным. 📅 8 студзеня (чацвер) а 19:00 📌 Zolak Micro Art Residence, Vytenio 50D 🚪 Free donation

  • 31 дек.37912из pink_scarves

    Эту песню исполнил беларусы Сергей Космас совместно с Олегом Моисеевым. Она посвящена беларускам — политзаключённым. Эта песня — знак памяти, поддержки и солидарности. Чтобы знали: о вас помнят. Вас ждут. Вы не одни.

  • 25 дек.3 1741215

    🎄✨ А вось і закуліссе ўчарашняга святкавання Калядаў у Беларускім Замку. Мы былі шчаслівыя прыняць у ўтульных сценах Беларускага Замка нашых нацыянальных герояў і падарыць ім хоць крышачку каляднага цяпла, клопату і спакою. 🤍 Вялікі дзякуй усім, хто быў датычны да арганізацыі гэтага свята — валанцёрам, сябрам, партнёрам і кожнаму, хто ўклаў сваю энергію і сэрца. Гэтыя моманты — пра цішыню, усмешкі, абдымкі і адчуванне дому, якое так важна ў святы. Дзякуй, што былі разам з намі!

  • На этом вечере прозвучало авторское стихотворение «Экстремист» — искренний текст о событиях 2020 года в Беларуси и личном опыте автора. Для нас это был не просто стих, а живое напоминание о людях, которые прошли через тюрьму и всё-таки сохранили в себе человеческое тепло, голос и внутреннюю свободу. Спасибо за смелость быть собой, за способность говорить и чувствовать после всего пережитого. Вы — живое доказательство того, что человека можно лишить свободы, но нельзя лишить достоинства и света внутри.

  • 24 дек.1 2721217

    Дорогие братья-украинцы, от всего сердца поздравляем вас с Рождеством 🤍 Пусть в ваших домах будет тепло, в сердцах — сила, а рядом — близкие. Мы желаем вам мира, выдержки и веры, которая помогает пройти самые трудные времена. Вы не одни. Пусть свет Рождества принесёт надежду и спокойствие.

  • С Рождеством 🤍 Спасибо каждому, кто нашёл время и пришёл разделить этот вечер с нами. За тёплые разговоры, живые эмоции и атмосферу, которую создают только люди. Пусть в эти дни будет больше света, спокойствия и настоящей близости. Мы это очень ценим.

  • 18 дек.47182из dapamoga_channel

    ⚡️⚡️⚡️ Сустрэча нашых смелых беларусаў адбудзецца сёння па адрасе Dzūkų g. 1. Паводле нашай інфармацыі, аўтобус чакаецца ў прамежку з 11:30 да 12:00. ❗️Звяртаем увагу, што доступ у памяшканне маюць толькі загадзя зарэгістраваныя валанцёры і кіроўцы. Таму просім усіх астатніх апрануцца цёпла і, па магчымасці, ўзяць з сабой тэрмасы з гарачымі напоямі. ‼️Вялікая просьба да ўсіх, хто прыйдзе сустракаць: ставіцца да нашых герояў з максімальнай павагай і далікатнасцю, не фатаграфаваць і не здымаць відэа без іх асабістага дазволу, а таксама памятаць, які доўгі і складаны шлях яны прайшлі, каб дабрацца да Вільні. Дзякуй за разуменне і чалавечнасць

  • 15 дек.44962из pink_scarves

    Разговор с Зеленским состоялся «Очень ценю добрые слова об Украине и украинцах, а также чёткую, принципиальную позицию по поводу российской агрессии. Это важно. Украина и дальше будет помогать всем, кто помогает нам защищать независимость и жизни людей» – Зеленский

  • 13 дек.4455из dapamoga_channel

    Анджэй Пачобут па-ранейшаму застаецца за кратамі. Сёння стала вядома, што Анджэй Пачобут, як і Мікалай Статкевіч, адмовіўся пісаць ліст на памілаванне Аляксандру Лукашэнку. Менавіта таму ён не ўвайшоў у спіс дэпартаваных палітвязняў, якія сёння выйшлі на волю. Гэта выбар годнасці. Выбар не гандляваць сумленнем і праўдай нават цаной уласнай свабоды. Мы не маем права забывацца пра тых, хто застаецца ў зняволенні не таму, што пра іх забыліся, а таму, што яны не здрадзілі сабе. 📣 Давайце заўтра, на традыцыйнай нядзельнай акцыі, успомнім пра Анджэя Пачобута. 📣 Давайце ўголас патрабаваць яго неадкладнага вызвалення. 📣 Давайце быць яго голасам там, дзе яго спрабуюць прымусіць маўчаць. 🕊 Свабоду Анджэю Пачобуту. 🕊 Свабоду Мікалаю Статкевічу. 🕊 Свабоду ўсім палітвязням. Мы трымаем строй. Мы не адступаем. Нядзеля, 14 снежня 2025 🕛 12:00 📍 Плошча Вінцаса Кудзіркі (Vinco Kudirkos aikštė)

  • 5 дек.43521из dapamoga_channel

    🎄КАЛЯДНАЯ PRE-PARTY Ў БЕЛАРУСКIМ ЗАМКУ Дарагія сябры! Запрашаем вас на цёплую і магічную pre-party напярэдадні Калядаў — з музыкай, падарункамі, казкамі і сапраўднай святочнай атмасферай. 🌟Гэта будзе КАСЦЮМАВАНАЯ вечарына! Мы запрашаем усіх гасцей прыйсці ў казачных вобразах — натхнёных легендамі і казкамі ўсіх народаў свету. Феі, гномы, эльфы, героі народных паданняў, каралевы і чараўнікі — няхай наша вечарына стане сапраўднай паветранай казкай! 🎁 Праграма вечара 18:00 — збор гасцей i ўдзельнікаў Таемнага Санты 18:30–19:00 — выступленне калектыву «Беларускі Цуд» 19:00–19:30 — абмен падарункамi ў межах Таемнага Санты 19:30–21:00 — Калядная мазгабойня 21:00–... — святочны стол і караоке 🍸Цягам усяго вечара вас чакае ўтульны бар з самымі святочнымі кактэйлямі ад лепшага беларускага бармэна Вільні! ✨Запрашаем усіх у свет зімовых казак! Бярэм з сабой казачны настрой, фантазію — і сустракаемся ў Замку! 🗓 Субота 20 снежня 🕐 18:00 📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

  • 1 дек.3423из dapamoga_channel

    🎅✨ ТАЕМНЫ САНТА Ў БЕЛАРУСКIМ ЗАМКУ Хочаш крыху чараўніцтва перад святамі? Запрашаем далучыцца да нашага Таемнага Санты — цёплай і вясёлай традыцыі абмену падарункамі! 📌 Як удзельнічаць? Каб стаць удзельнікам, трэба: 1. Запоўніць форму https://forms.gle/CAokL75dsw3rQxxw7 Укажы свой кантакт у Telegram і некалькі слоў пра сябе — што любіш, што цябе натхняе, якія дробязі робяць цябе шчаслівым. Гэта дапаможа твайму Таемнаму Санту выбраць ідэальны падарунак. ⏰ Форма дзейнічае да 12:00 пятніцы 12 снежня! 2. Увечары 12 снежня кожны ўдзельнік атрымае: • свой індывідуальны нумар • нумар чалавека, якому трэба падрыхтаваць падарунак • кароткую інфармацыю пра яго інтарэсы 🎄 Абмен падарункамі адбудзецца ў cуботу 20 снежня а 18:00 у Беларускім Замку 💸 Абмежаванне па кошце — 25 еўра. Далучайцеся! Няхай гэтая зіма будзе цёплай, светлай і поўнай маленькіх цудаў ✨🎁 🗓 Субота 20 снежня 🕐 18:00 📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10