Беларуская афіша 🗓️
Статистика🗓️ Мерапрыемствы ў Вільнюсе. Для публікацыі анонса і па пытаннях рэкламы пішыце наўпрост: @high_quality16 👉 Падтрымаць канал можна тут: https://www.buymeacoffee.com/EventsVilnius
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 3
- Всего постов
- 25
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 274
- 1/48двое суток
- 314
- 1/72трое суток
- 338
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
❤️ Вечар памяці Святланы Курс у Вільні 19 жніўня ў віленскім касцёле Святога Барталамея адбудзецца вечар памяці пісьменніцы Святланы Курс. А 18.30 пачнецца Святая імша ў 30 дзён па смерці аўтаркі, а 19.15 прагучаць словы памяці ад калег, сяброў і чытачоў Святланы. 📍Касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а).
#20ЖНІЎНЯ 📖 Сустрэча з паэтам Славамірам Адамовічам Да нас прыязджае Славамір Адамовіч — паэт і першы ў Беларусі палітвязень (1996–1997). Аўтар пачытае свае вершы са зборніка «Адрэналін». Пагаворым пра тое, як пішуцца вершы, якім было палітычнае зьняволеньне тады і чым адрозьніваецца ад цяперашняга, пра перформанс 1997 году і сяброўства з Алесем Пушкіным. 📅 20 жніўня, чацьвер, 19:00 📍 Галерэя ZOLAK, Vytenio g. 50D, Vilnius 🎫 Уваход вольны https://gandhi.camp/Zolak/events/sustrecha-z-paetam-slavamir-adamovich
💔 Жара в городе становится невыносимой, ливни затапливают улицы за минуты, а зима теперь – бесконечный серый ноябрь. Это не совпадение: только в Беларуси за последние 50 лет среднегодовая температура выросла на 2°C. Засухи, ураганы, сдвиг температурных зон, войны и рост цен на продукты — изменение климата по всему миру уже давно перестало быть теоретической угрозой. О чем поговорим на лекции: 1️⃣ Что происходит с климатом в Беларуси и мире, и почему последние 10 лет стали самыми жаркими в истории? 2️⃣ Как устроена климатическая политика, о чем спорят на международных саммитах и почему все меняется так медленно? 3️⃣ Как изменения климата влияют на инфляцию, продуктовую корзину и наше самочувствие? Спикерка: Ира Понедельник — научная коммуникаторка и координаторка CAN EECCA. 📅 18 августа в 19:00 📍 Онлайн в Zoom 🎟️ Участие бесплатное, но нужна регистрация
🎬 Кінапаказ у Золаку — «Закулісьсе» (Backrooms) Няўдачлівы прадавец мэблі Кларк знаходзіць утоены партал у склепе сваёй крамы — і трапляе ў бясконцы лабірынт жоўтых калідораў, дзе час і прастора не падпарадкоўваюцца логіцы. Хорар-хіт паводле культавага інтэрнэт-феномену «backrooms», у беларускай агучцы ад Кавярні. 📅 2 жніўня, нядзеля, 18:00 📍 Zolak Micro Art Residence, Vytenio g. 50D Уваход вольны
🌿 Шафа поўная, а апрануць зноў няма чаго? 💔 А так хочацца, каб гардэроб быў лёгкім, прыгожым і экалагічным! Трэнды змяняюцца кожны сезон і становіцца зусім незразумела: як выглядаць выдатна, не купляючы лішняга адзення і не шкодзячы прыродзе? Запрашаем на лекцыю пра свядомы падыход да моды! Пра што пагаворым на сустрэчы: 1️⃣ Што насамрэч адбываецца ў свеце вытворчасці адзення і дзе нас падманвае рэклама? 2️⃣ Разумная шафа: як зрабіць свае адносіны з адзеннем больш устойлівымі і практычнымі? 3️⃣ Як купляць менш, а выглядаць лепш і заставацца ў гармоніі з сабой? Спікерка: Алена Агарэлышава — сацыёлаг і стылістка. 📅 28 ліпеня ў 19:00 (па Вільнюсу) 📍 Дзе: Анлайн 🎟️ Удзел вольны, але патрэбна рэгістрацыя
#19ЛІПЕНЯ 🎬 Прэм'ера фільма «Марці Непаўторны» (2025) на беларускай мове ў Золаку Гісторыя пра амбітнага гульца ў настольны тэніс, які рвецца да чэмпіёнскага тытулу ў Лондане. Дубляж — сапраўды выдатная праца, вы будзеце адным з першых, хто пабачыць фільм па-беларуску! 📅 Нядзеля, 19 ліпеня, 18:00 📍 Zolak Micro Art Residence, Vytenio g. 50D, Vilnius 🎫 Уваход вольны (данаты вітаюцца)
#3ЛІПЕНЯ | Адкрытая сустрэча з Кацярынай Андрэевай у Вільнюсе Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на адкрытую сустрэчу з Кацярынай Андрэевай у Вільні. Журналістка раскажа пра свой турэмны досвед, досвед трываласці, падзеліцца не расказанымі раней гісторыямі, а таксама адкажа на пытанні калег. Дзе і калі: 3 ліпеня, пятніца, 18:00 Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча (Vilniaus, 20). Уваход вольны. Падрабязнасці
#3ЛІПЕНЯ / 💃 Рок-вячоркі вяртаюцца ў Золак! DANCING BELARUS VOL. II — пятніца, 3 ліпеня, 20:00 Жывы гук ад кавер-бэндаў: 🎸 20:00 — NABY (Not A Band Yet) — цёплая клясіка ⚡ 21:30 — STRUKTURA — неўміручыя рок-хіты 90-х 📍 Zolak Micro Art Residence, Vytenio g. 50D 🎟 Уваход: Free Donation
#24ЧЭРВЕНЯ (ЎЖО СЁННЯ) БЕЛАРУСКАЕ КУПАЛЛЕ З «СЯБРЫНАЙ» І ТВОРЧЫМ АБ'ЯДНАННЕМ «БЕЛАРУСКІ ЦУД» У гэтым годзе Беларускі клуб «Сябрына»і творчае аб'яднанне "Беларускі цуд" у чарговы раз адзначаюць Купалле на беразе Віліі. Запрашаем Вас далучыцца да святкавання Купалля разам з намі! Сёлета вас чакаюць: 🌿 выступы гуртоў BaranÁ, “Ойра” 🌿 пляценне вянкоў 🌿 пошукі папараць-кветкі 🌿 беларускія народныя танцы 🌿 купальскі крупнік 🗓 24 чэрвеня ў 17.00 💶 ўдзел вольны 📍 за Другім пляжам у Валакампяй P.S. Рэкамендуем захапіць з сабой плед і стравы для пікніка 🙂
#29ЧЭРВЕНЯ \ «Сам ты верабей!»: Вебінар пра бёрдвотчынг з Карынай Салавей Ідзеш па парку — вакол усё свішча, шчоўкае і заліваецца, а ў галаве толькі: «О, верабей паляцеў»? Трэба гэта выпраўляць! Запрашаем на вебінар ўсіх, хто хоча адкрыць для сябе свет бёрдвотчынгу. Спікерка — Карына Салавей, менеджэрка Экадома, экаактывістка і бёрдвотчарка. Пра што пагаворым: 1️⃣ З чаго пачаць назіранні за птушкамі? Якую праграму спампаваць, ці патрэбны бінокль і як правільна назіраць, каб убачыць 2️⃣ 10+ відаў птушак, якія жывуць побач з намі 3️⃣ Раз і назаўжды закрыем тэму падкормкі птушак, у тым ліку вадаплаўных — калі і чым можна карміць (ці катэгарычна нельга) 📅 29 чэрвеня а 19:00 (па Вільнюсу) 📍 Дзе: анлайн (спасылку дашлем пасля рэгістрацыі) 👉 Рэгістрацыя
🧚♀️ Арт-агенцыя Artscape адкрывае летнія бясплатныя творчыя майстэрні для падлеткаў і моладзі ад 11 да 22 гадоў. 👉 Кожны чацвер з 15:00 да 16:00 у адукацыйнай зале Музея мастацтва Палаца Радзівілаў (уваход з боку вуліцы Liejyklos) вас будуць чакаць педагогі і прафесійныя мастакі — каб разам даследаваць фатаграфію, дызайн, сучасны танец і шмат іншага. ⚡️ Майстэрні стартуюць 25 чэрвеня. Прыходзь, калі хочаш паспрабаваць нешта новае ці проста правесці чацвер з карысцю і задавальненнем. 👉 Рэгістрацыя Пытанні: nadzeya@artscape.lt
#19ЧЭРВЕНЯ (ЎЖО СЁННЯ) | 🎬 «Johnny Cosmic Effect» — паказ і сустрэча з Максам Шведам Фрактальны дакумэнтальны фільм пра беларускага фатографа Джоні Косьміка. Паказ + старт краўдфандынгу + Q&A. 📅 18 чэрвеня, 19:00–21:00 📍 Галерэя ZOLAK, Vytenio g. 50D, Vilnius 🎫 Уваход вольны https://gandhi.camp/Zolak/events/johnny-cosmic-effect-pakaz-i-sustrecha-z-maksam-shviedam
#23ЧЭРВЕНЯ | Прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларусь — гэта святое» «Беларусь - гэта святое» — першая кніга Паўла Севярынца пасля турмы. Ў ёй сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, якія Павел маляваў у турмах і калоніі свайму сыну Францішку, пакуль іх не забаранілі адсылаць, а таксама 71 выслоў`е і 22 вершы. «Вершы даводзілася вучыць на памяць, бо ў апошнія гады лісты з вершамі з турмы таксама не выпускалі. Большасць з гэтых вершаў нідзе не публікавалася.» 📅 Аўторак 23 чэрвеня ў 18.00 📍 Візіт-цэнтр Сейма Літвы (Gedimino pr. 60). 🎟️ Уваход вольны!
Уже в ближайший ВТОРНИК, 16 июня в Вильнюсе и СРЕДУ, 17 июня в Клайпеде! Легендарный комик🎤 Михаил Шац выступит с новой стендап — программой «ЛИФТОЛУК» в рамках мирового тура. Популярный телеведущий, продюсер, трижды лауреат премии ТЭФИ, звезда культовых проектов О.С.П.- студия, 33 квадратных метра, Хорошие шутки, Слава богу, ты пришёл! — Михаил Шац давно стал символом умного и тонкого юмора. ✨ Его новая программа «ЛИФТОЛУК» — это точные, смешные и неожиданные наблюдения о том, как мы видим себя и какими хотим казаться другим. Узнаваемый стиль, блестящая импровизация, живой диалог со зрителем и тот редкий, интеллектуальный юмор, после которого хочется не только смеяться, но и задуматься. 🎟️ Билеты по ссылке ❤️ Ждем вас, друзья!
#12ЧЭРВЕНЯ | Вялікі канцэрт этнацэнтра «Світанак» Беларусы і беларускі рознага ўзросту, ад мала да вяліка, заспяваюць аўтэнтычныя беларускія песьні ды затаньчаць традыцыйныя танцы. Удзельнікі калектыву “Світанак” намагаюцца захоўваць і папулярызаваць традыцыйную спадчыну сярод беларусаў замежжа. Будзем рады бачыць кожнага, каго прыцягвае родная мова ды культура. 📅 12 чэрвеня 🕖 19:00 📍 Pamėnkalnio skveras
#16ЧЭРВЕНЯ | Прэзентацыя кнігі «З Порту да Сант'яга: дзённік з пілігрымкі» Стэфана Корфа Сезон пілігрымак ужо ідзе! Самы час набыць турыстычныя кійкі, заплечнік, ракавінку з крыжом і выправіцца ў шлях. А перад гэтым няблага б завітаць на прэзентацыю кнігі «З Порту да Сант'яга: дзённік з пілігрымкі» ад Стэфана Корфа. Стэфан летась прайшоў шлях Сант'яга за адзінаццаць дзён, збіраючы пячаткі і мазалі. Кожны вечар ён запісваў свае ўражанні, з якіх потым і нарадзілася кніга. На сустрэчы паразмаўляем пра кнігу, пра шлях, пра смак гішпанскай кукурузы і знаёмства з аўстралійцамі, пра зтаптаныя боты ды серныя крыніцы. 📅 16 чэрвеня а 19:30 📍 Zolak (Vytenio g. 50D) 🎟️ Уваход вольны
#11ЧЭРВЕНЯ 🎬 Кінапрагляд фільма «I Swear» + дыскусія Запрашаем на сумесны прагляд фільма і наступную дыскусію пра бачнасць, стыгматызацыю, нейраразнастайнасць і тое, як грамадства ўспрымае людзей з сіндромам Турэта. «I Swear» — брытанская біяграфічная драма, заснаваная на гісторыі шатландскага актывіста Джона Дэвідсана. Фільм распавядае пра жыццё чалавека з сіндромам Турэта, яго сутыкненне са стэрэатыпамі, ізаляцыяй і барацьбу за права быць пачутым. Стужка атрымала высокія ацэнкі крытыкаў і шэраг узнагарод і намінацый. 📅 11 чэрвеня ў 19:00 📍 Шніпішкес, Вільнюс (дакладны адрас будзе дасланы зарэгістраваным удзельнікам) 🎟️ Удзел вольны, але патрэбна рэгістрацыя 🎞 Фільм будзе дэманстравацца на мове арыгіналу з рускімі субцітрамі. Пасля прагляду адбудзецца адкрытая дыскусія, дзе можна будзе абмеркаваць тэмы, узнятыя ў фільме, і падзяліцца сваімі ўражаннямі.
#12ЧЭРВЕНЯ | НОЧ КУЛЬТУРЫ 2026 / / SVETA BEN & GALYA CHIKISS 12 чэрвеня // 20:30-02:00 Pylimo g. 4A Уваход вольны Sveta Ben & Galya Chikiss – беларускія артысткі, якія злучаюць эксперыментальную музыку, перформанс і электроніку. Сваімі галасамі, тэкстамі і гукавымі ландшафтамі яны запрашаюць гледачоў у містычны і інтымны свет, які існуе дзесьці па той бок бясконцай стужкі навін і апавяшчэнняў. Свет, дзе пераплятаюцца сон і фальклор, дзе час цячэ інакш, а танец аказваецца перажываннем. Таксама ў праграме: Elizabete Balčus, Une, інсталяцыі ад Eglė Grėbliauskaitė і Katya Kóv Падрабязнасці: https://fb.me/e/4kJkI2nvR
🎭ПРЭМ’ЕРА СПЕКТАКЛЯ “НАШ ДРУЖНЫ 12 «А» АД ТЭАТРА VARTA - 🔥УВАХОД ВОЛЬНЫ🔥 🎭 Ці гулялі вы калі-небудзь у «чорны стул»? А што можа адбыцца ў самым дружным класе, калі пачаць гульню «скажы праўду»? 29 і 30 траўня тэатр VARTA прадстаўляе новую пастаноўку «Наш дружны 12 “А”» — гісторыю пра сяброўства, шчырасць, падлеткаў і тое, што адбываецца, калі сакрэты выходзяць на паверхню. У спектаклі іграюць маладыя акторы — удзельнікі тэатральнай школы VARTA, юныя мігранты з Беларусі і Украіны ва ўзросце ад 13 да 20 гадоў. ❗️Уваход бясплатны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя: 29 траўня • 19:00 >> 30 траўня • 19:00 >> 🫶Па жаданні можна будзе пакінуць данат у падтрымку маладых актораў. 🗣 Мова спектакля: руская 👌Рэкамендуемы у́зрост: 14+ 🗓 Пятніца і субота 29 і 30 траўня 🕐 19:00 (уваход у залу з 18:30) 📍 MROJ Hall Teatras (Gedimino pr. 28)
💥 28 траўня, анлайн: Заключны вебінар пра энергетычныя супольнасці Беларуская энергетыка — адмысловы выпадак: кошт электраэнергіі ў разы ніжэй за суседзяў, прыватных энергетычных сетак ствараць нельга, а тэрмін вяртання інвестыцый у АКЭ можа складаць больш за 15 гадоў. Але гэта не тупік — гэта выклік. Лакальная энергетыка пачынаецца не з юрыдычных фармулёвак, а з суседзяў. Эксперт Арцём Быстрык паспрабуе дастасаваць мадэль энергетычнага кааператыва да беларускай рэчаіснасці — з усімі яе абмежаваннямі і магчымасцямі: тэхналогіі для супольнага выкарыстання, законы, патэнцыял i прыклады кааператыўнага руху ў Беларусі. Гэты вебінар для тых, хто хоча не проста ведаць, але і дзейнічаць. 🗓 Калi: 28 траўня 19:30 (Мінск) / 18:30 (Варшава). 👉 Рэгістрацыя па спасылцы праз Google-форму 👉 Падрабязна пра адукацыйны цыкл