tgindex
Беларуская Рада культуры

Беларуская Рада культуры

Статистика

Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
2
Всего постов
21
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
773
+1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
364
21 постов
Вовлечённость
47,1%
к подписчикам
Постов в день
0,3
всего 21
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
117
1/48двое суток
134
1/72трое суток
144

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Працягваем серыю квартальных аглядаў беларускай культуры (красавік–чэрвень 2026), падрыхтаваных Аналітычнай групай Беларускай Рады культуры🔥 Сёння распавядзем пра арт. Другі квартал паказаў усё больш выразны разрыў паміж дзвюма рэальнасцямі. Пакуль у Беларусі звужаецца прастора для незалежнага мастацтва і разбураюцца культурніцкія інстытуцыі, беларускія мастакі, куратары і фатографы атрымліваюць усё больш прызнання на галоўных еўрапейскіх пляцоўках. У фокусе агляду: ◾️ Закрыццё Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і ўзмацненне дзяржаўнага кантролю над культурніцкай сферай. ◾️ Беларусь на Венецыянскай біенале, Manifesta і іншых ключавых міжнародных мастацкіх падзеях. ◾️ Новая хваля міжнародных поспехаў беларускіх фатографаў, кніжных праектаў і даследчыкаў. ◾️ Барацьба за культурную спадчыну: паміж дзяржаўным кантролем і незалежнымі ініцыятывамі. ◾️ Беларуская арт-супольнасць становіцца самастойным еўрапейскім культурніцкім асяродкам. 🔗 Чытайце агляд цалкам на сайце Агляды падрыхтаваныя пры падтрымцы ArtPower Belarus і Еўрапейскага Саюза.

  • Працягваем серыю квартальных аглядаў беларускай культуры (красавік–чэрвень 2026), падрыхтаваных Аналітычнай групай Беларускай Рады культуры 🔥 Гэтым разам спынімся на музыцы. У фокусе агляду: ◾️ Адмена і перанос фестываляў у Беларусі, але з'яўленне новых беларускіх музычных падзей у краіне і за мяжой. ◾️ Міжнародныя поспехі беларускіх артыстаў — ад еўрапейскіх тураў і стадыёнаў да публікацый у аўтарытэтных музычных выданнях. ◾️ Рэпрэсіі супраць музыкаў: арышты, крымінальныя справы і ціск на незалежную сцэну. ◾️ Новае пакаленне беларускіх выканаўцаў, адукацыйныя ініцыятывы і музычныя стартапы працягваюць развівацца нават ва ўмовах крызісу. ◾️ Беларуская музыка застаецца жывой і ўсё больш прыкметнай у міжнароднай культурнай прасторы. 🔗 Чытайце агляд цалкам на сайце. Агляды падрыхтаваныя пры падтрымцы ArtPower Belarus і Еўрапейскага Саюза.

  • Ужо шэсць гадоў у Беларусі доўжацца жорсткія рэпрэсіі і, на жаль, сфера культуры з‘яўляецца адной з галоўных мішэняў пераследу з боку дзяржавы. На пачатак жніўня не менш за 85 дзеячаў культуры знаходзіцца ў няволі або адбывае пакаранне з абмежаваннем волі. Беларуская Рада культуры працягвае весці маніторынг рэпрэсій у культурніцкай сферы, каб своечасова фіксаваць новыя выпадкі, ацэньваць маштаб ціску і аказваць дапамогу тым, хто яе патрабуе. За гэтыя шэсць гадоў мы: ▪️ апрацавалі больш за 2200 зваротаў; ▪️ правялі больш за 1400 кансультацый; ▪️ падрыхтавалі больш за 370 рэкамендацый для атрымання віз і гуманітарных дазволаў на жыхарства; ▪️ дапамаглі больш чым 650 творцам фінансава або псіхалагічна. За кожнай з гэтых лічбаў — людзі, якія страцілі свабоду, працу, дом або былі вымушаныя пакінуць Беларусь. І, на жаль, іх колькасць працягвае расці. Мы па-ранейшаму аказваем фінансавую, юрыдычную і псіхалагічную падтрымку рэпрэсаваным дзеячам культуры. 🔎 Маніторынг рэпрэсій тут Падтрымаць працу Беларускай Рады культуры можна праз разавы або рэгулярны данат.

  • Працягваем серыю квартальных аглядаў беларускай культуры (красавік–чэрвень 2026), падрыхтаваных Аналітычнай групай Беларускай Рады культуры 🔥 Сёння ў цэнтры ўвагі — тэатр, які зараз існуе паміж узмацненнем дзяржаўнага кантролю і жаданнем заставацца жывым мастацтвам. У фокусе агляду: ◾️ Сілавікі ўсё мацней уплываюць на дзяржаўныя тэатры, займаючы кіроўныя пасады ў вядучых культурных інстытуцыях. ◾️ Беларускім рэжысёрам усё цяжэй атрымаць магчымасць ставіць спектаклі, тады як расійскія пастаноўшчыкі працягваюць займаць іх месца. ◾️ У дзяржаўным рэпертуары ўзмацняецца акцэнт на вайскова-патрыятычнай тэматыцы, а беларускай гісторыі і культуры адводзіцца ўсё менш прасторы. ◾️ Беларускі тэатр у эміграцыі развіваецца: новыя прэм'еры, фестываль сучаснай беларускай драматургіі ў Варшаве і міжнародныя паказы працягваюць падтрымліваць жывую тэатральную сцэну. ◾️ Нягледзячы на цэнзуру, кадравыя праблемы і нізкія заробкі, беларускае тэатральнае асяроддзе працягвае шукаць магчымасці для развіцця і захоўваць прафесійную супольнасць. 🔗 Чытайце агляд цалкам на сайце. Агляды падрыхтаваныя пры падтрымцы ArtPower Belarus і Еўрапейскага Саюза.

  • Працягваем серыю квартальных аглядаў беларускай культуры (красавік–чэрвень 2026), падрыхтаваных Аналітычнай групай Беларускай Рады культуры🔥 Сёння спынімся на кіно. Апошнія тры месяцы паказалі дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі. Беларускія кінематаграфісты ўсё больш упэўнена ўваходзяць у міжнародны кінапрацэс, атрымліваюць узнагароды і знаходзяць фінансаванне. У той жа час беларускае кіно ўсё мацней падпарадкоўваецца цэнзуры, прапагандзе і ўплыву расійскай індустрыі. У фокусе агляду: ◾️ Перамога Аляксандры Куцэн на Кракаўскім кінафестывалі і іншыя поспехі беларускага кіно на міжнароднай сцэне ◾️ Прэм'еры фільмаў пра Беларусь і беларусаў, створаных у эміграцыі ◾️ Новыя хвалі цэнзуры: «экстрэмісцкія» фільмы, аўтары і кінапраекты ◾️ Дзяржаўнае кіно паміж прапагандай і ідэалагічнымі замовамі ◾️ Расійская кінаіндустрыя паглынае беларускія кадры і вытворчасць ◾️ Незалежнае беларускае кіно: паміж міжнародным прызнаннем і адсутнасцю свабоды дома 🔗 Чытайце агляд цалкам на сайце

  • Новая серыя квартальных аглядаў беларускай культуры (красавік–чэрвень 2026), падрыхтаваных Аналітычнай групай Беларускай Рады культуры, ужо на нашым сайце. Пачнем з літаратуры Беларуская літаратура працягвае развівацца паміж дзвюма рэальнасцямі. Яна становіцца ўсё больш прыкметнай на міжнароднай сцэне, а ўнутры краіны існуе ва ўмовах цэнзуры, рэпрэсій і абмежаванага доступу да незалежнага літпрацэсу. Таму сёння цэнтральнае пытанне галіны: як новыя кнігі з-за мяжы зрабіць дасяжнымі для чытачоў у Беларусі? У фокусе агляду: ◾️ Беларуская літаратура ўсё мацней гучыць у свеце: міжнародныя літаратурныя прэміі, новыя пераклады і выданні на еўрапейскіх мовах ◾️ На літаратурную сцэну выходзяць былыя палітвязні, ключавой тэмай -- асэнсаванне досведу Беларусі пасля 2020 года ◾️ Дыяспара становіцца галоўнай рухаючай сілай беларускага кніжнага жыцця: новыя выдавецтвы, кнігарні, міжнародныя кірмашы і літаратурныя фестывалі ◾️ Літаратурныя прэміі паказваюць з'яўленне новага пакалення аўтараў і развіццё сучаснай беларускай прозы ◾️ У Варшаве адкрылася кнігарня Kamunikat Shop, з'явілася новае выдавецтва Bukinist:ka Press, а пасля маштабнай кібератакі аднавіў працу сайт Kamunikat 🔗 Чытайце цалкам на сайце

  • Часам за навінамі ў сацсетках складана ўбачыць поўную карціну: над чым працуе Беларуская Рада культуры, якія тэмы мы ўздымаем на міжнародным узроўні, што даследуем і якія праекты падтрымліваем. Таму раз на месяц мы збіраем галоўнае ў адным англамоўным newsletter для партнёраў, калег, культурніцкіх арганізацый, медыя і ўсіх, хто хоча лепш разумець, што адбываецца ў беларускай культуры. Падпісаўшыся, вы будзеце атрымліваць: ▪️навіны пра працу Беларускай Рады культуры; ▪️аналітычныя матэрыялы і даследаванні; ▪️інфармацыю пра міжнародныя адвакацыйныя захады і падзеі з нашым удзелам; ▪️навіны праграмы ArtPower Belarus; ▪️матэрыялы пра падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры; ▪️публікацыі пра беларускую культуру і міжнароднае супрацоўніцтва. Мы робім newsletter на англійскай мове, таму ім зручна дзяліцца з замежнымі калегамі і партнёрамі. Падпісвайцеся і дасылайце спасылку тым, каму важна заставацца ў кантэксце беларускай культуры Чытайце апошні выпуск

  • За апошні тыдзень у Беларусі стала вядома пра закрыццё адразу некалькіх вядомых нацыянальных брэндаў: LSTR, Honar і Ragna. Адначасова скасаваны шэраг традыцыйных летніх фестываляў, у тым ліку «Наш Грунвальд», «Свята Сонца», WOSTRAU і іншыя культурныя падзеі. Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін пракаментаваў сітуацыю для Belsat. Галоўныя высновы: ◾️ Закрыццё беларускіх брэндаў і адмена культурных падзей — не выпадковыя эпізоды, а праява доўгатэрміновай палітыкі культурнай каланізацыі. ◾️ Прастора для беларускай культуры мэтанакіравана звужаецца, а нацыянальныя ініцыятывы паступова выцясняюцца расійскім або ідэалагічна кантраляваным кантэнтам. ◾️ Адной з галоўных прычын становіцца жорсткі кантроль культурнага жыцця і імкненне не дапусціць зараджэнне самастойных супольнасцяў і незалежнай грамадскай актыўнасці. ◾️ Нягледзячы на ціск, попыт на беларускую культуру не знікае. Наадварот, грамадства працягвае шукаць магчымасці захоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць нават у самых складаных умовах. 🔗 Чытайце матэрыял цалкам па спасылцы

  • Пра тое, як сёння выглядае беларуская культура ў выгнанні, чаму беларускі досвед варта разглядаць у шырэйшым еўрапейскім кантэксце і якія выклікі стаяць перад творцамі ў эміграцыі, каардынатарка аналітыкі Беларускай Рады культуры Марыя А. распавяла ў інтэрв'ю Радыё Рацыя. Галоўныя высновы: ◾️ Беларуская культурная міграцыя не ізаляваная, яна з'яўляецца часткай агульнага працэсу, які сёння перажываюць краіны Усходняга парнёрства. Побач з беларускімі творцамі праз падобныя выклікі праходзяць украінскія, грузінскія, армянскія, малдаўскія і азербайджанскія культурніцкія супольнасці. ◾️ Еўрапейскія даследаванні паказваюць: галоўная праблема заключаецца не толькі ў вымушанай міграцыі, але і адсутнасці доўгатэрміновай дзяржаўнай палітыкі падтрымкі культурніцкіх мігрантаў. Большасць ініцыятыў сёння існуе дзякуючы міжнародным праграмам, грамадзянскай супольнасці і самаарганізацыі. ◾️ Беларускі выпадак мае сваю спецыфіку. Культура сёння існуе адразу ў дзвюх рэальнасцях: унутры Беларусі, дзе яна вымушаная заставацца амаль нябачнай, і ў выгнанні, дзе атрымлівае магчымасць адкрыта развівацца, але адначасова нясе адказнасць перад тымі, хто застаўся ў краіне. ◾️ Беларуская мова, праца з тэмай дэкаланізацыі і захаванне культурнай ідэнтычнасці сталі не толькі творчым выбарам, але і важнай часткай сучаснай культурнай стратэгіі беларускіх аўтараў за мяжой. 🎧 Поўнае інтэрв'ю слухайце на сайце Радыё Рацыя

  • 7 июл.315184

    7 ліпеня — Дзень беларускай культуры. Ужо шосты год запар у гэты дзень беларусы і беларускі па ўсім свеце сустракаюцца на канцэртах, выставах, экскурсіях, лекцыях, літаратурных сустрэчах, сямейных святах і іншых культурніцкіх падзеях. Ад Варшавы да Нью-Ёрка, ад Вільні да Тбілісі, ад Берліна да Прагі — беларуская культура зноў становіцца нагодай сустрэцца, пазнаёміцца, адчуць сябе часткай вялікай супольнасці. Гэтае свята нарадзілася як ініцыятыва Беларускай Рады культуры, але сёння яно жыве дзякуючы дзясяткам арганізатараў, сотням творцаў і тысячам людзей, якія штогод напаўняюць яго сваім сэнсам. Беларуская культура працягвае развівацца незалежна ад межаў, абставінаў і адлегласцей. Сімвалічна, што 7 ліпеня аб'ядноўвае адразу некалькі важных для Беларусі дат: дзень нараджэння Янкі Купалы, Яна Чачота і Марка Шагала, а таксама народнае свята Купалле. Гэта яшчэ адна нагода звярнуцца да сваёй культуры, мовы, гісторыі і людзей, якія ствараюць беларускую спадчыну сёння. Дзякуем усім, хто арганізуе падзеі, выступае, стварае, дапамагае і проста прыходзіць. Менавіта так культура застаецца жывой. Са святам! Няхай беларуская культура і надалей аб'ядноўвае нас, дзе б мы ні былі.

  • Што нас яднае з украінскімі, грузінскімі, армянскімі ці сірыйскімі дзеячамі культуры? А што робіць беларускі досвед унікальным? Пасля ўдзелу ў міжнароднай дыскусіі Stories of Courage and Solidarity у Афінах дырэктарка па развіцці Беларускай Рады культуры Эліна Калнібалоцкая ў сваёй новай калонцы разважае пра беларускую культурную міграцыю ў еўрапейскім кантэксце. У фокусе: ◾️ Чаму Беларусь — не выключэнне, а частка агульнаеўрапейскай гісторыі культурнай міграцыі ◾️ Што паказваюць два новыя міжнародныя даследаванні пра становішча мастакоў у выгнанні ◾️ Агульныя праблемы рэлакаваных дзеячаў культуры: ад грантавай залежнасці да адсутнасці дзяржаўнай падтрымкі ◾️ Чым беларускі досвед усё ж адрозніваецца: беларуская мова як пратэст, дэкаланізацыя і адказнасць перад тымі, хто застаецца ў краіне ◾️ Чаму беларускім культурніцкім арганізацыям варта ўсё часцей прамаўляць не толькі ад свайго імя, але і быць часткай агульнага рэгіянальнага працэсу Чытайце поўны тэкст на нашым сайце

  • Не менш за 82 дзеячаў культуры сёння знаходзяцца ў няволі або адбываюць пакаранне з абмежаваннем волі. Паводле нашых дадзеных, на чэрвень 2026 года на пазбаўленне ці абмежаванне волі асуджаныя 82 дзеячы культуры (у 27 выпадках нам невядомы дакладны прысуд), яшчэ 8 чалавек знаходзяцца пад следствам у СІЗА. Таксама мы ўлічваем людзей, асуджаных на так званую «хатнюю хімію», як палітвязняў. Беларуская Рада культуры вядзе маніторынг рэпрэсій у культурнай сферы, каб своечасова фіксаваць парушэнні, ацэньваць маштаб ціску на культуру і арганізоўваць дапамогу тым, хто яе патрабуе. Старонка маніторынгу працягвае напаўняцца і ўдакладняцца па меры з'яўлення новых дадзеных. За апошнія пяць гадоў Беларуская Рада культуры: ▪️ апрацавала больш за 2200 зваротаў; ▪️ правяла больш за 1400 кансультацый; ▪️ падрыхтавала больш за 370 рэкамендацый для атрыманння віз і гуманітарных дазволаў на жыхарства; ▪️ дапамагла больш чым 650 творцам фінансава або псіхалагічна. Мы працягваем аказваць фінансавую, юрыдычную і псіхалагічную падтрымку рэпрэсаваным дзеячам культуры. 🔎 Маніторынг рэпрэсій тут Падтрымаць працу Беларускай Рады культуры можна праз разавы або рэгулярны данат.

  • Культура — аснова палітыкі, а не яе дадатак. Гэта галоўная выснова Касцюшкаўскага форуму ў Гданьску, што стаў адной з найважнейшых падзей апошніх гадоў для беларускай культурніцкай супольнасці. Упершыню беларуская культура аказалася не на перыферыі вялікай міжнароднай размовы, а ў яе цэнтры. Падчас форуму прадстаўнікі Еўрапейскага Саюза, Польшчы, Украіны, Беларусі і іншых краін абмяркоўвалі культуру як фактар бяспекі, дэмакратыі і грамадскай устойлівасці. Беларуская мова гучала нароўні з польскай і англійскай, а беларускія творцы, даследчыкі і культурніцкія арганізацыі выступалі як паўнавартасныя ўдзельнікі дыялогу. Што гэта азначае для беларускай культуры? Якія новыя магчымасці огуць адкрыцца для беларускіх творцаў? Чаму Еўропа ўсё часцей разглядае культуру як стратэгічны інструмент развіцця і бяспекі? Пра гэта — у нашым вялікім пасляслоўі да Касцюшкаўскага форуму. 🔗 Чытайце поўны тэкст на сайце.

  • Завяршаем серыю аглядаў ад Аналітычнай групы за студзень - сакавік 2026 года артам. Беларускае мастацтва працягвае жыць паміж дзвюма рэальнасцямі: міжнародным прызнаннем і ўнутранымі абмежаваннямі. У фокусе: ◾️ Беларуская прысутнасць на галоўных міжнародных пляцоўках: Венецыянская біенале, Manifesta 16, ArtVilnius і новыя куратарскія праекты ў Еўропе ◾️ Мастакі і фатографы ў сусветным кантэксце: прызнанне Ксеніі Галубовіч, Сашы Вялічкі, Лесі Пчолкі, Уладзіміра Грамовіча, Алы Савашэвіч і іншых беларускіх аўтараў ◾️ Афіцыйная і неафіцыйная Беларусь у Венецыі: незалежны беларускі павільён як адна з самых важных культурных падзей года ◾️ Праца з памяццю і спадчынай: вяртанне архіваў, выратаванне калекцый і новае жыццё гістарычных матэрыялаў ◾️ Рэпрэсіі супраць мастацкага асяроддзя: затрыманні мастакоў, ціск на культурніцкія ініцыятывы і крыміналізацыя незалежнай дзейнасці ◾️ Дзяржаўныя інстытуцыі паміж развіццём і русіфікацыяй: інклюзіўныя праекты, музейныя рэформы і адначасовае ўзмацненне расійскага культурнага ўплыву ◾️ Беларусь як частка глабальнай размовы: мастацтва пра памяць, дэканіяльнасць, вайну, міграцыю і новыя формы супольнасці Чытайце цалкам па спасылцы Агляды падрыхтаваныя пры падтрымцы ArtPower Belarus і Еўрапейскага Саюза.

  • 1 июн.538154

    Чаму беларуская мова пры мільёнах патэнцыйных носьбітаў усё яшчэ застаецца “low-resource” у свеце тэхналогій? Чаму галасавыя асістэнты памыляюцца, інтэрфейсы не прапануюць выбар мовы, а платформы не бачаць запыту? У новай рубрыцы #ПрыСутнасць ананімны аўтар разважае пра тое, як паводзіны саміх карыстальнікаў уплываюць на лёс мовы ў digital, колькі каштуе лакалізацыя і чаму пытанне не толькі ў бізнес-прыярытэтах, але і ў інфраструктуры. Сярод галоўнага: ◾️ што значыць “low-resource мова” і чаму беларуская трапіла ў гэтую катэгорыю ◾️ колькі каштуе паўнавартасная лакалізацыя (і хто за яе плаціць) ◾️ чаму мовы з падобнай колькасцю носьбітаў ужо ёсць у прадуктах, а беларускай няма ◾️ што можа зрабіць кожны і кожная з нас ужо сёння 🔗 Чытайце поўны тэкст на сайце

  • 28 мая530133

    Культура – у цэнтры ўвагі аднаго з найважнейшых палітычных форумаў рэгіёна – Форуму Касцюшкі, які ладзіцца пад патранатам Міністэрства замежных спраў Польшчы. Сёлета Беларуская Рада культуры далучылася да распрацоўкі праграмы падзеі, каб узмацніць культурнае вымярэнне дыскусій пра будучыню Беларусі і рэгіёна. Падчас форуму, які пройдзе 2 чэрвеня ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску, удзельнікі абмяркуюць уплыў культуры на палітычныя працэсы, ролю культурнай супрацы ва ўмацаванні еўрапейскай ідэнтычнасці, прэзентуюць вынікі даследаванняў у гэтай сферы. Будзе размова як пра гісторыі поспеху нашых творцаў у Еўропе, так і пра праблемы і выклікі, якія стаяць перад імі. Сярод выступоўцаў і спікераў разам з беларускімі дзеячамі культуры заяўленыя міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, прэзідэнтка Гданьска Аляксандра Дулькевіч, нобелеўскія лаўрэаты Алесь Бяляцкі і Лех Валенса, прадстаўнікі Еўракамісіі, МЗС Украіны і польскіх інстытуцый Форум завершыцца паказам спектакля Clap&Slap, які ўздымае пытанне персанальнай і калектыўнай адказнасці беларусаў у кантэксце вайны ва Украіне. Уваход на яго будзе вольны па папярэдняй рэгістрацыі “Для нас удзел у сёлетнім Форуме Касцюшкі — натуральны працяг працы, распачатай летась падчас першага форуму ў Гданьску. Тады тэма культуры прагучала ў межах асобнай панэлі, але менавіта тады была сфармуляваная перспектыва больш сістэмнай супрацы паміж беларускай незалежнай культурнай супольнасцю і польскімі дзяржаўнымі інстытуцыямі. Сёння мы бачым развіццё гэтага дыялогу, у якім тэма культуры стала важнай часткай міжнароднай размовы пра будучыню Беларусі і рэгіёна“, – зазначае дырэктарка па развіцці Беларускай Рады культуры Эліна Калнібалоцкая.

  • Затрыманне спевака Аляксея Хлястова — не ізаляваны выпадак, а сімптом стану ўсяго культурніцкага поля. Чаму нават «асцярожная пазіцыя» не гарантуе бяспекі? Як працуе феномен Threads? І што сёння адбываецца з беларускімі артыстамі: тымі, хто з’ехаў, «пакаяўся», сышоў з прафесіі або апынуўся за кратамі? У сваёй калонцы для «Люстэрка» намесніца кіраўніка Беларускай Рады культуры Надзея Гарэцкая аналізуе, як змянілася жыццё дзеячаў культуры пасля 2020 года, чаму нечаканая папулярнасць можа стаць рызыкай і як выглядае сённяшні рассінхрон паміж рэпрэсіямі і афіцыйнай «беларусізацыяй». Сярод галоўнага: ◾️ Чатыры розныя лёсы беларускіх артыстаў пасля 2020 года ◾️ Каля 120 дзеячаў культуры ў няволі (уключна з «хатняй хіміяй») ◾️ Чорныя спісы, хаатычныя забароны і новыя механізмы кантролю ◾️ Попыт на беларускую культуру, які не знікае 🔗 Чытайце поўны тэкст калонкі на сайце

  • Польскі Люблін рыхтуецца стаць Еўрапейскай сталіцай культуры (ЕСК) 2029 і ўжо цяпер выбудоўвае праграму на прынцыпах адкрытасці, дыялогу і супрацоўніцтва. Важнае месца ў гэтай канцэпцыі можа заняць беларуская культура. Прадстаўнікі Беларускай Рады культуры зладзілі азнаямленчы візіт у Люблін, каб сустрэцца з камандай ЕСК 2029, мясцовымі культурніцкімі інстытуцыямі і беларускімі ініцыятывамі. У цэнтры размоў былі магчымасці ўдзелу беларускай супольнасці ў культурным праграмаванні, развіццё партнёрстваў і ўмацаванне бачнасці беларускай культуры ў еўрапейскім кантэксце. Сярод ключавых сустрэч: ◾️ з дырэктарам Еўрапейскай сталіцы культуры 2029 Паўлам Патарочыным ◾️ з Рафалам «Koza» Козіньскім — паўнамоцным прадстаўніком мэра Любліна па пытаннях ЕСК 2029 ◾️ з фундацыяй “Досьвед” і прадстаўнікамі беларускіх ініцыятыў у горадзе ◾️ з цэнтрам міжкультурнай інтэграцыі Baobab (Homo Faber) Асноўны вынік — Люблін адкрыты да прапановаў удзелу беларускіх ініцыятыў у праграме ЕСК 2029, а беларускі культурніцкі складнік ужо натуральна ўключаны ў культурную экасістэму горада. 🔗 Чытайце пра падрабязнасці візіту і пра магчымасці супрацы на сайце

  • Новы квартальны агляд ад Аналітычнай групы (студзень–сакавік 2026) пра музыку. Пачатак года ў беларускім музычным полі выглядае як прарыў і выпрабаванне адначасова: на Захадзе — прызнанне і новыя кантракты, унутры Беларусі — адчуванне асцярожнага ажыўлення канцэртаў, але разам з гэтым працяг ціску, цэнзуры і стратаў. У фокусе: ◾️ Міжнародныя поспехі: — Molchat Doma атрымалі залаты дыск у ЗША за “Судно” (RIAA) — Макс Корж працягвае стадыённы маршрут: Стамбул (6 чэрвеня), Дзюсельдорф (26 чэрвеня) — Nurnberg і «Союз» — еўрапейскія туры, а «Союз» яшчэ і live на BBC Radio 6 Music — Dlina Volny падпісалі publishing-здзелку з брытанскай TRO Essex Music Group ◾️ Ажыўленне канцэртнага Мінска: вярнуўся клуб “Рэактар”, прайшлі поўныя залі, у тым ліку Metal Mania з Extermination Dismemberment ◾️ Але індустрыя ўнутры краіны ўсё яшчэ на мяжы: крызіс начнога жыцця, абмежаванні для пляцовак, клубы просяць падтрымкі ◾️ Ціск і цэнзура не зніклі: “экстрэмісцкія” рашэнні, абнаўленне “чорных спісаў”, забароны ў караоке ◾️ Страты і новыя рызыкі: адмена фестываляў (Lidbeer, Festiwow) ◾️ Новыя імёны і сцэна, што аднаўляецца: падлеткавая “Нержавейка”, вяртанне і планы ў ветэранаў і электроншчыкаў, новыя рэлізы Галоўнае адчуванне кварталу: музыкі зноў спрабуюць дыхаць на поўныя грудзі, і частка сцэны ў Беларусі сапраўды ажывае. Але ўсё гэта адбываецца ў сістэме, дзе любая афіша ўсё яшчэ можа несці рызыку. 🔗 Чытайце агляд цалкам на сайце

  • 18 мая480196

    На падтрымку Юрася Юркевіча сабраныя 26 000 еўра. Дзякуем кожнаму і кожнай, хто далучыўся. Тры месяцы таму, у пачатку лютага 2026 года, Беларуская Рада культуры аб’явіла збор на падтрымку беларускага даследчыка і грамадскага дзеяча Юрася Юркевіча. У канцы 2025 года ў Юрася выявілі пухліну мозгу — злаякасную гліябластому. Ён перанёс дзве складаныя нейрахірургічныя аперацыі, сутыкнуўся з глыбокай афазіяй (страта маўлення і пісьма) і парушэннем функцый правай рукі. Наперадзе — працяглая неўралагічная і лагапедычная рэабілітацыя і як мінімум шэсць курсаў хімія- і радыётэрапіі (папярэдне — да верасня 2026 года). На сёння мы сабралі амаль 26 000 еўра на падтрымку рэабілітацыі Юрася і дапамогу яго сям’і. Дзякуючы гэтым сродкам ужо аплачаная арэнда кватэры на некалькі месяцаў і набытыя неабходныя медыкаменты. Юрась мужна ідзе да выздараўлення: ужо пройдзеныя два курсы радыётэрапіі і курс хіміятэрапіі. Наперадзе доўгі шлях лячэння і аднаўлення. Таму мы не закрываем збор: сродкі яшчэ будуць патрэбныя ягонай сям’і. 👉 Падтрымаць Юрася Юркевіча можна тут