tgindex
Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН

Статистика

Навіны культуры. Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа. Тэлеграм-канал Беларускага ПЭНа прызнаны «экстрэмісцкім»! Беларускі ПЭН прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
1
Всего постов
23
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
487
0 за 3 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
133
22 постов
Вовлечённость
27,3%
к подписчикам
Постов в день
0,1
всего 23
Упоминаний
8
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
60
1/48двое суток
68
1/72трое суток
74

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Яшчэ шэсць кнігі прызнаныя «экстрэмісцкімі»: 〰️ Пётра Рудкоўскі, «Паўстаньне Беларусі» 〰️ Павал Севярынец, «Пакаленьне Маладога Фронту. Гісторыя моладзі, народжанай у 1970 – 1985 гг.» 〰️ Уладзімір Роўда, «Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь» 〰️ Сяргей Скрабец, «Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка» 〰️ «Быкаў на Свабодзе» 〰️ «Ненасілле і Беларусь» Пад забарону трапіла ўжо чацвёртая кніга Паўла Севярынца. Раней у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» былі дададзеныя яго кнігі «Каменнае сэрца», «Люблю Беларусь: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі» і «Беларусалім. Кніга другая. Сэрца сьвятла». Рэдактарам і ўкладальнікам кнігі «Быкаў на Свабодзе» з’яўляецца Сяргей Навумчык, аўтар раней прызнаных  «экстрэмісцкімі» кніг «Дзевяноста другі» і «Дзевяноста трэці». Колькасць кніг, забароненых у Беларусі, перавысіла 375, а колькасць аўтараў і аўтарак пад забаронай – 311. Падрабязней чытайце на сайце bannedbooks.penbelarus.org. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

  • Напярэдадні шостай гадавіны з дня сфальсіфікаваных выбараў 2020 года, Беларускі ПЭН разам з Міжнародным ПЭНам выступаюць з супольнай заявай. «Мы салідарныя з бясстрашнымі прадстаўнікамі і прадстаўніцамі беларускай культуры, якія працягваюць тварыць у найскладанейшых умовах – як у Беларусі, так і ў выгнанні. У гэты лёсавызначальны дзень мы зноў заклікаем міжнародную супольнасць зрабіць усё магчымае дзеля падтрымкі беларускай культуры, а таксама забеспячэння справядлівасці і прыцягнення вінаватых да адказнасці», – заявіла старшыня камітэта Міжнароднага ПЭНа «Пісьменнікі ў зняволенні» Ма Тыда. Рэпрэсіі, што пачаліся з пераследу ўдзельнікаў мірных пратэстаў, перараслі ў дзяржаўную сістэму кіравання, у якой мова, гістарычная памяць, літаратура, мастацтва і ўдзел у культурным жыцці ацэньваюцца праз прызму палітычнай лаяльнасці. Рэпрэсіі ў лічбах: 🔴 1435+ выпадкаў парушэнняў толькі за 2025 год 🔴122 дзеячаў культуры ў зняволенні або пад хатнім арыштам 🔴 22 Людзей Слова ў няволі 🔴 369+ кнігі забаронены За апошні год улады Беларусі пашырылі рэпрэсіі на цэлыя культурныя экасістэмы. Супрацоўнікі незалежных выдавецтваў і кнігараспаўсюднікі сутыкнуліся з масавымі затрыманнямі і крымінальным пераследам. Выдавецтвы, якія працуюць за мяжой, кінафестывалі, адукацыйныя праекты, ініцыятывы ў сферы спадчыны і сам Беларускі ПЭН былі абвешчаны «экстрэмісцкімі фармаваннямі». «Права гаварыць, пісаць, ствараць, памятаць і ўдзельнічаць у культурным жыцці належыць кожнаму і з’яўляецца неабходнай умовай вольнай будучыні Беларусі», – заяўляе старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай. 📄Чытаць заяву

  • Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA прымае заяўкі на удзел у фестывалі ў чатырох гарадах — Уроцлаў, Вільнюс, Прага і Варшава. Тэма 2026 - «Чужая Бацькаўшчына». Уся інфармацыя - на сайце фестывалю. Тэрмін падачы заявак - да 17 жніўня.

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • «Прывязаць правую руку, каб пісаць левай»: яшчэ раз пра пераклад паэзіі | Нататнік майстэрні 🔥 Дзясятая сустрэча ў летнім сезоне Перакладчыцкай Майстэрні была прысвечаная перакладу паэзіі, далёка не заўсёды перакладальнай. Мадэратар Андрэй Хадановіч выступіў у ролі эксперта і паказаў падрыхтаваную ім кніжную навінку, дзвюхмоўны том “Вуліца шарлатанаў” польскага паэта Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага (1905-1953). А маладая паэтка Сеня Стасюкевіч прадставіла на суд калегаў некалькі вельмі цікавых паэтычных перакладаў. 👀 Гартайце нататнік на нашым сайце. «Мяркуйце самі: “…Побач з дзвярыма вісіць шыбенік, які гайдаецца над безданню, акружанай вечнасцю, і лямантуе ад прасторы. Гэта Я…”. Усё файна, з выняткам бадай што вылучанага слова, якое ўсё-ткі выглядае занадта абстрактна як на крыніцу вусцішы. Можа, “лямантуе ад бязмежнасці”?» Калі для вас бяспечна: 🧡 Падтрымайце Перакладчыцкую майстэрню на Патрэоне. 🧡 Зрабіце разавы данат.

  • Яшчэ тры кнігі прызнаныя «экстрэмісцкімі»: пад забаронай антываенная тэма і публіцыстыка 🔏 31 ліпеня суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» тры друкаваныя выданні: 〰️ зборнікі Аляксандра Баля «Безжалостный вальсок» і «Ночь. А ты…»; 〰️ кнігу Алега Кашына «Добейте выживших. Истоки и смысл русского трампизма». Усе тры кнігі былі выдадзеныя ў 2026 годзе. Аляксандр Баль – беларускі аўтар і выканаўца. Забароненыя зборнікі змяшчаюць яго антываенныя песні і грамадзянскую лірыку. Кніга расійскага журналіста Алега Кашына прысвечаная расійска-ўкраінскай вайне і сусветнай палітыцы. 👉 Гэтае рашэнне паказальнае па некалькіх прычынах. Больш падрабязна чытайце на сайце bannedbooks.penbelarus.org. Колькасць забароненых кніг перавысіла 369, а колькасць аўтараў і аўтарак пад забаронай – 307. Беларускі ПЭН разглядае гэта не як адзінкавы выпадак, а як чарговы эпізод сістэмнай і адвольнай палітыкі культурных рэпрэсій. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы дана

  • Доўгі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026 ☄️ Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава вызначыла 24 кніжныя вокладкі, што ўвайшлі ў доўгі спіс 2026 года. Яны былі адабраны з 59 прац поўнага спіса і прадстаўляюць шырокі спектр сучаснага беларускага кніжнага дызайну – ад лаканічнага мінімалізму да складаных візуальных сістэм, ад вытанчанай працы з тыпаграфікай да смелых графічных эксперыментаў. 👉 Доўгі спіс глядзіце на адмысловым сайце прэміі. Падрабязней пра прэмію, журы і пра сам доўгі спіс чытайце тут. Працы ацэньвае прафесійнае журы, сярод публічных сябраў якога: мастачка і ілюстратарка Святлана Дземідовіч, дызайнер і культурны дзеяч Анатоль Лазар і крэатыўная дырэктарка Надзея Зелянкова. Сачыце за навінамі, неўзабаве даведаемся імёны фіналістаў! Прэмія імя Міхала Анемпадыстава ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку. Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture». Пры падтрымцы кампаній ТАА «H&L» і «Laut». Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи