tgindex
Кнігаўка кнігарня

Кнігаўка кнігарня

Статистика

Варшаўская кнігарня Кнігаўка. ul. Kłopotowskiego, 4 knihauka.com

Последний пост
14 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
7
Всего постов
24
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Новости и СМИ (по похожим)
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
908
+1 за 2 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
472
23 постов
Вовлечённость
52,0%
к подписчикам
Постов в день
1,0
всего 24
Упоминаний
2
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
226
1/48двое суток
258
1/72трое суток
279

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • НАВІНКА SKARYNA PRESS «Партрэт Дорыяна Грэя» — адзіны раман Оскара Уайльда, упершыню апублікаваны ў 1890 годзе, даўно стаў адным з ключавых твораў еўрапейскай літаратуры канца ХІХ стагоддзя. Цяпер яго можна прачытаць і ў беларускім перакладзе. Дорыян Грэй — малады, прыгожы і захоплены ўласнай маладосцю чалавек — выказвае жаданне назаўсёды застацца такім, якім намаляваны на партрэце. Жаданне спраўджваецца: гады і наступствы ўчынкаў не пакідаюць слядоў на ягоным твары — замест яго змяняецца партрэт. Уайльд напісаў раман пра культ прыгажосці, спакусу, маральную адказнасць і цану жыцця без абмежаванняў. Кніга выклікала скандал адразу пасля публікацыі: крытыкі абвінавачвалі аўтара ў амаральнасці, а сам Уайльд быў вымушаны публічна абараняць свой твор. Пазней «Партрэт Дорыяна Грэя» стаў класікай дэкадансу і адным з самых вядомых раманаў пра небяспечнае жаданне аддзяліць учынкі ад іх наступстваў. 📚 Купіць кнігу на нашым сайце

  • 🔥 Папярэдні заказ на «451° паводле Фарэнгейта» Рэя Брэдберы адкрыты! На нашым сайце ўжо можна зрабіць папярэдні заказ адной з самых знакамітых антыўтопій ХХ стагоддзя ў беларускім перакладзе. У свеце Брэдберы кнігі забароненыя. Іх знаходзяць і спальваюць, а людзей адвучваюць думаць, сумнявацца, задаваць пытанні і заставацца самімі сабой. Раман быў напісаны больш за семдзесят гадоў таму, але сёння ён гучыць трывожна сучасна. Для беларусаў гэтая гісторыя мае асаблівае гучанне. Мы добра ведаем рэальнасць, у якой кнігі прызнаюць «экстрэмісцкімі», выданні забараняюць, аўтараў пераследуюць, кнігарні закрываюць. Таму раман Брэдберы для нас — ужо не проста класіка сусветнай літаратуры і не фантастычнае папярэджанне пра далёкую будучыню. Гэта напамін пра тое, навошта нам патрэбныя кнігі. Каб захоўваць памяць. Каб называць рэчы сваімі імёнамі. Каб думаць самастойна. Пераклад з англійскай — Наста Карнацкая 📚 Аформіць папярэдні заказ

  • Кнігаўка кнігарня pinned a photo

  • Аўтограф-сесія Альгерда Бахарэвіча ў Кнігаўцы! 28 жніўня а 16:00 запрашаем у Кнігаўку на аўтограф-сесію Альгерда Бахарэвіча, прымеркаваную да старту продажаў яго новага рамана «Падземныя пераходы». Новы раман вядомага беларускага пісьменніка прысвечаны адной з самых злабадзённых для беларусаў сёння тэм — жыццю і небыццю ў эміграцыі. Як адаптавацца да чужога навакольнага свету? Што застаецца на пакінутых месцах на радзіме — у кватэрах, на лецішчах, на былых працах? Як не страціць сувязь з Беларуссю, калі цябе паступова і амаль незаўважна паглынае новая рэчаіснасць? «Падземныя пераходы» — раман пра тых, хто з’ехаў, і пра тое, што яны пакінулі пасля сябе. Пра спробу ўкараніцца ў новым месцы і немагчымасць канчаткова адарвацца ад старога. 📅 28 жніўня, 16:00 📍 Кнігаўка 📚 Аформіць папярэдні заказ на кнігу

  • 11 авг.3473014из januskevic_books

    Наша выдавецтва адкрывае збор сродкаў на выданне чатырох сусветных бестселераў, якія не маюць патрэбы ў асаблівым прадстаўленні: 📚 Дж. К. Роўлінг "Гары Потэр і Ордэн Фенікса" (пераклад Алены Пятровіч) 📚 Дж. Р. Р. Толкін "Хобіт" (пераклад Ігара Кулікова) 📚 А. Сапкоўскі "Вядзьмар. Вежа ластаўкі" (пераклад Кацярыны Маціеўскай) 📚 Дж. К. Роўлінг "Каляднае парася" (пераклад Алены Пятровіч) Наша выдавецтва дамовілася з праваўладальнікамі, на чарзе — наступны крок, а менавіта аплата за прадастаўленне ліцэнзій на беларускія выданні. На гэта ў нас ёсць бліжэйшыя тры тыдні. На жаль, абаротных сродкаў выдавецтва цяпер не хапае на такія амбітныя праекты. Тры кнігі плануецца выдаць у 2026 годзе, "Вядзьмар" — у 2027 годзе. Таму мы звяртаемся да вас, шаноўныя чытачы, па народную падтрымку. Нам трэба прыкладна 15 тысяч еўра на ўсе выдаткі, звязаныя з выкупам правоў на гэтыя чатыры выдатныя творы. Выдаткі на друк мы збіраемся закрыць з дапамогай папярэдняга заказу. На кошт ліцэнзій уплывае аб'ём твораў, вялічыня запланаванага наклада і, зразумела, іхны высокі статус сусветных бестселераў. Паспяховы збор сродкаў створыць для нас "падушку бяспекі", якая дазволіць без лішніх рызыкаў упэўнена крочыць далей. Калі мы збяром больш за заяўленую суму, грошы пойдуць на новыя праекты, якім таксама патрэбна фінансаванне. 📍 Збор у польскіх злотых (для жыхароў Польшчы) 📍 Збор у іншых валютах (па-за Польшчай) Таксама можна падпісацца на Патрэон: https://www.patreon.com/.../posts/zbor-na-vydanni-166358577 Падзяліцеся, калі ласка, гэтай інфармацыяй з сябрамі і знаёмымі. Будзем удзячныя!

  • 7 авг.5134510из januskevic_books

    Спапялёная Кнігаўка прадстаўляе... Вытворчасць выдавецтва Янушкевіч. Пераклад Насты Карнацкай. Рэдакцыя Кацярыны Маціеўскай. Мастацкае афармленне Таццяны Шуставай. Прэм'ера — у канцы верасня. 📚 Аформіць папярэдні заказ

  • 7 авг.49918из januskevic_books

    Хочаце першымі прачытаць новы раман Альгерда Бахарэвіча за тры тыдні да афіцыйнага старту продажаў? Запрашаем у наш Кніжны клуб з аўтарам! Засталося яшчэ некалькі месцаў на сустрэчу Кніжнага клуба 28 жніўня. І ўсе яго ўдзельнікі, якія купяць квіток на сустрэчу і аформяць папярэдні заказ на кнігу, змогуць забраць свой асобнік з кнігарні ўжо сёння. Таксама для ўдзельнікаў клуба мы аператыўна высылаем кнігі поштай. Запрашаем далучацца! 🎟️ Купіць квіток на сустрэчу 📚 Аформіць заказ на кнігу

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • без подписи

  • 5 авг.396303

    НАВІНКА АД КНІЖНАГА ВЫРАЮ "Анатомія для дзяцей" — сусветны бестселер пра чалавечае цела, створаны пісьменнікам і медыкам Адамам Кеем і ілюстратарам-гумарыстам Генры Пакерам. Гэта не падручнік! Гэта кніга поўная гумару пра: - мозг, сэрца, скуру, косці; - бактэрыі, вірусы, брыдкасці і асаблівасці нашага цела; - тое, пра што дзеці (а часам і дарослыя) па-сапраўднаму хочуць ведаць у дачыненні да свайго цела, але не заўжды могуць запытацца. Пра беларускае выданне: 📍Прафесійны пераклад складанай анатамічнай тэрміналогіі са слоўнікам у канцы 📍 Мяккая каляровая вокладка, дзякуючы чаму кніжка важыць менш і яе лёгка перавозіць у валізцы і чытаць пад коўдрай з ліхтарыкам 📍 Унутры багата чорна-белых арыгінальных ілюстрацый Генры Пакера 📍 Дробныя адаптацыі для беларускага чытача, але з захаваннем фірмовага гумару Кея 📍 Каля 400 старонак карыснай і захапляльнай інфармацыі 📚 Купіць на нашым сайце

  • 4 авг.496192

    Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Гедройця! З 6 кніг, якія ў яго ўвайшлі, у нас вы можаце знайсці ўсе, не пазначаныя як "зашыфраваны ўдзел": 📚 “Халодныя землі” Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher) 📚 “Радзіна” Збых Слупоўскі (Галіяфы, Maraton) 📚 “Боў і мерць у Хротне” Дзяніс Трусаў (Kamunikat.org) 📚 “Пентаквантар” (кнігі 1 і 2) Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher) Усе кнігі ў продажы на knihauka.com і ў варшаўскай Кнігаўцы. Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску.

  • 1 авг.687374

    Летуцень, мы пачалі! Чакаем вас да 18:00. 📍 Кракаў, park Jordana

  • 31 июл.573463из januskevic_books

    🎉 З днём нараджэння, Гары Потэр! Гэты юны чараўнік абудзіў жаданне чытаць па-беларуску. Варта ўспомніць хаця б тыя чэргі, што стаялі ў Мінску ў дні прэм'еры новых кніг. Для многіх беларусаў Гары Потэр — гэта сімвал свабоды. Знак перамогі дабра над злом. І ўжо колькі гадоў ён дае надзею, што ўсё будзе добра. Маем невялікую радасць і гатовы ёй падзяліцца: пятая кніга серыі (а гэта таўшчэзны "Ордэн Фенікса"!) выйдзе ў лістападзе. Сустрэнемся ў Хогвартсе!

  • А таксама ў межах пікніка запрашаем вас на размову “Гаварыце па-чалавечаскі – трасянка як нацыянальная прыкмета беларусаў і форма мастацкай выразнасці і ў творчасці" (14.20-15.20). Якія віды трасянкі бываюць? Якія працэсы ў грамадстве яна адлюстроўвае? Для чаго музыкі, пісьменнікі і акцёры абіраюць трасянку мовай сваёй творчасці?

  • 1 жніўня сустракаемся ў Кракаве! Кнігаўка едзе на пікнік Летуцень і вязе з сабой усе кніжныя хіты. На кніжным кірмашы вы знойдзеце кнігі выдавецтваў Янушкевіч, Кнігаўка, Вясна, Пфляўмбаўм, Полацкія Лабірынты і Мяне няма. Вас чакаем процьма цікавых кніг па прывабных летніх цэнах. 📆 1 жніўня, 11:00-19:00 📍 Кракаў, Park Jordana Уваход вольны