Wir.by
Статистикаhttps://wir.by/be/ Папулярызуем беларускую і сусветную культуру: відэа-лекцыі, папулярна-навуковыя артыкулы, тэсты і пазнавальныя гульні. Абмеркаваць: https://t.me/wirbychat
- Последний пост
- 26 нояб.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 20
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- —
- 1/48двое суток
- —
- 1/72трое суток
- —
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Уладзіміру Караткевічу — 95! Сёння, 26 лістапада, дзень народзінаў пісьменніка! Трымайце падборку матэрыялаў пра яго. 1. Творы Караткевіча і Космас! Знаходзім астранамічныя з'явы ў вершах і прозе любімага пісьменніка і тлумачым іх. 2. У падкасце «Спіс на лета» Марына Казлоўская і Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра Уладзіміра Караткевіча, яго творы «Дзікае паляванне караля Стаха», «Ладдзя Роспачы», «Каласы пад сярпом тваім», а таксама пра раскошу любіць гэтую зямлю і шукаць мора. 3. А вось тут можна пачытаць, як Караткевіч блукае па Рызе і як Быкаў слухае Сартра ў Рыме.
Кім Хадзееў: глыбіня, эпатаж і геній Мінска 💥 Жыццё Кіма Хадзеева падобнае да інтэлігенцкай вечарынкі, што выйшла з-пад кантролю, — і вось падцверджанне ў пяці гісторыях 👀 Ані радка не прыдумалі, шчыра!
Якія беларускія словы ўзялі суседзі? 🤫 Мы часта чуем пра русізмы і паланізмы, але што, калі некаторыя «свае» словы беларуская мова аддала сама? 🇵🇱 Чаму палякі кажуць żubr і dziady? 🇱🇹 Як у літоўскай з’явіліся šalikas і krivda? 🇮🇱 Адкуль у ідышы juške і večere? 🇷🇺 Якім чынам капец і халява трапілі ў рускую мову? Беларуская мова не толькі брала, але і шчодра дзялілася. Хочаце ведаць, якія яшчэ словы “мігравалі” да суседзяў? Чытайце поўны артыкул па спасылцы!
#alala_байка Праца Мікалая Паўленкі Мікалай «Жаночыя асабовыя намінацыі ў старабеларускай мове» падрабязна разглядае, як у старабеларускіх тэкстах XVI—XVIII стагоддзя ўтвараліся словы, якія б зараз называліся фемінітывамі. Жаночыя асабовыя назвы прадстаўлены ў старабеларускіх запісах не надта шырока — такія былі часы, што пра жанчын увогуле пісалі нячаста. Тыя ж формы, што трапілі ў тэксты, часам маюць арфаграфічную і марфалагічную варыятыўнасць, што абумоўлена адсутнасцю зафіксаваных лінгвістычных нормаў, узаемадзеяннем старажытнабеларускай мовы з іншымі мовамі і гаворкамі, а таксама багатай сістэмай словаўтварэння, якая дазваляла па-рознаму будаваць словы з адным і тым жа сэнсам. Паўленка адзначыў целы шэраг суфіксаў, якія выкарыстоўваліся для ўтварэння фемінітываў, але найбольш прадуктыўнымі назваў тры: -к-а, -іц-а і -ніц-а. Дарэчы, Філалош тут і далей будзе імкнуцца адаптаваць словы пад сучасную арфаграфію, але варта разумець, што старабеларуская мова запісвалася інакш і, прынамсі, мела літару -и-. Разглядзім, якім чынам назвы жанчын утвараліся ў тыя часы ад назваў мужчын. Ніжэй пералічана, якія фемінныя суфіксы маглі быць дапасаваныя да асабовых назоўнікаў мужчынскага роду, у залежнасці ад іх уласнай структуры, каб утварыць адпаведны назоўнік жаночага роду. -ак/-як: * -іна/-ына/-іня/-ыня (сваяк — сваячына) -ар: * -іна/-ына/-іня/-ыня (гаспадар — гаспадарыня, гасудар — гасударыня) * -іха/-ыха (ганчар — ганчарыха, пачтар — пачтарыха) * -ка (аптэкар — аптэкарка, звяздар — звяздарка, крачмар — карчмарка, повар — поварка) -атай/-отай: * -ка (хадатай — хадатайка) -ач: * -ка (адзінач — адзіначка, прач — прачка) -дзей * -іца (чарадзей — чарадзеіца) * -ніца (злодзей — зладзейніца) -ень * -ка з усячэннем асновы (перакупень — перакупка) -ец/-эц: * -іца з усячэннем асновы (владзелец — владзеліца, старэц — старыца) * -ка з усячэннем асновы (літовец — літоўка, паганец — паганка, пастаялец — пастаялка) -і/-ы: * -анка/-янка (леснічы — леснічанка, харужы — харужанка) * -ая (вратны — вратная, падданы — падданая, харужы — харужая) * -іна/-ына/-іня/-ыня (дзяржаўчы — дзяржаўчыня) * -ка (падданы — падданка) -ік/-нік: * -іха/-ыха (радчык — радчыха) * -іца з усячэннем асновы (работнік — работніца, памочнік — памочніца, чараўнік — чараўніца) * -ка (дворнік — дворнічка, пасрэднік — пасрэднічка, равеснік — равеснічка) -ін: * -аса з усячэннем асновы (рабін — рабаса [адзіночны прыклад]) * -іна/-ына/-іня/-ыня з усячэннем асновы (балгарын — балгарыня, баярын — баярыня, гаспадзін — гаспадыня) * -ка з усячэннем асновы (баярын — баярка, мяшчанін — мяшчанка, хрэсціянін — хрэсціянка) -іт: * -ка (варажбіт — варажбітка, найміт — наймітка) -іч/-ыч: * -анка/-янка (шляхціч — шляхцянка) * -ка (княжыч — княжычка, отчыч [наследнік маёмасці свайго бацькі] — отчычка) * -на з усячэннем асновы (братаніч [сын старэйшага брата] — братанна, княжыч — княжна, царэвіч — царэўна) -jа * -анка/-янка (судзья — судзьянка) -тух: * -ка (пастух — пастушка) * -ніца (пастух — пастушніца) -ун: * -ка (апекун — апекунка) * -jа (рыкун [рэканструяваная форма] — рыкунья) -цель: * -ка (пацешыцель — пацешыцелка, прыяцель — прыяцелька, сказіцель — сказіцелка) * -ніца (пітацель — пітацельніца, учыцель — учыцельніца) невытворныя асновы: * -а (манах — манаха, раб — раба, супруг — супруга) * -анка/-янка (ваевода — ваевадзянка, стараста — старасцянка) * -ева/-ова (кароль — каралева) * -енка (пан — паненка) * -ена (пан — панена [адзіночны прыклад]) * -інка (стараста — старасцінка) * -іна/-ына/-іня/-ыня (враг — врагіняЮ грэк — грэкыня, чэх — чэхыня) * -іса (абат — абатіса, д'якан — д'яканіса) * -іха/-ыха (папеж — папежыха) * -іца/-ыца (кароль — караліца, патрыярх — патрыяршыца, цар — царыца) * -jа (ігумен — ігуменья, поп — пападзья [з дадатковым суфіксам -ад-]) * -ка (актор [уладар маёнтка] — акторка, салдат — салдатка, султан — султанка, таварыш — таварышка) * -ніца (скамарох — скамарошніца) * -овіца (отрак — атраковіца) * -ша (канцлер — канцлерша)
🌿🍞🚂 Чым пах дарэвалюцыйны Мінск? Мінск (ці ўсё ж Менск?) сто гадоў таму выглядаў зусім інакш — але пах часам вельмі знаёма: - квітнеючымі ліпамі ў Губернатарскім садзе, - свежым хлебам і ласункамі з цукерачнага дома Вянгржэцкага, - вугалем і металам чыгуначных майстэрняў, - дражджамі з завода «Багемія», - і — дзякуй Богу, гэта ў мінулым! — памыямі на вуліцах без каналізацыі… 🙄 А што гэтыя і не толькі водары могуць распавесці пра гарадское жыццё — даведайцеся з артыкула!
Аптымізм беларускі ў тым, што калі мы, нягледзячы на ўвесь песімізм і безнадзейнасць мінулага, усё ж жывём, значыць, у нас ёсць падставы гаварыць аб лепшым будучым: «Калі ўжо наша мінулае з намі нічога не зрабіла, значыць, і будучыня нам па плячы». Чытаць цалкам дзённік Караткевіча пра метро і халодны Мінск 17 лютага.
Чытаць цалкам дзённік Караткевіча пра Маркеса і вецер
Wir.by — 5 гадоў! 🎂 І мы падрыхтавалі для вас нізку пяці найважнейшых, на думку рэдакцыі, матэрыялаў і праектаў, якія былі створаныя за гэты час. 🌀 Падкаст «Спіс на лета» — гаворым пра галоўных беларускіх аўтараў так, што вам нарэшце захочацца іх пачытаць. 🌀Тэлеграм-канал Razanau — кожную раніцу вам прыходзіць верш Алеся Разанава, і ў гэтым дні ад пачатку становіцца больш паэзіі! 🌀Дзённік на сёння — можна паглядзець, што ў гэты дзень запісалі ў сваім дзённіку Караткевіч, Рушчыц, Мележ, Адамчык ці адзін з Радзівілаў многа гадоў таму. Дзённік абнаўляецца кожны дзень. 🌀 Пісьменніцкі ціндар, у якім можна праверыць, ці замэтчыліся б вы з любімым пісьменнікам ці пісьменніцай, і якое б паведамленне яны б вам даслалі! 🌀 Цыкл лекцый Ганны Севярынец пра літаратуру і літаратараў беларускіх дваццатых. Лекцыі, з якіх пачаўся wir.by! За гэты час у нас на сайце і на youtube-канале з'явілася вельмі шмат матэрыялаў пра беларускую культуру — заходзьце, глядзіце, слухайце, чытайце і, калі ласка, не забывайцеся расказваць пра нас сваім сябрам!
🌿 Палескі гласарый, частка другая Працяг нашай спробы зразумець таямнічы рэгіён, дзе куст — гэта дзяўчына, а дзевачка — камень, дзе проста пад нагамі можна напаткаць скарбы гісторыі і прыроды, а над галавой пачуць голас птушынага цара 🌚 У новым матэрыяле — пра абрады і традыцыі, расліны і птушак, пра мікрамову — не проста дыялект! — ды іншыя асаблівасці Палесся. Чытайце артыкул і лічыце, колькі з’яваў аказаліся незнаёмымі! :)
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
видео или голосовое, без подписи
Прагноз надвор’я з імяніннікам 🌤️🌧️ Мучаць слота, халодны вецер ды сцюжа або наадварот − спёка і буры? У любым надвор’і ёсць свая прыгажосць, што даводзіць нам Максім Багдановіч: у класіка ёсць верш на кожную тэмпературу і на кожную пару. Лірычнае суправаджэнне для пагодных дзянькоў і любога сорту непагадзі − у нашай падборцы. Чытайце яе па спасылцы: https://wir.by/be/article/nadvorje
Караткевічу — 94 ❤️🔥 У народзіны класіка нагадваем пра купу матэрыялаў, яму прысвечаных! Караткевічавы раманы, вершы і нават фільмы, яго праца і адпачынак, радзіма і падарожжы — пра ўсё гэта тут. І прымайце нашы віншаванні! Бо з’яўленне Караткевіча — напраўду ўсебеларускае свята :)
І ўсё ж, ці вернуцца Леаніды да Зямлі?* Сёння зноўку адпраўляемся ў міжзорныя вандраванні і разбіраемся з нябеснымі з’явамі! Гэтым разам — у кампаніі найбольшага рамантыка беларускай літаратуры і яго герояў. Чытайце артыкул «Астраномія з Караткевічам», які мы падрыхтавалі разам з падкастам @praz_kosmas 💫 (*Па сакрэце: яны ўжо тут! Паспявайце пабачыць)
❤️🔥 Новая міні-гульня на Wir.by — даведайся, што рабілі слынныя беларускі і беларусы ў тваім узросце! Чым вы займаецеся ў сваім веку? Ці апублікавалі ужо галоўны раман свайго жыцця? Ці рыхтуецеся стаць дырэктарам Італьянскай оперы? А мо прадаяце сваю бібліятэку, каб паехаць з краіны ўслед за мужам? Хутчэй пераходзьце па спасылцы, каб даведацца, як бавілі час Караткевіч, Ластоўскі, Пфляўмбаўм ды іншыя выбітныя асобы, калі былі вашымі аднагодкамі 🙂
Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы «масавы» беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёнаў асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці былі ў вас дома. У новым выпуску падкаста «Спіс на лета» паэтка Дар’я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман «Сэрца на далоні». Гэта тэкст, напісаны ў часы адлігі, у якім гаворыцца пра вострыя важныя тэмы – але вельмі асцярожна. Таксама ў падкасце Даша і Марына размаўляюць пра жыццё аўтара і разважаць пра двухдумства, час і патрэбы чытача. Слухайце выпуск на сайце 🎧
Ці чулі вы пра «Іранскі дзённік» Пімена Панчанкі? Або пра паэму «Дзісенскі Чайлд Гарольд» Мойшэ Кульбака, дзеянні якой разгортваюцца ў Берліне? А яшчэ ёсць нарысы, мемуары і дзённікі пра замежныя ўражанні, якія здзіўляюць сваёй разнастайнасцю: нехта цікавіцца мясцовым побытам, нехта захапляецца архітэктурай, нехта заводзіць знаёмствы або проста назірае за людзьмі… Так, у беларускай літаратуры не забагата экзотыкі далёкіх краёў. Але гэта зусім не значыць, што нашы пісьменніцы і пісьменнікі толькі і сядзелі сярод родных балотаў і пушчаў! Каб даведацца пра іх прыгоды за мяжою, чытайце наш новы матэрыял! “Малая падарожная кніжыца белліту” ўжо на сайце 🚂
Палескі гласарый У новым матэрыяле распавялі пра 7 па-свойму значных з’яў з Палесся, якія дапамогуць вам зразумець гэты таямнічы рэгіён. І прапаноўваем гульню! Паспрабуйце здагадацца, што за з’ява стаіць за кожнай парай эмодзі: 1. 🐉🪟 2. 🌊🏺 3. ⛰️📜 4. 🏝️🛶 5. 🚲 🪵 6. 🪡 💎 7. 🐢🖤 А каб знайсці адказы, чытайце артыкул :)