Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻
СтатистикаЧаму беларусы такія? Беларуская гісторыя без занудства. Аўтарская рэканструкцыя падзей, нечаканыя павароты біяграфій 💌
- Последний пост
- 12 авг.
- Последнее чтение
- 12 авг.
- Постов за неделю
- 1
- Всего постов
- 21
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 309
- 1/48двое суток
- 354
- 1/72трое суток
- 381
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
🔻 Як Аляксандр Мілінкевіч запусціў гадзіннік, "які падаваў сігналы вязням у СІЗА". Той гадзіннік на Фарным касцёле Гродна ведае кожны, хто хоць раз бываў у цэнтры гэтага горада. А калі і не бачыў, то дакладна чуў: ён адбівае не толькі гадзіны, але і паўгадзіны, і чвэрці. У 50-я гады, гарадзенскія ўлады запатрабавалі спыніць гадзіннік. Спачатку прыдумалі, што з дапамогай бою гадзінніка перадаюцца нейкія сігналы ў Гродзенскую турму. Даглядчыца толькі разводзіла рукамі: як гэта магчыма, калі ён заўсёды б'е аднолькава? Тады «знайшлася» іншая прычына. Маўляў, бой гадзінніка блытае кіроўцаў тралейбусаў, якія паварочваюць непадалёк. Найхутчэй жа шляхетнасць і еўрапейскасць Гародні былі не да спадобы тым, хто прымаў такія рашэнні. Так ці інакш, улады прымусілі гадзіннік замаўчаць. 🚩 Дэталі гісторыі тут - https://karonavitauta.org/public/yak-alyaksandr-milinkevic-zapusci-gadzinnik-yaki-padava-signaly-vyaznyam-u-siza Хачу падпісацца на Карону Вітаўта! ❤️
🔻 «Спыніце тэрор!». Гісторыя беларускай дэманстрацыі 1971 года Пратэст доўжылася ўсяго некалькі хвілін. Але менавіта гэтыя некалькі хвілін зрабілі яе гістарычнай - адной з першых гучных антысавецкіх публічных акцый у Беларусі. 55 год таму, 11 жніўня 1971 года, больш за сотню юнакоў і дзяўчат выйшлі на Савецкую плошчу беларускага Гродна з плакатамі «Спыніце тэрор», «Свабоду рок-н-ролу», «Рукі прэч ад доўгіх валасоў» і All You Need Is Love. Яны былі хіпі. Хаця ім было не істотна як іх называлі: Мы проста жылі так, як хацелі: апраналі і слухалі тое, што нам падабалася. Мы былі маладыя, здаровыя, вясёлыя: сядзелі, травілі анекдоты, гулялі да раніцы...Марылі набыць Замкавую гару ў Гродна, абвясціць там незалежную дзяржаву, каб ні камунізму, ні сацыялізму, нармальная свабодная дзяржава без маразма. Чыталь далей - https://karonavitauta.org/public/spynice-teror-gistoryya-belaruskai-demanstracyi-1971-goda Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️ Фота @soviethippies
🔻 Беларускага журналіста Францішка Умястоўскага апазналі сярод расстраляных афіцэраў польскага войска падчас эксгумацыі месца масавых савецкіх забойстваў у Катыні ўвесну 1943 года. Пры ім былі дзве візітоўкі, медычная даведка і фотаздымак. У міжваеннай Заходняй Беларусі Францішак Умястоўскі быў адным з самых вядомых беларускіх рэдактараў і публіцыстаў. Ён выдаваў і рэдагаваў «Беларускую культуру» і «Беларускі дзень», пастаянна палемізаваў з польскімі ўладамі, беларускімі палітыкамі і тымі беларускімі дзеячамі, якія прыхільна глядзелі на Савецкі Саюз. - Мы аб'яўляєм вайну ўсім цёмным сілам, каторым дзеля карысці сваёй вялікая выгода была трымаць васьмімільённы народ беларускі ў нядолі і паняверцы, баламуціць і дурыць яго, - такім маніфестам пачынаўся першы нумар першай легальнай беларускамоўнай газеты, якую Умястоўскі выдаваў разам з Цёткай, Іванам і Антонам Луцкевічамі. 🚩 ГІСТОРЫЯ І БІЯГРАФІЯ Францішка Умястоўскага Падпісвайся на Карону Вітаўта! ❤️
🔻 Як забіралі маёмасць у беларусаў. Вопыт Кацярыны ІІ Схема расейскай імператрыцы, на жаль, рабочая і сёння. Амаль 230 гадоў таму, каб задушыць у Беларусі незалежніцкае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, расейская акупацыйная адміністрацыя стварыла на беларускіх землях разгалінаваную сістэму канфіскацыі маёмасці. 🚩 Тлумачым схему тут- https://karonavitauta.org/public/zabrac-mayomasc-u-belarusa-sxema-kacyaryny-ii Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
🖤 Сёння 100 гадоў са дня нараджэння Алеся Адамовіча. 3 жніўня 1926 года нарадзіўся пісьменнік, крытык, навуковец, кінасцэнарыст, публіцыст і грамадскі дзеяч Алесь Адамовіч. "Жыцьцё маё... так ішло: у 16 маглі забіць, дый пазьней падстаўляўся, але пражытыя ажно за 60 лічу падарункам. Чаго енчыць? Апроч таго, мабыць, я з тых, хто сябе ня дужа высока ацэньваў. Ажыцьцявіўся, на колькі быў запраграмаваны, крыху больш, крыху менш — ужо ня мае значэньня. (...) У чалавека няма абавязку нарадзіцца. Але памерці — абавязак кожнага. Вось і памры. (...) Проста ня трэба пераацэньваць сябе, і будзеш ставіцца да гэтае падзеі спакайней". Чытаць кнігі Алеся Адамовіча ⬅️
🔻 Іосіф Апанскі доўга разглядаў невялікую фотакартку, вынятую падчас ператрусу ў кватэры слуцкага актывіста. Некалькі разоў перавярнуў яе. На адвароце - кароткі дарчы надпіс датаваны 1923 годам. www.KaronaVitauta.org Апанскаму было ўсяго дваццаць сем. Але за ягонымі плячыма ўжо імклівая чэкісцкая кар’ера ў Савецкай Беларусі. Ён даўно шукаў прыдатную нагоду ўдарыць па прабеларускіх камуністах і беларускай інтэлігенцыі, якая рухала палітыку беларусізацыі. Патрэбнае яму імя, першая ахвяра кампаніі, было на адвароце здымка. Якуб Колас. 👉Гульня з даганялкі. Як чэксты падбіраліся да Якуба Коласа 🔻 Падпішыся на Карона Вітаўта!
🔻 "...Народзе наш, прысягаем Табе шумам ніў родных, усходам сонца - сымбалям Твайго адраджэньня; прысягаем на хаты старыя, мохам парослыя, на магілы - курганы слаўныя прадзедаў нашых, што мы - Твае непадзельна, толькі Твае. Думка наша, мрыя наша - гэта Ты. Адкідаем усё і ідзём служыць Табе..." 💪 Аўтар гэтых радкоў - Аўген Бартуль, адзін з самых заўважных паэтаў Заходняй Беларусі. На здымку, зробленым улетку 1930 года ў Вільні, ён у модных тады пумпах - кароткіх пуцатых мужчынскіх нагавіцах, зашпіленых пад каленамі. На фота чатыры беларускія студэнты Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, актывісты і лідары Беларускага студэнцкага саюза. Яны выдаюць беларускія часопісы, даследуюць гісторыю Беларусі, арганізуюць беларускі студэнцкі рух, займаюцца беларускай асветай і развіваюць беларускае палітычнае жыццё. 🚩Іх лёсы ў нашым матэрыяле: https://karonavitauta.org/public/vilnya-1930-catyry-postaci-belaruskaga-adradzennya 🫱 Падпішыся на Карона Вітаўта!
🔻У сённяшні панядзелак распавядаем пра іншы панядзелак😜 нашай беларускай гісторыі - 25 сакавіка 1957 года. "...Беручы пад увагу тое, што ва ўсім свеце прызнана: мужны і патрыятычны беларускі народ ніколі не спыняў супраціву камуністычнаму таталітарызму і працягвае яго да сённяшняга дня..." У 1957-м, мэр Н'ю-Ёрка Роберт Ф. Вагнер афіцыйна абвясціў аб адзначэнні ў горадзе 25 сакавіка Дня незалежнасці Беларусі. Вось што ён напісаў з гэтай нагоды да жыхароў сталіцы свету амаль 70 год таму: 🔻https://karonavitauta.org/public/panyadzelak-u-nyu-yorku-yaki-sta-dnyom-nezaleznasci-belarusi На фота: А гэта ўжо 1989 год. Афіцыйны зварот Джорджа Буша да беларусаў з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі
🔻 Калі 29 жніўня 1948 года супрацоўнікі МГБ прыйшлі арыштоўваць Мікалая Марцінчыка, яны ведалі, што забіраюць аднаго з найлепшых беларускіх педыятраў - чалавека, якога добра ведалі сотні гараджан, паважалі калегі, цаніла медыцынскае начальства. Папулярнага лекара абвясцілі «агентам нацыянал-фашызму» і, натуральна, «беларускім нацыяналістам». Савецкія следчыя дасталі з архіваў падзеі дваццацігадовай даўнасці, калі Марцінчык быў адным з найбольш актыўных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху Вільні, Беластоку, Гродна, Палесся і дзясяткаў гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі. 🔻Гісторыя змагання Мікалая Марцінчыка: https://karonavitauta.org/public/marcincyk-mikalai
🔻На мурах царквы ў пячорах знакамітай Кіева-Пячэрскай лаўры ёсць унікальны аўтарскі подпіс, зроблены белай фарбай на цёмным фоне ў лютым 1687 года. Гэтыя некалькі словаў у чатырох радках збераглі для нас імя таленаваітага беларуса. Ісакі Дранік назваў сябе найграшнейшым маляром з Магілёва. 🔔 Чытайце поўную гісторыю па спасылцы: https://karonavitauta.org/public/atograf-belarusa-galonai-svyatyni-ukrainy-gistoryya-dranika 🔻Падпішыся на Карону Вітаўта!
Карона Вітаўта 🔻 На гэтым здымку 35-ы прэзідэнт ЗША Джон Фіцджэралд Кенэдзі цісне руку невысокаму чалавеку з каротка падстрыжанымі валасамі. Гэта Давід Дубінскі. Ён нарадзіўся ў беларускім Брэсце, яго імя амаль невядомае ў Беларусі. Але ў сярэдзіне ХХ стагоддзя падтрымку ўраджэнца Брэста шукалі прэзідэнты ЗША - Франклін Рузвельт, Дуайт Эйзенхаўэр, Гары Труман, Джон Кенэдзі, Ліндан Джонсан. 🇺🇸 Як сыну берасцейскага пекара ўдалося стаць адным з самых уплывовых прафсаюзных лідараў Амерыкі, чалавекам, за якому давяралі сотні тысяч амерыканскіх рабочых? Чытаць далей тут 🔻: Беларускі след у Белым доме Фота з кнігі "The Master of Seventh Avenue: David Dubinsky and the American Labor Movement"
Карона Вітаўта 🔻 Эпітафія на ягоным помніку гучыць як зварот і заклік для нас сённяшніх, вымушана раскіданых па свеце: «Не сумуйце як тыя, хто надзеі не мае». Сёння дзень нараджэння Лявона Вітан-Дубейкаўскага – дзяржаўнага дзеяча Беларусі, архітэктара-рэфарматара, які марыў, каб нашы будынкі мелі сваю нацыянальную адметнасць. Яго ўжо называлі «беларускім Гаўдзі», намякаючы на тое, што каталонскі маэстра прывязваў сваю архітэктуру да каталонскай жа ідэнтычнасці, гісторыі і прыроды. Вітан-Дубейкаўскі нарадзіўся 19 ліпеня 1869 года ў Дубейкаве на Мсціслаўшчыне. Каб выбраць свой жыццёвы шлях яму хапіла адной знаходкі – асобніка багушэвічавай «Дудкі беларускай», адкапанай у завалах аднаго з касцёлаў Магілеўшчыны. І з гэтай свядомай беларускай даро... чытаць далей пра знакамітага беларуса Лявона Вітан-Дубейкаўскага
Карона Вітаўта 🔻 2026 год багаты на юбілеі і гадавіны, звязаныя са Стэфанам Баторыем: 450-ы юбілей каранацыі на караля Рэчы Паспалітай, 450-годдзе абрання вялікім князем беларуска-літоўскай дзяржавы, а таксама 440-я гадавіна ад ягонай смерці ў Гродне. Паглядзелі праніклівым беларускім вокам на невідавочныя факты з жыцця і кіравання Стэфана Баторыя: - палітзняволены ☝️, - муж жонкі 😁, - беларусы з літоўцамі наогул не прызнавалі яго абранне 🤓, - а гарадзенцаў ён наогул прапісаў асобным пунктам у сваім тэстамэнце 🔥. Ну і бочкі, бочкі, бочкі смачнага такайскага паўсюль. Усе дэталі біяграфіі тут 🔻: Факты пра Стэфана Баторыя. Беларускі ракурс
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи
без подписи