Суполка беларускіх пісьменнікаў
СтатистикаНавіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 13
- Всего постов
- 361
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 191
- 1/48двое суток
- 218
- 1/72трое суток
- 236
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Памерла Алена Таболіч 11 жніўня ў Мінску памерла перакладчыца і педагог Алена Таболіч. 📌 Нарадзілася 15 красавіка 1940 года. 📌 Вучылася ў Зэльвенскай сярэдняй школе. Скончыла Мінскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе і працавала выкладчыкам на факультэце англійскай мовы. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вывучала праблемы параўнальнай лінгвістыкі. 📌 З вершамі і перакладамі англійскіх і амерыканскіх паэтаў выступала ў перыядычным друку. 📌 Апошнія выдадзены асобнай кнігай «Срэбны дождж» (1999). Адна з аўтараў-складальнікаў «Англа-беларуска-рускага слоўніка» (1989), «Кішэннага англа-беларуска-рускага слоўніка» (1995), «Англійска-беларускага слоўніка» (2013). Спачуваем сябрам і блізкім спачылай! #навіны
🎧 "Занзібар" Сяргея Дубаўца ў аўдыёфармаце Пераможца Гедройця "Занзібар" выйшаў у аўдыёверсіі.👍 Агучыў кнігу сам аўтар.🔥🔥🔥 👉 Паслухаць першую частку можна на YouTube. #аўдыё
*** Любое жывое хоча любові. Ні болей, ні меней. Ні меней, ні болей. "Любові, любові! Любасьці светлай!" - Мне чуецца ў подыху весьняга ветру. "Любові!" - мне чуецца ў песьні радзіннай. Мне чуецца ў плачы сіраціны Шмат чаго я нелюбоўю тлумачу. Было б больш любові - было б іначай. Анатоль Вярцінскі #раптамверш
⭐️ "Страшна і смешна" у Вільні У суботу 22 жніўня ў Беларускім доме ў Вільні адбудзецца творчы вечар Алены Германовіч. 👍👍👍 На сустрэчы будзе проэзентаваная кніга "Страшна і смешна".🔥🔥🔥 "Будзе над чым пасмяяцца, будзе што згадаць з настальгіяй, а таксама будуць кніжкі, каб падпісаць у аўтаркі. Не прапусціце магчымасць паслухаць журналістку, якая па-майстэрску знаходзіць прыгоды і трапляе ў складаныя сітуацыі", — напісана ў анонсе да імпрэзы.👍👍👍 ❗️Пачатак а 17:00. 👉 Адрас: Vilniaus g. 20 #анонс
⭐️ Квэсты ў Музеі беларускай літаратуры Музей прапануе займальна правесці апошні месяц лета, выправіўшыся ў падарожжа па старонках беларускай літаратуры і прапануе на выбар два маршруты: “Літаратурная экспедыцыя” і “Таямніцы экспазіцый”. 👍👍 🔹 Квэст “Літаратурная экспедыцыя” запрашае ўдзельнікаў даследаваць экспазіцыю, прысвечаную беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стст. Наведнікаў чакаюць цікавыя заданні, загадкі, пошукі і магчымасць праверыць сваю кемлівасць і веды. (15 і 30 жніўня; 15:00) 🔹 Квэст “Таямніцы экспазіцый” прапануе раскрыць сакрэты беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ ст. Падчас праграмы вы пазнаёміцеся з творчасцю пісьменнікаў, выканаеце заданні і адкрыеце для сябе новыя старонкі літаратурнай гісторыі. (9, 23 і 29 жніўня; 15:00)🔥🔥🔥 Удзельнікаў чакаюць падарункі ад музея.👍👍👍 ❗️Кошт 8 руб./1 чал. #анонс
без подписи
📚 Новыя кнігі 📗 Выйшаў з друку сусветна вядомы раман Оскара Уайльда “Партрэт Дорыяна Грэя”. Пераклад зроблены паводле безцэнзурнай версіі, якая па-ангельску была апублікавана толькі ў 2011 годзе. Пераклад на беларускую - Вільз О’Фляэрці.👍👍👍 📘 Анансаваны выхад культавай кнігі Рэя Брэдберы “451 градус паводле Фарэнгейта” ў перакладзе на беларускую. Перакладчыца - Наста Карнацкая, рэдактарка - Кацярына Маціеўская.👍👍👍 ❗️Ідзе папярэдняя замова. 👉 Шукайце навінкі ў незалежных распаўсюднікаў. #палічка
⭐️ "Гісторыі кахання ў старых сядзібах" 20 жніўня ў сталічным кінатэатры "Піянер" пройдзе аўтарская сустрэча з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай у межах цыклу "Кіно і кнігі".👍👍👍 Вас чакаюць: 🔹 захапляльныя гісторыі пра каханне ў старых сядзібах; 🔹 любоўныя вершы ў аўтарскім выкананні Людмілы Рублеўскай; 🔹 прагляд кінастужкі "Адам і Марыля"; 🔹 выстава-продаж кніг ад кнігарні "Акадэмкніга"; 🔹 аўтограф-сесія. ❗️Квіток 20 руб. ❗️Пачатак а 18:30 👉 Адрас: вул. Энгельса, 20 #анонс
*** І запульсуе смутак мой у такт, Тваім рукам і жарсьцям фартэп'яна І, згодна з рыфмай, я зраблюся п'яны, Як ні банальна, але гэта так. І кожны гук,як хмельнае віно. О, як бруіць, бунтоўнан яно: Шырэй, вальней, як вадаспадны шал, Што мкне з вышыням валам бурапенным... І голас Бога слухае душа, У кожнай ноце згодная з Шапэнам. Рыгор Сітніца #раптамверш
📙 “Вядзьмар, які рабіўся ваўком” - перавыданне Сталічнае выдавецтва “Папуры” перавыдала багата ілюстраваную кнігу беларускіх чарадзейных казак і паданняў “Вядзьмар, які рабіўся ваўком”. Уклаў і апрацаваў тэксты перакладчык і паэт Антон Францішак Брыль, а малюнкі належаць славутаму беларускаму графіку Валеру Славуку.👍👍👍 У зборнiк увайшлi чарадзейныя казкi i паданнi з розных куткоў Беларусi, запiсаныя ў канцы XIX — пачатку ХХ стст., а цяпер наноў адабраныя i апрацаваныя.🔥🔥🔥 Першае выданне кнігі атрымала Прэмію Цёткі ў намінацыі “Мастацкае афармленне”.👍👍👍 👉 Навінка прадаецца ў кнігарні "Параграф 45" і на Ozon #палічка
Прыказка на кожны дзень Гараваўшы, гараваўшы і памёр не скаштаваўшы.😢 #прыказка
⭐️ "Экскурсійны чацвер" Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае 13 жніўня на “Экскурсійны чацвер”. 👍👍👍 Гэта добрая нагода наведаць музей самастойна або ў складзе зборнай групы ў зручны для вас час і па фіксаваным кошце. Вы атрымаеце магчымасць убачыць гістарычны будынак унутры, даведацца аб цікавых фактах з жыцця Петруся Броўкі, пазнаёміцца з бытам творчай інтэлігенцыі 1970-х гадоў, завязаць знаёмствы з аматарамі гісторыі і беларускай літаратуры і проста добра правесці час.👍👍👍 ❗️Кошт 10 р. ❗️Пачатак у 11, 15 і 17 гадзін. 👉 Адрас: вул. К.Маркса, 30). Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81. #анонс
⭐️ Беларуская школка ў Варшаве Беларуская школа ў Варшаве запрашае дзетак на вучобу ў новым навучальным годзе.👍👍👍 Праект працуе з 2022-га і ўжо некалькі сезонаў паспяхова спраўляецца з адукацыйнымі задачамі.🔥🔥🔥 Тым не менш, цяпер колькасць навучэнцаў у школе імкліва скарачаецца, хаця агулам у польскіх школах вучыцца больш як 30 тысяч беларусаў. Кіраўніцтва заклікае бацькоў не пазбаўляць моладзь сувязі з роднай мовай і культурай ды далучаць дзяцей да адукацыі па-беларуску. Акрамя он-лайн заняткаў па суботах у школе праходзяць і офлайн-заняткі, дзе дзеці кантактуюць з беларускамоўнымі аднагодкамі і настаўнікамі, а таксама разам бавяць час і развучваюць беларускія песні і танцы. 👍👍👍 👉 Запісацца можна тут #навіны
🎧 Літаратурныя зацемкі У новым выпуску аўтарскага падкаста пра літаратуру Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі пра эсэ Андрэя Федарэнкі “Вытлумачэнне Янку Брыля”, якое выйшла ў ліпеньскім нумары “Літаратурнай Беларусі”.👍👍👍 👉 Слухаць #аўдыё
без подписи
🎧 Новыя аўдыёкнігі 📗 Ініцыятыва "Беларуская літаратура", якая стварае аўдыякнігі пераважна класічных твораў, агучыла твор Янкі Брыля "У родны дом". 👍👍👍 👉 Слухаць 📘 Таксама ў аўдыёверсіі выйшла кніга Міхала Бараноўскага "Volumen.3". 👍👍👍 Гэта трэці паэтычны зборнік аўтара. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе, былі напісаны ў перыяд з восені 2020 па вясну 2024 года і часткова друкаваліся ў перыёдыцы. Агучыў яе сам аўтар.🔥🔥 👉 Слухаць #аўдыё
⭐️Новая жаночая прэмія Прэмія імя Евы Вежнавец, надоечы анансавая выдавецкай супольнасццю, стане "жаночай" па мэтавым прызначэнні - яна будзе ўручацца жанчынам-літаратаркам па сукупнасці заслуг. "Прэмія будзе прысуджацца беларускай пісьменніцы, але журы будзе ацэньваць не асобную кнігу, а ўсю творчую працу аўтаркі" - гаворыцца ў прэсавым рэлізе заснавальнікаў прэміі, сярод якіх жаночае выдавецтва "Пфляўмбаўм", Святлана Алексіевіч і іншыя выдавецкія ініцыятывы.🔥🔥🔥 Прызавы фонд пачнуць збіраць заўтра 9 жніўня на кніжным кірмашы ў варшаўскім бары "Karma Crew": у пачатковы фонд пойдзе частка прыбытку ад продажу кніг. 👍👍👍 #навіны
⭐️ Анлайн-лекцыя да 100-годдзя Янкі Запрудніка Сёння ў суботу 8 жніўня адбудзецца анлайн-лекцыя прысвечаная гісторыку, журналісту, грамадзкаму дзеячу Янку Запрудніку (1926-2022) — чалавеку, які ўсё сваё доўгае жыцьцё заставаўся адданым беларускай справе.👍 Лектар: архівістка, даследчыца беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка.🔥🔥🔥 ❗️Далучайцеся, будзе цікава❗️ ❗️Час: 20:00 Менск, 13:00 Нью-Ёрк 👉 Лекцыя ў Zoom #анонс
⭐️ Анатолю Івашчанку 45! Сёння адзначае дзень народзінаў паэт і літаратуразнаўца Анатоль Івашчанка. 🌺 Нарадзіўся 7 жніўня 1981 г. у Мінску. 🌺 Скончыў філфак БДУ, кандыдат філалагічных навук дысертацыя - "Паэтыка Алеся Разанава: эвалюцыя паэтычных формаў і літаратурны кантэкст». 🌺 Працаваў выкладчыкам у БНТУ, кіраўніком справаў СБП, у рэдакцыі часопіса "Дзеяслоў". 🌺 Аўтар кніг: "Вершnick" (2006), «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй» (2008), «Хай так» (2013), «Анаталогія»: апавяданні, запісы, эсэ (2015), «Непрамо(ў)ленае»: адабраныя вершы (2024). 🌺 Лаўрэат літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2015). 🌺 Жыве і працуе ў Мінску. Віншуем і зычым натхнення ды новых кніг!💐💐💐 #угэтыдзень
⭐️ Перакладчыцкая рэзідэнцыя ў Швейцарыі Перакладчыцкая фундацыя Яна Міхальскага прапануе літаратарам падтрымку і пражыванне ў рэзідэнцыі на час ад 2 тыдняў да 3 месяцаў у залежнасці ад маштабу праекта.👍👍👍 У падтрымку ўваходзіць: 🔹 Асобны жылы модуль для працы і жыцця; 🔹 Дарога ад месца жыхарства і назад; 🔹 Штотыднёвая стыпендыя 400 CHF / ≈ 429 EUR; 🔹 Сняданак і абед; 🔹 Доступ да бібліятэкі фонду ў дзённы час; 🔹 Магчымасць удзельнічаць у культурных падзеях фонду. 👉 Дэталі тут #анонс