Так склалася гістарычна
СтатистикаПадкаст-інтэрвью з беларускімі гісторыкамі Сацсеткі і сайт тут https://taksklhist.mave.digital/
- Последний пост
- 4 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 21
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- В каталоге с
- 12 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 192
- 1/48двое суток
- 220
- 1/72трое суток
- 237
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Сябры, у верасьні я зьбіраюся распачаць курсы акадзкай і шумэрскай моў для пачаткоўцаў. Курсы вочныя, заняткі будуць праходзіць у Менску два разы на тыдзень, імаверна ў панядзелак і чацьвер. Платныя, але даступныя. Заняткі да канца траўня (а там, можа, у наступным верасьні зладзім курсы для прасунутых :) ). Па праходжаньні курсу акадзкай мовы вы зможаце чытаць наступныя тэксты старабабілёнскага часу ў арыгінале: - «Законы Хамурапі» - паўсядзённыя дакумэнты (кантракты, лісты) - царскія надпісы - гадальныя тэксты - літаратурныя творы (у тым ліку «Эпас пра Гільгамэша»). Па праходжаньні курсу шумэрскай мовы вам будуць даступныя: - царскія надпісы Першай дынастыі Лагаша (уключаючы «Рэформы Ўрукагіны») - царскія надпісы ІІІ дынастыі Ўра - тэксты Цыліндраў і Статуй Гудэа - юрыдычныя і адміністрацыйныя тэксты ІІІ-ІІ тыс. да н.э. Курсы ў першую чаргу моўныя, але таксама будзе надавацца ўвага гісторыі і культуры старажытнай Мэсапатаміі. Магчыма, і на гліне папішам. Каб запісацца на курс, запоўніце форму. Калі набярэцца дастатковая колькасьць удзельнікаў, я з вамі зьвяжуся. https://forms.gle/kn3XdeG5h3fZCw3u5
Глядзіце што тут 😍
без подписи
✒️ 94 | Бароўская | Правы нацыянальных меншасцяў у польска-беларускіх адносінах 1920-30 гг.✒️ У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, даследчыца беларуска-польскіх адносінаў у 1920-я гг Вольга Бароўская. У выпуску абмяркоўваем: ☀️ узаемная абарона правоў нацыянальных меншасцяў ☀️ реалізацыя Рыжскага мірнага дагавора ☀️ Выкрыцце агента савецкай выведкі з пазыўным "Старык" Гэты выпуск створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by . Усе слухачы могуць скарыстацца прамакодам ДЗЯГЕЛЬ21 на зніжку ад 3 да 5% на ўсе катэгорыі тавараў каталогу (акрамя і так акцыйных тавараў) альбо кодавым словам ФРАН-ДЗЯГЕЛЬ дае зніжку 50% на дастаўку пры суме замовы ад 500 руб. Шчыры дзякуй за праслухоўванні, лайкі, каменты ўвагу і падтрымку!
38🎉 Шчыры дзякуй ўсім за віншаванні і пажаданні! Слухаем падкаст "Так склалася гістарычна" і рухаемся далей ☺️
Выпускі падкасту за ліпень мінулых гадоў. Відавочна, што звычыйна у падкасту летам была паўза. Толькі ў 2024 годзе адбылося выключэнне. Але гэтыя выпускі варта пераслухаць ці паслухаць наноў. Актуальнасць яны не згубілі 😊 66| Лісейчыкаў | Базыльяне Літоўскай правінцыі XVII–XVIII стст. Размова з гісторыка Дзянісам Лісейчыкавым пра гісторыю адзінага манаскага ордэна, што быў заснаваны на беларускіх землях - уніяцкі ордэн базыльянаў. 67| Бароўская| Беларусь у савецка-польскіх адносінах (1921-1939 гг.) : гандаль і нацыянальна-вызваленчы рух Размова з гісторыкам Вольгай Бароўскай пра гандаль, лагістыку і эканамічныя ўзаемаадносіны паміж БССР і Польшчай І памятайма : кожны лайк і камент распаўсюджвае кантэнт ❤️🔥
🪨 93 | Скварчэўскі | Святыя камяні. Вяртанне Мар'і і Дзям'яна🪨 У гасцях падкасту "Так склалася гістарчына" кандыдат гістарычных навук Зміцер Скварчэўскі. Сёння мы гаворым пра культ святых камянёў на беларускіх землях: 🪨 Якім камяням і як пакланяюцца; 🪨 Легенды звязаныя з камянямі; 🪨 Як знайшлі страчаныя святыя камяні Мар'я і Дзям'ян. Прыемнага праслухоўвання! Гэты выпуск створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek. by . Усе слухачы могуць скарыстацца прамакодам ДЗЯГЕЛЬ21 на зніжку ад 3 да 5% на ўсе катэгорыі тавараў каталогу (акрамя і так акцыйных тавараў) альбо кодавым словам ФРАН-ДЗЯГЕЛЬ дае зніжку 50% на дастаўку пры суме замовы ад 500 руб.
Выпускі падкасту "Так склалася гістарычна" за чэрвень мінулых гадоў. Нагода пера- ці паслухаць😊 2025 🦋80 | Міркін | Гісторыя мовы іўрыт Размова са спадаром Цві Міркіным пра тое як мова Свяшчэннага Пісання - іўрыт стала размоўнай праз тысячы год 🦋79 | Кежа | Месцы пахаванняў князёў Рурыкавічаў Юры Кежа пра сімвалічную ролю княскіх пахаванняў Руракавічаў у сярэднявечнай гісторыі 2024 🦋65 | Папакуль | Эда: скандынаўскія міфы па-беларуску Гаворым з Яўгенам Папакулем пра яго пераклады Эды на беларускую мову 2023 🦋46 | Булаты | Як з'явілася кава на Беларусі? Павал Булаты пра каву і ролю гэтага напоя у гісторыі Беларусі 🦋45 | Бусько | Як футбол, кракет і ровар змяняюць грамадства? Сяргей Бусько пра распасюджванне спорта як адзнаку мадэрнізацыі грамадства Беларусі 19 ст. 2022 🦋23 | Гурынаў | Deus vult! Як з'явілася ідэя крыжовых паходаў Медыявіст Яўген Гурынаў пра пачатак крыжовых паходаў у Святую Зямлю 🦋22 | Глінскі | "Разбор шляхты". Як падрабіць дакументы Яўген Глінскі пра фальсіфікацыю дакументаў пры даказванні свайго шляхецтва ў 19 ст.
🎉 18 месца сярод ўсіх падкастаў Беларусі у Рэйтынгу Apple Podcasts! 🎉 Мне тут прыйшоў ліст, што падкаст "Так склалася гістарычна" няблага ранжыруецца апошнім часам. То падзялюся і з вамі ☺️ акрамя 18 месца, ёсць і больш прыгожыя лічбы 👇 ✔️ У катэгорыі "Адукацыя" : 4-е месца - Беларусь 🎉 ✔️ А ў катэгорыі "Курсы" : 1-е месца - Беларусь🎉 2-е месца - Польшча 3-е месца - Украіна 3-е месца - Літва 5-е месца - Кыргызстан (знянацку!) 7-е месца - Партугалія 8-е месца - Расія 9-е месца - Іспанія* Дзякуй усім ❤️ Ці карыстаецеся вы Apple podcasts? З якой краіны слухаеце? На якой платформе вы б не слухалі падкаст, націсніце якое там сардэчка. Мне будзе прыемна ☺️ *Дадзеныя паводле podstatus. com (за апошнія 30 дзён).
В 2026/2027 учебном году ожидается набор на гебраистику на специальности "востоковедение" Белорусского государственного университета. Просьба ко всем подписчикам канала поделиться этой информацией с абитуриентами, которым интересен регион Ближнего Востока и Израиль. #ивритфмо #дляабитуриентов Не забывайте делиться с друзьями и этим скромным каналом. Подписывайтесь на @lettersfromthelevant У канала есть также бесплатный стикерпак. Скачивайте, пользуйтесь, распространяйте.
Калі ёсць знаёмыя абітурыенты, то дашліце ім гэтую інфармацыю. Вельмі цікавая спецыялізацыя ☺️
Падборка выпускаў падкасту "Так склалася гістарычна" за месяц 🌸 май 🌸 мінулых гадоў. 2025 🌸 78 | Насевіч | Палеагенетыка і беларусы🌸 Гаворка пра даследванні старажытнай ДНК беларусаў і суседзяў 2024 🌸 63 | Спартак | Абеліскі: ад Старажытнага Егіпта да Нью-Йорка і Мінска🌸 Што такое абеліск насамрэч і якія сэнсы мае сёння 🌸 64 | Шавялёў | Як пачаўся араба-ізраільскі канфлікт?🌸 Храналогія канфлікту ад канца 19 - да сярэдзіны 20 ст. Спроба разабрацца частка 1. 2023 🌸 43 | Падалінскі | "Хоць свая костка, але чужым мясам абрасла": сейм як культурная з 'ява🌸 Што такое і якое месца займаў сейм у жыцці грамадства 🌸 44 | Бароўская | "Пасеклі Край наш папалам" : Рыжскі мір у лёсе Беларусі🌸 Разбор умоваў і акалічнасцяў адносна Беларусі мірнай дамовы паміж СССР і Польшчай 1921 году 2022 🌸 21 | Глінскі | "Разбор шляхты". Як даказаць шляхецтва🌸 Як шляхта даказвала сваё шляхецтва ў 19 ст. Частка 1. І памятайма : кожны лайк і камент распаўсюджвае кантэнт! 🖤
✒️ 92 | Дрозд | Віцэнт Дунін-Марцінкевіч: патрыёт, пісьменнік, фальсіфікатар✒️ У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" гісторык, архівіст, генеолаг Зміцер Дрозд Дмитрий Дрозд. Сёння мы размаўляем пра таямніцы біяграфіі Віцэнта Дуніна-Марцінкевіча: ✔️ Што вядома пра паходжанне і раннія гады (амаль нічога); ✔️ Чаму вярнуўся ў Мінск і чым зарабляў на жыццё (літаратура і падробка дакументаў) ; ✔️ Канец жыцця і спадчына. Шчыры дзякуй ўсім за падтрымку праекту. Асаблівая падзяка патронам на платформе Patreon 🖤 Гэты выпуск створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by . Усе слухачы могуць скарыстацца прамакодам ДЗЯГЕЛЬ21 на зніжку ад 3 да 5% на ўсе катэгорыі тавараў каталогу (акрамя і так акцыйных тавараў) альбо кодавым словам ФРАН-ДЗЯГЕЛЬ што дае зніжку 50% на дастаўку пры суме замовы ад 500 руб. Лайк, камент і рэпост вітаецца ☺️
🪔 91 | Спартак | Казкі старажытнага Егіпту з папіруса Весткар🪔 Выпуск апублікаваны на ўсіх платформах для падкастаў і ютуб. У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, егіптолаг, аўтарка тг-каналу "Байкі Джэдзі" Ала Спартак Ala Spartak. Сёння мы гаворым пра старажытнаегіпецкую літаратуру, у прыватнасці пра казкі, што змяшчае папірус Весткар: 🪄 гісторыя вывучэння папіруса Весткар; 🪄 казка пра здраду мужу; 🪄 казка пра вясёлую тусоўку на караблі; 🪄 казка пра вядзьмара Джэдзі. Гэты выпуск створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by . Усе слухачы могуць скарыстацца прамакодам ДЗЯГЕЛЬ21 на зніжку ад 3 да 5% на ўсе катэгорыі тавараў каталогу (акрамя і так акцыйных тавараў) альбо кодавым словам ФРАН-ДЗЯГЕЛЬ дае зніжку 50% на дастаўку пры суме замовы ад 500 руб. Прыемнага праслухоўвання!
Падборка выпускаў падкасту "Так склалася гістарычна" за месяц 🪻 красавік 🪻 мінулых гадоў. 2025 🪻 76 | Восіпаў | Кароткая гісторыя воску Пра ролю пчалінага воску ў гісторыі і культуры. 🪻 77 | Бароўская | Алесь Ульянаў: дыпламат, агент, здраднік Пра біяграфію савецкага дыпламата і сакрэтнага агента Алеся Ульянава. 2024 🪻 61 | Сынкова | Не толькі кітабы: як і пра што пісалі беларускія татары Гаворым пра рукапісы беларускіх татар 🪻 62 | Грыневіч | Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча Абмяркоўваем лёс беларускага забіральніка песень, папулярызатара народнага музычнага мастацтва, педагога Антона Грыневіча. 2023 🪻 42 | Вайтовіч | Беларускі неаліт Археолаг Аляксандра Вайтовіч расказвае і паказвае (!) неаліт . 2022 🪻 18 | Скварчэўскі | Вітаўт - сын багіні, блізнечныя культы і Дзед У што верыла эліта ВКЛ і дзе шукаць беларускае паганства сёння. І памятайма : кожны лайк і камент распаўсюджвае кантэнт! 🖤
Новы навіновы фармат ад падкасту Vandra. Варта вітаць і слухаць 😊
😳 А ці ведалі вы, што адбылося ў сакавіку з беларускай спадчынай? У новым эпізодзе падкаста як раз сабралі навіны спадчыны за сакавіка 2026 — аўкцыённыя здабыткі, беларускія казкі і руйнаванне гістарычных будынкаў. 🎙️Слухайце на YouTube (ну і падпісвайецся) У эпізодзе знайшлося месца выхаду новай кнігі ад польскай акадэміі навук, шэраг падкастаў, зруйнаваныя гістарычныя будынкі, набыццё на аўкцыёнах старых кніг, праект пра беларускія народныя казкі ды шэраг іншага. Абяцаныя ў навінах спасылкі: 📝 Артыкул Вольгі Шутавай пра пслатыр Скарыны 1522 года 🔗 Архіў зборнікаў Беларускага фальклора 👉 Новы выпуск Падарожжа з Жыгамонтам з вёскі Барок 👉 Эпізод падкаста пра Трышынскія могілкі з Іванам Чайчыцам Як паслухаеце эпізод, падзяліцеся, калі ласка, фідбэкам. Можна ў ютубе каментам, можна прыватным паведамленнем, а можна ў google-форме: https://forms.gle/17XiNpDUMGbNN5hP9 Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🎧 Слухайце эпізод на MAVE, Яндэкс, Spotify, Apple Podcasts і YouTube 🖐 Падтрымайце праект VANDRA праз: Buymeacoffee | Patreon | Boosty | Ko-fi | PayPal
Будзе выпуск пра шанаванне камянёў у Беларусі! Пішыце пытанні пра святыя камяні сюды 👇
без подписи
без подписи