Мала кантэнту
СтатистикаСамы розны кантэнт на беларускай мове 3 разы на дзень. Калі вам мала кантэнту па-беларуску - вам сюды.
- Последний пост
- 4 июл.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 0
- Всего постов
- 124
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Новости и СМИ (по похожим)
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- —
- 1/48двое суток
- —
- 1/72трое суток
- —
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Канал прыпыняе сваю дзейнасць. Усім дзякую што былі тут і глядзелі беларускі кантэнт разам са мной. Далей працягнем па асобнасці. Глядзіце беларускае, падтрымлівайце тых хто ўсё яшчэ займаецца стварэннем кантэнту на Беларускай мове. Абдымаю.
2004. Чёрный Бумер. Аварыя ГЛЕБА. Хлястоў. ПАЖЫЦЦЁВЫ Лукашэнка. Bez Bileta. Банда МАРОЗАВА https://www.youtube.com/watch?v=zEkqKT3rUko
Lavon Volski – аўтарскі влог "Я еду", выпуск #1: Гдыня https://www.youtube.com/watch?v=xw_XEp0X8es
Невялікая замалёўка пра тенкару ва ўмовах Беларусі. Міні агляд на Goture Capella 3.6 Разнастайнасць гэта добра. Таму вось вам агляд на вуду якая дазволіць вам без асаблівых праблем далучыцца да нахлыста https://www.youtube.com/watch?v=eOmrTEK3268
Найбуйнешая авіякатастрофа ў Беларусі, якую да гэтай пары хаваюць улады Забытая трагедыя пад Нароўляй: чаму адна з самых страшных авіякатастроф у гісторыі Беларусі амаль забылася? 28 чэрвеня 1982 года ў небе над Нараўлянскім раёнам адбыўся выбух пасажырскага самалёта Як-42, які ляцеў з тагачаснага Ленінграда ў Кіеў. Чаму ў паветры разваліўся адзін з самых сучасных савецкіх самалётаў? Што бачылі мясцовыя жыхары і дзеці, якія аднымі з першых апынуліся на месцы падзення? Хто ведаў пра дэфекты Як-42 яшчэ да трагедыі і чаму гэтыя факты хаваліся? І чаму людзі, праз чые рашэнні загінулі пасажыры і экіпаж, атрымалі толькі ўмоўныя тэрміны? У новым выпуску «Загляне сонца» — гісторыя, у якой страшна ўсё: сама авіякатастрофа, яе прычыны і тое, як былі пакараныя вінаватыя. https://www.youtube.com/watch?v=C7g4ZAVXTzE
КРЭВА ФЭСТ 2026 і шляхецкая ваколіца Родзевічаў За кожнай старадаўняй сядзібай стаіць гісторыя. Але яшчэ больш уражвае гісторыя людзей, якія вырашылі яе выратаваць! У гэтым відэа Алесь Варыкіш раскажа, як яму ўдалося набыць старадаўнюю сядзібу, чым унікальная мясцовая кафляная печ і як сёння аднаўляецца гэты гістарычны куток. Таксама вы ўбачыце яшчэ адзін адноўлены гістарычны аб'ект у Крэве, даведаецеся больш пра Крэвскі замак і фестываль «Крэва на скрыжалях часу», які ўжо некалькі гадоў запар збірае аматараў гісторыі з усёй Беларусі. https://www.youtube.com/watch?v=tjCTUtG-HPw
Абсэсія (2025) з агучкай Пераклад і агучка: Кавярня Краіна: ЗША Сюжэт: Зламаўшы таямнічую "Вярбу аднаго жадання", каб заваяваць сэрца каханай, безнадзейны рамантык атрымлівае менавіта тое, чаго прасіў, але неўзабаве выяўляе, што некаторыя жаданні маюць цёмны, злавесны бок. Жанр: жахі, меладрама, трылер У галоўных ролях: Майкл Джонстан, Індэ Наварэт, Купер Томлінсан, Меган Лоўлес, Эндзі Рыхтэр Рэжысёр: Кары Баркер Глядзець і падзякаваць аўтарам Падтрымаць аўтараў Падтрымаць Скрынку
Новы Відзік за нумарам 76 ужо на YouTube У ім мы абмяркуем кошт на GTA VI і Steam Machine, падзелімся ўражаннямі ад дэмак 1666: Amsterdam, Stronghold 4 і Fatekeeper, а таксама... каронны нумар... 🥁 пакажам Рудзі ў адным кадры з яго новенькім айфонам. https://youtu.be/h_GHWLWe1mU
Вітаю, сябры, на сувязі "Ягоны Хутар" Прапусцілі адны выхадныя, бо я змагаўся з тэхнічнымі пытаннямі, якія ў выніку прывялі да набыцця новай камеры! Цяпер Хутар выглядае як ніколі прыгожа! Запрашаю! https://youtu.be/BFO6k4UNbe4
Гэта проста фантастычная гісторыя, пра якую вы дакладна нічога не ведалі. Беларускі хлопец з Ангарскай сеў у турму за наркотыкі і там запісаў два гангста-рэп альбомы, якія спачатку сталі хітамі ў зэкаў, а пасля і на волі. Абавязкова зацаніце! https://youtu.be/8of75VjNCCA
Падкаст пра сорам | Волька & Ягорка №3 Уяўляеце свет бяз сораму? Вось і мы не ўяўляем, таму й надумалі памарыць ды абмеркаваць сорам бяз сораму. Далучайцеся да абмеркавання ў камэнтарох! https://www.youtube.com/watch?v=6My7mfIdpQU
🔥 Новы выпуск ШІ-лабы ужо анлайн! Сёння распавяду вам пра стварэнне прафесыйнай музыкі праз Suno: ад ідэі да публікацыі на аўдыё-пляцоўках. на прыкладах Setivir 🤗 https://youtu.be/gvZ67_jGwjQ
Гульнявыя і техналагічныя навіны цяпер чытаем на "Відзіку", пакуль дзяды даюць рады. ❤️ https://t.me/VidzikBY
😎 GTA VI будзе каштаваць ад 80 да 100 даляраў і выйдзе эксклюзіўна на кансолях. Маё новае відэа выйшла бясплатна на ўсіх платформах, нават мабільных. ГЛЯДЗЕЦЬ БЯСПЛАТНА
Які быў план Гітлера на Беларусь: пашырыць межы, сталіца ў Смаленску, поўны захоп «Беларусаў не павінна было існаваць» — адзін з самых папулярных міфаў пра планы нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны. Але што насамрэч рыхтаваў Гітлер для Беларусі? Які беларускі горад першым наведаў фюрэр падчас вайны і якую лёсавызначальную памылку там дапусціў? Ці існаваў насамрэч адзіны план «Ост» і што чакала беларусаў у выпадку перамогі Трэцяга Рэйха? Якія тэрыторыі сучаснай Расеі нацысты планавалі далучыць да Беларусі і чаму Смаленск мог стаць яе сталіцай? Як змяняліся ўяўленні нацыстаў пра беларусаў падчас вайны? І ці можна называць планы Гітлера адносна нашага народа генацыдам? У новым выпуску «Загляне сонца» — гісторыя таго, што нацысцкае кіраўніцтва рыхтавала для Беларусі: сакрэтныя дакументы, план «Ост», праекты перакройвання межаў, акупацыйная палітыка, а таксама ролі Гітлера, Кубэ, Гімлера і Розэнберга ў лёсе нашай краіны. https://www.youtube.com/watch?v=N0raOycJrSM
Пакуль карпарацыі шукаюць вінаватых у збоях нэйрасетак, можна паглядзець агляд на котку манітор LG. https://www.youtube.com/watch?v=zuGC3w7UFOA
Рэмейк першай Готыкі - багі, складанасць і прыгожая прыгажосць. Перад вамі рэмейк той самай легендарнай першай часткі Готыкі! Гульня выйшла ажно ў гэтым месяцы і дагэтуль выклікае ў геймераў супрацьлеглыя пачуцці. Шэдэўр, ці забагаваны прахадняк? Давайце разбірацца! Не забудзьцеся паглядзеўшы відэа націснуць лайк ❤️ https://youtu.be/ylb5MfgwcK8
Пераказ і агляд Атрада самагубцаў (2021) Пачынаем аглядаць, што паспеў нарабіць Джэймс Ган у сусвеце DC на гэты момант. Першае відэа з серыі. https://www.youtube.com/watch?v=TeU3crJ2CQU
Valve рыхтуе запуск Steam Machine і VR-гарнітуры Steam Frame, Nintendo адаптуе Switch 2 пад новыя правілы Еўразвяза, а Anthropic заклікае запаволіць развіццё штучнага інтэлекту. Таксама разбіраем галоўныя анонсы Summer Game Fest, State of Play, Xbox Games Showcase і Nintendo Direct — ад Persona 6 і Metro 2039 да новай Zelda і God of War. Глядзець: https://youtu.be/W8gAd_bR_20?is=x_MDOFDc53BmkuTx Слухаць: https://pc.st/e/1RZh338D5y
Ірына Дубянецкая пра ўнікальны навукова-папулярны праект па беларускай міфалогіі Напярэдадні выхаду пятай і апошняй кнігі серыі «Традыцыйны светалад беларусаў» я сустрэўся з Ірынай Дубянецкай — стваральніцай канцэпцыі праекта, рэдактаркай і аўтаркай часткі тэкстаў. Мы пагаварылі пра гісторыю стварэння серыі, наватарскія ідэі, цяжкасці падчас працы над праектам, а таксама пра тое, як сёння вывучаецца і папулярызуецца беларуская міфалогія. Прыемнага прагляду! https://www.youtube.com/watch?v=uLvhBy5PVig