Рудзі
СтатистикаБеларускі YouTube канал пра відэагульні: https://www.youtube.com/Рудзі Канал са стрымамі і праходжаннямі: https://www.twitch.tv/rudzi_belarus Дапамагчы аўтару: https://www.patreon.com/rudzi_game
- Последний пост
- 14 авг.
- Последнее чтение
- 15 авг.
- Постов за неделю
- 5
- Всего постов
- 25
- Тип
- открытый
- Язык
- белорусский
- Категория
- Видео
- В каталоге с
- 13 авг.
- 1/24сутки в ленте
- 401
- 1/48двое суток
- 459
- 1/72трое суток
- 495
Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.
Посты
Рудзі pinned a photo
Я гэты шэймінг асуджаю! 😂 Мне напісалі, што ў тым відэа жарты петрасянскія і я пакрыўдзіўся!
Рабяты ціхенька чакаюць, пакуль паважаны Вядзьмар скончыць размову.
Новы сэрвіс падтрымкі каналаў "Рудзі" і "Ягоны Хутар". Я пісаў дагэтуль, што сістэма данатаў не да канца дароблена і перад вамі палепшаны варыянт - https://rudzi.by - Можна пакідаць каментарыі і нікнэймы (можна і схаваць інфу з агульнай стужкі "ахвярванні", але яна ўсё роўна трапіць да мяне) - Хуткая сістэма пераходу да аплаты АРІП ( уся асабістая інфармацыя абаронена і праводзіцца праз афіцыйны беларускі сэрвіс expresspay) - Плануецца падлучэнне хуткіх каментаў для стрымоў у Twitch (і вяртанне стрымоў у эфір) Ваша падтрымка вельмі важная! Дзякуючы ёй і атрымліваецца працягваць працу. Зараз новая хваля перашкод у беларускіх аўтараў, якія карыстаюцца замежнымі сэрвісамі, спадзяюся і гэта атрымаецца перамагчы. Усім дзякуй! Дзякуй Гомзіку за вялікі аб'ём працы! Таксама Сяргею за рашэнне пэўных тэхнічных пытанняў!
Так, хто гэта зрабіў?
Тыдзень таму выйшла вялікае відэа пра прыгоды ў часы постапакаліпсіса – Metro: Last Light Запрашаю на прагляд! Не забывайцеся дзяліцца з сябрамі 😘 https://youtu.be/hejbNRYF9S0 Таксама з‘явіўся просты спосаб падтрымліваць канал у Беларусі праз АРІП. QR-код і спасылкі тут. Дзякуй за падтрымку!
Новы 79-ы відзік ужо на канале! Пачынаем з галоўнага: часу няма, затое ёсць дзеці. https://youtu.be/dbF10gGORPM Ледзь не пабіліся за Windows і Linux, нейкім чынам заехалі ў Інфанціна і ФІФА і толькі пасля гэтага ўспомнілі, што наогул сабраліся дзеля гульняў. А там трэйлер GTA 6, які пакажуць на Netflix, абноўка да Quake праз трыццаць гадоў, тры жнівеньскія рэлізы — ад Mortal Shell 2 да Resonance: A Plague Tale Legacy — і яшчэ добрая жменя таго-сяго. На дэсерт Джордж Марцін, якому, падобна, зусім не да "Ветраў зімы". Здае стары, і мы яго цудоўна разумеем. Слухайце/глядзіце, там усё як звычайна толькі горш. 👍 @vidzikBY
Відзіку быць 🥰 Дзяды сабраліся і жаляцца адзін аднаму.
Metro: Last Light - гісторыя грандыёзнай вайны. На гэты раз вашай увазе сюжэтны разбор другой часткі вядомай постапакаліптычнай серыі Metro - Last Light. Камуністы, фашысты, вірусы і мутанты - усё ў адным падземным флаконе! Запрашаю на прагляд! Не забывайцеся…
Metro: Last Light - гісторыя грандыёзнай вайны. На гэты раз вашай увазе сюжэтны разбор другой часткі вядомай постапакаліптычнай серыі Metro - Last Light. Камуністы, фашысты, вірусы і мутанты - усё ў адным падземным флаконе! Запрашаю на прагляд! Не забывайцеся дзяліцца з сябрамі 😘 https://youtu.be/hejbNRYF9S0
Выйшла яшчэ відэа на Патрэон па Метро. Заўтра будзе ў агульным доступе. Яно там не малое атрымалася😎 Усім дзякуй за падтрымку, вы найлепшыя! 😘
Да вечара, спадзяюся, дапампуецца відэа ўжо на "Рудзі".
"Ягоны Хутар" зноў на сувязі - Грыбныя прыгоды ў лесе, рамонтныя справы і "дзень маці". Запрашаю на прагляд! https://youtu.be/VlW8I85mRHQ
Раней відэа па Метро выйдзе яшчэ Хутар ❤️
Вось вы там п'яце, а я падглядаю за ЧЛЕНАМІ партыі.
Відэа робіцца, клянуся здароўем Піліпкі!
Вы там блогеры ўвесь час толькі ў гулі гуляеце. Мае гулі 😄:
Сябры! Нарэшце, хоць яшчэ будзе паляпшэнне сэрвісу, ёсць магчымасць афіцыйна і бяспечна падтрымаць ўсе мае праекты з Беларусі прама ў АРІП (бел.сістэма expresspay). Там знайсці: Сервіс E-Pos - E-Pos оплата - (увесці нумар) 41958-1-1067 і любую суму. У полі "прозвішча" вядома можаце напісаць нік. Усе імёны/нікі трапяць у наступныя відэа! Можна скарыстацца QR-кодам прама з пікчы! Ёсць магчымасць юзаць замежныя карты, але трэба правяраць, бо камісія 5%. Падрабязней пра АРІП тут. (там можна адразу перайсці ў банкінг) Вядома, падтрымка Patreon застаецца асноўнай, але не ўсім зручна і падабаецца ўключаць/шукаць ВПН. Калі ёсць жаданне падтрымаць, падзякаваць за нейкае відэа, ці праспансаваць наступныя ролікі - буду рад любой падтрымцы! Толькі дзякуючы Вам я магу працягваць працаваць! А пакуль можаце паглядзець апошняе відэа па Metro 2033 і Gothic 1 Remake, ці Ягоны Хутар. Ну і за тыдзень спадзяюся дапішу/дараблю відэа па сюжэце Metro: Last Light. Дзякуй усім і добрых выхадных!
Metro: Last Light - done! Буду пачынаць пісаць сцэнарый. Падрыхтавацца да сюжэтнага відэа другой часткі раю па Metro 2033 на маім канале, хто яшчэ не глядзеў!
Кароткае паведамленне для ўсіх, хто удзельнічаў у нашым конкурсе прагнозаў на футбол! Чат ужо выдалены! УСІМ ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ ЗА ЎДЗЕЛ! Было сапраўды цікавага глядзець ЧС разам з вамі! Тройка лідараў за увесь сезон: Emperor Claudius 106 балаў zablinho 104 балы Семка 102 балы Каб вы маглі ўсе заторкаць мяне пальцамі - я заняў толькі 13-ае месца 😂 Поўны спіс можна паглядзець тут. Да сустрэчы на ЧЕ 2028 😎.