tgindex
аляхновіч | пра тэхна

аляхновіч | пра тэхна

Статистика
@aliakhnovichбелорусский

раблю гікаўскі кантэнт пра рознае на беларускай мове. Канал пра Бу-бу-будучыню: @bububudududu Падтрымаць можна на патрэон https://www.patreon.com/aliakhnovich ці асабістым сайце https://www.aliakhnovich.com/about/

Последний пост
8 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
0
Всего постов
21
Тип
открытый
Язык
белорусский
В каталоге с
13 авг.
Подписчики
295
−1 за 1 дн.
Сутки
0
0,00%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
240
21 постов
Вовлечённость
81,4%
к подписчикам
Постов в день
0,0
всего 21
Упоминаний
1
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
197
1/48двое суток
225
1/72трое суток
243

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • Тут ужо 79-ы выпуск пад‘ехаў, а я 78-ы забыў папіярыць https://youtu.be/WTUanhnxLbA Там падрабязнасці пра DLSS 5, маніторы LG, што ўсталёўваюць рэкламу на ваш ПК і нечаканае выратаванне VPN у Еўропе дзякуючы дзённікам Ганны Франк.

  • 8 авг.7421из VidzikBY

    Новы 79-ы відзік ужо на канале! Пачынаем з галоўнага: часу няма, затое ёсць дзеці. https://youtu.be/dbF10gGORPM Ледзь не пабіліся за Windows і Linux, нейкім чынам заехалі ў Інфанціна і ФІФА і толькі пасля гэтага ўспомнілі, што наогул сабраліся дзеля гульняў. А там трэйлер GTA 6, які пакажуць на Netflix, абноўка да Quake праз трыццаць гадоў, тры жнівеньскія рэлізы — ад Mortal Shell 2 да Resonance: A Plague Tale Legacy — і яшчэ добрая жменя таго-сяго. На дэсерт Джордж Марцін, якому, падобна, зусім не да "Ветраў зімы". Здае стары, і мы яго цудоўна разумеем. Слухайце/глядзіце, там усё як звычайна толькі горш. 👍 @vidzikBY

  • 3 авг.217282

    Век "не надта і хацелася". у якім жа праклятым таймлайне мы жывём, калі нават MacBook Air становіцца дэфіцытным таварам. Bloomberg там заўважылі, што Apple мае цяжкасці з падтрыманнем у наяўнасці MacBook Air. Зразумела ж, усё праз праблемы з бягучым крызісам на рынку памяці. Новыя заказы на некаторыя канфігурацыі MacBook Air сутыкаюцца з "фактычна беспрэцэдэнтнымі" затрымкамі прыкладна на месяц. У дэфіцыце таксама Mac Mini і Mac Studio. У мяне была ідэя перайсці на бу-шны mac studio, каб нарэшце цалкам адмовіцца ад windows, linux пакінуць як станцыю для запісу падкастаў і гульняў, а ўжо ўсю астатнюю творчую працу і апрацоўку весці на mac studio. Але пасля таго як цэны на новыя ўзляцелі на $500, бу-шныя таксама падаражэлі. І з пакупкі, якую я сабе яшчэ неяк мог апраўдаць працай і заробкам грошай, гэта ператварылася ў "не надта і хацелася". Тое самае з кансолямі: хацеў пагуляць у гта 6, кансолі даражэюць, дыскавага выдання няма... не надта і хацелася. Тое і з тэлефонам. Стукнуў пяты год, 75% батарэйкі жывыя. Можа новы ўзяць? А ты бачыў цэны на новыя? Ды і агулам усё наўкол даражэе, а тэлефон не тое, чым я зарабляю... Ай, яшчэ гады два не надта і хочацца.

  • 2 авг.211332

    Вітаю, шаноўныя! Я засумаваў па адзіночных відзіках, дзе на працягу гадзіны мог пра штосьці тэхналагічнае пабубнець, панаракаць на штучны інтэллект і паскардзіцца на аблокі. Цяпер гэта ўсё будзе выходзіць на маім асабістым YouTube-канале "аляхновіч" пад брэндам "Бу-бу-будучыня". Таму, калі вам былі цікавымі тыя соло-выпускі відзіка, то запрашаю да прагляду. Выходзіць яны ў агульны доступ будуць ранкам у нядзелю. https://youtu.be/c9T9u6c0YlA https://youtu.be/c9T9u6c0YlA https://youtu.be/c9T9u6c0YlA У нулявым выпуску засяродзіўся на складанай матэматыцы дата-цэнтраў у космасе і светлавым забруджванні неба. Таксама раскажу пра тое, колькі выдаўцы трацяць трафіка ад пошука Гугла, а ў выкарыстанні нейрасетак з прыходам дастаткова добрых кітайскіх мадэляў назіраецца тэктанічны зрух. Спасылкі на падкастапрыёмнікі вось тут: https://bububu.mave.digital/

  • Абноўка пад дэбют старога-новага падкаста 🥰 цяпер зусім як дарослы! Дзякую за вашую падтрымку і інвестыцыі ў беларускі кантэнт 😎

  • 🍒 Новы чэры-пік №5 ужо ў вашых скрынях. https://www.aliakhnovich.com/chery-pik-5-kitaiski-opensors-prymusiu-openai-uspomnits-pudzilki-pra-ai-kamunizm/ У гэтым выпуску: — Кітайцы выпусцілі Kimi K3 і так напалохалі Захад, што OpenAI назвала адкрытыя мадэлі…

  • 🍒 Новы чэры-пік №5 ужо ў вашых скрынях. https://www.aliakhnovich.com/chery-pik-5-kitaiski-opensors-prymusiu-openai-uspomnits-pudzilki-pra-ai-kamunizm/ У гэтым выпуску: — Кітайцы выпусцілі Kimi K3 і так напалохалі Захад, што OpenAI назвала адкрытыя мадэлі "AI-камунізмам" і "дыстапічным пеклам". — Тры з паловай гадзіны Gamers Nexus пра тое, як памірае магчымасць мець уласны камп'ютар. — Беларуская мова ў вялікіх гульнях перастае быць справай энтузіястаў: Guns of Eschaton, Hollywood Animal, The Eternal Life of Goldman. — І сайт, дзе артыкулы з Вікіпедыі выпадаюць з гача-пакаў як калекцыйныя карткі. Прыемнага чытання 🍒

  • "Уплыў ChatGPT на жыццё выкладчыкаў — катастрафічны. Хацелі вы таго ці не, вы зрабілі жыццё кожнага настаўніка бясконца цяжэйшым, чым яно было два гады таму. Дык вось, проста задумайцеся над гэтым… Калі студэнты карыстаюцца ім, каб пісаць тэксты, — а гэта найбольшая трагедыя з усіх, — яны ніколі не навучацца пісаць. І ў іх крадуць іхны голас. Яны ніколі не змогуць выказаць сваю праўду і расказаць уласную гісторыю. А гэта значыць прымусіць маўчаць цэлае пакаленне, а то і два." Амерыканскі пісьменнік Dave Eggers выступаючы перад супрацоўнікамі OpenAI, куды яго ўзапрасіў з выступам Сэм Альтман. Добра.

  • 19 июл.219241из VidzikBY

    Пасля кароткага перапынку на лета Відзік вяртаецца ў вашы аўдыёвізуальныя прыёмнікі пад нумарам 77. Гаворам пра Steam Controller і дарагія зубы, звальненні з Xbox і газонакасілкі з паваротнымі колкамі 😅 Так, выпуск дзіўны, хістае нас ва ўсе бакі... Запрашаем да прагляду: https://youtu.be/StXN5MqERXo

  • Пагаварылі пра набалелае: Xbox, медыцына, зубы, трава на падворку, працяжнікі ў тэкстах

  • Выглядае, што Sony са сваімі планамі знішчыць фізічныя носьбіты ў відэагульнявой індустрыі ідзе ўразрэз з трэндам: продажы CD нечакана растуць. Музыкальных CD. Даследчыкі Luminate пішуць, што за першую палову 2026 года ў ЗША было прададзена 16,3 мільёна CD…

  • Выглядае, што Sony са сваімі планамі знішчыць фізічныя носьбіты ў відэагульнявой індустрыі ідзе ўразрэз з трэндам: продажы CD нечакана растуць. Музыкальных CD. Даследчыкі Luminate пішуць, што за першую палову 2026 года ў ЗША было прададзена 16,3 мільёна CD — на 16% больш, чым годам раней. Гэты рост звязваюць з тым, што фанаты бачаць у дысках даступны спосаб падтрымаць любімых выканаўцаў. Рост забяспечыла папулярнасць калекцыянавання, нізкая цана і моцны графік выхаду K-pop-рэлізаў, у тым ліку альбома BTS ARIRANG. Але нават без уліку кейпопа колькасць прададзеных CD у ЗША вырасла на 6,7%. Фацэнтна, што палова пакупнікоў з пакаленняў Gen Z і міленіялаў агулам не маюць CD-плэера — дыскі купляюць як калекцыйны прадмет, а не для праслухоўвання. Ну і яны танней за вініл. І з CD можна рыпнуць трэкі сабе на камп'ютар у FLAC. Пра што я ўжо і забыўся

  • без подписи

  • Стваральнік ядра Linux Лінус Торвальдс адкрыта заявіў, што праект не будзе выступаць супраць штучнага інтэлекту, нягледзячы на негатыўнае стаўленне часткі супольнасці да AI. Linux не з'яўляецца адным з тых anti-AI праектаў, і калі ў кагосьці з гэтым ёсць праблемы, можаце скарыстацца магчымасцямі опенсорса і разгалінаваць яго. Торвальдс адзначыў, што ў гэтым пытанні гатовы цвёрда стаяць на сваім як галоўны мэйнтэйнер праекта.

  • Там заўтра выходзіць хайповая "Адысея" ад Нолана, але навошта каму жалосны арыгінал, калі можна паглядзець непаўторную "АдbIсею"? Студыя Fountain 0 анансавала згенераваны нейрасеткамі фільм Odysseus: The Fall. Хочуць пракаціцца на хайпе сапраўднага фільма, парэкламаваць свае паслугі. https://youtu.be/c75yg7_zLRE

  • без подписи

  • без подписи

  • Для чаго Сэму Альтману спатрэбіліся інжынеры Apple? Калі памятаеце, ён прыкладна год таму анансаваў шлюб супрацу з Джоні Айвам, былым галоўным прадуктовым дызайнерам Фзздую Цяпер Bloomberg піша, што першай прыладай OpenAI стане разумная калонка з камерай…

  • 15 июл.199531из rudzi_game

    Паказваю шчаслівага дзеда, які атрымаў замежны падарунак ад іншага дзеда - Віталя Аляхновіча. Дай яму божанька здароўя! ❤️ Падрабязнасці ў бліжэйшым "Відзіку"!

  • Стым кантроллеры ўсё... Цяпер іх перапрадаюць ўдвая даражэй на ebay. Скальпер горш за пі****са