tgindex
Беларускі геймер

Беларускі геймер

Статистика
@Gamer_BYИгрыбелорусский

Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі! Па ўсіх пытаньнях: @BY_Game_Bot Discord: discord.gg/Zq7bTWhvk4 YouTube: youtube.com/@Gamer_BY Boost: t.me/Gamer_BY?boost

Последний пост
12 авг.
Последнее чтение
15 авг.
Постов за неделю
3
Всего постов
23
Тип
открытый
Язык
белорусский
Категория
Игры
В каталоге с
12 авг.
Подписчики
1 465
−2 за 3 дн.
Сутки
+1
+0,07%
Неделя
 
Месяц
 
Просмотров на пост
676
22 постов
Вовлечённость
46,1%
к подписчикам
Постов в день
0,4
всего 23
Упоминаний
5
каналов
Охват размещения
оценка
1/24сутки в ленте
329
1/48двое суток
377
1/72трое суток
406

Оценка по просмотрам недавних постов: пост набирает почти всё за первые сутки.

Посты

  • 🛍 Telltale праводзіць фэстываль гульняў з глыбокім апавяданьнем Telltale Games праводзіць у Steam першы фэстываль Choices Matter, прысьвечаны гульням з глыбокім сюжэтам і разгалінаваным апавяданьнем. У гонар гэтага, мноства годных гульняў атрымалі зьніжкі. Вось невялікі сьпіс цікавых прапановаў: 🛑Disco Elysium - The Final Cut 7️⃣5️⃣ $4.62 🛑Pathologic 2 8️⃣0️⃣ $3.29 🛑Pathologic 3 3️⃣0️⃣ $11.54 🛑Quantic Dream Collection 8️⃣8️⃣ $7.88 🛑The Quarry 9️⃣0️⃣ 5,99 $ 🛑The Walking Dead: The Telltale Definitive Series 7️⃣5️⃣ $5.74 🛑Reigns: Complete Set 5️⃣1️⃣ $6.54 🛑The Wolf Among Us 5️⃣0️⃣ $4.24 🛑Vampire: The Masquerade – Swansong 9️⃣0️⃣ $3.99 і іншыя праекты. Мерапрыемства скончыцца 20 жніўня, а 20:00 па Менскім часе.

  • 📢 Вяртаньне леґенды: Студыя Aspyr выпусьціла перавыданьне The Lord of the Rings: War in the North у Steam На Поўначы паднімаецца Цень. Перад вамі больш змрочнае й суровае Міжземʼе, ахопленае вайной, чый лёс ляжыць у баку ад шляху Братэрства. Небясьпека на кожным кроку: пачвары, якім няма імёнаў, разьдзіраюць гэты сьвет. Па ўсім Міжземʼі вас чакаюць эпічныя бітвы зь бязьлітаснымі оркамі, жудаснымі тролямі, сьмяротнымі варгамі, прывіднымі забойствамі й цёмным воінствам Агандаура — вернага слугі Саўрона. Арыґінальная гульня выйшла ў далёкім 2011 годзе на PC, PS3 і Xbox 360. У 2019 яна была зьнята з продажаў. Цяпер жа, распрацоўшчыкі з Aspyr Media зноў вярнулі гульню ў продаж, забясьпечыўшы яе сыстэмай дасягненьняў Steam і адрадзіўшы сэрвэра для сумеснай гульні.

  • 📢 1666: Amsterdam ад студыі стваральніка Assassin's Creed атрымала новы трэйлер Кожныя 333 гады ў свеце абуджаецца нешта. 1666: Amsterdam - змрочны сюжэтны прыгодніцкі баявік ад трэцяй асобы, у якім Збіральніца Ноа выкарыстоўвае вядзьмарскія чары, каб выкрыць дэманаў, якія прынялі чалавечае аблічча. Разблытвайце таямніцы днём. Ваюйце з дэманамі ўначы. Гульня з'явіцца ў раннім доступе ўжо 25 жніўня.

  • 7 авг.626197из belkantent

    👍 У бясплатным сціме з трох літар EGS раздаюць дзьве неблагія гульні. Beacon Pines - прыгоды We Were Here Together - арктычны кааператыў-выжывач на дваіх чалавек

  • 6 авг.7143312

    📰 Актор Kingdom Come, адкрые ў Празе паб у сярэднявечным стылі Актор Люк Дэйл, вядомы найперш як выканаўца ролі пана Яна Птачэка ў Kingdom Come: Deliverance, апублікаваў на YouTube-канале відэа, у якім расказаў пра хуткае адкрыцьцё ўласнай карчмы ў Празе! Дэйл выкупіў установу й ужо пачаў перарабляць яе пад стыль Сярэднявечча. Па словах артыста, абʼём працы "вялікі". Зорка Kingdom Come родам зь Вялікабрытаніі, але ўжо працяглы час жыве ў Чэхіі, і паводле яго словаў, гэтая краіна здейсніла на яго неверагоднае ўражаньне й ён хоча "ўнесьці ў яе ўклад". У новай карчме (з назовам The Nobleman) будзе спалучацца чэская й брытанская кухні — з клясычнымі стравамі й півам. Адна з ключавых мэт артыста — зрабіць так, каб наведвальнікі заўсёды адчувалі атмасфэру гасьціннасьці, утульнасьці й нязмушанасьці. Адкрыцьцё 1 кастрычніка!

  • 6 авг.574303

    📰 Electronic Arts перайшла пад кіраваньне Сувэрэннага фонду Саудаўскай Арабіі Electronic Arts завяршыла ўгоду па выкупе ўласных акцый на суму ў 55 мільярдаў даляраў! Цяпер вядомы выдавец становіцца цалкам прыватнай кампаніяй і пераходзіць пад кіраваньне новай групы ўладальнікаў, у склад якой уваходзяць PIF (Сувэрэнны фонд Саудаўскай Арабіі), Silver Lake і Affinity Partners. Усе бакі ганарацца супрацоўніцтвам і інвэстыцыямі ў будучыню EA і абяцаюць працаваць над устойлівым ростам, інавацыямі й добрымі гульнямі. Ґеймеры, аднак, у асноўным нэґатыўна ўспрынялі гэтую інфармацыю. Многія выказваюць апасеньні, што ў бліжэйшы час ЕА чакае рэарґанізацыя, з наступнымі звальненьнямі й закрыцьцямі, хоць афіцыйна, на дадзены момант, гэта ня больш чым здагадкі.

  • 31 июл.674294из belkantent

    🤨 AMD і NVIDIA падымаюць кошты на камплекты "чып+памяць" ад 10% да 30% Спецыяльна дачакаўся навіны, што AMD услед за NVIDIA падыме кошты на камплекты для вытворчасці відэакарт і вось сёння гэта адбылося. Дрэнная навіна, таму што гэта цягне за сабой усякія дзіўныя наступствы. Напрыклад кітайскія дыстрыб'ютары затрымліваюць пастаўкі, каб зарабіць больш грошай на застаўшыхся запасах, што ўжо прывяло да росту коштаў на відэакарты ў Беларусі. Напрыклад, калі RTX5070 яшчэ месяц таму можна было набыць у эквіваленце 700$. то зараз знайсці за 850$ cамае таннае выкананне будзе цудам. Крыху лепш сітуацыя ў ЕЗ, напрыклад, у Літве кошты таксама выраслі і калі набыць аналагічную відэакарту раней можна было за 600-650 Еўра, то зараз прыйдзецца аддаць на 100 Еўра болей. Вельмі дзіка гэта ўсё назіраць, таму што яшчэ год таму можна было за тыя ж 800-900 Еўра сабраць бюджэтны гульнявы сістэмнік цалкам. Прасветаў пакуль што не назіраецца.

  • 📰 Microsoft расказалі якія гульні варта чакаць на gamescom 2026 Microsoft і Xbox расказалі, што ў гэтым годзе, на gamescom плянуе прадставіць больш за 20 гульняў сваіх студыяў і студыяў-партнэраў. З асабліва цікавага, нам варта чакаць жывую дэманстрацыю ґеймплэя (з упорам на баявую сыстэму) новай Fable, першае дэма Minecraft Dungeons 2, Metro 2039, Halo: Campaign Evolved. Таксама дакладна паказу ўдастояцца Castlevania: Belmontʼs Curse, Star Wars Zero Company і Alien: Isolation 2. Выстава gamescom 2026 пройдзе ў Кёльне з 26 па 30 жніўня.

  • 📰 Пайшла з жыцця Іпек Явуз — распрацоўніца арыґінальнай Mount & Blade Студыя TaleWorlds паведамляе аб сьмерці Іпек Явуз якой ня стала 22 ліпеня. Іпек зьяўлялася жонкай Армагана Явуза, сумесна зь якім яна заснавала ў далёкім 2005 годзе турэцкую студыю TaleWorlds і падарыла нам па праўдзе леґендарную Mount & Blade (у распрацоўцы гульні, Іпек адказвала за ґрафіку). Сёньня мы з жалем паведамляем аб сьмерці нашай любімай Іпек Явуз, чыя страсьць, адданасьць і бачаньне ляглі ў аснову TaleWorlds. Мы падзяляем страту зь яе сямʼёй і блізкімі. Мы будзем успамінаць яе зь любоўю, павагай і падзякай. — TaleWorlds

  • видео или голосовое, без подписи

  • 📢 Распрацоўнікі S.T.A.L.K.E.R. 2 абвясьцілі дату выхаду першага сюжэтнага DLC Cost of Hope афіцыйна выйдзе ў рэліз ужо 20 жніўня! Разам зь ім, у гульню павінны дадаць патч 2.0 са мноствам зьменаў! На дадзены момант вядома аб наступных новаўвядзеньнях: 🔸Новыя лякацыі: ЧАЭС, Жалезны лес, Ліманск, пашырэньне НДІ ЧАЗ; 🔸Вяртаньне старых і вядомых месцаў і персанажаў; 🔸Паўнавартасная сюжэтная кампанія (абяцаюць сюжэт на мінімум 20 гадзінаў); 🔸Новы мутант — кадаўр; 🔸Новая зброя — карабін СКС-30, штурмавыя вінтоўкі HK G3 і HK433, пісталет-кулямёт Fort-230. Гэтак жа абяцаюць павялічыць модульнасьць зброі (больш абважваньняў); Сюжэт новага дапаўненьня будзе заснаваны на супрацьстаяньнях Доўгу й Свабоды. Распрацоўнікі абяцаюць змрочную атмасфэру, якая была ўласьцівая першым гульняў серыі. Асобна варта згадаць, што да рэлізу DLC гульня здзейсніць пераход на Unreal Engine 5.5.4., што (па словах стваральнікаў) павінна даць значны прырост прадукцыйнасьці й стабільнасьці.

  • 27 июл.1 052383

    📰 Ubisoft: Рэмэйкі выгаднейшыя за новыя гульні Assassinʼs Creed Black Flag Resynce перасягнула ўсе чаканьні Ubisoft. Яе продажы перасягнулі за 3,5 млн копіяў усяго за 2 тыдні з рэлізу. На фоне гэтага, распрацоўшчыкі зрабілі выснову, што рэмэйкі высокай якасьці могуць прыносіць больш прыбытку, чым зусім новыя рэлізы. Фінансавы дырэктар кампаніі Фрэдэрык Дзюге падмацаваў гэтую заяву асноўнымі арґумэнтамі: ◽️таньнейшая распрацоўка за кошт паўторнага выкарыстаньня старых асэтаў і тэхналогій; ◽️не патрабуецца вялікая рэклямная кампанія — гульцы настальгуюць і давяраюць франшызе; ◽️на такія рэмэйкі ўсё яшчэ можна ўсталёўваць прэміяльныя кошты, нягледзячы на ​​ніжэйшыя вытворчыя выдаткі. Нагадаем, Assassins Creed Black Flag Resynced даступная на PC, PS5, і Xbox Series.

  • 📰 Працяг Kingdom Come верагодна атрымае назву Kingdom Come Salvation Распрацоўнікі з Warhorse зарэгістравалі гандлёвую марку Kingdom Come Salvation (забясьпечыўшы яго стылізаванай выявай), можна зрабіць здагадку, што менавіта такая назва будзе ў новай гульні серыі. Як вядома, цяпер распрацоўшчыкі працуюць над двума маштабнымі ролевымі гульнямі ў адкрытым сьвеце — дзеяньне адной разгортваецца ў сьвеце Kingdom Come, а іншай — у сусьвеце "Уладара пярсьцёнкаў".

  • 📢 Insomniac выпусцілі вялікі сюжэтны трэйлер Marvel's Wolverine Marvel’s Wolverine атрымала сюжэтны трэйлер, у якім паказалі гісторыю свету, у якім мутантаў пераследуюць, а людзей Х яшчэ не існуе! Таксама ў трэйлеры можна ўбачыць шматлікіх ворагаў герояў, з якімі Логан распраўляецца максімальна бязлітасна, бо у сваім новым праекце распрацоўшчыкі робяць асаблівы ўпор на жорсткасць, стваральнікі ўпэўненыя, што такое бачанне цалкам адпавядае запальчывым характары Расамахі. Marvel’s Wolverine выйдзе 15 верасня выключна на PlayStation 5 – папярэднія заказы ўжо адкрыты.

  • 23 июл.9642912

    📢 Valve абвясьціла аб паляпшэньні сыстэмы падарункаў у Steam Valve абвясьціла аб зьмене ў правілах адпраўкі падарункаў: 🔸Цяпер купіць і адправіць падарунак можна ня маючы акаўнта (па падобным прырынцыпе з 2024 году распаўсюджваліся электронныя карты папаўненьня балянсу); 🔸Купіць падарунак сябру можна знаходзячыся ў любым рэгіёне! Цяпер крама аўтаматычна разьлічвае розьніцу ў кошце паміж краінамі й аплаціўшы яе вы можаце адправіць падарунак; 🔸Падарунак можна адправіць па электроннай пошце. Крама зґенеруе спасылку, пераход па якой прывядзе да атрыманьня прадукта. Прапанова будзе сапраўдная на працягу 30 дзён, а атрымальнік падарунка такім чынам павінен знаходзіцца з Вамі ў адным рэгіёне. Зьменам таксама падвергліся сьпісы жаданага, зараз у ім можна фармаваць уласныя катэгорыі для сартаваньня (дарэчы на ​​гэтыя катэгорыі можна будзе ствараць спасылкі для сяброў, намякаючы ім на падарунак). Таксама быў палепшаны пошук на старонцы сьпісу, зараз уводзячы пачатак назвы, крама будзе прапаноўваць варыянты. Гэтак жа, як у самой краме, зараз пры навядзеньні курсора на гульню ў сьпісе, будзе прайгравацца міні трэйлер.

  • 22 июл.649496из belkantent

    ⚡️⚡️⚡️ Анансаваная яшчэ адна гульня з заяўленай беларускай лакалізацыяй The Regreening Гэта Indie-Sandbox з экалагічным ухілам, дзе трэба аднаўляць знішчаныя тэрыторыі, ператвараючы іх у жывы зялёны біём. Медыятыўная, павольная і спакойная гульня пра экалагічную рэканструкцыю. На старонцы у STEAM можна нават запытаць доступ да гульнявога тэставання. Таксама цікавая інфармацыя, перакладчыца гульні - былы супрацоўнік ZA\UM, аўтараў шэдэўральнай Disco Elysium

  • 21 июл.474555из belkantent

    ⚡️⚡️⚡️ Афіцыйная беларуская мова ў постапакаліптычным вэстарне Guns of Eschaton Сёння адбыўся афіцыйны анонс новага шутара Guns of Eschaton у постапакаліптычнай атмасферы. Адметная рыса гульні - беларуская лакалізацыя інтэрфэйсу (на жаль не поўная лакалізацыя, аб якой пішуць у іншых крыніцах), якую праспансавалі два беларусы-распрацоўшчыкі. Дырэктар па прадукце студыі Eschatology Entertainment (распрацоўшчыкі гульні), якому і належала ідэя дадаць нашу родную мову ў гульню, а таксама заснавальніку студыі перакладаў Riotloc. Са словаў распрацоўшчыкаў да лакалізацыі была прыцягнута група прафесіяналаў, якая забяспечыла высокую літаратурную якасць тэкстаў. Сама гульня будзе ўяўляць сабой шутар ад першай асобы з элементамі соўлс-лайк механік. У арсенале будзе больш за 20 відаў зброі на базе рэальных узораў 19ст. У гульні будзе як адзіночнае праходжанне, так і кааператыўны і PvP рэжымы. Выйдзе гульня на PC (Steam), PlayStation 5 і Xbox Series X/S, але дата рэлізу пакуль невядомая. Падтрымлівайце сваю родную мову!

  • видео или голосовое, без подписи

  • 21 июл.1 0143

    видео или голосовое, без подписи

  • видео или голосовое, без подписи

Беларускі геймер — tgindex